ЖАНРЫ

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Пусціце Федзю. Пусціце… Не маеце права прапіваць яго грошы! Паразіты… Блатнякі…

Хлопца ўсё ж выштурхнулі за дзверы.

Шпур апошні раз балюча выцяў яго ў грудзі, і Косця, глуха войкнуўшы, апынуўся на вуліцы. Ззаду гучна бразнулі дзверы, і ўсё сціхла, а хлопец, душачыся ад крыўды і злосці, стаяў яшчэ на вышчарбленым тратуары і пазіраў у выбітую ў дзвярах шыбіну. Правіла сеў у куце, Шпур адразу ўзяўся наліваць шклянкі, дзецюкі, злосна сапучы, пачалі закурваць, а збоч, затуліўшы далонямі твар, сядзеў Федзька.

У Косцікавай душы зноў перамяшалася ўсё: і злосць, і крыўда на сябра, і хлынуў аднекуль жаль да яго, бездапаможнага і дурнога, і дапякала горыч ад свайго бяссілля. Але хлопец быў не такі, каб доўга паддавацца роспачы і адступаць перад сілай. Ён пастаяў яшчэ, падумаў і пайшоў, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго.

4

Соладка спіцца ў дажджлівы ранак выхаднога летняга дня. Не бяда, што грукочуць машыны на вуліцы, што стукаюць дзверы ў калідоры і чутна гамонка. Укарочаная танцамі, кіно і сустрэчамі, суботняя ноч займае часу ў нядзельнага ранку. I пластам ляжаць пад прасцінамі і коўдрамі падгуляўшыя хлопцы — ляжаць, пакуль не прачнецца хто першы і не наробіць крыку.

Косцік, аднак, даўно ўжо не спіць.

Каб не парушаць цішыні, ён ціхенька ляжыць на сваім скрыпучым ложку ў куце, пазірае ў столь і ніяк не можа перадумаць усяго. Хлопед зусім не выспаўся ў гэтую ноч, балела галава ад стомы, а болей ад непакою і перажыванняў, што турбавалі яго.

Учора ён усё ж дамогся, што апоўначы яны апынуліся ў мілідыі — і Федзька, і Правіла, і Шпур, і тыя два дзедюкі з аўтабазы. Мілідыянеры паклікалі туды і гаманкую буфетчыду, і дзядзьку з-за другога століка. Дзяжурны склаў пратакол, даў падпісаць яго ўсім і пасля буфетчыду, Косціка, Федзьку і дзядзьку пусцілі дамоў.

Пакуль хлопды ішлі ў інтэрнат па пустэльнай начной вуліды, Федзька крыўдліва бурчаў усё, што Косця нарабіў бяды, што дяпер ім не мінуць разбору на камсамольскім сходзе; павесяць, відаць, на ганебную дошку «Вілы ў бок», якой больш, чым мілідыі, баяліся Шпур і Правіла. Ды і на рабоце колькі будзе размоў, калі ў панядзелак даведаюцца людзі, што адбылося ў гэтую ноч. Ва ўсім ён вінаваціў Косцю, скардзіўся на яго задяты, нялюдскі характар, што давёў іх да такога сораму. Косця спачатку даводзіў сваё, лаяў неразумнага сябра, каторы раз тлумачыў, якія злыдні Шпур і Правіла і чаго дастукаецца Федзька, калі не пакіне вадзіцца з імі. Косця і гарачыўся і злаваў, але потым змоўк. Хіба мог тады зразумець што-небудзь гэты яго п’яны дурань? Другая справа пасля, калі той праспіцца, — ужо ён паставіць тады пытанне рубам — ці з Косцем, ці з Правілам. З гэтым намерам хлопед і прачнуўся ўранку.

На дварэ, відаць, ішоў дождж, у пакоі быў змрок. Верхавіна таполі, што заўжды зазірала ў акно іх паверха, устрывожана варушыла мокрым лісцем; з карніза за шыбай мерна падалі вялікія кроплі. На ўсіх шасці ложках яшчэ спалі хлопды, за тумбачкай побач ціхенька скурчыўся Федзька. Косцю здалося, што ён спіць, хлопед неўпрыдям зірнуў на сябра — а той шырокімі сваімі дзявочымі вачыма самотна глядзеў у акно.

Косця збіраўся як след вылаяць яго, ужо двярозага і разумнейшага, накрычаць, каб ведаў, што ён не прымірыцца з гэтай распустай. Але выгляд у Федзькі быў такі вінаваты і гаротны, што Косця змоўчаў.

Паляжаўшы яшчэ з гадзіну, Косця ўстаў, старанна заслаў ложак, увесь час мінаючы позіркам сябра. Той таксама маўчаў і ўсё маркотна глядзеў у акно. Косця яшчэ патаптаўся крыху ў праходзе, пасля закінуў на плячо ручнік, узяў мыльніду і пайшоў у мыцельнік.

У вузкім гэтым цемнаватым пакойчыку з ночы гарэла пад столлю лямпачка, пад кранам мыўся тынкоўшчык з сёмай брыгады. Тынкоўшчыкі любяць папаласкацца ў вадзе, і гэты хлопед мыўся старанна і доўга, аж стогнучы ад асалоды. Пасля ён гэтак жа старанна выціраўся і, ужо канчаючы, запытаў у Косці:

— Ці праўда, кажуць, ты на Правілу і Шпура ў мілідыю даказаў?

— Праўда, — коратка адказаў хлопед, намыльваючы рукі.

— I на сябрука свайго Федзьку таксама?

— Таксама.

— Здорава, брат.

Тынкоўшчык не сказаў болей нічога, сабраў сваё начынне і пайшоў, але Косцік выразна адчуў яго варожасць і пагарду да сябе.

Адразу засмуткаваўшы невядома чаму, ён нетаропка памыўся. Вось не разумеюць людзі, чаго дабіваецца Косця, не разумее і Федзька. Усе думаюць, што ён які дзівак, упарты Няўломак, што ён дзеля свайго нораву бунтуе супроць звычайнага, прывычнага, хоць і нядобрага. «Хто не п’е? — усе п’юць, толькі трэба ўмеючы, каб усё было ціха і гладка», — кажуць людзі. Але хіба п’янка прынесла каму дабро?

Калі Косця вярнуўся ў пакой, Федзька ўжо ўстаў. Паставіўшы на падлогу босыя ногі, ён нерухома сядзеў на ложку. Галава хлопда з раскудлачанымі валасамі дяжка звісала долу. Косця не вытрымаў:

— Ну што, кепска?

Федзька не адказаў.

У інтэрнаце рабіць не было чаго, але Косця не спяшаўся на снеданне. Без пільнай на тое патрэбы ён пачаў перакладваць драбязу ў тумбачды — яму карцела ўсё ж дапячы Федзьку.

— Дык здаволіўся ўчора? Можа, і сёння таго ж хацеў бы? Дурны ты, як пень альховы, скажу я табе па шчырасці.

Федзька ўсё маўчаў, хіляч ы голаў. Ён аблакаціўся на калені, падпёр кулакамі скроні і быццам не чуў злосных Косцевых слоў.

У той час пачалі прачынацца хлопды, заварушыліся пад коўдрамі, прыслухоўваючыся да гамонкі. Косця змоўк і, прыгадаўшы, што ў яго адарваны рукаў пінжака, пачаў прышываць. Федзька ўздыхнуў, узняў на хлопда самотныя вочы і вінавата папрасіў:

— Пазыч мне грошай, а, Косця?

— Во, якраз усю ноч чакаў,— з’едліва адказаў Косця, строга азіраючы сябра. — Прапіваць дык з Правілам, а пазычаць у мяне.

Федзька заварушыўся, пакутна паморшчыўся сваім круглявым тварам.

— Ведаеш… маці ж паслаць. Думаў, застанецца, ды дзе там…

— П’яніда ты няшчасны, — узлаваўся Косця. — Да чаго ж ты дастукаўся, дурань? Столькі грошай прапіць — дзе твая галава была? Не дам ні рубля, хоць канай. Хай табе Правіла дае, — злосна абвясціў Косця.

Федзька ведаў характар сябра і болей не прасіў. Ён узяў ручнік і выйшаў з пакоя.

Косця завязаў вузельчык, адарваў нітку і ўздыхнуў. Новы невясёлы клопат усё болей агартаў яго. Што дяпер было рабіць з гэтым дурнем? Хто яму дасць грошай, каб паслаць маці? Вядома, піць дык сяброў знойдзецца шмат, а вось памагчы небараку, апроч Косці, няма нікога.

Сяк — так Косця прышыў рукаў — атрымалася нішто сабе, добра яшчэ, што парвалі па шве, а не па дэлым. Косцік узняў адзежыну за плечы, разгарнуў. Пінжачок быў суконны, ужо не новы, заплямлены, лепшага хлопед не меў — усё неставала грошай. Але што пінжак — ён паслужыць яшчэ, а вось гадзінніка шкада. Купіць яго ўжо не прыйдзецца пакуль што, і ўсё гэты Федзька…

5

У сталовай Косця снедаў адзін — ён быў невясёлы. Федзька неўпрыдям знік з інтэрната, і сябра думаў дяпер, што з яго земляком робіцца нешта благое. Мусіць, прыйдзецца схадзіць да старэйшых — да прараба!вана Сымонавіча або ў камітэт камсамола. Усё роўна так гэтага пакінуць нельга — нельга дапусціць, каб хлопед спіўся — што тады скажуць пра іх абодвух у далёкіх Глінішчах?

Поделиться с друзьями: