ЖАНРЫ

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

— Значыцца, ваша падарожжа вам не здалося, а было сапраўдным, — скончыў дзед.

Светазар і Святлана толькі паглядзелі адно на аднаго і паціснулі плячыма. Потым Светазар опыта ўся:

— А чаму наша падарожжа было такое недарэчнае? Чаму нас кідала ва ўсе канцы Сусвету?

— А вось чаму, — адказаў дзед. — Вы, пэўна, не раз чулі, як пра таго щ пра іншага чалавека часам гавораць, што ў яго нястрымная фантазія, куды хоча, туды і нясе яго. Такі чалавек у сваіх думках і пачуццях кідаецца ва ўсе бакі. Ён не хоча і не ўмее стрымліваць сябе. Значыцца, у першую чаргу вам трэба навучыцца стрымліваць сваю фантазію, як мы часта стрымліваем некаторыя свае жаданні, пачуцці, напрыклад, злосць. Трэба прывучыць сябе сур'ёзна думаць пра адно, а не нераскакваць з адной думкі на другую. Вядома, патрабаваць ад вас такой вытрымкі яшчэ нельга, таму я прыдумаю якое-небудзь удасканаленне ў машыне, каб яно дапамагло вам стрымліваць і правильней накіроўваць вашу фантазію.

— Гэта я крышачку-крышачку зразумець магу, — задумліва прамовіла Святлана, — а як наша падарожжа працягвалася ўсяго некалькі мінут, дык гэта ўжо зусім цуд. А вы самі заўсёды гаворыце нам, што ніякіх цудаў на свеце няма.

— Зноў ты мяне ловіш! — засмяяўся дзед. — Ну, дык я табе скажу, што і тут ніякага цуда няма.

— Няўжо?! — ускрыкнулі ўнукі разам.

— А вось паслухайце. Уявіце сабе, што вы спіце і бачыце сон: ходзіце вы па лесе і збіраеце грыбы; раптам на вас выходзіць мядзведзь; вы ўцякаеце, ён за вамі гоніцца; бяжыце вы доўга, далека, нарашце ўбачылі паляўнічага і сталі прасіць, каб ён выратаваў вас; паляўнічы здымае з плеч стрэльбу і… выстрал разбудзіў вас. Але не гэты неіснуючы выстрал, а другі, сапраўдны.

— Які?

— Ну, скажем, нехта ля ваша га акна стрэліў у варону. Ад гэтага стрэлу вы і прачнуліся. I што ж! Навука гаворыць, што ўвесь ваш сон адбыўся ў той момант, калі адбыўся стрэл. Гэта значыць, і грыбы, і мядзведаь, і паляўшчы мільганулі ў вашым мозгу толькі тады, калі пачуўся сапраўдны стрэл. Ад стрэлу пад акном вы паспелі сасніць усю гэтую доўгую гісторыю. А сон і фантазія — гэта брат і сястра, толькі брат недарэчны, а сястра — разумная.

— Гэта ты недарэчны, а я разумная, — шапнула Святлана і штурханула брата ў бок.

— Адчапіся! — злосна буркнуў Светазар.

— Светлячкі, не сварыцеся! — нібы строга ска за ў дзед, а ў самога вочы былі такія ласкавыя-ласкавыя. — Ну, дык цяпер вы бачыце, што і тут ніякага цуда няма.

— У такім разе нам усё гэта прыснілася, — упарта сказала Святлана.

— Тое, ды не тое, — усміхнуўся дзед. — Я ж вам казаў, што пра твой сон ніхто не раскажа, калі ты нікому не гаварыла пра яго, а пра тваё падарожжа можа расказачь Светазар нават больш, чым ты сама ўспомніш. Так або іначай, вам не варта дужа ламаць галаву над гэтай справай: усё зразумець вы яшчэ не здолееце. Замест таго падумайце аб тым, як зрабіць вашы падарожжы больш арганізаванымі і змястоўнымі. А для гэтага трэба спачатку падрыхтавацца, гэта значыць, прачытаць як мага больш кніг пра тое месца, якое вы захочаце пабачыць, і пра тыя факты і падзеі, якія звязаны з гэтым месца м. Калі, напрыклад, наши футбалісты едуць у Нарвегію, то яны спачатку прачытаюць усё, што можна, пра гэтую краіну. Майце на ўвазе, што няма такой фантаза, якая складалася б з элементаў, зусім не знаёмых чалавеку, як няма будынка, які быў бы складзены з нічога. Якую б вы непраўдападобную, дзікую, недарэчную фантазію ні прыдумалі, усё роўна яна будзе складацца з частак, якія вы да гэтага ведалі, бачылі, пра якія чулі, чыталі. Як і ўсюды, у прыродзе з нічога нічога не зробіш. Значыцца, каб ваша фантазія была больш цікавай і разумнай, вы спачатку павінны сабраць пабольш матэрыялу для яе.

Светазар аб не чым напружана дума ў, а затым сказаў:

— Калі гэта быў не сон, то я не разумею адной справы.

— Я кой?

— Мы ведаем, што ад вялікай хуткасці нават камяні, метэоры распаляюцца ад трэння паветра. А ў нас хуткасць большая, а мы не распаліліся.

— Правільнае пытанне, разумнае пытанне! — задаволена ска за ў дзед. — Справа ў тым, што ваша машына зроблена з фантазіту, матэрыялу, які мацней за ўсе металы на зямлі. Вы можаце самі заўважыць, што за яго нішто не чапляецца, усё слізгаецца і не трэ. Паспрабуйце стукнуць па ім малатком, і удару не будзе, бо малаток слізгане па паверхні. Не толькі паветра не будзе церці яго, але і цвёрдыя прадметы. Ваша машына можа прабіць сцяну, і нагл! ны саслізнуць і не пашкодзяць яе. Што маглі адказаць унукі свайму вучонаму дзеду? Прыходзілася верыць…

Зноў дзед заняўся работай, зноў кудысьці ездзіў, зноў прыходзілі да яго невядомыя людзі і нешта майстравалі… I зноў прыйшоў дзень, калі дзед паклікаў да сябе ўнукаў.

На балконе стаяла тая самая машына, толькі па баках яе было ўжо напісана «ФЦ-2». А ў кабінцы было рулявое кола, як у звычайным аўтамабілі. Ды ўнізе яшчэ была педаль.

— Вось вам удасканалены «Фантамабіль-2», — сказаў дзед. — Бачыце, тут ужо ёсць руль. Калі яго трымаць прама па гэтай стрэлцы, то ён не дасць вашай фантазіі занадта адхіляцца ў бакі, як было з вамі першы раз. Машына пойдзе, так сказаць, па сярэдняй дініі між вашымі думкамі. Затым вось тут, як у кожным аўтамабілі, ёсць тормаз. Націскаючы нагой гэтую педаль, вы будзеце затрымліваць і рэгуляваць хуткасць па вашаму жаданню.

— Машынай буду кіраваць я! — закрычаў Светазар, спалохаўшыся слова «вы».

— Ты, ты, — супакоіў яго дзед. — Але калі-небудзь дасі і Святлане. На гэты раз я вас адразу не пушчу ў дарогу. Вы спачатку падрыхтуйцеся, парайцеся, куды ляцець, і пачытайце кнігі. Iначай кажучы, вам трэба назапасіць гаручага, або, як кажуць шафёры, заправіцца. Ідзіце, а калі будзеце гатовы, скажаце мне.

Але не так проста было ім дагаварыцца, як адазвалася дзеду. У кожнага з іх знайшлося многа жаданняў, і ўсе гэтыя жаданні пераблыталіся і перашкаджалі адно другому.

— Я хачу ў Аўстралію! — казала Святлана.

— А я хачу ў Амерыку! — казаў Светазар.

— Тады лепш у Афрыку!

— На Паўднёвы полюс!

— На Марс!

Статыстычнае бюро Нью-Йорка зарэгістравала ў гэты дзень чаняёртага беспрацоўнага, які скончыў жыццё самагубствам. Колькі яшчэ было ў гэты дзень такіх выпадкаў — мы не ведаем.

У гаецях у фермера

А нашы «марсіяне» апусціліся на дарогу за многа соцень кіламетраў ад Нью-Йорка. Навакол была неабсяжная раўніна, засеяная пшаніцай, кукурузам. У адных месцах пасевы ішлі суцэльнымі палямі, у другіх месцах яны былі падзелены на не вялікія ўчасткі і абгароджаны калючым дротам. Суцэльныя палі належал! кампаніям прадпрыемцаў, а паасобныя ўчасткі — фермерам, будынкі якіх былі параскіданы на значнай прасторы. Падарожнікі заехалі на адну з гэтых ферм, каб адпачыць, як сказала Святлана, ад нью-йоркскай мітусні.

Дом фермера бы ў на паўтара паверха: у ніжнім, цагляным, змяшчалася жывёла, паліва і розныя гаспадарчыя прылады. На другім паверсе жылі гаспадары. Побач яшчэ было гумно, за якім быў невялікі агарод. А перад домам сад з некалькіх садовых дрэў, старых, напалову засохлых. Па ўсяму было відаць, што гаспадарка гэтая калісьці была добра ўпарадкаваная.

Насустрач выбегла шасцёра дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў. Яны забыліся на ўсё, убачыўшы незвычайную машыну. Падышлі і бацькі — стомленая худая жанчына і сутулы чалавек гадоў пад сорак пяць. Яго доўгія дужыя рукі матляліся неяк бездапаможна, з-пад густых броваў палахліва глядзелі вочы, мяккія, добрыя, яны не адпавядалі яго магутнай постаці. Гаспадары глядзелі на прыезджых абыякава, нібы часта бачылі такіх падарожнікаў.

Светазар і Святлана адчулі сябе няёмка: чаго яны сюды заехалі? I гаспадары глядзелі на іх так, нібы задавалі гэтае ж пытанне.

— Ці можна будзе ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, вылазячы з машыны.

— Калі ласка, — здзіўлена адказаў гаспадар. — Толькі для вас гэта будзе зусім не цікава. Трохі далей вы знойдзеце прыпынак куды лепшы, чым у нас, там зможаце падмацавацца, і машыну вашу дагледзяць.

— А нам нічога гэтага не трэба, — адказаў Светазар. — Мы проста хочам паглядзець, як добрыя людзі жывуць.

Гаcпадыня паспяшила адказаць:

— У такім разе вы не туды трапілі, дзеткі. Тут людзі не жывуць, а гібеюць.

А гаспадар сурова спытаў:

— Адкуль вы?

Да такога пытання хлопчык не падрыхтаваўся. Сумленне не дазваляла гаварыць такім людзям, што да іх у госці прыляцелі «марсіяне». Светазар павярнуўся да сястры.

— Кажы праўду — і ўсё, — адказала тая. I Светазар сказаў:

— Мы прыехалі з Савецкага Саюза. Абыякавасць і суровасць адразу зніклі з твараў гаспадароў. Замест таго з'явілася надзвычайнае здзіўленне і цікавасць.

Поделиться с друзьями: