Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пахаджане. Прыпавесці

Быкаў Васіль

Шрифт:

І сапраўды, неяк быццам стала вальней, сьпякотны вецер уняўся. Барханы сталі ніжэйшыя, ужо не струменілі ручаямі пяску. Але неўпрыцям падкацілася новая бяда — рабілася надта сьцюдзёна. Сьцюжа пачалася з начы, а ўдзень ужо не было ад яе куды дзецца. Насустрач падзьмуў ледзяны вецер, студзіў твары і грудзі. Людзі пачалі хварэць на прастуду, асабліва малыя. Цёплай апраткі ў іх не было — яны ішлі з поўдня. Старэйшыя меркавалі, што гэта часова, што неўзабаве зноў пацяплее. Але мінаў час, а не цяплела — наадварот, халаднела ўсё больш. Зь любасьцю людзі пачалі ўспамінаць той час, як было цёпла і нават горача. Гарачыня цяпер здавалася куды лепшай за сьцюжу. Людзі поўдня, яны ня ведалі, што гэта надыходзіла зіма. Ня ведаў таго і правадыр, які за тое паплаціўся жыцьцём.

Задушаны самым блізкім целаахоўнікам, стары правадыр застаўся ў стэпу, а целаахоўнік, якога звалі Хірт, назваўся правадыром. Назаўтра ён аб'явіў узрушанаму племю, што кірунак мяняецца на адваротны. Племя вяртаецца назад.

Тая вестка была ўспрынятая племем зь вялікім энтузіязмам, шмат хто зь людзей сталі ўспамінаць, як было добра там, адкуль яны прыйшлі. Хірта, ушаноўваючы за розум і адвагу, вырашылі ўсю дарогу несьці на руках, абы толькі ён правільна паказваў шлях. Накірунак на кожны дзень ён вызначаў не па Сырыюсу, як гэта рабіў яго папярэднік, а паводле новай, рэвалюцыйна-народнай мэтадалёгіі — па накірунку ветру. Выбіраць шлях такім чынам, каб ледзяны вецер на тую пару дзьмуў людзям ззаду. Тое дужа спадабалася спакутаваным ад сьцюжы людзям. Тым болей, што, паколькі сьцюдзёны вецер дзьмуў на той час з поўначы, яны ішлі знаёмым шляхам на поўдзень. Іхнай радасьці не было межаў…

Праўда, хутка высьветлілася, што мясцовасьць трохі адрозьнівалася ад ранейшай, значыцца, племя трохі ўхілілася ўбок. Пачалася тая ж пустыня, пясок, і пакуль што не канала сьцюжа. Хаця людзі ведалі, што дзесьці павінна пачацца цяпло, нават сьпёка. Ды сьпёка не пачыналася. Ісьці рабілася ўсё горш, людзі і жывёла зьнемагалі. Асабліва, як пачаліся барханы. Знайшліся такія, што пачалі наракаць: ня трэ было вяртацца. Лепш бы неяк прыстасавацца да сьцюжы, хоць бы выкапаць норы, як бурундукі. Новы правадыр Хірт, мабыць, быў разумнейшы за папярэдняга, ён увёў строгую адказнасьць за недазволеныя размовы. Таму, хто выказваўся няправільна і тым дэстабілізаваў грамаду, адразалі язык. Безьязыкіх выганялі з чарады племя ў барханы, дзе яны хутка гінулі ў поўным маўчаньні. Іхных родных Хірт ставіў у канец чарады, дзе набраўся ладны лік ізгояў. Ніякіх правоў у параўнаньні зь іншымі ізгоі ня мелі. А тых, хто ўхваляў палітыку Хірта, ставілі бліжэй да правадыра, яны склалі яго атачэньне, названае элітай. На зайздрасьць астатнім эліта мела нямала розных правоў і прывілеяў.

Племя ішло марудна і доўга. Людзі ў тым шляху нараджаліся і паміралі. А таксама змагаліся за жабрацкую ежу, глыток вады і за ўладу — унутры родаў, у шчыльных шэрагах эліты і нават сярод ізгояў. На кожным часе зьяўляліся свае героі, якія звычайна рабіліся начальнікамі. Іх, як і правадыра, узялі за звычай несьці ў шляху на насілках — каго дзень, каго тыдзень, каго ад поўні да поўні. Хірт наогул ніколі не зьлязаў з аздобленых гірляндамі насілак, зь якіх ён аддаваў каманды, рабіў заўвагі, хваліў лепшых са свае шматлікае эліты. Але ніхто яго не асуджаў за тое — усе ведалі, што ўгары асабліва дзьме вецер, кожны подых якога ловіць слаўны правадыр Хірт. Дзеля справядлівасьці варта зазначыць, што Хірт удасканаліў сыстэму вызначэньня маршруту і рабіў тое ў залежнасьці ад напрамку і сілы ветру, колеру неба і нават мяркуючы па характары ўласных сноў. Спасьцігнуць такую складаную сыстэму не было дадзена нікому, і племя было шчасьлівае, што трапіўся такі разумны правадыр.

З гэтым ягоным розумам, аднак, сталася штось непрадбачанае — племя зайшло не туды.

Пасьля доўгага шляху, як яно нарэшце дасягнула зыходнага балота, таго не пазнала, так усё тут зьмянілася. Або гэта было іншае балота, калі палічыць, што Хірт памыліўся. Хаця сьпярша пра тое ніхто нават ня мог падумаць — іхны правадыр не памыляўся ніколі. Тым ня менш цёплая бузяная вада ў балоце была непрыдатнай для пітва — некалькі сасьмяглых дзяцей, што напіліся з дарогі, адразу ж памерлі. А галоўнае — тут была процьма агідных вадзяных пацукоў, вужакаў і страшных крыважэрных пачвараў накшталт кракадзілаў. У першую ж ноч на начлезе ля берагу тыя схапілі і зжэрлі шасьцёх чалавек зь ліку пагарджаных ізгояў, якіх правадыр разьмясьціў ля самага берагу. Уранку тыя паднялі бунт з крыкамі: куды нас завялі? Надзіва, іх падтрымалі астатнія роды. Мудрага, растлусьцелага на насілках Хірта, зьвязаўшы, кінулі ў балота, дзе яго адразу ж разьдзерла зграя хвастатых кракадзілаў. Тут жа племя абрала новага кіраўніка, якім стаў, можа і ня самы разумны (нават трохі дурнаваты), затое самы дужы дзяцюк па прозьвішчы Слон. Слон аб'явіў, што паколькі шляху наперад няма, трэба вяртацца назад. Ідэя, запавешчаная продкамі, правільная, толькі ў племя не хапіла волі яе зьдзейсьніць, — ягоныя правадыры былі скрозь злыдні, дурні і здраднікі. Ад сёньняшняга дня ўсё будзе іначай, племя даможацца сваёй мэты. Дружныя крыкі ўхвалы ўзбадзёрылі правадыра Слана, і ён пачаў ладзіць паход. Ягоны, слановы, род паставілі на чале калёны, ранейшы авангард, што складаўся з роду Хірта, запхнулі ў самы зад. Тады ж пасьмяротна рэабілітавалі першага, сьляпога, правадыра, але ягоны род застаўся на ранейшым месцы, недалёка ад заду. Племя выцягнулася ў даўгую няроўную чараду — зь дзецьмі і старымі, муламі, козамі і сабакамі. Начальніцкія насілкі ўсе патапілі ў балоце, вырашылі трымацца прынцыпу братэрства і роўнасьці — усім ісьці пехатой. Слон ішоў наперадзе і вызначаў кірунак, які пазнаваў па месцы сонца на краявідзе. Дзе яно было, туды і трэба было кіраваць. Слон сказаў, што сонца не ашукае. Тое было проста і справядліва, кожны і ў любы час мог пракантраляваць напрамак руху. Усе дужа спадзяваліся на ўдачу.

Яны доўга і ўпарта ішлі наперад і празь нейкі час натрапілі на знаёмае камяністае плато з калючым кустоўем, кактусамі і жарствой пад нагамі. Але тое месца пазналі ня ўсе, а толькі самыя старыя. Бо тыя, што нарадзіліся пасьля, тут не былі і нічога не пазнавалі. Яны толькі радаваліся новым уражаньням. Старыя ж адно круцілі галавамі ды маўчалі. Выказваць свае меркаваньні яны даўно ўжо былі адвучаныя.

Пасьля пачаліся пяскі. А за імі барханы. Ісьці рабілася ўсё цяжэй. Сьпёка рабілася невыноснай, але ўсе маўчалі. Адно ведалі — ісьці.

Затым сьпёку памалу зьмяніла сьцюжа, а за ёй усчаўся мароз. Спакутаваныя людзі ўсё часьцей успаміналі, як цёпла было каля роднага багністага балота. Хоць і з кракадзіламі. Кракадзілы, мусіць, усіх бы ня зьелі…

Тады неяк уранку, як зьмерзла некалькі немаўлят, натоўп разьюшаных жанок забіў правадыра Слана і абраў на яго месца самую галасістую жанчыну, якую клікалі Ах. Яна і павяла племя — вядома ж, назад. Праз тыя ж барханы, пясок, камяністае плато. Да балота, кракадзілаў і пацукоў, якіх стала яшчэ болей. Новыя пакаленьні каторы раз пераканаліся, што тут жыць нельга, трэба некуды йсьці. За правадыра абралі маладога хлопца, які мала што ведаў і яшчэ менш памятаў. Ён павёў племя ранейшым маршрутам, праз плато і пустыню — да сьцюжы. Усё паўтаралася, як і раней. Мяняліся толькі правадыры.

З таго часу племя і ходзіць — з канца ў канец. Пайсьці іншым шляхам яно ня можа, бо ня ведае куды. А гэты замацаваўся ў геннай памяці пакаленьняў. Досьвед няўдач ды пакутаў нічога ня значыць, бо кожнае пакаленьне ўсё пачынае спачатку.

Насарогі ідуць

Племя даўно страціла незалежнасьць, плаціла вялікую даніну і пачувалася дужа ыяшчасным.

Прыгняталі племя агідныя і магутныя людзі-насарогі, якія ня ведалі ні Бога, ні маралі і бязьлітасна ставіліся да ўсіх, хто ня быў насарогам. Зрэшты, калі і быў — таксама, абы толькі ў чымсь пайшоў насуперак ці вылучыўся з грамады насарогаў.

Правадыром няшчаснага племя быў малады чалавек, гучна і слаўна званы Ко, што азначала Адважны. Ён і быў адважны, вадзіў племя ў баі за незалежнасьць, хоць і не здабыў перамогі. Мабыць, здабыць перамогу над насарогамі было немагчыма. Але і капітуляваць канчаткова Ко таксама ня мог. Ён з імі ўсчаў перамовы. Казаў: шмат што можа аддаць, абы толькі насарогі пакінулі племя ў спакюі. Вядома, апроч незалежнасьці. Людзі племя сабралі ледзьве ня ўсю кукурузу, сою, бабы і проса, усе спадчынныя каштоўнасьці — колцы, завушніцы, пярсьцёнкі, вельмі прыгожы керамічны посуд, вытворчасьцю якога два стагоддзі славілася племя. Як прыехалі пасланцы насарогаў, усё тое было акуратна расстаўлена і раскладзена ыа палянцы пад векавым дубам. Прыезджыя абгледзелі і абмацалі кожную рэч ды паехалі. А як праз дзень вярнуліся, сказалі: мала. Мы прыедзем, пераб’ём племя і возьмем усё задарма. Правадыр Ко засмуціўся, бо ў племя нічога болей не заставалася, чым можна было б задобрыць насарогаў. Тады прыехаў новы пасланец ад насарогаў, які прывёз загад свайго валадара: аддаць яму Аўю, сястру правадыра, самую прыгожую дзяўчыну племя.

Правадыр Ко яшчэ болей засмуціўся. Вядома, яму шкада было ахвяраваць юную Аўю, але што ён мусіў рабіць? Ён пачаў раіцца з радай старэйшынаў, якія падзяліліся на два лагеры. Адны казалі, што трэба згаджацца, інакш усім будзе пагібель. Іншыя даводзілі: ні ў якім разе — насарогі ашукаюць. Возьмуць Аўю і не пакінуць племя ў спакоі. Правадыр Ко пакутна паразважаў ноч і пагадзіўся з патрабаваньнем насарогаў. Мсркаваў, калі ён аддасьць сястру, дык можа насарогі і пойдуць адсюль у свой край балотаў і багны і тым дадуць племю нейкі спадзяванак. Інакш сапраўды пагібель бяз рэшты падзеі. Назаўтра раніцой ён паклікаў сястру Аўю, якая ўжо ведала пра свой незайздросны лёс. Але яна была дзяўчына разумная і мужна прыняла свой прысуд. Яна любіла племя, зямлю, на якой вырасла, і гатовая была ахвяраваць сабой. Абы зьберагчы іншых.

Але тады разьятрылася тая частка старэйшын, якая была супраць саступак насарогам. Асабліва верхавод аднаго клану Джо, які ледзьве не падняў бунт супраць правадыра племя. Правадыру спатрэбілася зазнаць нямала турботаў, каб суняць нецярпліўца… Дапамагло хіба тое, што насарогі быццам сапраўды пацішэлі і пачалі зьбірацца кудысыді сысьці. Тое дужа паспрыяла міру ў племі, дало ўсім спадзяванак. Джо таксама прыціх, змоўчаў, мабыць, адчуў, што памыляўся ён, а не правадыр племя. Правадыр хоць і перажываў за сястру, але пачуваўся задаволеным — усё ж найбольшая небясьпека мінулася.

Поделиться с друзьями: