Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Але аднойчы, калi яны сядзелi перад агнём i бавiлi вечар за кнiгай i калаўротам, хтосьцi нясмела пастукаўся ў дзверы, быццам прасiў упусцiць яго.

– Чуеш, Красназорка?
– сказала мацi.
– Адчынi хутчэй! Гэта, напэўна, якi-небудзь падарожнiк шукае ў нас прытулку i адпачынку.

Красназорка пайшла i адсунула засаўку. Яна думала, што ўбачыць за дзвярыма стомленага чалавека, якога застала непагадзь.

Ды не, на парозе стаяў не чалавек. Гэта быў мядзведзь, якi адразу ж прасунуў у дзверы агромнiстую чорную галаву.

Красназорка гучна ўскрыкнула i адскочыла назад. Баранчык забляяў. Галубок заляпаў крыламi. А Беласнежка схавалася ў самы цёмны куток, за ложак мацеры.

Мядзведзь паглядзеў на iх i сказаў чалавечым голасам:

– Не бойцеся! Я не зраблю вам нiякага зла. Я проста вельмi замёрз i хацеў бы хоць трохi сагрэцца ў вас.

– Ах ты, бедны звер!
– сказала мацi.
– Кладзiся вось тут, каля агню... Толькi глядзi не падпалi незнарок шубу.

Пасля яна закрычала:

– Беласнежка! Красназорка! Iдзiце хутчэй сюды! Мядзведзь не зробiць вам нiчога дрэннага. Ён разумны i добры.

Абедзве дзяўчынкi падышлi блiжэй, а за iмi баранчык i галубок. I неўзабаве ўжо нiхто з iх не баяўся мядзведзя.

– Дзецi, - сказаў мядзведзь, - вам трэба пачысцiць маю шубу, а то яна ўся ў снезе.

Дзяўчаткi прынеслi мяцёлку, абмялi, пачысцiлi густую мядзведжую футру, i мядзведзь расцягнуўся перад агнём, забурчаў ад задавальнення.

А Беласнежка i Красназорка даверлiва прымасцiлiся каля яго i давай тармасiць свайго непаваротлiвага госця. Яны кудлацiлi яго шэрсць, станавiлiся яму на спiну нагамi, штурхалi то ў адзiн бок, то ў другi, дражнiлi арэхавымi палкамi. А калi звер пачынаў раўцi, яны гучна смяялiся.

Мядзведзь дабрадушна дазваляў гуляць з iм, але калi яго вельмi даймалi, роў:

– Беласнежка! Красназорка!

Дзецi, грэх вам - не ха-ха,

Заб'яце вы жанiха.

Калi надышла ноч i трэба было класцiся спаць, мацi сказала мядзведзю:

– Заставайся ты тут, каля ачага. Тут будзеш заслонены ад ветру i сцюжы.

Махнаты госць застаўся.

На свiтаннi дзяўчаты адчынiлi дзверы, i мядзведзь павольна паплёўся ў лес па снежных гурбах.

Але з той пары кожны вечар у той жа час ён прыходзiў да iх, клаўся перад ачагом i дазваляў абедзвюм сёстрам тармасiць яго колькi iм захочацца.

Дзяўчаткi так прывыклi да яго, што нават дзверы не зачынялi, пакуль не прыйдзе iх калматы чорны прыяцель.

I вось надышла вясна. Калi ўсё навокал зазелянела, мядзведзь сказаў Беласнежцы:

– Бывай. Я павiнен пайсцi ад вас, i ўсё лета мы не ўбачымся.

– А куды ты iдзеш, мiлы мядзведзь?
– спытала Беласнежка.

– У лес - вартаваць сваё багацце ад злых карлiкаў, - адказаў мядзведзь. Зiмой, калi зямля моцна замярзае, яны не могуць выкарабкацца наверх i нехаця сядзяць у сваiх глыбокiх норах.

Але цяпер сонца абагрэла зямлю, растапiла лёд, i яны ўжо, напэўна, праклалi дарогу са свайго падзямелля на волю, вылезлi наверх, усюды шнараць i цягнуць да сябе ўсё, што iм прыглянецца. А хай што трапiць iм у рукi i апынецца ў iх нары, не хутка выйдзе зноў на белы свет.

Шкада было Беласнежцы расставацца з добрым другам. Яна ў апошнi раз адчынiла яму дзверы. А ён, прабiраючыся мiма яе праз парог, зачапiўся неспадзявана за крук у дзвярах i вырваў кавалачак шэрсцi. I тут Беласнежцы падалося, што пад калматай мядзведжай шкурай блiснула золата... Але яна вачам сваiм не паверыла. Мядзведзь з усiх ног кiнуўся ўцякаць i, перш чым яна паспела аглянуцца, знiк за дрэвамi.

Неўзабаве пасля таго паслала мацi абедзвюх дачок у лес па хвораст. У глыбiнi лесу дзяўчаты ўбачылi вялiкае дрэва, паваленае бурай. Яшчэ здалёк яны заўважылi, што каля ствала ў траве штосьцi мiтусiцца, скача. Але што гэта такое - яны не маглi разабрацца.

Сёстры падышлi блiжэй i ўбачылi карлiка - маленькага дзядка з маршчынiстым тварам i доўгай, белай як снег барадой. Кончык яго барады трапiў у расколiну дрэва, i дзядок скакаў i мiтусiўся, нiбы сабачка на вяровачцы, але нiяк не мог вырвацца на волю.

Убачыўшы дзяўчат, ён выпучыў свае чырвоныя, iскрыстыя вачаняты i закрычаў:

– Чаго вы спынiлiся? Не можаце падысцi блiжэй i дапамагчы?

– Ды што ты тут робiш, дзядок?
– сказала Красназорка.

– Неразумная цiкаўная гуска!
– адказаў карлiк.
– Я хацеў расшчапiць дрэва, каб нарыхтаваць сабе дробных дроўцаў для кухнi. На тоўстых паляняках прыгараюць нашы далiкатныя, лёгкiя стравы. Але мы ядзiм патрошку, а не напiхваем свае жываты, як вы, грубы, прагавiты народ!.. Я ўжо амаль загнаў у дрэва клiн, i ўсё iшло выдатна, ды праклятая дзеравяка папалася вельмi слiзкая i нi з таго нi з сяго выскачыла назад. Я не паспеў адскочыць, i маю цудоўную белую бараду прыхапiла, нiбы цiскамi. Вось яна i сядзiць у расколiне, i я, колькi нi б'юся, не магу вырвацца... Ды вы што смеяцеся, таўсташчокiя дурнiчкi? Цьфу, i глядзець на вас працiўна!

Дзяўчаты з усiх сiл iмкнулiся дапамагчы дзядку, але вызвалiць яго бараду iм нiяк не ўдавалася: вельмi ўжо моцна зацiснула яе расколiна.

– Я пабягу паклiчу людзей, - сказала Красназорка.

– Пустыя барановыя галовы!
– заскрыпеў карлiк.
– Вельмi патрэбна клiкаць сюды людзей! Хопiць з мяне i вас дваiх. Няўжо вы не можаце прыдумаць нешта лепшае?

– Пацярпi трошкi, - сказала Беласнежка.
– Зараз я цябе выручу.

Яна выцягнула з кiшэнi маленькiя нажнiцы i адрэзала яму кончык барады.

Ледзь толькi адчуў сябе карлiк на свабодзе, схапiў схаваны ў карэннi дрэва i з коптурам напакаваны золатам мех, надзейна завязаў яго, выгукнуў бурклiва:

– Неачэсаны народ!.. Адхапiлi кавалак маёй цудоўнай барады... Каб вам пуста было!

З гэтымi словамi ён узвалiў мяшок на плечы i пайшоў, нават не глянуўшы на дзяўчат.

Праз некалькi дзён пасля таго Беласнежка i Красназорка вырашылi налавiць на абед рыбы. Прыйшоўшы на бераг ракi, яны ўбачылi вялiкага конiка, якi скакаў каля самай вады.

Яны падбеглi блiжэй i пазналi карлiка, якога нядаўна бачылi ў лесе.

– Ды што з табой?
– спытала Красназорка.
– Ты, здаецца, збiраешся скочыць у ваду?

– Я не такi дурань!
– крыкнуў у адказ карлiк.
– Няўжо вы самi не бачыце, што гэта праклятая рыба цягне мяне за сабой?

Сталася, што карлiк сядзеў на беразе i лавiў рыбу. На бяду, вецер захацеў пагуляць з яго доўгай барадой i накруцiў яе на лёску вуды. А тут, нiбы знарок, клюнула вялiкая рыбiна. У бяднягi не хапiла сiлы выцягнуць яе на бераг. Рыба адолела рыбака i пацягнула яго за сабой у ваду. Ён хапаўся за травiнкi i саломiнкi, але нiяк не мог утрымацца. Рыба кiдалася ў вадзе i цягала яго за сабой па беразе то ўправа, то ўлева... Яшчэ трохi, i яна пацягнула б яго на дно.

Поделиться с друзьями: