Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Зняў чалавек капялюш i пасадзiў хлопчыка на прыдарожнае поле. Хлопчык як пальчык скокнуў убок i пачаў прабiрацца памiж грудамi зямлi, а калi прыкмецiў мышыную норку, узяў i схаваўся туды.

– Бывайце, спадары, бывайце, iдзiце сабе дамоў без мяне, - гукнуў ён iм з норкi.

Падбеглi тыя да мышынай норкi, давай торкаць у яе палкамi, але дарэмна, Хлопчык як пальчык запаўзаў усё глыбей i глыбей, а незнаёмцаў ужо i ноч агарнула, i давялося iм вярнуцца дамоў са злосцю ды з пустой торбай.

Калi Хлопчык як пальчык зразумеў, што яны пайшлi, ён вылез з падземнага хода. "Упоцемку iсцi па полi, бадай што, будзе небяспечна, - сказаў ён, - яшчэ шыю сабе скруцiш". На шчасце, натрапiлася яму па дарозе пустая ракавiна слiмака. "Дзякуй Богу, - сказаў ён, - цяпер я магу правесцi ноч спакойна", - i залез у ракавiну.

Толькi пачаў ён засынаць, як раптам чуе - iдуць мiма два чалавекi, i адзiн з iх гаворыць:

– Як гэта нам украсцi ў багатага пастара грошы i серабро?

– Я табе сказаў бы, як гэта зрабiць!
– гукнуў Хлопчык як пальчык.

– Што гэта?
– пытаецца напалоханы злодзей.
– Я чую, нехта гаворыць.

Прыпынiлiся яны i пачалi ўслухоўвацца. Тады Хлопчык як пальчык зноўку прамовiў:

– Вазьмiце мяне з сабою, я вам памагу.

– А дзе ж ты?

– А вы пашукайце мяне на зямлi i слухайце, адкуль голас чуецца, - адказаў ён.

Нарэшце зладзеi знайшлi яго i паднялi ўгару.

– Ну i малеча, як ты можаш нам памагчы?
– здзiвiлiся яны.

– А вось як, - адказаў ён: - я залезу праз краты ў камору пастара i дастану вам тое, што патрэбна.

– I то праўда, - сказалi зладзеi, - паглядзiм, як ты з гэтым справiшся.

Прыйшлi яны да хаты пастара, i залез Хлопчык як пальчык у камору ды як закрычыць адтуль:

– Вы хочаце забраць ўсё, што тут ёсць?

Спалохалiся зладзеi i кажуць:

– Цiшэй гавары, а то яшчэ хто-небудзь прачнецца.

Але Хлопчык як пальчык нiбыта не зразумеў iх ды як закрычыць зноў:

– Вы хочаце забраць усё, што тут ёсць?

Пачула гэта кухарка, - яна спала ў суседнiм пакоi, - абаперлася на локаць i пачала прыслухоўвацца. Зладзеi перапалохалiся i адбеглiся ад хаты, але пасля апомнiлiся i падумалi: "Наш хлопчына, вiдаць, хоча нас падражнiць". Яны вярнулiся i шапнулi яму:

– Хопiць сваволiць, дастань нам што-небудзь з каморы.

Але Хлопчык як пальчык зноў закрычаў, ды так гучна, як толькi мог:

– Ды я вам усё падам, вы толькi працягнiце рукi!

А служанка ўсё прыслухоўвалася i да слоўца пачула, што яны казалi; саскочыла яна з ложка i, спатыкаючыся, пабегла да дзвярэй каморы. Зладзеi пусцiлiся наўцёкi, быццам iх даганяў чарадзейны стралок. Служанка, нiкога не знайшоўшы, пайшла запальваць свечку. Увайшла яна ў камору, а Хлопчык як пальчык тым часам непрыкметна перабраўся ў адрыну.

Служанка абшнарыла ўсе закуткi i зноў лягла на ложак, думаючы, што ўсё гэта ёй прыснiлася. Хлопчык як пальчык тады залез у сена, знайшоў там утульнае месца i вырашыў пераспаць да ранiцы, а пасля ўжо вярнуцца дахаты, да мацi з бацькам.

Але давялося яму зазнаць iншае! Так, шмат яшчэ на свеце здараецца гора i няшчасця...

Калi развiднела, служанка ўстала з ложка, каб падкiнуць трохi скацiне. Пайшла яна ў адрыну, узяла ахапак сена, i сталася так, што захапiла яна якраз той жмуток сена, у якiм ляжаў бедны Хлопчык як пальчык. Ён спаў так моцна, што нiчога не чуў, i прачнуўся ўжо ў роце ў каровы, якая схапiла яго разам з сенам.

"Авохцi мне, а Божухна, - усклiкнуў ён, - хiба што я на сукнавальню трапiў!" - але хутка зразумеў, дзе апынуўся. I ён стараўся як-небудзь праслiзнуць памiж зубамi каровы, каб яна не раздушыла яго, i нарэшце давялося яму спаўзцi ўнiз, у страўнiк. "А ў каморы, вiдаць, забылiся вокны прарэзаць, прамовiў ён, - бач, i сонца ў яе не свецiць, i агню не запальваюць". Калi казаць праўду, дык кватэра гэтая яму мала падабалася, i горай за ўсё было тое, што ў дзверы лезла ўсё новае i новае сена, а месца заставалася ўсё менш i менш. Тады закрычаў ён са страху так моцна, як толькi мог:

– Не трэба мне болей свежага корму, не давайце мне свежага корму!

А служанка ў гэты час якраз даiла карову i пачула, што нехта крычыць, але нiкога не вiдаць, i здаўся ёй голас падобны на той, якi яна чула ноччу, i так перапалохалася, што ўпала з услончыка i разлiла ўсё малако. Пабегла, засопшыся, да свайго гаспадара i кажа:

– Ой, Божухна, спадар пастар, а наша карова пачала гаварыць!

– Не можа быць, - сказаў пастар, аднак пайшоў у кароўнiк - паглядзець, што там здарылася. Але не паспеў ён увайсцi, а Хлопчык як пальчык як закрычыць зноў:

– Не давайце мне болей свежага корму, не давайце мне болей свежага корму!

Тут i пастар спалохаўся i падумаў, што ў карову ўбiўся злы дух, i загадаў ён зарэзаць яе. Зарэзалi карову, а страўнiк, дзе схаваўся Хлопчык як пальчык, кiнулi ў кучу гною.

Хлопчыку як пальчык давялося доўга павалтузiцца, перш чым ён з неверагоднымi высiлкамi выбраўся з каровiнага страўнiка; вось ён ужо амаль што вылез i нават галаву высунуў, ды тут надарылася новая бяда: бег мiма галодны воўк, убачыў трыбухi, схапiў iх i праглынуў. Але Хлопчык як пальчык не разгубiўся. "Бадай што з ваўком можна будзе дамовiцца", - падумаў ён i закрычаў з воўчага чэрава:

– Шаноўны воўк, я ведаю, дзе ёсць для цябе спажыва.

А дзе ж яна?
– спытаўся воўк.

– Ды вунь там у той хаце, але залезцi ў яе можна толькi цераз сцёкавую канаву; там чакаюць цябе i пiрагi, i сала, i каўбасы - усё, усё, чаго захочацца.
– I ён падрабязна апiсаў ваўку хату свайго бацькi.

Воўк не вагаючыся залез у хату цераз вадасцёкавую канаву i ўволю наеўся там у каморы ўсяго, што толькi знайшлося. Наеўшыся да адвалу, ён хацеў вылезцi назад, але жывот у яго так вырас, што ранейшым шляхам воўк вылезцi ўжо не мог! На гэта i разлiчваў Хлопчык як пальчык i падняў у воўчым жываце страшны шум, пачаў крычаць i брыкацца, што ёсць моцы.

– Ды сцiхнi ты там, - кажа воўк, - а то яшчэ людзей разбудзiш!

– Ну i хiтры ж ты, - сказаў хлопчык, - сам наеўся, дай i мне трохi павесялiцца, - i пачаў зноў крычаць на ўсё горла.

Тут ад шуму прачнулiся, нарэшце, бацька i мацi, падбеглi да каморы i зазiрнулi ў шчылiну. Як убачылi яны там ваўка, кiнулiся прэч; бацька схапiў сякеру, а мацi касу.

– Iдзi следам за мной, - сказаў бацька, уваходзячы ў камору, - калi я стукну яму, а ён будзе яшчэ жывы, ты яго дабiвай i касой распорвай жывот.

Поделиться с друзьями: