Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзяўчаты падаспелi якраз у час. Моцна схапiўшы карлiка, яны спрабавалi разблытаць яго бараду. Але дзе там! Барада i лёска так цесна пераплялiся, што думаць пра гэта было нечага.

Заставалася адно: зноў дастаць з кiшэнi маленькiя нажнiцы i адстрыгчы яшчэ жмут барады.

Ледзь толькi ляснулi нажнiцы, карлiк закрычаў не сваiм голасам:

– Ды дзе гэта бачана, жабы вы лупатыя, так нявечыць чалавека! Мала таго, што вы ўжо адхапiлi ў мяне канец барады, цяпер вы адрэзалi яе лепшую частку. Ды як я ў такiм выглядзе пакажуся! Ах, каб вы, уцякаючы, свае падэшвы пагублялi!..

Тут ён схапiў мяшок з жэмчугам, закiнуты ў чарот, i, не сказаўшы больш нi слова, знiк за каменем.

Прайшло яшчэ тры днi, i вось мацi паслала абедзвюх дачок у горад купiць iголак, нiтак, шнуркоў i стужак.

Дарога iшла цераз пустэльную раўнiну, па якой тут i там былi раскiданы агромнiстыя глыбы камянёў.

Дзяўчаты заўважылi, што ў небе лунае вялiкая птушка. Павольна кружачыся, яна апускалася ўсё нiжэй i нiжэй i нарэшце села непадалёк ад дзяўчат, каля адной са скал.

У тое ж iмгненне яны пачулi нейчы пранiзлiвы, жаласны крык.

Сёстры кiнулiся на дапамогу i з жахам убачылi, што ў кiпцюры арла трапiў iх стары знаёмы - сiвабароды карлiк. Птушка развiнула крылы i ўжо сабралася панесцi яго.

Дзяўчынкi з усiх сiл ухапiлiся за чалавечка i датуль тузалi i цягнулi яго да сябе, пакуль птушка не выпусцiла сваю здабычу.

Толькi апомнiўся карлiк ад перапалоху, як закрычаў сваiм скрыпучым, вiсклiвым галаском:

– Няўжо нельга было абысцiся са мной як-небудзь асцярожней? Вы на шматкi парвалi кафтанчык з такога тонкага сукна!.. Эх вы, нехлямяжыя, непаваротлiвыя дзеўчаняцi!

Ён падняў мяшок, на гэты раз напакаваны каштоўнымi камянямi, i шмыгнуў у якуюсьцi нару пад скалой.

А дзяўчаткi, зусiм не здзiвiўшыся, пайшлi далей: яны ўжо прывыклi да яго няўдзячнасцi.

Вечарам, скончыўшы ў горадзе свае справы, сёстры вярталiся той жа дарогай i зноў нечакана сустрэлi карлiка.

Выбраўшы чыстую, роўную мясцiну, ён вытрас са свайго мяшка каштоўныя камянi i разбiраў iх, не думаючы, што хто-небудзь так позна пойдзе каля скал.

У праменнях вячэрняга сонца блiскучыя каменьчыкi так цудоўна мiгацелi, пералiваючыся ўсiмi колерамi вясёлкi, што сёстры мiжволi спынiлiся i залюбавалiся iмi.

Карлiк узняў галаву i заўважыў дзяўчынак.

– Ну чаго спынiлiся, разявакi?
– закрычаў ён, i яго попельна-шэры твар паружавеў ад злосцi.
– Што вам тут патрэбна?..

Ён адкрыў рот, каб вылаяцца, але тут пачулася грознае рычанне, i вялiкi чорны мядзведзь шарам выкацiўся з лесу.

Страх адкiнуў карлiка ўбок, але дзядку не ўдалося ўцячы ў сваю надзейную нару: мядзведзь ужо быў у двух кроках ад яго.

Тады, калоцячыся ад страху, ён запiшчаў:

– Дарагi пан мядзведзь, злiтуйцеся нада мной! Я аддам вам сваё багацце! Паглядзiце хоць на тыя цудоўныя каменьчыкi, што ляжаць перад вамi... Толькi падарыце мне жыццё! Ну на што я вам, такi маленькi i шчупленькi? Вы нават не адчуеце мяне на зубах. Вазьмiце лепш гэтых дрэнных дзяўчатак! Вось гэта будзе для вас смачны кавалачак. Вы ж самi бачыце, што яны больш тлустыя, чым маладыя перапёлкi. З'ешце iх абедзвюх на здароўе!..

Але мядзведзь i вухам не павёў, як быццам не чуў, што кажа яму злы карлiк. Ён толькi стукнуў яму разок сваёй цяжкой лапай, i карлiк больш не варухнуўся.

Дзяўчаткi вельмi напалохалiся i кiнулiся бегчы, але мядзведзь забубнiў iм услед:

– Беласнежка, Красназорка, не бойцеся, пачакайце! I я з вамi!

Тут яны пазналi голас свайго даўняга прыяцеля i спынiлiся. Калi ж мядзведзь параўняўся з iмi, тоўстая мядзведжая шкура раптам звалiлася з яго, i яны ўбачылi перад сабой цудоўнага юнака, з ног да галавы апранутага ў золата.

– Я - каралевiч, - сказаў юнак.
– Гэты злы карлiк выкраў мае скарбы, а мяне самога ператварыў у мядзведзя. Дзiкiм зверам павiнен я быў бадзяцца па лясных нетрах да таго часу, пакуль яго смерць не вызвалiць мяне. I вось нарэшце ён пакараны па заслугах, а я зноў стаў чалавекам. Але я нiколi не забудуся, як вы пашкадавалi мяне, калi я быў яшчэ ў звярынай шкуры. Больш мы з вамi не расстанемся. Няхай Беласнежка стане маёй жонкай, а Красназорка жонкай майго брата.

Так i адбылося. Калi прыйшоў час, каралевiч ажанiўся з Беласнежкай, а яго брат - з Красназоркай.

Каштоўныя скарбы, схаваныя карлiкам у глыбокай пячоры, зноў заблiшчалi на сонцы.

Добрая ўдава яшчэ доўга жыла ў сваiх дачок спакойна i шчаслiва. Абодва ружовыя кусты яна ўзяла з сабою. Яны раслi пад яе акном i кожны год расцвiталi там цудоўныя ружы - белыя i чырвоныя.

СТАПТАНЫЯ ТУФЛIКI

Жыў-быў некалi кароль. Меў ён дванаццаць дачок, адна за другую прыгажэйшая. Спалi яны ўсе ў адной зале, ложкi iх стаялi побач. Вечарам, калi яны клалiся спаць, кароль зачыняў дзверы на засаўку. А ранiцай, калi адкрываў дзверы, прыкмячаў, што туфлiкi ў дачок ад танцаў стаптаныя.

Задумаўся кароль: што адбываецца ноччу ў спальнi дачок?

Загадаў уладар клiкнуць клiч па ўсяму каралеўству: той, хто даведаецца, дзе яго дочкi танцуюць ноччу, зможа выбраць адну з iх сабе за жонку. А пасля яго смерцi стаць i каралём.

Была яшчэ адна ўмова. Той, хто возьмецца разгадаць тайну, але за тры днi i ночы не разгадае, пазбавiцца сваёй галавы.

Вось неўзабаве аб'явiўся адзiн смелы каралевiч. Яго добра прынялi, а вечарам адвялi ў пакой, побач з залай-спальняй. Вартаўнiку падрыхтавалi ложак, пакiнулi дзверы ў дзявоцкую спальню адчыненымi.

Але каралевiч не вытрымаў i моцна заснуў. А ранiцай усе ўбачылi, што каралеўны зноў хадзiлi некуды танцаваць. Туфлiкi iх стаялi ў зале, але падэшвы былi прашараваныя да дырак.

I на другую, i на трэцюю ноч здарылася тое ж самае. Каралевiчу без шкадавання адсеклi галаву.

Багата адважных малойцаў бралiся за рызыкоўную справу. Але нiхто не выканаў каралеўскага загаду.

I вось здарылася так, што ў той горад, дзе жыў кароль, завiтаў адзiн паранены салдат. Сустрэлася на яго шляху бабуля, пачала распытваць. Салдат жартуе:

– Ды я сам не ведаю, куды iду. Кажуць, тут нiяк не могуць дазнацца, дзе каралеўны свае туфлiкi стоптваюць. Хачу разгадаць тайну. Можа, каралём зраблюся.

– Ды гэта не вельмi цяжка, - сказала бабуля.
– Ты толькi не пi вiна, якое вечарам табе прапануюць. Прытварыся, нiбыта моцна спiш.

На развiтанне добрая бабуля дала салдату плашч-невiдзiмку.

Набраўся бедны салдат смеласцi i да караля жанiхом аб'явiўся. Яго прынялi хораша, як усiх папярэднiкаў. Прыбралi ў каралеўскую адзежу.

Поделиться с друзьями: