Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Нi жаб, нi сабак я пакараць не магу, а вось з дачкой маёй ты можаш ажанiцца. Бо яна яшчэ нiколi не смяялася, i я абяцаў аддаць яе замуж за таго, хто першы яе рассмяшыць. Бачыш, якi ты шчаслiвы!

– Ну i зрабiў ласку, - кажа селянiн.
– Я зусiм жанiцца не хачу. У мяне дома свая жонка ёсць, навошта мне твая дачка. У мяне хата маленькая, не тое што твой палац, нам i дваiм з жонкай цесна.

Тут кароль раззлаваўся i закрычаў:

– Ты няветлiвы i грубы, вось ты якi!

– Што ж, - адказаў яму селянiн, - сам ведаеш: на свiнцы не шоўк, а шчацiнне.

– Ну, добра, - кажа кароль, - цяпер iдзi прэч. Я табе iншую ўзнагароду прызначу. Днi праз тры заходзь у палац, тады я табе ўсе пяцьсот адсыплю спаўна.

Пайшоў селянiн з палаца, а каля брамы спынiў яго салдат з каралеўскай варты i кажа:

– Ты рассмяшыў каралеўну, дык пэўна, ужо, за гэта атрымаеш добрую ўзнагароду.

– Так, - сказаў селянiн, - неблагую. Мне будзе за гэта пяць сотняў выплачана.

– Паслухай, - кажа яму салдат, - навошта табе столькi грошай, даў бы ты мне трохi!

– Ну што ж, - адказвае селянiн, - дзве сотнi магу табе аддаць. Прыходзь праз тры днi да караля i скажы, каб ён табе iх выплацiў замест мяне.

А тут адзiн гандляр пачуў iх размову, падбег да мужыка i таксама пачаў яго ўгаворваць. Чым, кажа, табе тры днi гэтых грошай чакаць, вазьмi ў мяне зараз сто пяцьдзесят. А ўсе астатнiя я сам у караля атрымаю.

– Давай, - кажа селянiн.
– Мне грошы патрэбны.

Праз тры днi ён зноў прыйшоў да караля.

– Здымайце з яго адзенне, - загадвае кароль, - ён павiнен атрымаць свае пяць сотняў.

– Не, - кажа селянiн, - нiчога не атрымаецца. Не мае гэтыя пяць сотняў. Я iх ужо твайму салдату ды аднаму гандляру падараваў.

I сапраўды, прыходзяць у гэты момант салдат i гандляр да караля i патрабуюць: салдат дзвесце, а гандляр трыста.

Так iм i далi: салдату дзвесце розгаў, а гандляру трыста.

Салдата на каралеўскай службе часта бiлi, дык ён асаблiва не гараваў i вытрымаў, а гандляр увесь час крычаў:

– Ой, балiць! Ой, якiя вашы грошы моцныя!

А селянiн пайшоў дадому i ўсю дарогу радаваўся, што так лёгка каралеўскай узнагароды пазбавiўся.

ТРЫ ШЧАСЛIЎЦЫ

У аднаго селянiна былi тры сыны. Неяк паклiкаў ён да сябе ўсiх траiх i сказаў:

– Я ўжо стары i вырашыў, пакуль жывы, падзялiць памiж вамi спадчыну. Грошай у мяне няма, i таму я пакiдаю ў спадчыну аднаму з вас пеўня, другому касу, а трэцяму - кошку. Рэчы не вельмi каштоўныя, але, калi пападуць яны ў добрыя рукi, могуць прынесцi вялiкую карысць. Паспрабуйце ж знайсцi такую краiну, дзе людзi нiколi не бачылi гэтых рэчаў, i тады будзеце шчаслiвымi.

I вось пасля смерцi бацькi пайшоў старэйшы брат са сваiм пеўнем шчасце шукаць. Але куды б ён нi прыходзiў, пеўнi ўсюды былi ўжо знаёмыя. У гарадах ён яшчэ здалёк бачыў пеўняў на вокнах. Гэта былi флюгеры, яны ўвесь час трымалi кiрунак па ветру. А ў вёсках пеўнi так i залiвалiся песнямi на ўсiх дварах. Нiкому гэта птушка не была ў навiну, нiхто на яго пеўня i глядзець не хацеў.

Усё ж нарэшце старэйшаму брату пашанцавала - ён трапiў на востраў, жыхары якога яшчэ нi разу не бачылi пеўня.

– Глядзiце, якая цудоўная птушка!
– сказаў старэйшы брат.
– На галаве ў яе прыгожая карона, а на нагах шпоры. Яна кожную ноч кукарэкае тры разы, i заўсёды ў адзiн i той жа час. Першы раз яна кукарэкае ў дзве гадзiны, другi раз - у чатыры гадзiны i трэцi раз у шэсць гадзiн ранiцы. А калi яна закукарэкае днём, гэта значыць, што неўзабаве памяняецца надвор'е.

Певень вельмi спадабаўся ўсiм жыхарам горада. Яны не спалi ўсю ноч i ўсё слухалi, як ён звонка выклiкваў час у дзве гадзiны, у чатыры i ў шэсць. А ранiцой яны спыталi, цi не прадаецца птушка i колькi яна каштуе. "Дайце мне за яе гэтулькi золата, колькi можа панесцi асёл", - адказаў старэйшы брат.

– Ды ён амаль задарма аддае такую каштоўную птушку!
– усклiкнулi ўсе жыхары вострава.

I яны купiлi пеўня.

Калi старэйшы брат вярнуўся дамоў, браты здзiвiлiся, што ён атрымаў за пеўня так многа грошай.

– Эх, пайду я пашукаю шчасця, - сказаў сярэднi брат.
– Магчыма, мне таксама пашанцуе выгадна збыць сваю касу, - i адправiўся ў дарогу.

Але ўсюды, дзе ён праходзiў, былi ў сялян такiя ж косы, як i ў яго.

Нарэшце i яму пашчасцiла трапiць на востраў, дзе людзi яшчэ не бачылi касы. Калi iм трэба было збiраць ураджай, яны прывозiлi на нiву гарматы, стралялi, i гарматныя ядры перабiвалi сцяблiнкi каласоў. Гэта было вельмi непрактычна, таму што ядры то праляталi мiма, то пападалi па самых каласках i псавалi шмат зерня. Ды i грукату было шмат ад стралянiны.

Падышоў сярэднi брат да гэтых людзей i так хутка i бясшумна пачаў касiць, што яны аж раты паразяўлялi ад здзiўлення. Пачалi жыхары вострава прасiць, каб ён прадаў iм касу.

– Дайце мне гэтулькi золата, колькi можа павезцi конь, - сказаў сярэднi брат.

Атрымаўшы тое, што прасiў, ён, задаволены, вярнуўся дамоў.

Нарэшце адправiўся i трэцi брат са сваёй кошкай шчасце шукаць.

Спачатку ў яго ўсё iшло так, як i ў першых двух братоў. Куды б ён нi прыйшоў, усюды было мноства кошак. Але вось i яму пашчасцiла: ён прыплыў да такога вострава, дзе не было нi адной кошкi. Затое мышэй на гэтым востраве развялося безлiч! Яны бегалi па сталах i лаўках i зусiм не баялiся людзей.

Усе жыхары вострава вельмi пакутвалi ад iх, i нават сам кароль у сваiм палацы не мог уратавацца ад мышэй: мышы пiшчалi па ўсiх кутках i згрызалi ўсе, што iм толькi траплялася.

Вось выпусцiў малодшы брат сваю кошку, i яна тут жа кiнулася лавiць мышэй.

Хуценька знiшчыла яна ўсiх мышэй у двух вялiкiх залах палаца.

Кароль захацеў купiць кошку i даў за яе гэтулькi золата, колькi мог павезцi вярблюд. Так што трэцi брат прывёз дамоў грошай больш за ўсiх.

А кошка ў каралеўскiм палацы гэтулькi мышэй пералавiла, што i не злiчыць. Яна вельмi стамiлася, у яе нават у горле перасохла, i захацелася пiць. Падняла яна ўверх мордачку i замяўкала: "Мяў, мяў!"

Пачулi кароль i яго прыдворныя гэты дзiўны крык, напалохалiся i ўцяклi з палаца.

Сабраў кароль сваiх дарадчыкаў, i пачалi яны думаць, як бы iм ад кошкi пазбавiцца.

Нарэшце прыйшлi да згоды:

– Ужо лепш мы будзем пакутваць ад мышэй, чым жыць з такой пачварай i рызыкаваць сваiм жыццём. А да мышэй мы ўжо прывыклi.

I кароль паслаў да кошкi слугу з загадам пакiнуць палац.

– Калi яна адмовiцца пайсцi, папярэдзь яе, што ёй будзе дрэнна!
– сказаў ён слугу.

А кошка за гэты час, пакуль iшла нарада, яшчэ больш пiць захацела.

I калi слуга спытаў у яе, цi згодна яна пайсцi па-добраму, яна ў адказ зноў прамяўкала: "Мяў, мяў!"

Слугу здалося, што яна гаворыць: "Не, не!" Ён так i перадаў каралю.

– Ну што ж, - сказаў кароль, - не хоча па-добраму iсцi, давядзецца сiлай выганяць!

Ён загадаў выкацiць у двор гарматы i страляць па палацы.

Палац загарэўся.

Калi агонь дабраўся да таго пакоя, дзе была кошка, яна вельмi спакойна выскачыла з акна i пабегла.

Поделиться с друзьями: