Нераток
Шрифт:
– Хай Бог бароніць тваю сілу і мудрасць, Куран!
– Начальнік аховы Норк, - спакойна, але цвёрда паправіў ваяр.
– Хай Бог баронідь тваю сілу і мудрасць, начальнік аховы Норк.
– пагадзіўся разведчык.
18
“Са старажытных манускрыптаў нам вядома, што Зямля - гэта дыск, які падзяляецца на тры часткі. У цэнтры Зямлі - Пустэча Вогнанная., што пяскі ды камяні распаленыія захоўвае, а жывое стварэнне калі ў яе трапіць, то жывыім не будзе, а самлее ад цяпла і абязводжвання і ссохне, нібы пергамент. Поясам жыватворныім Пустэчу Вогненную атачае Хараство Боскае - месца, Богам для людзей вызначанае, каб хвалу яму ўзносілі. Замыкаецца гэты пояс звонку бяскрайняй прасторай холаду - Змрокам Ледзяныім, які скла.да.ецца са снежных пустыняў і ледзяных гор, што ўпіраюцца вяршынямі сваімі ў купал нябесны. Пустэча Вогненная. нарадзіла Сонца, якое спрадвеку лье святло жыватворнае, а Змрок Ледзяны стварыў Марс, што выглядае з-за гор снежных, а часам, у хвіліны гневу Сатаны, і Сонца засланіць можа, чаму ёсць сведчанняў мноства. Гэты лад непарушны і нікім ніколі не мож,а быць зменены.
Гэты ж ерэтык, сын шаўца Прона імем Сенар, сцвярджае паганыімі вуснамі сваімі, сеючы трывогу і недавер у няўстойлівых галовах і аблудных: душах, што Зямля ёсць шар, павернуты да Сонца адныім бокам, што Марс - таксама шар, які ляціць вакол Зямлі і засланяе Сонца, трапіўшы паміж ім і Зямлёй. Сонца, - кажа ерэтык,
– таксама шар, прычыім вогненны, які ў сотні разоў памерамі Зямлю пера.сягае, а Марс - у тры разы за Зямлю меншы.
Ці не трызненне гэта? Мы бачыім Сонца - і вока наша ахопліваеяго поўнасцю. Кожны марсіянскі дзень мы бачыім Марс - і ён большы за Сонца, хаця і не намнога. І каб Сонца не трыімалася ў цэнтры Пустэчы Вогненнай, а Марс не каціўся б па купале нябесныім, то непазбежным было б іх па.дзенне на Зямлю. Ці не з’яўляюцца сведчаннем парушэння цвярозага розуму і праяўленнем ерасі выказванні Сенара Пронава?
Таксама сцвярджае ён, што і Сонца, і Марс, і Зямля - стварэнні рук Божых, а Сатаны няма наогул Дык чаму ж на Зямлі побач з дабром існуе зло, са святлом - цень, з цяплом - холад, з прыгажосцю - пачварнасць? Ці не сведчанне гэта барацьбы Сонца з Марсам, паміж якімі Зямля знаходзіцца?
Свядомае прыніжэнне ролі Сатаны Сенарам канчаткова даказвае сувязь апошняга з Супастатам Божыім...”
– Здаецца, з Рэнсам размінуўся.
Шарбітрон асцярожна перагарнуў некалькі старонак пратакола і прачытаў прысуд: “І таму воляю Манарха, што даручыў мне права караць, і воляю Святога Храма, што даверыў мне права на ісціну, загадваю ерэтыка Сенара, сына шаўца Прона, публічна абезгаловіць, а перад тыім вырваць язык і выкалаць вочы. Усе яго блюзнерскія рукапісы спаліць у прагорклыім тлушчы, каб смурод іхні выклікаў агіду ў набожных прыіхадж:ан. Старажытную сатанінскую кніжку, знойдзеную ў ерэтыка, схаваць у патайныім склепе, а ключ кінуць у глыбіні марскія, бо відавочнае знішчэнне яе мож,а выклікаць гнеў Сатаны.
Прысуд а.бвясціў і руку да манускрыпта прыклаў
Епіскап Брог”.
19
Шарбітрон зазваніў у званочак. Рыпнулі акаваныя дзверы.
– У чым маеш патрэбу, брат мой?
– Праводзь мяне, Крэсда!
– Я - Рэсна, брат мой!
– Праводзь мяне, Рэсна. Я даведаўся пра ўсё, што мяне цікавіла, - Шарбітрон паправіў на плячы сутану і паказаў манашцы на кнігу.
– Ці не паспытаеш даброт свецкіх, брат мой?
– Не, Рэсна. Даброты зямныя мне невядомыя. Скажы, сястра, якое аблічча Сатаны ў цяперашнім уяўленні служкаў Святога Храма?
– Тваё пытанне святатадкае, і толькі загад Найсвяцейшага ва ўсім табе дагаджаць вымушае мяне дадь адказ: высокі з паставы, прыгожы твар, доўгія і светлыя валасы, вочы ў яго колеру нябеснага, вусны шматслоўныя, рукі не спрацаваныя, думкі вольныя, а ногі не пакідаюць слядоў. І сябе ён не лічыць чалавекам, хадя на чалавека падобны. Ёсць у нас старажытны партрэт, адабраны ў аднаго ерэтыка, даўно жыцця пазбаўленага, ды паказваць яго нікому не дазволена, сама не бачыла яшчэ.
– Мне не патрэбны партрэт, Крэсда.
– Рэсна, брат мой.
“Вось і помста твая, Сангом! Замест Бога ты зрабіў мяне Сатаной. І мімаходзь знішчыў усіх светлавалосых і блакітнавокіх.”
Шарбітрон успомніў, як ён паспрабаваў з’явіцца перад сярэдневяковымі людзьмі ў тым жа абліччы, у якім быў у племені. Пастухі, якіх ён сустрэў па дарозе, перапалохаліся так, як быццам убачылі нешта жудаснае: адзін з іх кінуўся наўдёкі, а другі ўпаў нідма на зямлю і затуліў рукамі твар.
Выгляд схімніка, які разведчык урэшце прыняў, прыцягнуў увагу Найсвяцейшага, калі той праязджаў у карэце па горадзе. Знаёмства і размова з Найсвяцейшым дапамаглі разведчыку трапідь у бібліятэку Святога Храма.
– Пакланіся ад мяне Найсвяцейшаму, Рэсна. Хай бароніць Бог яго сілу і розум! Перадай, што я застаўся задаволены табою.
– Я добра разумею твае словы, аднак мне здаецца, што яны не адлюстроўваюць твае думкі.
– Адзінота робіць мяне такім, сястра. А ўвогуле я чысты перад вамі, людзьмі, - Шарбітрон выйшаў у гулкі манастырскі двор.
Рэсна вярнулася ў кнігасховішча і не знайшла пацерак, якія стары пустэльнік пакінуў на стале. “Мабыць, здалося. Ці з сабой забраў”, - вырашыла яна і глянула праз закратаванае акенца на дзіўнага госця. У руках ягоных нічога не было, а ногі нават не краналіся дробных каменьчыкаў, якімі была пасыпана гасцявая дарожка.
Шарбітрон вырашыў не адчыняць чыгунныя вароты, на якіх віселі адлітыя вогнедышныя кварзы, а знік і зноў з’явіўся - ужо за варотамі.
Рэсна ўкленчыла пад абразамі і пачала бідь паклоны.
Фурманка чакала разведчыка за брамай. Возчык, падперазаны чырвоным поясам, не азірнуўся і адразу ж цмокнуў на валоў. Праз некаторы час, калі ён усё ж вырашыў паглядзець на маўклівага пасажыра, толькі карычневая сутана пад лаўкай нагадала, што ён кагосьці вёз.
Возчык зазірнуў пад лаўку. Затым махнуў рукой і, забыўшы распрэгчы валоў, пацёгся ў карчму.
20
Шарбітрон адвесіў ілюмінатары. “У чым я памыліўся? Нават калі ўлічыць, што не захаваўся ці не расшыфраваны мой клінапіс, яны павінны былі прайсці ў сваім развіцці значна далей.”
Пісадь пасланне не мела сэнсу. Эверфарсінг звёў дадзеныя аб сучасным развіцці цывілізацыі зямлян у сінтэзатар сітуадый і згодна з яго прагнозам вызначыў час анабіёзу. “Заснудь, каб прачнудца.”
21
Здаецца, анабіёзная камера мела ўсё-ткі сур’ёзныя канструктарскія недаробкі. Калі Шарбітрон прачнуўся, то адчуў, што значна пастарэў.
Перад выхадам са спейскроса ён доўга думаў: у каго ж пераўвасобіцца на гэты раз? Нават у зачыненым караблі Шарбітрон пачуў гул - велізарны вінтакрыл праляцеў над гарой.
“Трэба будзе куды-небудзь пераязджадь, калі гэтым разам не выкручуся, - тужліва падумаў разведчык.
– А то яны хутка маю гару з зямлёю зраўнуюць”.
Затокі ў падыспадзе гары чамусьці не было. А па зямных мерках - і не было ніколі.
Разведчык доўга і марна раіўся з апаратам біяпошуку, нарэшце адважыўся выйсці на аўтастраду. На актыўную зброю надзеі невялікія - яшчэ ў час першай разведкі ён пераканаўся ў яе неэфектыўнасці.На ўзбоччы дарогі стаяла маладяя дзяўчына. Біякапір разведчыка адлюстраваў яе думкі і дазволіў адкарэкціравадь ўласнае аблічча.
– Паехалі разам?
– Ты хто, чучала?
“Здаецца, аблічча не зусім адрыхтаваў, але гэта - не перашкода”.
– Хочаш - Шар, хочаш - Біт, хочаш - Рон!
– Прычапіўся на маю галаву.
Шарбітрон паспрабаваў зменшыць яе агрэсіўнасць.
– Хочаш, я адгадаю тваё імя?
– Паспрабуй.
– Крэсда.
– Міма.
– Рэсна?
– Міма.
– Т ады не ведаю. У горад?
– У горад. Ты пусты?
– Пусты, - згадзіўся Шарбітрон.
– Але не безнадзейны?