Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

– Добры вечар, Ганс, - адказвае мутухна, - дзе ты быў?

– У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

– Што ты ёй падарыў?
– пытае матухна.

– Нiчога не падарыў, сам ад яе ў падарунак iголку атрымаў.

– А дзе ж гэта iголка, Ганс?
– пытае матухна.

– У сена на возе ўваткнуў.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Табе б яе да рукава прыкалоць.

– Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Сабраўся зноў Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

– Ты куды, Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

– Iду Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

– Глядзi ж, будзь разумны, Ганс.

Ганс адказвае:

– Буду, матухна.

Мацi кажа:

– Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

– Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

– Добры дзень, Грэтэль.

– Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?

– Нiчога не прынёс, - кажа Ганс.
– Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль дала яму ножык.

Ганс кажа:

– Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

– Бывай, Ганс.

Узяў Ганс ножык, уваткнуў ён яго ў рукаў i пайшоў дадому.

Прыйшоў Ганс дадому, а ножыка ў рукаве няма. Толькi дзiрка ў рукаве засталася.

– Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

– Добры вечар, Ганс, - адказвае матухна.
– Дзе ты быў?

– У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

– Што ты ёй падарыў?
– пытае матухна.

– Нiчога не падарыў. Сам ад яе ў падарунак ножык атрымаў.

– А дзе гэты ножык, Ганс?

– Ды я яго ў рукаў уваткнуў, ён i згубiўся.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Трэба было табе ножык у сумку пакласцi.

– Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

– Ты куды, Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

– Iду Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

– Глядзi ж, будзь разумны.

Ганс адказвае:

– Буду, матухна.

Мацi кажа:

– Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

– Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

– Добры дзень, Грэтэль.

– Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?

– Нiчога не прынёс, - кажа Ганс.
– Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль падарыла яму маленькую казу.

Ганс кажа:

– Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

– Бывай, Ганс.

Узяў Ганс казу, засунуў яе ў сумку i пайшоў дадому.

Прыйшоў Ганс дадому.

– Добры вечар, матухна.

– Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?

– У Грэтэль быў.

– Што ты ёй падарыў?

– Нiчога не падарыў. Сам ад яе маленькую казу атрымаў.

– А дзе ж твая каза, Ганс?

– А я яе ў сумку засунуў, - кажа Ганс.
– Яна там i задыхнулася.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Табе б казу на вяроўку прывязаць.

– Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Сабраўся Ганс зноў у дарогу.

Мацi кажа:

– Ты куды, Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

– Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

– Глядзi ж, будзь разумны.

Ганс адказвае:

– Буду, матухна.

Мацi кажа:

– Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

– Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

– Добры дзень, Грэтэль.

– Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?

– Нiчога не прынёс, - кажа Ганс.
– Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль дала яму вялiкi кавалак свiнога сала.

Ганс кажа:

– Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

– Бывай, Ганс.

Узяў Ганс кавалак свiнога сала, прывязаў яго да вяроўкi i пацягнуў за сабой. Прыходзiць дадому, а за iм толькi вяроўка цягнецца.

– Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

– Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?

– У Грэтэль быў.

– Што ты ёй падарыў?
– пытае матухна.

– Нiчога не падарыў, сам ад яе кавалак свiнога сала атрымаў, - кажа Ганс.

– А дзе ж свiное сала, Ганс?

– Прывязаў я яго да вяроўкi, пацягнуў дадому, ды па дарозе яго, пэўна, сабакi з'елi.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Табе трэба было сала на галаве несцi.

– Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

I зноў сабраўся Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

– Ты куды сабраўся, Ганс?

Ганс адказвае:

– Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

– Глядзi, будзь разумны.

Ганс адказвае:

– Буду, матухна.

Мацi кажа:

– Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

– Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

– Добры дзень, Грэтэль.

– Добры дзень, Ганс. Што ты мне прынёс у падарунак?

Нiчога не прынёс, - кажа Ганс.
– Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль падарыла Гансу цяляцi.

Ганс кажа:

– Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

– Бывай, Ганс.

Узяў Ганс цяляцi, узвалiў яго сабе на галаву i панёс.

Нясе ён цяляцi на галаве, а цяляцi рвецца, брыкаецца, не хоча ў Ганса на галаве сядзець. Скiнуў Ганс цяляцi ў канаву, а сам прыйшоў дадому ўвесь у сiняках i гузаках.

– Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

– Добры вечар, Ганс, - кажа матухна.
– Дзе ты быў?

– У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

– Што ты ёй падарыў?
– пытае матухна.

– Нiчога не падарыў. Сам ад яе цяляцi атрымаў.

– А дзе ж цяляцi, Ганс?
– пытае матухна.

– Ды я яго на галаве нёс, - кажа Ганс, - а яно дарогай брыкалася-брыкалася i столькi мне гузакоў на iлбе наставiла, што я яго ў канаву кiнуў.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Ты б цяляцi дубцом пагнаў, травой пакармiў i ў нас у двары да плоту прывязаў.

Поделиться с друзьями: