Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Праз нейкі час, расказвае далей Соф'я Януараўна, Янка прыслаў ім пісьмо. Пра што ён пісаў, яна, вядома, не помніць. Але ў памяці назаўсёды засталася адна страфа верша, які быў у гэтым пісьме:

Бацька на калодцы Смолку рассякае, Матка на камінку Агонь раскладае.

Не можа не зацікавіць нас і расказ сясцёр пра сваіх бацькоў, якіх гэтак любіў Янка Купала. Маці іх, Садалія, жыла ў беднасці, асабліва да замужжа. Калі была дзяўчынай, не мела нават «людскага плац ця»: было толькі адно — і на будзень, і на свята. Пражыла яна каля трыццаці трох гадоў. Памерла з няшчаснага выпадку: ехала на падводзе, конь спу дзіўся, яна вывалілася з калёс, моцна пабілася — а была ж цяжарная. Сканала ў бальніцы ў Мінску. Пасля яе асталося сямёра дзяцей. Бацька, Яну ары Дамашэвіч, хадзіў удаўцом чатыры гады, потым ажаніўся. Калі пачалася калектывізацыя, уступіў у калгас «Чырвоны сцяг» у вёсцы Дафарэнцыя. Памёр у 1930 годзе. Ён вельмі любіў дзяцей. У двары зрабіў для іх арэлі. Пагушкацца на іх часта прыбягалі з недалёкіх Бараўцоў, куды пераехалі Луцэвічы, родныя сёстры Янкі Купалы Марыя і Анця...

Жывуць яшчэ сярод нас сучаснікі Янкі Купалы, блізкія яму людзі, якія ведалі яго, сустракаліся з ім. Чаму б нам не распытаць іх усіх, не запісаць падра бязныя ўспаміны? Кожная іх згадка дапамагла б нам намаляваць жывы вобраз вялікага паэта, адчуць ат масферу яго памкненняў і пошукаў, лепш зразумець неўміручую купалаўскую паэзію.

1980-1983

1 - Тут і далей «зорачка» азначае, што пераклад мой. Аўтар.

2 - Людовік Дзюба — магчыма, адзін са школьных таварышаў ці настаўнікаў Яна Чачота і Адама Міцкевіча.

3 - Контэнт (пол.) — давольны.

4 - Мешкаюць (пол.) — жывуць.

5 - Ліцвіне, літвіны — так называлі ў тыя часы і літоўцаў, і беларусаў па імені агульнай для іх феадальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага; тут ідзе гаворка пра беларусаў.

6 - Назоліць — напэўна, назаляць.

7 - Віленка — Вільня.

8 - Маскалі — царскія салдаты.

9 - Схэндожыць (польск.) — саб'е, скосіць.

10 - Заўшэ (польск.) — заўсёды.

11 - Піндар — старажытнагрэчаскі паэт, класік харавой лірыкі.

12 - In crudo (лац.) — у першапачатковым выглядзе, ва ўсёй непасрэднасці.

Поделиться с друзьями: