Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Плацiнавы абруч (на белорусском языке)
Шрифт:

Першы вывад, якi яна зрабiла пасля некалькiх ператварэнняў, быў такi: у кожнага ёсць вораг больш дужы i лепш прыстасаваны да жыцця; але i ў гэтага ворага ёсць свой вораг, i ў таго - свой, i дзе канец - невядома.

I другi вывад зрабiла былая Дафнiя: жаданням - мяжы няма: дасягнуўшы аднаго, адразу хочацца другога, новага, i гэта таксама бясконца. Калi высвятлялася, што нехта дужэйшы за яе, яна неадкладна займала яго месца. I не толькi не хацела залежаць ад каго-небудзь або кагосьцi баяцца - яна ўжо не мiрылася i з роўнымi сабе.

А вось i трэцi вывад: немагчыма ўявiць нiчога больш вартага жалю i ўбогага, як тая Старая Дафнiя, якая першая знайшла Плацiнавы Абруч...

Яна па чарзе перабывала ў ролi Шыпучай Змяi, Змрочнай Пантэры, Раз'юшанага Вепра, Клыкастага Воўка i iншых ролях. Потым: нарэшце ператварылася ў Грознага Мядзведзя, бо ў трох краях не было нiкога больш магутнага i грознага, чым ён. Але толькi першы час яна адчувала задавальненне ад становiшча Грознага. Бо калi i Мядзведзь - мяжа, дык гэта вельмi сумна. Што бегае за мяжой?..

Так ён, цар лесу, i блукаў па гарах i далiнах, i не давала яму супакою думка: што далей?

11

Тры ноблы, паведамляе нам далей зачараваны Пасвячоны, спакойна глядзелi на экран.

– Якая алагiчная эвалюцыя, - нарэшце сказаў Першы.
– Не, гэта не нашы лоны, нiчога нават прыблiзна падобнага няма.

– Што мы ўжо адзначылi, - адклiкнуўся Другi.

– Ты, выходзiць, лiчыш, - звярнуўся Настаўнiк да Першага, - што калi б гэта былi нашы лоны цi падобныя да нашых, то яны эвалюцыянавалi б у нас?

– Так, не думаў, што стары Спiу так звязаў цябе, - весела заўважыў Другi.

Першы сумеўся.

– Даўно... У першыя гады Студыi... Адным словам, тады я патаемна раскруцiў лонаў. Настаўнiк! Яны вымерлi! Нашы лоны вымруць!

– Мабыць, ты карыстаўся недасканалым, вучнёўскiм эльвентарам, - спакойна прамовiў старшы.
– Гэта так?

– Так... Некалькi стадый прамiльгнула... Я ведаю - я не павiнен быў... Але такi вынiк... Вымiранне!.. Я гатоў сваю вiну...

Спецыфiчныя токi планеты Хi, на якой ты не паспеў яшчэ адаптавацца, выклiкаюць парой перабольшанае пачуццё вiны.

– Спецыфiчныя токi Хi, - нiбы рэха, адклiкнуўся Другi.

Першы апусцiў галаву...

* * *

На экране брыў па лясным гушчары калматы чорны мядзведзь; ён быў змрочны i сумны. I раптам паказалiся маляўнiчае возера, травянiсты беражок, сонечнае неба i на беразе - тры iстоты.

Гэта было апоўднi. Iстоты сядзелi колам, пiлi нешта, любавалiся прыродай i гутарылi. Усе тры - мужчыны.

Адзiн пiў гарбату з чарнiчным сочывам i ўпэўнена казаў, што ўсё на свеце грунтуецца на iнстынктах, бо iнстынкты непераходныя.

– Адсюлека што выходзiць?
– пытаўся ён.
– Што i як? А тое выходзiць, што немагчыма пра iнсцiкт сказаць, што гэны вось, значыцца, добры, а гэны - цьфу. Дык гэныя самыя яны, як адзiн, цi, па-вашаму, добрыя ўсе, - нiкудышныя.

Другi пiў гарбату з мёдам i нiзашто не згаджаўся з iм.

– Гэнта твая кансэпцыя няправiльная. Як кажуць, ва ўсёй сваёй паўнаце. Тут жа, да прыкладу, калi ж па-тваёму, то акурат выходзiць, што ўсё ўсем можна. Так? Так. А як жа так вось можна? Гэнтыя самыя, як ты кажаш, iсцiнты нельга пушчаць на самацёк. Вунь, возьмем, баба ў мяне...

– Iовi энд бовi!
– усклiкнуў трэцi з прыяцеляў.
– Каралi i капуста! Усё так.
– Ён быў самы худы i стары i самы нязграбны з трох; ён пiў гарбату, падлiваючы ў свой кубак нешта з фляжкi, якую вымаў з унутранай кiшэнi i хаваў назад.
– Iовi энд бовi.

– Бач?
– сказаў той, што пiў з мёдам.
– Падтрымлююць мяне. Калi ж для карысцi вобчаства, дык трэбаць гэнтыя iсцiнты падзялiць. Каторыя карысныя туды, - i ён паставiў свой кубак перад худым, - а каторыя некарысныя або, як кажуць, шкадлiвыя, гэнтыя пушчай iдуць сюды.
– I кубак худога апынуўся перад прамоўцам, i той адразу спорна адпiў.

– А хто ж табе скажаць, якi iнсцiкт карысны, а якi храновы?
– усмiхнулася чарнiчнае сочыва.

– Дык трэба ж глядзецi, глядзецi!
– загарачыўся мёд.
– Глядзецi! А як жа? Добраму - калi ласка, просiм. А каторы кепскi - стоп, хэндэ хох. А то адзiн гэны толькi хавус выйдзець. Баб вунь распусцiлi...

– Аддай мой кубак, - сказаў худы i заплакаў.

Злоўлены пакрыўдзiўся, сказаў, што манiпуляцыя з кубкамi патрэбна была для нагляднасцi, адпiў яшчэ крыху, потым аднавiў статус кво i панура працягваў:

– Бабам волю дай, iм дай волю...

– Воля, - усё яшчэ ўсхлiпваючы, працягваў худы.
– Iнсургенты. Iовi энд бовi.

– Ну а мужыкам яе дай?
– спытаўся вiноўнiк спрэчкi.
– Дай iм, i што будзе?

– А нашто яна мне? На якi? Куды я пайду? А баба пойдзець - нiшто не ўтрымаець...

– Воля!
– яшчэ раз паўтарыў худы, супакоiўся, лёг на спiну i дадаў з палёгкай: - Вунь у каго воля! Вунь ён! Арол-бацюхна. Кружыць сабе! Паглядвае! Прасторна наверсе. I нi да чога нашага справы няма. Гэта - воля!
– I, скончыўшы, ён адразу заснуў як забiты.

– Ты яво беражы, - сказала чарнiчнае сочыва.
– Высокага палёту быў.

– Быў ды сплыў, - помслiва ўсмiхнуўся мёд.

– Ты за iм як за каменнай сцяной.

– А ты?

– Я маўчу.

– Каторыя маўчаць, ваны не падзуджваюць.

– Хто ж падзуджаiць?

– А пра iсцiнты хто пачаўшы? Думаеш, я не паняўшы? Iсцiнты! Ваны вось яво i даканаўшы. А за iм i нас з табою.

– А ты мяне з сабою не раўняй!

– Ах-ах, цаца!

– Гэта паскудства, калега!
– пакрыўджана змянiлася чарнiчнае сочыва.
– Я ж знарок пачаў зусiм пабочную гаворку, каб адцягнуць яго ўвагу ад думак пра ўласнае падзенне, а вы...

– Ад паскуды чую, калега, - не застаўся ў даўгу мёд.
– Вы не стамiлiся аплакваць сябе, я ведаю. I вам не церпiцца каго-небудзь абвiнавацiць у сваiх няўдачах.

– Гэта вы няўдачнiк, а ў мяне вынаходнiцтвы ёсць!

– Якая ж цана вашым талентам, калi вы трымалiся толькi дзякуючы яму.

– Я папрасiў бы вас заткнуцца, бездар вы i зайздроснiк жаўтушны!

– А вы - паразiтуючы неўрастэнiк!

– А вы - жабрак i лёкай!

– Iовi энд бовi, - пралепятаў спячы.
– Арол-бацюхна... Лунае сабе... Воля...

Поделиться с друзьями: