Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Прайшло няшмат часу. Гаспадары былi запрошаны ў палац на абед. На наступны дзень яны паклiкалi да сябе садоўнiка i расказалi яму, што на каралеўскi стол падавалi незвычайна салодкiя i сакавiтыя дынi з уласнай каралеўскай цяплiцы.

– Iдзiце да прыдворнага садоўнiка, шаноўны Ларсен, i папрасiце, каб ён даў вам хоць крышку насення гэтых незвычайных дыняў.

– Але каралеўскi садоўнiк сам атрымаў ад мяне гэтае насенне!
– радасна ўсклiкнуў садоўнiк.

– Калi так, значыць, ён здолеў вырасцiць з iх цудоўныя дынi, - сказалi гаспадары, - дынi, якiя падавалi на стол, былi лепшыя адна за другую!

– Выходзiць, што ганарыцца трэба мне, - сказаў Ларсен.
– Сёлета ў каралеўскага садоўнiка дынi не ўдалiся; i вось ён убачыў, якiя цудоўныя дынi растуць у садзе вашай мiласцi, пакаштаваў iх i некалькi штук заказаў для каралеўскага стала.

– Цi не лiчыце вы, Ларсен, што на каралеўскi стол падавалi дынi з нашага саду?

– Нi кроплi ў гэтым не сумняваюся, - адказаў Ларсен.

Ён пайшоў да каралеўскага садоўнiка i атрымаў у яго пасведчанне, дзе гаварылася, што дынi, якiя падавалiся на абедзе ў каралеўскiм замку, былi прывезены з саду, якi належыць панам-гаспадарам Ларсена.

Гаспадары былi здзiўлены. Яны расказвалi пра гэты выпадак усiм i кожны раз паказвалi сведчанне каралеўскага садоўнiка. А насенне дыняў, як яшчэ раней чаранкi яблынь i груш, яны пачалi рассылаць у розныя краiны.

Тым часам з розных мясцiн прыходзiлi звесткi, што дасланыя чаранкi прыжылiся, яблынi i грушы даюць цудоўныя плады, якiя названы iмем радавой панскай сядзiбы. Назву сядзiбы пiсалi зараз на ангельскай, нямецкай i французскай мовах.

Хiба можна было марыць пра гэта раней?

– Каб толькi садоўнiк не зазнаўся, - занепакоiлiся гаспадары.

Але Ларсен думаў зусiм пра iншае: ён iмкнуўся захаваць за сабой славу аднаго з лепшых садоўнiкаў краiны i кожны год ствараць якi-небудзь новы выдатны гатунак садавiны альбо гароднiны. I ён ствараў iх, але ў падзяку за працу яму часта даводзiлася чуць, што першыя ўславiўшыя яго фрукты - яблыкi i грушы - былi ўсё ж самыя лепшыя, а ўсе iншыя ўжо не маглi з iмi зраўняцца. Дынi, праўда, вельмi смачныя, ды ўсё ж далёка не такiя, як яблыкi i грушы. Трускалкi таксама выдатныя, але не лепшыя за тыя, якiя ёсць у iншых. А калi аднойчы ў садоўнiка не ўрадзiла радыска, гаспадары толькi i гаварылi пра няўдалую радыску, нiбыта забылiся пра ўсе iншыя гатункi садавiны i гароднiны.

Можна было падумаць, што гаспадары атрымлiваюць задавальненне, калi гавораць: "Сёлета ў вас усё ўрадзiлася дрэнна, шаноўны Ларсен!" Яны былi проста шчаслiвыя, калi сцвярджалi: "Дрэнна сёлета ў вас урадзiлася!"

Некалькi разоў на тыдзень садоўнiк прыносiў у пакоi свежыя букеты, падабраныя з дзiўна тонкiм густам; у гэтых букетах кожная кветачка ўдала спалучалася з iншымi кветкамi i станавiлася яшчэ прыгажэйшай.

– У вас выдатны густ, Ларсен, - казалi гаспадары.
– Але не забудзьцеся, што гэтым талентам вы абавязаны не самому сабе, а Богу.

Аднойчы садоўнiк прынёс гаспадарам вялiзную крыштальную вазу, у якой плаваў лiст белага гарлачыка, а на iм, апусцiўшы ў ваду доўгае сцябло, красавалася ярка-блакiтная кветка велiчынёй са сланечнiк.

– Iндыйскi лотас!
– усклiкнулi гаспадары.

Яны нiколi ў жыццi не бачылi падобнай кветкi. Яны загадалi днём выстаўляць яе на сонца, а вечарам асвятляць штучным святлом. I кожны, хто бачыў гэтую кветку, быў у захапленнi, называў яе цудам.

Гэтак назвала яе нават знакамiтая панi каралеўства - маладая прынцэса. Яна была разумная i добрая дзяўчына.

Гаспадары палiчылi за гонар паднесцi прынцэсе блакiтную кветку, i яна забрала яе ў палац. Тады спусцiлiся яны ў сад, каб паглядзець, цi няма там падобнай кветкi, але не знайшлi яе. Паклiкалi садоўнiка i спыталi дзе ён узяў блакiтны лотас.

– Мы шукалi, але не знайшлi такiх кветак нi ў аранжарэi, нi на клумбах у садзе, - сказалi яны.

– Там iх i не было, - усмiхнуўся садоўнiк.
– Гэтая сцiплая кветка расце на градках у агародзе. Але, праўда яна незвычайна прыгожая! Яна падобная на блакiтны кактус, а на самай справе гэта толькi кветка артышока.

– Чаму ж вы не сказалi нам пра гэта раней?
– абурылiся гаспадары.
– Мы думалi, што гэта рэдкая заморская кветка! Вы зганьбiлi нас перад прынцэсай! Яна была ў захапленнi, як толькi зiрнула на кветку, i сказала, што нiколi раней не бачыла гэткай раслiны, - а яна ж выдатна разбiраецца ў батанiцы. Але цяпер зразумела, чаму яна не пазнала яе: навуцы няма чаго рабiць у агародзе. I як вам магло прыйсцi ў галаву, шаноўны Ларсен, прынясцi ў пакоi падобную кветку? Пасля гэтага над намi будуць пакеплiваць!

I цудоўная блакiтная кветка, сарваная на градзе, была выкiнута з панскiх пакояў, дзе ёй не знайшлося месца. А гаспадары пайшлi да прынцэсы прабачацца i растлумачыць, што кветка была звычайнай агароднай раслiнай, якую садоўнiк захацеў паставiць у вазу, за што i атрымаў суровую вымову.

– Гэта грэшна i несправядлiва!
– з дакорам прамовiла прынцэса.
– Ён адкрыў для нас кветку, пра якую мы нiчога не ведалi, паказаў нам прыгажосць там, дзе мы i не думалi яе шукаць! Пакуль артышокi цвiтуць, я скажу прыдворнаму садоўнiку кожны дзень ставiць iх у вазу ў маiм пакоi.

Так яна i зрабiла.

Тады гаспадары аб'явiлi садоўнiку, што ён зноў можа паставiць у вазу свежую кветку артышока.

– Па-сутнасцi кветка i на самай справе прыгожая, - сказалi яны.
– Так, прыгожая, як гэта нi дзiўна!
– I яны нават пахвалiлi садоўнiка.

– Ён любiць, калi яго хваляць, - казалi гаспадары.
– Ён у нас распешчанае дзiця!

Неяк восенню пачалася бура. Да ночы яна так разбушавалася, што з карэннямi вырвала некалькi дрэў на ўскраiне лесу. На вялiкае няшчасце гаспадароў (яны так i казалi, што гэта няшчасце!), але i на вялiкую радасць садоўнiка яна павалiла абодва высокiя дрэвы з птушынымi гнёздамi. Пазней слугi расказвалi, што да скавытання буры дамешвалiся крыкi гракоў i варон, якiя бiлiся крыламi ў ваконнае шкло.

– Ну, зараз вы, вiдаць, задаволены, Ларсен, - сказалi гаспадары.
– Бура зламала дрэвы, i птушкi паляцелi ў лес. Нiчога тут не нагадвае больш пра даўнiну; ад яе не засталося i следу. Нас гэта вельмi засмучае!

Садоўнiк нiчога не адказаў гаспадарам. Ён моўчкi песцiў мару пра тое, як апрацуе зараз цудоўны сонечны ўчастак зямлi, да якога раней не мелi права нават дакранацца, i ператворыць яго ва ўпрыгожанне ўсяго сада на радасць сваiм гаспадарам.

Вырваныя бурай дрэвы, падаючы, паламалi старыя буксавыя кусты, i садоўнiк пасадзiў на гэтым месцы звычайныя палявыя i лясныя раслiны роднай зямлi.

Поделиться с друзьями: