Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

НЕ СПАНАТРЫЎ [28]

Як чутно, дык гэтак, мусі, У нас на цэлай Беларусі Кожны двор і кожна хата Мае прыказак багата У кожнай справе, ў кожным дзеле, Як падумаеш тыкеля. А спісаць іх ўсе з натуры, Дык валовай мала скуры. Але прыказкі ўсе гэты Не ліхой бываюць мэты, Іх прыкмеціць толькі штука, А там — кожнаму навука… У адной вёсцы даўнавата Жыў адзін мужык багата, Так, як іншы раз бывае, Калі ў масле сыр плывае. Меў і грошай, і будынку, I харошую скацінку, Меў дачушку і сыночка — Удалога адзіночка. А пражыўшы веку спора, Як прачуў канец свой скора, Залёг стары ў караваці Ды дзяцей к сабе стаў зваці. «Дзеткі,— кажа, — мае мілы, Я ўжо блізак да магілы! Табе, дочка, трэба будзе 3 волі божай пайсці ў людзі. А ты, сынку, як Бог здарыць, Калі будзеш гаспадарыць Водле бацькаўскага ладу, Дык старога помні раду: Калі ты ідзеш з сахою, 3 возам, з бараной, з сяўнёю, Не кажы, ідучы з дому, „Памажы, Божа!“ нікому. А другое знай, ці чуеш? — Як арэш ці барануеш Ды дамоў будзеш адходзіць, Абгародзіць не зашкодзіць. I нарэшце помні гэта: Ці то восень, вясна, лета, Ці зіма — каб круглым годам Табе яда была з мёдам». Расказаўшы гэта сыну, Ён у тую жа часіну, Так казалі ўсе аб гэтым, I расстаўся з божым светам. Яго пекна пахавалі, Успамінкі, бач, спраўлялі, Прадаўшы на то карову, Далі на мшу трырублёву, А яшчэ тры разы столькі Заняслі у манаполькі. Прызабыўшы крыху гора, Сястра замуж выйшла скора. Брат быў справіў ёй вяселле I ўсяго на наваселле Даў і нават не скупіўся. Ды жаніцца сам жаніўся. А натуру меўшы шпарку, Узяўся сам за гаспадарку. Як ідзе ці едзе, можа, То не дасць «Памажы, Божа!». А араць ідзе з сахою, Вязе плоту воз з сабою, I як толькі араць годзе — Што ўзарэ, тое гародзе. После даў сабе выгоду: Накупляў і пчол і мёду, Есць уволю і сыцее, Але штось не багацее. Парой не ўсее, не уробіць, Дык і збожжа ўжо не родзіць. I карысці няма з плоту, Ды сагнаў з мёду ахвоту. Спахмурнеў хлапец, казалі, Ды смяяцца з яго сталі: Ці пашкоджана сяліба, Ці з мазгоў сышоў ён хіба? Ён-то неяк раз вясною, Сеўшы ў полі пад мяжою, Аб сваім думаў няшчасці, Плакаць стаў і бацьку клясьці, Што не шэньціць і не родзіць. Аж мяжою падыходзіць Да яго дзядок старэнькі, Увесь, як галубок, сівенькі, Із кіёчкам, торба бела На плячах яго вісела, Ды каптанік на ім новы, На нагах лапці ліповы. 3 яго вочак святлом біла. Стала хлопцу неяк міла. А як стаў, разгаварыўся. Дзядок стаў пытаць паволі, Чаго плача ён на полі: «Ці бацькоў то смерць забрала? Ці няшчасце напаткала? Ці жыццё табе дадзела? Гавары мне, сынку, смела!» «Не, не маю я нічога, Ані крыўды ні на кога, I ніхто мне не пашкодзіў — Мяне бацька мой сазводзіў». Ды прызнаўся перад дзедам, Як той есці казаў з медам, Гарадзіць пашню на полі, Прытым не казаць ніколі, Ідучы на поле з дому, «Памажы, Божа!» нікому. Паківаў дзед галавою: «Сынку, робіш ты не тое I на бацьку дарма брэшаш, А за гэта цяжка грэшыш. „Памажы, Божа!“ не даці — Гэта значыць не заспаці I старацца, мой саколе, Чым найраней выйсці ў поле. Дык не ты ўжо дасі людзям — Табе кожны даваць будзе. 3 гарадзьбой рэчы такія: Узарэш гонцы, другія, Абжэнь сошкай ці баронкай, Абгародзіш баразёнкай. 3 мёдам то такая справа: Кожная салодка страва, З’ясі смачна, мёд пачуеш, Калі добра папрацуеш». Рэкшы гэта, дзед старэнькі Зноў мяжою праз засценкі Ужо далёка апынуўся. Покуль з думак быў ачнуўся Наш хлапец, ніхто аднача Анідзе дзядка не бачыў. Скуль узяўся і дзе дзсўся, I што ён рабіць тут меўся, Хто ён быў, ніхто не знае. Быццам сам Бог, хлопец бае, Бо з той пары ў яго хаце Скора знайшлося багацце, Стала зноў радзіць на полі, I ўсяго было даволі. А суседзі яго тыя, Людзі злосныя, благія, Што смяяліся, брахалі, Завідаваць яму сталі. Гэтак бывае часамі, Але ведаем і самі, Што на свеце так бывае: Хто працуе, той і мае!

28

Спанатрыць (польск.) — зразумець, уведаць, даўмецца.

ПРАДАЎ

Паглядзеўшы, дык, здаецца, Не найгорш у нас жывецца, А прызнацца, даліпан, Усюды лгарства ды абман. I не трэба многа рыцца, Каб шукаці ды дзівіцца. Паслужыць можа цяпер Хіба гэтакі прымер. Пры сталіцы люднай, спорнай, На зямліцы жырнай, чорнай, Між узгоркаў і раўнін Там пасёлак быў адзін. У тым пасёлку зухаваты Дык селянін жыў багаты, Бо ячмень хвацка радзіў. Не найгорай дзядзька жыў! Меў скацінку, грошай, хлеба I ўсяго, чаго патрэба. Ды сказаўшы акурат, Быў той дзядзька скупават. А прымаўка ёсць, мой браце, Што скупы два разы траце. Дык і з ім, сказаць, падчас Так бывала іншы раз. Раз было вось так аднака: Укарміў ён падсвінака, Як бы гэта вам сказаць, Пудоў шэсць, а можа, пяць,— Нібы вылепіў із цеста. I павёз яго у места, Спадзяваўся дзе, відаць, Вельмі дорага прадаць. А хацеў за свінку гэну Ды трайную узяць цэну. Таргаваў другі, глядзеў, А купіць то не хацеў. Прастаяў так торг, і годзе! Аж пад вечар падыходзе Да тавару сябра чыст, Кажа: «Буду арганіст I даўно хаджу па рынку, Для ксяндза шукаю свінку. Ваш тавар мне па душы, Дайце зробім барышы». I уміг, зараз без мукі Перабілі ў торгу рукі. «А па грошы сходзіш, Вашць, Да касцёла — ксёндз аддасць. Тож не дома, а ў дарозе: Паляжыць свінчо на возе. Мы з Вашэцяю уміг Сходзім разам удваіх». I вандруюць да бажніцы. Ажно там у спавядніцы Ксёндз вікары, дабрадзей, Спавядаў сваіх людзей. Пастаяўшы у народзе, Да ксяндза ён падыходзе. Стаўшы ціха пры акне, I на вуха шапяне Ды з вачэй пускае слёзкі. Кажа: «Я з далёкай вёскі, Тут дурнога брата меў I да спозедзі прывеў». I як там стаяў з ім радам, Адступацца узяў задам I убіўся у народ I з касцёла ды у ход! Ксёндз па сябра паглядае. Бачыць, нешта ён міргае, Дык гамоне: «Ну, кленцай!» А той кажа: «Грошы дай!» «Што за грошы?» — ксёндз пытае. А той зноўку паўтарае. Кажа: «Войча, не круці, А за свінку заплаці! Не патрэба было слаці Арганістага купляці, А так стаў, не варажы, Толькі грошы палажы». Здагадаўся ксёндз: ці чулі, Хіба жулікі надулі! «Вашэць, дык скарэй ідзі I ці конік ёсць, глядзі». Той на двор ў вялікім руху, Ажно свінкі ані духу. «Сябра» як упаў ў агонь. Шчасце, што астаўся конь.

ЖАЛЬБА УЦЕКАЧА

Гавораць людзі, што спрадвеку Жылося цяжка чалавеку: Цярпеў заўсёды бедны стан, Бо яго крыўдзіў цар і пан. Кажуць, што некалі, бывала, Крыўды і слёз было нямала, Але сказаць, і ў гэты час Бывае моташна не раз. Цяпер усюды ўголас баюць I надта многа абяцаюць Багацця і дабра ай-вай! — Што ўжо на свеце будзе рай. Але, як кажуць, абяцанка Бывае для людзей спадманка I радасць толькі для… дурных — Такая гутарка старых. Слабейшаму заўсёды цяжка. Не — то і шэрая сярмяжка Не раз твой карк худы сагне, А можа, іншы скажа: не? Даводзілася ўсім нам дужа, Але найгорш таму, хто служа. Той і сягоння пацярпеў, Каторы з службы хлеб свой еў, Хоць служба, як вялося здаўна, Адна другой была не раўна. Не будзем тога разбіраць — Я аб сабе хачу сказаць.
* * *
У адной закінутай старонцы, Гдзе ў дзень пагодны свеціць сонца, Гдзе ўлетку — дождж, зімой — мароз, Там я радзіўся, там і рос. Бацькі мае хоць і хацелі Мяне вучыць, але не мелі Адкуль бы спосабу узяць, Мяне ў навуку каб паслаць. Ацец мой быў чалавек працы, Служыў ў дварэ ён пры палацы I там за працу і свой пот Браў сарачню рублёў на год. Само сабой, ў такія часы Не мог аддаць мяне у класы, Але затое, відзеў Бог, Што ён зрабіў тае, што мог. Дастаў надзел тры дзесяціны, Крыху пашні, крыху бяліны, У мястэчку шчупленькі пляцок I збудаваў для нас дамок. Матка мая, дык сказаць гэта, Была гаротная кабета, I вельмі мала светлых дней На долю выпадала ей. Мяне яна вельмі любіла, Чытаць па кніжцы навучыла I ставіць, помню як цяпер, Кружкі і палкі на папер. I гэтак — без вялікай штукі — Усёй было маей навукі, Але й праз гэту ўжо навек Я стаў пісьменны чалавек. Хоць я да гэтакай работы Не вельмі многа меў ахвоты, I, праўду божую сказаць, Любіў я лепей пагуляць. Але хто з нас ды без укору, Не быў такім у гэну пору, Калі нічуць не рупіць быт, Абы не голы быў, а сыт? Ой, гэты век! У людскім родзе Чаму так скора ён праходзе? I после той маленства час Багат ўспамінкамі не раз. Ён мне прамчаўся вельмі скора. Прыціснула адразу гора, Пазнаў адразу я бяду. Дано так, мусіць, на раду, А можа, баба, як купала, На ўрокі спосабу не знала? После і хрэст ўжо не памог. А можа, гэтак судзіў Бог? I, як усе з яго прыказу, Змярлі бацькі мае адразу, А я з парожняй калітой Астаўся круглай сіратой. Нягодныя насталі часы, Як выйшлі скора ўсе запасы, А тут якраз ішло к зіме — Не сталі гульні науме. А стала, як гавораць проста, Нічога ўліць ані у вошта. Тады прыйшлося спусціць нос. Я думаў: згінуць трэба будзе. Але перш Бог, а потым людзі Сталі вучыць і памагаць, Як трэба гора гараваць. Як стаў саўсім я адзінокі, Надумаў ехаць ў край далёкі, Бо акурат у гэны час За мора ехалі ад нас. Але мужык — ён заўш варона: Жаль стала роднага загона Ды свайго ўласнага кутка, Старэнькай цёткі і дзядка. Вота ж я ў сваім хвальварку Узяўся сам за гаспадарку I папраўляцца стаў, але Чуць не папаўся ў маскале. I каб не дзед мой, каторы Памёр у тыдзень па наборы. Не захацеў на свеце жыць — Пайшоў бы да цара служыць. Паволі я крыху абжыўся, Крыху паждаўшы, ажаніўся: Дастаў кабету не на жарт, Хоць, можа, быў яе не варт. Хоць не з вялікае навукі, Ды залатыя мела рукі, Усё зрабіць сама магла — I жонка добрая была.
* * *
Да вас, удалыя малойцы, Мне хочацца сказаць два слоўцы I раду добрую падаць, Як трэба жонак выбіраць. Звяртайце заўсягды увагу, Каб многа не шукаць пасагу, Ані ўганяцца за красой, Ні за багатаю раднёй. Пустая твар і ўся фігура, Калі нягодная натура, Язычлівая ці гультай. 0, гэтакай ты не чапай! Пяройдзе грош, краса прывяне, Радня цурацца цябе стане, А з благой бабай чалавек Прапашчы будзе на ўвесь век. Глянь, гдзе дзяўчына акуратна, Хоць будзе бедна, ды апратна, I не лядашчая ізноў, Добрай радні, добрых бацькоў, Не любіць ветрыць, як другія, Але і вытча і пашые, Ды як не мажа на твар фарб,— Такая жонка — гэта скарб! Я ж дык узяўся, ўрэчы з карты, За гаспадарку не на жарты, За барану, саху і цэп — Стаў дабываць паволі хлеб. А всдама, з такой валокі, Як быў яшчэ я адзінокі I покуль што з кабетай сам, Жылося з горам папалам. Але ад Бога ці нарокаў, Як стала прыбываць прарокаў, Трудно з батраччыны пражыць, Пайшоў і я у двор служыць. Служба — от, ведама, як служба, І, як гавораць, што не дружба, Няхай яе агорне бес! Мяне назначылі у лес Пільноваць значнага абшару Ад крадзяжоў і ад пажару I ад усякіх іншых шкод Зіму і лета — круглы год: Палосся, моху каб не дралі, Сабак у лес каб не пушчалі, Гарэхаў, ягад і грыбоў Каб не збіралі без квітоў… Бо на пашу ў лесе жывёлы, На шышкі, венікі, памёлы, Урэшце, на віткі да барон Быў вельмі строгі забарон. Вота ж гэтакім парадкам Было хлапотаў пад дастаткам, Было не раз многа бяды, Былі разбоі і суды I пры пасадцы, пры прадажы, Але найгорш дык пры пакражы Бывала прыкрасці падчас, Кляцьбы і лаянкі не раз. Бо і даўней і ў нашы часы Мужык заўсёды на лес ласы, Не ўсцеражэш яго нідзе, Калі захоча — украдзе.
* * *
Наш пан, так, як і ўсе, вядома, Ніколі не сядзеў ён дома: Круціўся ўсюды як на здзек — Быў не найгоршы чалавек. Калі не сам пан, дык панята Не гладзілі нашага брата, Не спагадаючы нічуць, Часта любілі падцягнуць. А іх — і большанькіх, і меншых, I паўнамоцных, і слабейшых, Як маладых, так і старых — Было прыезджых і сізаіх. Бывала — каб на іх халера! — Другі на грош табе не вера, I кожан гэтакі мядзведзь, Гдзе горш — туды цябе папрэць. 3 іх кожнаму, каб зналі-чулі, Так нараві, як ліхой скуле, Ды карк свой нізенька прыгні I сваю лямку дальш цягні. Так і глядзі, адкуль што будзе: Адтуль — паны, адгэтуль — людзі; Адны цябе усюды пруць, Другія — лаюць і клянуць. I будзь тут мудрым ў такім смаку! I хоць рассыпся драбней маку Або уголас галасі — Ніколі рады не дасі. Бо такі, мусіць, і не сніўся, Не толькі што не нарадзіўся, Каб так усім як мае быць Патрапіў роўна угадзіць. I так цягнулася гадамі, То крыху лепш, то горш часамі, Часта змяняліся паны, I так жылося да вайны. Але настаў той час нязгоды — Захваляваліся народы, Многа паклалася галоў, I налілася ракой кроў. Ад Бога ці ад злога духа Пайшла па свеце завіруха, Прапаў парадак, згінуў лад, Калі паўстаў на брата брат. Пайшло пад ногі ўсё святое, На глум, на здзек — дабро людское, Загінуў стыд, забыты грэх, Вера бацькоў пайшла на смех…

ПУБЛІЦЫСТЫКА

З ДОПІСАЎ У «НАШУ НІВУ»

1909 год

1

Чытаючы аб тым, што людзі маюць мала зямлі, бярэ ахвота сказаць аб Валожынскай воласці. У нашай воласці вялікая зямельная цесната. У нас мужыцкі надзел быў ад 8 да 12 дзесяцін, а цяпер многа людзей падзялілася на 6, 8, 10 і 16 часцей, не гаворачы аб трацінках і чацвярцінках. У Валожынскай воласці жыве 13 тысяч душ, хат усяго 2062; з іх 673 хаты маюць менш адной дзесяціны, 833 хаты маюць па дзве дзесяціны, 377 хат ад двух да трох дзесяцін і толькі 178 хат маюць больш трох дзесяцін. На душу наогул выходзіць трохі больш як палавіна дзесяціны — з усіх валасцей павета Валожынская найбяднейшая.

У нашым двары прадаецца зямля па 100 рублёў дзесяціна, а банк дасць 40–50 рублёў, дык багаты купляе зямлю, бо можа далажыць, а бедны не мае сілы купіць. Так і гінем ад малазямелля; хто можа, пераязджае ў Амерыку, Пецярбург і другія месцы [29] .

2

Валожын (Віленскай губерні Ашмянскага павета) — гэта звычайнае беларускае мястэчка, якіх многа ёсць у нашым краю; дзве часці яўрэяў, а трэцяя часць хрысціянаў, больш праваслаўных; калісь было больш католікаў, а рэшта уніяты, але пазней касцёл забралі на цэркву, і зрабілася больш праваслаўных. У нас жыве земскі, следавацель; ёсць воласць, аптэка, дзве манаполькі; ёсць 4 вучылішчы, у тым валасное рамеснае, гдзе вучаць плесці кошыкі. Гарэлку ў нас смаляць усё больш і больш. Нядаўна адзін мужык быў у гасцях у свайго брата, парабка ў фальварку Шапавалы, ды так нарэзаўся спірту, што і дамоў не даехаў: дарогай памёр.

29

1. «Наша ніва», 1909, 7 мая. Гэты допіс, як і ўсе наступныя (за выключэннем асоба агавораных), пачынаецца з указання месца падзеі: м. Валожын Віленскай губерні Ашмянскага павета; усюды подпіс — Стары Улас.

На свята быў сход, хочуць адкрыць сельскі банчок. Рэч вельмі добрая [30] .

3

У чацвер 11 юня ў нас была вялікая навальніца з грымотамі, і быў па каліву град; паводка папсавала гароды і пожні, а на полі, дзе крыху па ўзгорках, пазносіла пасевы і вельмі паразмывала нівы. Пярун забіў каля сяла Забрэззе двух чалавек, а ў нашым мястэчку ў гаспадара Васіля Мышлёна двое коні; у засценку Руднікі спаліў хату Янука Каляды, а ў вёсцы Рачаняты — дык тры гумны і свіран, і гэта ўсё ў адзін дзень. Хоць пажар і можна было ўгасіць, бо як ліў вялікі дождж, дык вада ляцела рэчкай і не трэба было яе ані насіць, ані вазіць, як гэта часта робіцца пры пажарах, але што ж, калі ў нас гэта праклятая цемната! Кажуць так: калі ўжо пярун запаліў хату, дык гасіць не можна; і стаяць, пазбіраўшыся, ды прыглядаюцца, як агонь скача з адной будыніны на другую. А іншыя кінуліся выносіць свае лахамоткі, хоць у тую старану і ветру не было. Адно толькі шчасце, што дождж, дык стрэхі былі мокрыя, а то ўся вёска пайшла б з дымам. Цяпер трудна будзе як пагарэльцам, так і гэтаму, што коні падбіла, бо ўсе яны бедныя. Хіба добрыя людзі памогуць… [31]

30

2. «Наша ніва», 1909, 16 красавіка.

31

3. «Наша ніва», 1909, 25 чэрвеня.

4

Ужо трэцяя нядзеля, як пайшоў дождж, і кожны дзень ён усё сыпле, а вельмі патрэба пагоды, бо ўжо каля нас многа травы людзі панакашывалі, і яна мокне ў вадзе, а некаторую дык і зусім вада панесла. Найбольш накошана ў маёнтку Вішнева графа Храптовіча-Буценева; ва ўрочышчы Улавіна скошана дзесяцін са 300, ды ўсё на вялікай нізіне, і калі яшчэ гэтак будзе, дык усё прападзе.

Уночы з 23 на 24 юня быў пажар і згарэла тры дамы яўрэйскія і адзін хрысціянскі; казённая манаполька тры разы загаралася, але яе неяк загасілі, толькі гарэлка вельмі паглумілася, бо яе шмат патаўклі, а рэшту немаведама куды павыносілі. Яно бы, мусіць, гэтым не кончылася, бо надта вялікая гушча будынкаў, і быў добры вецер, але шчасце, што сажалка была пад носам з вадой, і людзі хутка сабраліся і вельмі добра ратавалі. Агонь пачаўся з хлева разніка Перскага з невядомай прычыны — кажуць, нехта падпаліў [32] .

32

4. «Наша ніва», 1909, 16 ліпеня.

5

Сёлетняе лета не скупіцца бурамі і грымотамі, каторыя нам робяць надта вялікую шкоду. Не забыліся мы яшчэ той навальніцы, каторая была 11 юня, аж тут якраз цераз месяц, 11 юля, у суботу пад вечар, ізноў праняслася страшэнная хмара з маланкамі і перунамі, каторыя білі разпораз, не перастаючы; людзі папалохаліся да паўсмерці і думалі, што ўжо настаў канец свету. Адзін пярун ударыў у валожынскую каталіцкую капліцу і па дроце ад званка ўляцеў усярэдзіну, дзе выдзер кусок сцяны і пайшоў у зямлю. Другі — ударыў у рабінаў дом, праз комін упаў у хату, рассадзіў там печ і, разбіўшы акно, вылецеў на двор, нікога не зачапіўшы. Трэці пярун спаліў у вёсцы Літве гаспадара Антона Карташэвіча, а ў вёсках Бітуці і Пяшкуры забіў па кані.

Поделиться с друзьями: