Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– Я з табой разлічыўся, Блэрст.

– Ты вялікі фокуснік, Шарбітрон, але ты ніколі не адолееш мяне. Шкада, што я не ўзяў свой інфрачастотны выпраменьвальнік.

А можа цябе задяволідь лазерны стынгер?
– Аферыст паляпаў сябе па левай кітэні.

Разведчык прагледзеў канструкцыю карабіна і адключыў у ім эпайстар.

– І ты не адолееш мяне, Блэрст. А твой выпраменьвальнік я проста разладзіў бы.
– Эверфарсінг адчуў перавагу над пяцёркай людзей, якія надумалі дыктаваць яму сваю волю, і ўключыў пагашальнік негатыўных эмоцый.

Ахоўнікі Блэрста як па камандзе апусцілі зброю.

Хто ты, Шарбітрон?

– Я - бог. Але не ват. Ват бог - улада над падобнымі сабе. Іншыя істоты, якія насяляюць вашу планету, вас не цікавяць. Калі вас няма - яны кіруюць светам. Аднак вы гэтага нават не памятаеце. Сіла, вера, розум, каханне - толькі сродкі, каб заваявадь уладу. Куран, Сангом, Рэнс, Крэсда.

Шарбітрон зняў блакіроўку. Збялелы Блэрст зноў паружавеў. “Гіпнатызёр чортаў!” - вылаяўся ён.

Пасля падняў руку: “Толку не будзе. Пара”.

Ахова паўскідала зброю.

– Ты недаацаніў мяне. Вы можаце забіць мяне настолькі, наколькі я вам гэта дазволю. Бывайце.

Аўтаматная чарга зрашэціла Шарбітрона, але ён знік, нават не паспеўшы ўпасці на зямлю - трэба было ашчаджаць энергію, каб перанесці свінцовыя капсулы да спейскроса.

Блэрст са злосцю бразнуў аб зямлю стынгер, што даў асечку.

28

Эверфарсінг падзарадзіў спейскрос. Апрача гэтага, выявіў удечку з анабіёзнай камеры, часткова аднавіў адбівальнікі шкодных выпраменьванняў на правым борце. Заставалася адна праблема: валун, які зваліўся немаведама адкуль пасля пасадкі і перагарадзіў выхад з пячоры. Марнавадь сваю энергію Шарбітрон не стаў - мізер, які застаўся ў назапашвальніку, мог спатрэбіцца пры надзвычайных здарэннях. Шарбітрон прасвятліў валун, каб выявіць у ім расколіны, і навёў ультрагукавы бластэр. Аднак набліжэнне людзей вымусіла яго заняць месца ў антыгравітатары і ўключыць рухавікі на пасіўны рэжым.- Куды прэшся раней за бацьку ў пекла?

– Спынілася-спынілася! .Ой, хлопчыкі, а тут пячорка!

– Пачакай, зараз дапаўзём.

Верхалазы прыпыніліся насупрадь уваходу ў пячору.

Т ам унутры нешта фурычыць.

– Зараз зачаплю і пацягнем.

Камень з грукатам скадіўся ўніз.

– Ой, там штосьці ёсць!

Перад здзіўленымі вачыма верхалазаў прапоўз нейкі металічны жук, падобны на цацачны касмалёт. Ён на імгненне завіс у паветры, быццам хадеў, каб яго добра разгледзелі, а потым асляпіў разгубленых падарожнікаў бляскам узлётных лопасцей і знік у напрамку Зоны Холаду.

– Ух, трасца табе ў бок!
– вылаяўся галоўны групы і падзьмухаў на падрапаную і абпаленую далонь.

30

“Сітуацыія: Заправіўся на Зямлі. Вяду ўдакладненуюразведку Марса. Верагоднасць каланізацыі Зямлітая ж. У межах чатырох странгаў магчыма каланізацыя Марса зямлянамі.

Дадатак: Згодна з апошнімі даследаваннямі зямлян, катастрофа, якая знішчыла папярэднюю цывілізацыю, адбылася ў выніку ядзерныіх выпра.баванняў на Месяцы. Зараз развіццё зямлян уваходзіць у тыповую для іх крытычную фазу самаліквідацыі.

Версія: У выпадку актыўнага раставання ільдоў Зоны Хола.ду Зямля ўзновіць рух вакол сваёй восі, што прывядзе да пагібелі цяперашняй цывілізацыі і зробіць праз два странгі абсалютна прыдатнай для каланізацыі ўсю плошчу планеты. Энергетычнага патэнцыіяла для гэтага не м,аю.

Рашэнне: Уваходжу ў арбіту Марса з на.дзеяй прынесці карысць Арадзе.

Эверфарсінг Шарбітрон”.

ЮБІЛЕЙ

ПСІХАПАТЫЧНАЯ ФАНТАЗІЯ

Хто не баіцца старасці (яна заўсёды наперадзе)? Каму не здаецца часам, што наваліліся ўсе хваробы адразу? А калі да таго ж крыўдлівы і аднача.сова ўпарты характар? А яшчэ і спадчынна.е псіхапатычнае захворванне?

Аўтар

Газета “Сацыялістычная рэспубліка”, рубрыка “Крымінал”:

“У выніку сваркі, што ўзнікла пасля сумеснага распівання спіртных: напояў, на падста.ве асабістай непрыіязі дырэктар малога прадпрыемства забіў свайго супрацоўніка ўдарам кухоннага нажа ў сэрца, пасля чаго спакойна пайшоў дадому. Адметна, што нагодай для сустрэчыі стаў юбілей забітага. Вядзецца следства”.

– Станіслаў! Колькі можна задягвадь з дакументацыяй на рэдуктар?

Дырэктар комплекса рэдуктараў унітарнага малога прадпрыемства “Электрамашына” Навічэнка нярэдка адчыняў дзверы тэхналагічнага аддзела рыўком.

– Вам хвост намылілі, дык вы на мяне кідаецеся?
– парыраваў тэхнолаг першай катэгорыі Моршын.
– Калі чарцяжы перадалі? Заўчора. На апрадоўку пойдзе тыдзень - ці я не казаў? Хочаде, каб зрабіў хутка, але кепска?

– Не выбаёдвайцеся, - адной фразай на тры пытанні адказаў дырэктар.
– Я вас назначыў выконваючым абавязкі начальніка тэхаддзела і людзей даў.

Рэзка павярнуўся і выйшаў, але дзвярыма не ляпнуў.

– На завесах эканоміць, - спакойна пажартаваў Моршын.
– І на маёй надбаўды таксама. Усе начальнікі - сволачы. І чым большы начальнік.

Моршын не дагаварыў.

Дзве дзяўчыны, не ведаючы, як адрэагаваць, з інтэрвалам у долю секунды стрымана хмыкнулі, інтуітыўна адчуўшы, што гэта выяўляе роўныя адносіны да ўдзельнікаў канфлікту.

Моршын устаў з-за стала. Падышоў да Лены, даўганогай бландзінкі, пераклаў на яе стол стос нескладаных чарцяжоў.

– Леначка, вы больш уважліва прадуйце, не спяшайцеся. Не так, як тым разам.

Лена інстынктыўна паклала далонь на чарцяжы.

– А вы, Марыначка, зрабіде нам чаю хіба што.

– Навошта вы ўвесь час злуяце дырэктара, Станіслаў Уладзіміравіч? Вам жа самім горш будзе.
– кругленькая бойкая Марына, якая не мела ні адпаведнай адукадыі, ні элементарнай стараннасці, паспрабавала павучыць Моршына.

– Горш не будзе. Час прафесіяналаў мінуў.
– з прытворным сумам канстатаваў Моршын.

Марына ўздыхнула і тонам паслухмянай школьніцы спыталася:

– Мы пойдзем пакурым?

– Канечне, канечне, навошта ў мяне пытацца. За такія грошы вам толькі курыць і засталося.
– рассеяна прамармытаў Моршын.

У хуткім часе ён сядзеў за сталом і распісваў тэхналогію, прадаваў за дзяўчат, якія выйшлі: Ленку, трытцадшадовую феміну са сваімі праблемамі, але з розумам у галаве, і Марынку, дачку намесніцы начальніка аддзела кадраў, якая лічыла, што ёй вінен увесь свет, што яна самая крутая і што тут апынулася выпадкова і не на доўгі час.

Поделиться с друзьями: