Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Але вось яны на лесвiчнай пляцоўцы. На шафе гарэла лямпа, а на парозе сядзела ручная варона i азiралася на бакi. Герда прысела i пакланiлася, як вучыла яе бабуля.
– Мой жанiх расказваў мне пра вас столькi добрага, паненка!
– сказала ручная варона.
– I ваша жыццё таксама вельмi жаласлiвае! Цi не возьмiце вы лямпу, а я пайду наперадзе. Мы пакiруем напрасткi i тут нiкога не сустрэнем.
– А мне здаецца, за намi хтосьцi iдзе, - сказала Герда, i ў тую ж хвiлiну мiма яе з лёгкiм шумам пранеслiся нейкiя ценi: конi з трапяткiмi грывамi i тонкiмi нагамi, паляўнiчыя, дамы i кавалеры конна.
– Гэта сны!
– сказала ручная варона.
– Яны з'яўляюцца сюды, каб думкi высокiх асоб паляцелi на паляванне. Тым лепш для нас, зручней будзе разгледзець спячых.
Тут яны ўвайшлi ў першую залу, дзе сцены былi абабiты ружовым атласам, вытканым кветкамi. Мiма дзяўчынкi зноў пранеслiся сны, але так хутка, што яна не паспела разгледзець коннiкаў. Адна зала была прыгажэйшая за другую, так што было ад чаго збянтэжыцца. Нарэшце яны дайшлi да спальнi. Столь напамiнала верхавiну вялiзнай пальмы з каштоўным крыштальным лiсцем; з сярэдзiны столi спускалася тоўстае залатое сцябло, на якiм вiселi два ложкi ў выглядзе лiлей. Адзiн быў белы, у iм спала прынцэса, другi - чырвоны, i ў iм Герда спадзявалася знайсцi Кая. Дзяўчынка злёгку адхiнула адзiн з чырвоных пялёсткаў i ўбачыла цёмна-русую патылiцу. Гэта Кай! Яна гучна назвала яго па iменi i паднесла лямпу да самага яго твару. Сны з шумам адляцелi прэч; прынц прачнуўся i павярнуў галаву... Ах, гэта быў не Кай!
Прынц быў падобны на яго толькi з патылiцы, але быў такi ж малады i прыгожы. З белай лiлеi выглянула прынцэса i запытала, што здарылася. Герда заплакала i расказала ўсю сваю гiсторыю, упамянуўшы i пра тое, што зрабiлi для яе крумкач i варона.
– Ах ты небарака!
– сказалi прынц i прынцэса, пахвалiлi крумкача i варону, аб'явiлi, што нiколькi не злуюцца на iх - толькi няхай яны не робяць гэтага ў далейшым, - i захацелi нават узнагародзiць iх.
– Хочаце быць вольнымi птушкамi?
– запытала прынцэса.
– Цi жадаеце заняць пасаду прыдворных варон, на поўным забеспячэннi з кухонных рэшткаў?
Крумкач з варонай пакланiлiся i папрасiлi пасады пры двары. Яны падумалi пра старасць i сказалi:
– Добра ж мець надзейны кавалак хлеба на старасцi год!
Прынц падняўся i ўступiў свой ложак Гердзе - больш ён пакуль нiчога не мог для яе зрабiць. А яна склала ручкi i падумала:"Якiя добрыя ўсе людзi i жывёлы!" - заплюшчыла вочы i салодка заснула. Сны зноў прыляцелi ў спальню, але цяпер яны везлi на маленькiх саначках Кая, якi кiваў Гердзе галавою. На жаль, усё гэта было толькi сном i знiкла, калi дзяўчынка прачнулася.
На другi дзень яе апранулi з ног да галавы ў шоўк i аксамiт i дазволiлi заставацца ў палацы колькi яна пажадае.
Дзяўчынка магла жыць ды пажываць тут прыпяваючы, але прагасцявала ўсяго некалькi дзён i пачала прасiць, каб ёй далi павозку з канём i чаравiкi - яна зноў хацела адправiцца па белым свеце на пошукi свайго пабрацiма.
Ёй далi i чаравiкi, i муфту, i прыгожую сукенку, а калi яна развiталася з усiмi, да варот пад'ехала карэта з чыстага золата, з зiхоткiмi, як зоркi, гербамi прынца i прынцэсы; у фурмана, лакееў, фарэйтараў - далi ёй i фарэйтараў - красавалiся на галовах маленькiя залатыя кароны.
Прынц i прынцэса самi пасадзiлi Герду ў карэту i пажадалi ёй шчаслiвай дарогi.
Лясны крумкач, якi паспеў ужо ажанiцца, праводзiў дзяўчынку першыя тры мiлi i сядзеў у карэце побач з ёю - ён не мог ехаць, седзячы спiнаю да коней. Ручная варона сядзела на варотах i лопала крыламi. Яна не паехала праводзiць Герду, таму што ў яе балела галава, з таго часу як атрымала пасаду пры двары i занадта шмат ела. Карэта была бiтком набiта цукровымi крэндзелямi, а скрыня пад сядзеннем садавiнай i пернiкамi.
– Бывай! Бывай!
– закрычалi прынц i прынцэса.
Герда заплакала, варона - таксама. Праз тры мiлi развiтаўся з дзяўчынкай i крумкач. Сумнае было развiтанне! Крумкач узляцеў на дрэва, махаў чорнымi крыламi да таго часу, пакуль карэта, зiхатлiвая, як сонца, не знiкла з поля зроку.
Гiсторыя пятая
Маленькая разбойнiца
Вось Герда ўехала ў цёмны лес, у якiм жылi разбойнiкi. Карэта гарэла як жар, яна сляпiла разбойнiкам вочы, i яны проста не маглi яе прапусцiць.
– Золата! Золата!
– закрычалi яны, схапiўшы коней за аброцi, забiлi маленькiх фарэйтараў, фурмана, слуг i выцягнулi з карэты Герду.
– Бач якая слаўненькая, тлусценькая! Арэшкамi кармiлi!
– сказала старая разбойнiца з доўгай шорсткай барадой i махнатымi, навiслымi брывамi. Тлусценькая, як баранчык! Ану, якая на смак будзе?
I яна выцягнула востры зiхоткi нож. Якi жах!
– Ай!
– ускрыкнула яна раптам: разбойнiцу ўкусiла за вуха яе ўласная дачка, якая сядзела ў старой за спiнай i была такая нястрымная i свавольная, што проста дзiва!
– Ах, ты паганая дзяўчынка!
– закрычала мацi, але забiць Герду не паспела.
– Яна будзе гуляць са мной, - сказала маленькая разбойнiца.
– Яна аддасць мне сваю муфту, сваю прыгожую сукенку i будзе спаць са мной на маёй пасцелi.
I дзяўчынка зноў так укусiла мацi, што тая падскочыла i закруцiлася на месцы. Разбойнiкi зарагаталi.
– Бач як скача перад сваёй дзяўчынкай!
– Хачу ў карэту!
– закрычала маленькая разбойнiца i дамаглася свайго - яна была вельмi распешчаная i ўпартая.
Яны ўселiся з Гердай у карэту i памчалi па пнях i купiнах у лясны гушчар.
Маленькая разбойнiца была ростам з Герду, але здаравейшая, шырэйшая ў плячах i больш смуглая. Вочы ў яе былi зусiм чорныя, але нейкiя сумныя. Яна абняла Герду i сказала:
– Яны цябе не заб'юць, пакуль я не раззлуюся на цябе. Ты, пэўна, прынцэса?
– Не, - адказала дзяўчынка i расказала, што давялося ёй перажыць i як яна любiць Кая.
Маленькая разбойнiца сур'ёзна паглядзела на яе, злёгку кiўнула i сказала:
– Яны цябе не заб'юць, нават калi я i раззлуюся на цябе, - я лепш сама заб'ю цябе!
I яна выцерла слёзы Гердзе, а потым схавала абедзве рукi ў яе прыгожую, мяккую, цёплую муфтачку.
Вось карэта спынiлася: яны ўехалi на двор разбойнiцкага замка.
Ён быў увесь у вялiкiх расколiнах; з iх выляталi крумкачы i вароны. Аднекуль выскачылi вялiзныя бульдогi, здавалася, кожнаму з iх хоць бы што праглынуць чалавека, але яны толькi высока падскоквалi i нават не брахалi гэта было забаронена. Пасярод вялiкай залы з напаўразбуранымi закуродымленымi сценамi i каменнай падлогай палала вогнiшча. Дым падымаўся да столi i сам павiнен быў шукаць сабе выхаду. Над вогнiшчам кiпеў у вялiзным катле суп, а на ражнах смажылiся зайцы i трусы.