Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Добра, - сказаў заяц.
Пайшоў ён дадому. Iдзе i думае: "Заяц, вядома, хутчэй за мяне бегае. Але ён дурны, а я разумны. Я яго перахiтру".
Прыйшоў ён дадому i кажа жонцы:
– Жонка, збiрайся хутчэй, прыйдзецца табе са мной у поле iсцi.
– А што здарылася?
– пытаецца вожычыха.
– Ды вось мы з зайцам паспрачалiся, хто хутчэй бегае - я цi ён. Я павiнен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш.
– Што ты - з глузду з'ехаў?
– здзiвiлася вожычыха.
– Куды табе з зайцам цягацца? Ён цябе адразу абгонiць.
– Не твая справа, жонка, - сказаў вожык.
– Збiрайся i пойдзем. Я ведаю, што раблю.
Вожычыха пайшла з вожыкам у поле. Па дарозе ён гаворыць жонцы:
– Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгiм полi. Заяц пабяжыць па адной баразне, а я па другой. А ты, жонка, стань у канцы поля ля маёй баразны. Як толькi падбяжыць да цябе заяц, ты крыкнi: "Я ўжо тут!" Зразумела?
– Зразумела, - адказвае жонка.
Так яны i зрабiлi. Адвёў вожык вожычыху на пачатак сваёй баразны, а сам вярнуўся на тое месца, дзе пакiнуў зайца.
– Ну што, - кажа заяц, - пабяжым?
– Пабяжым, - кажа вожык.
– Раз, два, тры!
– крыкнуў заяц.
I абодва яны пабеглi з усiх ног.
Зрабiў вожык крокi тры-чатыры, а потым цiхенька вярнуўся на сваё месца i сеў. Сядзiць i адпачывае. А заяц усё бяжыць i бяжыць. Дабег да канца сваёй баразны, а тут вожычыха яму i крычыць:
– Я ўжо тут!
А трэба сказаць, што вожык i вожычыха вельмi падобныя адзiн на аднаго. Здзiвiўся заяц, што вожык яго абагнаў.
– Бяжым цяпер назад, - кажа ён вожычысе.
– Раз, два, тры!
I паiмчаўся заяц назад хутчэй, чым раней. А вожычыха засталася сядзець на сваiм месцы.
Дабег заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць:
– Я ўжо тут!
Яшчэ больш здзiвiўся заяц.
– Бяжым яшчэ раз, - кажа ён вожыку.
– Добра, - адказвае вожык.
– Калi хочаш, пабеглi яшчэ раз.
Так семдзесят тры разы бегаў заяц туды i назад. А вожык усё абганяў яго.
Прыбяжыць заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць: "Я ўжо тут!"
Пабяжыць заяц назад да канца баразны, а вожычыха яму крычыць: "Я ўжо тут!"
На семдзесят чацвёрты раз дабег заяц да сярэдзiны поля i звалiўся на зямлю.
– Стамiўся, - кажа, - не магу больш бегаць.
– Вось бачыш цяпер, - кажа вожык, - у каго ногi хутчэйшыя?
Нiчога не сказаў заяц i пайшоў з поля. А вожык з вожычыхай паклiкалi сваiх дзяцей i пайшлi з iмi гуляць.
ХЛОПЧЫК ЯК ПАЛЬЧЫК
Жыў калiсьцi на свеце бедны селянiн. Сядзеў ён аднойчы вечарам ля печы i прысак варушыў, а жонка сядзела i прала. Вось ён i кажа жонцы:
– Так прыкра, што няма ў нас дзяцей. Вельмi ж у нас цiха, а вось у iншых хатах, ты толькi зiрнi, як шумна ды весела.
– Гэта праўда, - адказала жонка i ўздыхнула, - каб было ў нас хоць адно, хай сабе такое маленькае, як мезены пальчык, дык i то я была б шчаслiвая. А як мы любiлi б яго!
I здарылася так, што жонка стала цяжарнай i праз сем месяцаў нарадзiла немаўлятка, i было яно здаровае ды статнае, але росту мела не болей за палец.
I сказалi яны:
– Вось так яно i сталася, як мы хацелi: сыночка нашага мы будзем любiць, i iмя яму далi за яго рост Хлопчык як пальчык.
Яны добра яго кармiлi, але хлопчык усё не рос ды не рос i заставаўся такiм, якiм i нарадзiўся; аднак вочы ў яго былi разумныя, быў ён кемлiвы i руплiвы, i ўсё, за што ён нi браўся, яму ўдавалася.
Сабраўся аднойчы селянiн у лес дровы секчы i сказаў сам сабе: "Вось было б добра, каб нехта прыехаў па дровы з возам".
– Татка, - кажа Хлопчык як пальчык, - я прывязу воз, ты ўжо не сумнявайся, буду ў лесе своечасова.
– Але як жа ты з гэтым справiшся, ты ж такi маленькi, каб канём кiраваць?
– Гэта, татка, не бяда! Калi мацi запражэ, дык я залезу каню ў вуха i буду яму крычаць, куды трэба ехаць.
– Добра, - адказаў бацька, - адзiн раз, бадай што, паспрабуем.
Калi прыйшла пара, запрэгла мацi каня i пасадзiла Хлопчыка як пальчык каню ў вуха, i стаў хлапчына пакрыкваць: "Но! но! Лявей, правей!"
Усё iшло як мае быць, як у вопытнага фурмана, i воз кацiўся проста ў лес. Ды здарылася так, што на паваротцы, калi Хлопчык як пальчык крыкнуў: "Налева, налева!", насустрач з'явiлiся двое незнаёмых.
– Глянь, - кажа адзiн з iх, - што гэта такое? Едзе сабе воз, фурман на каня пакрыквае, а самога не вiдаць.
– Тут штосьцi не тое, - зазначыў другi, - давай пойдзем следам за возам i пацiкуем, дзе ён спынiцца.
А воз ехаў сабе ўсё далей i далей у лес i прамым кiрункам туды, дзе секлi дровы. Убачыў Хлопчык як пальчык бацьку i кажа яму:
– Вось, татка, я i прыехаў з возам. А цяпер ты знiмi мяне i апусцi на зямлю.
Бацька левай рукой узяў каня за аброць, а правай дастаў з конскага вуха свайго сыночка, той весела ўсеўся на былiнцы.
Убачылi незнаёмцы Хлопчыка як пальчык i не ведалi, што iм i казаць ад здзiўлення. Пасля адзiн з iх i кажа:
– Паслухай, гэты недаростак мог бы прынесцi нам шчасце, мы паказвалi б яго ў вялiкiм горадзе за грошы, - давай купiм яго.
Падышлi яны да селянiна i гавораць:
– Прадай нам свайго маленькага чалавечка, яму будзе ў нас добра.
– Не, - адказвае селянiн, - гэта мой любы сынок, i я яго нават за золата не прадам.
Але Хлопчык як пальчык пачуў, што яго купляюць, залез па складках вопраткi да бацькi на плечы i пачаў шаптаць яму ў вуха:
– Татка, прадавай мяне, а назад да цябе я сам вярнуся.
I вось прадаў яго бацька за вялiкiя грошы двум незнаёмцам.
– А куды ж цябе пасадзiць?
– пытаюцца яны ў хлопчыка.
– Ды пасадзiце мяне на палi вашага капелюша, там мне можна будзе шпацыраваць i ваколiцы аглядаць, я адтуль не звалюся. Незнаёмцы згадзiлiся з iм. Хлопчык як пальчык развiтаўся з бацькам, i яны рушылi ў шлях-дарогу.
Iшлi яны, iшлi, а ўжо i вечарэць пачынае, тады хлопчык i кажа:
– Апусцiце мяне на дол, бо маю патрэбу.
– Ат, заставайся там наверсе, - прамовiў чалавек, на галаве ў якога ён сядзеў, - нiчога страшнага, ад птушак таксама iншы раз перападае.
– Не, - адказаў Хлопчык як пальчык, - я ведаю, як трэба сябе паводзiць, хутчэй апусцiце мяне ўнiз.