Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Прыйшлi старэйшыя браты да малодшага, сталi над iм насмiхацца i гавораць:
– Хаця ты жывую ваду i знайшоў i ўжо як стараўся, а ўзнагароду за гэта атрымаем мы. Трэба было быць табе разумнейшым i лепей глядзець; мы яе ў цябе забралi, калi ты заснуў на караблi, а праз год адзiн з нас возьме сабе i цудоўную каралеўну. Але глядзi, сцеражыся, нас не выдай; бацька ж табе не верыць, i калi ты скажаш хоць слова, паплацiшся жыццём, а будзеш маўчаць, дык мы цябе памiлуем.
Раззлаваўся стары кароль на малодшага сына: ён паверыў, што той задумаў яго загубiць. I загадаў ён сабраць прыдворных, каб яго судзiць, i было вырашана яго тайна забiць. Выехаў прынц аднойчы на паляванне, нiчога не падазраючы кепскага, i паехаў разам з iм каралеўскi егер. Яны апынулiся ў лесе зусiм адны, выгляд у егера быў вельмi журботны, i вось кажа яму прынц:
– Што з табою, мiлы мой егер?
А егер адказвае:
– Пра гэта сказаць я не смею, а ўсё-ткi павiнен.
Прынц i гаворыць:
– А ты ўсё мне скажы, я табе дарую.
– Ах, - адказаў егер, - я вас павiнен забiць, мне загадаў гэта кароль.
Спалохаўся прынц i папрасiў:
– Мiлы егер, пакiнь мяне ў жывых; я дам табе сваё каралеўскае адзенне, а ты дай мне ўзамен яго сваё простае.
– Я гэта ахвотна зраблю, - сказаў егер, - усё роўна я страляць бы ў вас не змог.
I яны абмянялiся адзеннем. Вярнуўся егер дамоў, а прынц рушыў далей у лес. Праз некаторы час прыбылi да старога караля для яго малодшага сына тры павозкi золата i каштоўных камянёў; а былi яны прысланыя трыма каралямi, што разбiлi сваiх ворагаў мячом прынца i накармiлi свае каралеўствы яго хлебам. Падумаў стары кароль: "Няўжо мой сын нi ў чым невiнаваты?", - i сказаў сваiм слугам:
– Каб жа мой сын застаўся ў жывых! Як я шкадую, што загадаў яго забiць.
– Ён яшчэ жывы, - сказаў егер, - я не змог адужаць свайго сэрца i выканаць ваш загад, - i ён расказаў каралю ўсё, як было.
Нiбыта камень звалiўся з сэрца караля, i ён загадаў абвясцiць па ўсiх каралеўствах, што сын яго можа вярнуцца назад i будзе iм ласкава прыняты.
Каралеўна загадала пракласцi перад сваiм замкам дарогу, ды каб была яна ўся залатая, блiскучая, i сказала сваiм людзям, што хто па дарозе той будзе скакаць, не зварочваючы, проста да яе, той i ёсць яе сапраўдны жанiх, i яго павiнны прапусцiць, а хто будзе ехаць кружною сцежкай, той не сапраўдны жанiх, i каб яны яго не ўпускалi.
Вось падышоў час, i старэйшы брат падумаў, што трэба хутчэй спяшацца да каралеўны i выдаць сябе за яе вызвалiцеля, i тады ён возьме яе сабе ў жонкi i атрымае да таго яшчэ i каралеўства ў дадачу. Ён выехаў i, пад'язджаючы да замка, пабачыў дзiвосную залатую дарогу i падумаў: "Як шкада скакаць па такой дарозе", i ён звярнуў з яе i паехаў правым бокам па абочыне. Ён пад'ехаў да варотаў, але людзi сказалi яму, што ён не сапраўдны жанiх i няхай, маўляў, едзе сабе адсюль. Хутка пасля таго сабраўся ў шлях-дарогу другi прынц; ён пад'ехаў да залатой дарогi, i толькi ступiў конь на яе капытом, прынц падумаў: "Шкада такую дарогу збiваць", i звярнуў, паехаў левым бокам, па абочыне. Пад'ехаў ён да варотаў, але людзi сказалi, што i ён не сапраўдны жанiх, няхай, маўляў, сабе едзе адсюль. Якраз споўнiўся год, i сабраўся выехаць з лесу да сваёй каханай меншы брат, каб разам з ёю развеяць сваё гора. Сабраўся ён у шлях-дарогу i ўсё думаў толькi пра каралеўну, i так хацелася яму быць хутчэй з ёю, што не заўважыў ён зусiм той залатой дарогi. Паскакаў яго конь проста пасярэдзiне; вось ён пад'ехаў да варотаў, расчынiлiся вароты, i радасна сустрэла яго каралеўна i сказала, што ён - яе вызвалiцель i ўсяму каралеўству гаспадар; i адсвяткавалi вяселле ў вялiкай весялосцi i радасцi. Калi вясельная бяседа закончылася, яна сказала яму, што яго бацька запрашае яго да сябе i даруе яму. Ён паехаў да бацькi i расказаў яму пра ўсё - як падманулi яго браты i як давялося яму пры гэтым маўчаць. Стары кароль хацеў iх пакараць смерцю, але яны селi на карабель i паплылi за мора i з таго часу так назад i не вярнулiся.
ВЫГАДНАЯ СПРАВА
Прывёў селянiн на базар карову i прадаў яе там за сем талераў.
Прадаў карову, атрымаў грошы i пайшоў назад дадому. Вось iдзе ён каля сажалкi i чуе - крычаць у вадзе жабы: "Ква, ква, ква, ква!"
"Вось дурныя жабы, - падумаў селянiн, - якую лухту кажуць. Сем талераў я за карову атрымаў, а зусiм не два".
Падышоў ён да вады i крыкнуў жабам:
– Гэй вы, жабы, каму лепей ведаць: мне цi вам, колькi я атрымаў - сем талераў цi два?
А жабы ўсё крычаць: "Ква, ква, ква, ква!"
– Ну вось, калi не верыце, глядзiце - я iх яшчэ раз пералiчу.
Выцягнуў ён грошы з кiшэнi i пералiчыў усе сем талераў.
А ў жаб, вiдаць, свой лiк быў, i яны зноў пачалi крычаць: "Ква, ква, ква, ква!"
– Ах, вось вы якiя!
– закрычаў селянiн.
– Усё спрачаецеся ды мне не верыце! Дык бярыце ж, самi лiчыце!
Узяў грошы i кiнуў iх у ваду.
Потым сеў на беразе i стаў чакаць, цi хутка жабы грошы пералiчаць i вернуць яму.
Чакае, чакае, а жабы па-ранейшаму крычаць: "Ква, ква, ква, ква!" I грошай не вяртаюць.
Раззлаваўся тады селянiн i закрычаў:
– Ах, вы, вадаплясьнiцы! Ах, вы, тоўстагаловыя ды лупатыя! Крычаць вы ўмееце так гучна, што ад вашага крыку ў вушах звiнiць, а самi талеры злiчыць не ўмееце! Цi не думаеце вы, лупатыя, што я буду чакаць тут да вечара, калi вы там у сябе падлiк адолееце?
А жабы яму ў адказ: "Ква, ква, ква!"
Зусiм раззлаваўся на iх селянiн, плюнуў ад злосцi i пайшоў дадому.
Мiнула трохi часу, i вырашыў ён прадаць другую карову. Зарэзаў яе i павёз мяса на базар.
Пад'язджае ён да горада, а там каля самай брамы сабак вельмi многа сабралася. А паперадзе ўсiх стаiць вялiзны гончы сабака. Учуў сабака мяса, пачаў скакаць вакол воза i брахаць: "Дай, дай, дай!"
А селянiн кажа яму:
– Бач ты якi хiтры, нездарма кажаш: "Дай, дай". Гэта ты мяса хочаш. Ды я ж не такi дурны, каб яго табе аддаць.
А сабака зноў брэша: "Дай, дай, дай!"
– Ну што з табой рабiць, - сказаў ён.
– Ведаю я, у каго ты служыш, пакiну табе мяса. Толькi глядзi: праз два днi прынясi мне за яго грошы, а не то табе дрэнна будзе.
Скiнуў ён усё мяса з воза i паехаў дадому.
А сабакi накiнулiся на мяса i брэшуць: "Дай, дай, дай!"
Пачуў селянiн iхнi брэх i падумаў: "Гэта яны ад вялiкага сабакi сваю долю патрабуюць. Ды цi ж мне не ўсё роўна: плацiць жа ён будзе".
Мiнула два днi.
Прачнуўся селянiн на трэцi дзень ранiцай i думае: "Ну, сёння я багатым стану, сёння мне сабака павiнен грошы прынесцi".
Аднак i дзень прайшоў, i вечар настаў, а грошай нiхто не прынёс.
– Ну i час настаў, - кажа ён, - нiкому верыць нельга. Пайду да гаспадара гэтага сабакi, - гарадскога мяснiка. Няхай ён мне грошы за мяса аддасць.
Так ён i зрабiў.
Прыйшоў да мяснiка i кажа:
– Гэй, гаспадар, аддавай мне грошы за мяса, якое я твайму сабаку прадаў.
– Ды ты што, - кажа мяснiк, - з глузду з'ехаў, цi што?
– Не, - кажа селянiн, - я пры сваiм розуме, плацi грошы.
Тады мяснiк раззлаваўся, схапiў палку i прагнаў яго.
– Iдзi, - кажа, - пакуль цэлы. А калi яшчэ раз сюды прыйдзеш, зноў на сваёй спiне палку адчуеш.
Пайшоў селянiн ад мяснiка.
"Куды, - думае, - iсцi мне цяпер скардзiцца, хто мне дапаможа? Пайду ў каралеўскi палац".
Так ён i зрабiў.
Пусцiлi яго ў палац.
Увайшоў ён у тронную залу, а там сядзяць на троне кароль i каралеўская дачка.
– На што скардзiшся?
– пытаецца ў яго кароль.
– Хто цябе пакрыўдзiў?
– Ах, - сказаў селянiн, - жабы ў мяне грошы адабралi, сабакi - мяса, а мяснiк мяне за гэта палкай набiў.
Пачаў ён iм падрабязна расказваць пра свае няшчасцi. А дачка каралеўская слухала яго, слухала ды раптам не стрымалася i зарагатала.
Тут кароль i кажа: