Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Госць прыходзіць на золкім світанні

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ледзь не ўпаўшы, Доўгі завішчаў ад злосці і перапуду і, замест таго каб стрэльнуць, што зрабіў бы на яго месцы кожны разумны чалавек, — пачаў пхаць немца ў жывот руляю аўтамата. Немец павараціўся і кінуўся бегчы ад гэтага азвярэлага чужога чалавека, на бягу хапаючыся рукою за кабур.

Разумеючы, што гэта канец, перапуджаны больш за немца, Доўгі паляцеў за ім, размахнуўся аўтаматам і апусціў сваю зброю на спіну ворага. Той заверашчаў, як заяц, калі яго кіпцюрыць сава, і наддаў хутчэй. Антось, не памятаючы сябе, бег за ім і малаціў яго аўтаматам па спіне. Напэўна, ён выбег бы за ім да самага казіно, але немец запнуўся аб цагліну на дарозе і ўпаў. Ліхаманкава перакруціўся на спіну, Антось пабачыў яго збялелы твар і з сілаю апусціў зброю проста туды, у гэтыя белыя вочы.

Апусціў раз-другі-трэці.

VII

Уначы, калі над руінамі нізка навісаюць пашматаваныя кудлатыя хмары, па горадзе ідзе начны госць.

Ён заўсёды адзін. Брудная вопратка на ягоным целе. І твар ягоны не бачны ў цемры. І пісталет у яго ў кішэні, а аўтамат вісіць на пятлі пад курткай і выпірае з-пад яе.

Уначы па горадзе ідзе начны госць. Ён ідзе руінамі, спрытна выбіраючы блытаны, але верны шлях. Нырае ў сутарэнні, паўзе між брыламі, спускаецца ў люкі, мінаючы патрулі.

І ніхто не ведае яго прыстанак, дзе ён забудзецца на гадзіну моцным і трывожным сном.

Госць ідзе. Госць прыходзіць на золкім світанні. І ён адчыняе дзверы, і тыя, у пакоі, не бачаць, хто стаіць за імі, у цемры. Толькі злёгку рыпяць, быццам самі адчыніўшыся, дзверы.

І гаспадары прыўстаюць з-за стала, на якім віно і шакалад у круглых плітках і нежна-ружовы, з чырвонымі пражылкамі, беларускі шпек.

Госць прыйшоў на золкім світанні, і скончылася ідылія, і гнеў народа ў вачах Аднаго, і гэты Адзін ёсць народ.

Чарга аўтамата.

Яшчэ чарга.

Яшчэ.

І цішыня. Толькі з разбітай бутэлькі паволі капаюць на падлогу апошнія густыя кроплі.

Па горадзе ідзе начны госць.

VIII

Начальніку пятага паліцэйскага ўчастка ад паліцая Высоцкага

Данясенне

Сёння, 18 лістапада, абыходзячы ў восем гадзін раніцы даручаны мне ўчастак, я выявіў, што за рогам асабняка № 27 па Цяслярскай вуліцы ляжыць забіты труп аглушанага часавога. Будучы пасля гэтага ў доме праз расчыненыя кімсьці дзверы выявіліся чатыры забітых невядомымі злачынцамі пастаяльцы-афіцэры. Што і прэдправаджаю да пана начальніка. Слядоў не было.

Высоцкі

Урывак з паліцэйскага рапарта:

"Лісткі былі прыклеены да муроў у дзесяці розных пунктах. Даставіць іх не было магчымасці, бо клеілі калодыюмам. Змест кожнага такі:

"Сёння я, мастак Антось Доўгі, якога абылгалі па радыё і ў газетах, знішчыў у дома № 27 па Цяслярскай вуліцы чатырох ворагаў. Я знішчу іх колькі магу. На мяне ўзвялі паклёп. Не верце яму, людзі".

Ад обер-лейтэнанта Ківітца гаўльману Польману

Данясенне

Сёння, 20 лістапада, у ДЗОТ на паўночнай шашы бандыты кінулі гранату. Кінутая з блізкай адлегласці, яна знішчыла кулямётны разлік, які быў у ДЗОТ. Калі на месца здарэння прыбыў я, выявілася, што невядомыя забралі з сабою форму аднаго з салдат, дакументы, кулямёт МС-34 і тры бляшанкі са стужкамі. Сабакі не ўзялі след: ён быў апрацаваны нейкім рэчывам.

Ківітц

Урывак з паліцэйскага рапарта:

"Лісткі на гэты раз не толькі клеілі да муроў. Іх яшчэ раскідалі ў раёне рынку. Адміністрацыя толькі з некаторым спазненнем пачала барацьбу з імі. Ёсць меркаванні, што некаторая колькасць людзей паспела прачытаць іх. Змест той самы, што і ў мінулы раз, змянілі толькі месца здарэння".

Вытрымка з медыцынскай экспертызы:

"Труп унтэр-афіцэра Гердтмана выцягнулі з дна рэчкі. Патылічная косць праламаная нейкім тупым прадметам — магчыма, каменем, аб які ён мог ударыцца, упаўшы з моста. У страўніку і вантробах мёртвага выяўлены алкаголь…"

Урывак з паліцэйскага рапарта:

"Лісткоў на гэты раз не было, але на разбуранай камяніцы банка паліцэйскімі быў заўважаны надпіс:

"Я — Доўгі. Я знішчыў афіцэра". Раён вуліцы быў ачэплены. Надпіс знішчаецца".

Данясенне намесніка начальніка аховы парадку ў гета обер-лейтэнанта Ліст.

Сёння, 24 лістапада, у чатырнаццаць гадзін на адзін з двух рабочых атрадаў, пакінутых па Вашаму загаду ў гета, быў зроблены напад. Атрад у колькасці сямідзесяці трох чалавек працаваў на рамонце дарогі ля мяжы горада. Ахова ў колькасці дзевяці чалавек пад камандай унтэра Паўля Лёве дапусціла парушэнне ўстава: згрупаваўшыся ў адным месцы, на абочыне дарогі. Дзве трапныя аўтаматныя чаргі з адлегласці ў дваццаць крокаў (з нізкага хмызняку) паклалі на зямлю ўсіх, акрамя цяжкапараненага радавога Адольфа Бюхнера. Па яго расказу, з хмызоў вылез вельмі брудны і зарослы чалавек і падышоў да арыштантаў. Словы яго, як зразумеў Бюхнер, былі такія:

— Авечкі вы, ці што?! Ратуйцеся, можа, хто дойдзе лясамі да фронту. У гета — канец… Калі хто будзе жывы — скажыце, што я Антось Доўгі. Мяне абылгалі. Я Антось Доўгі, я іх б'ю. — Пасля гэтага ён стрэлам ва ўпор паклаў на месцы камісарскага старшыню юдэнрата Каждана, які спрабаваў умаўляць усіх, — і знік. Дапамога прыбыла праз дзве гадзіны. 3 тых, што разбегліся, удалося спаймаць сорак два чалавекі.

Подпіс: Ліст

Рэзалюцыя сінім алоўкам:

"Скажыце обер-лейтэнанту, што ён дурань. Ён піша данясенне, а не крымінальны раман. Болыш фактаў і менш фантазіі. Гэта не мог быць адзін чалавек. Справу радавога перадаць у трыбунал. Ён так добра ведае чужую мову, што яму самае месца на Усходнім фронце, калі не пад аўтаматамі сяброў за абураючае галавацяпства. На обер-лейтэнанта Ліста накласці спагнанне".

Урывак з рапарта начальніка фельдпаліцыі гебітскамісару Вестфаль:

"…Сабраныя намі факты дазволілі нам выявіць з доляй пэўнасці месца сховаў мяркуемага злачынца. Гэта кварталы Старога Места. Вырашана ачапіць іх дзвюма ротамі салдат і пачаць прачэсванне. Аперацыя пачнецца заўтра, 28 лістапада".

IX

Антось бачыў іх як на далоні. Невялічкія зялёныя фігуркі, развярнуўшыся ў ланцуг, павольна і метадычна ныралі ў каробкі будынкаў, затрымліваліся там і крочылі далей. Была ў гэтых рухах энергія мурашак, якія шукаюць матыля, каб аб'есці яму крылы.

Доўгі ляжаў на даху касцёла, за брандмаўэрам і лаяў сябе апошнімі словамі. Як ён мог так далёка адысці ад сховішча, дзе яго ніколі не адшукалі б, дзе засталася зброя. Ён адчуваў сябе моцным з таго дня, як адбіў у іх кулямёт. Хай сунуцца! Ёсць стужкі, ёсць два запасныя ствалы! І вось з-за ўласнай дурасці яго заспелі на мяжы свайго царства і адрэзалі ад усяго, што рабіла яго моцным. "Вальтэр" з чатырма наборамі патронаў. І ўсё.

Трэба было ўцякаць. І гэта ў той час, як яны самі ішлі на яго і заставалася толькі знішчаць і знішчаць.

Дах поруч з ім быў прадаўлены, дажджавая вада набралася ў яміну. Антось прагна глытнуў нясмачную ваду і глянуў у гэта самаробнае люстэрка. Зарослы, страшны, азызлы ад недасыпання і голаду глянуў на яго ўласны твар. І таму, што ён так ненавідзеў гэты твар, так пагарджаў ім — Антось не баяўся. Заб'юць зараз, заб'юць потым — якая розніца. "Потым" толькі таму і лепей, што можа яшчэ пару разоў бахнуць з пісталета камусьці ў пячонкі.

Ён змераў вачыма адлегласць да пакарожанай пажарнай лесвіцы. Пасля выбраў асабліва нахабнага з праследавацеляў, прыцэліўся і стрэліў.

Поделиться с друзьями: