Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Шрифт:
Стар. 39. …ён перастаў турбавацца. — У ранейшай рэдакцыі: «ён перастаў дрыжэць».
Стар. 42. Ён дастаў з рэчавага мяшка пагнуты кацялок і павольнай хадою падаўся за лазню. — У ранейшай рэдакцыі: «Ён дастаў з рэчавага мяшка пагнуты абдзёрты кацялок і непаспешлівай хадою дужага чалавека падаўся за лазню».
Стар. 43. …лясныя абшары. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Нервы ў нечалавечым напружанні ледзь вытрымлівалі гэтую д’ябальскую пробу металам. Амаль фізічны боль пранізваў усю істоту, і, хоць не было ран, Матузка дрэнна адчуваў, жывы ён, ці ўжо мёртвы».
Стар. 46. …сутаргавай ліхаманкай. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Матузка не адняў пальца ад спуску, пакуль парожні дыск не спыніў чаргі».
Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 15 верас.; «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці. Гродна, 1956.
Друкуецца паводле другога выдання. Датуецца годам апублікавання.
У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання з падзагалоўкам «Апавяданне былога селькора» і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху: «АТРЫМАНА 5 верасня 1956 г. № 969 Подпіс [неразб.]». Захоўваецца: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 125, арк. 1–5. Напрыканцы тэкста В. Быкавым напісана:
«[г. Гродна,] рэдакц. „Гродзенскай праўды“».
Зыходзячы з машынапісу, можна прасачыць, якія змены былі зроблены ў апавяданні падчас падрыхтоўкі яго да друку ў альманаху «Нёман». Аднак тая акалічнасць, што тэксты ў «Нёмане» і «ЛіМе» ў асноўным супадаюць (адрозніваецца толькі канцоўка — у «ЛіМе» яна скарочана, у альманаху адпавядае машынапісу), дазваляе меркаваць, што твор мог быць дапрацаваны самім аўтарам. Ніжэй прыводзім найбольш значныя скарачэнні, якія былі зроблены падчас першых публікацый:
Стар. 49. Я быў выкладчыкам… — Перад гэтым сказам ішлі наступныя: «Гэта была вельмі пакутлівая праца. Я, нібы закляты, ад ранку і да позняй ночы сядзеў над вучнёўскім сшыткам ля расчыненага вакна. Дні стаялі ветраныя, у садку бясконца мігацелі дробныя блікі, шумела вецце, і гэткім-жа тлумным шумам поўнілася мая галава. Я пісаў, закрэсліваў, грыз канец ручкі і пакрысе вымучваў патрэбныя словы. Колькі яны мне прынеслі пакут, гэтыя словы!»
Стар. 49. …абыходзіцца без іх? — Пасля гэтых слоў ішоў наступны сказ: «Да таго-ж я не баюся працы і вельмі хацеў зрабіць свой допіс менавіта такой, усебакова цудоўнай штуковінай».
Стар. 50. Не ў стане саўладаць… — Перад гэтым сказам ішоў наступны: «Здавалася, на тым пакуты павінны быліб скончыцца, але атрымалася інакш».
Стар. 50. …прозвішчы шчаслівых аўтараў. — Пасля гэтага сказа ішоў наступны: «Так прадаўжалася шмат часу, я, здаецца, зноў пачаў худзець, а мая цікаўная гаспадыня спагадліва пазірала на мяне, часам напамінаючы пра дзявочае непастаянства, і чамусьці ўздыхала».
Стар. 51. І пэўна я вярнуўся б назад, калі б у гэты час на парозе не з’явіўся высокі, вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах, які здаўся мне хворым. — У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Пэўна я вярнуўся-б назад ад яго скрыпучых прыступкаў, калі-б у той час не расчыніліся дзверы і на парозе не з’явіўся высокі вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах. Яго выгляд быў гэткі апатычны, што здаваўся ён хворым і моцна пакутуючым».
Стар. 51. Я павітаўся, пастаяў крыху і затым накіраваўся да чалавека, ля якога гудзеў той вентылятар. — У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Павітаўшыся, я пастаяў крыху і, разважыўшы аб субардынацыі ў гэтым пакоі, накіраваўся да таго вентылятара».
Стар. 51. …потым яшчэ і яшчэ… — Пасля гэтага сказа ішлі два наступныя: «Не маючы моцы захаваць спакой, я ўсхапіўся над сталом і жахнуўся яшчэ больш: пад бязлітасным рэдактарскім пяром адзін за адным гінулі мае эпітэты, метафары, параўнанні, і немаведама што толькі заставалася там.
Я зусім разгубіўся і дрэнна адчуваў сябе».
Стар. 52. Замест таго, каб абурыцца, ён неспадзявана гэтак ветліва… — Пачатак сказа выглядае ў машынапісе наступным чынам: «Я думаў, што гэты бессардэчны чалавек мо’ нават з лаянкай накінецца на мяне, але ён неспадзявана гэтак ветліва…»
Стар. 52. Прозвішча пастуха было пераблытана… — У машынапісе: «Прозвішча пастуха было пераблытана з прозвішчам даяркі…»
Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 17 лістап.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Машынапіс апавядання з вялікай аўтарскай праўкай і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху «АТРЫМАНА 25 верасня 1956 г. № 1013 Подпіс [неразб.]» захоўваецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 140, арк. 1–6. Паводле яго публікацыя ў кнізе «Ход канём» у значнай ступені адпавядае аўтарскаму варыянту.
Упершыню — часоп. «Вожык», 1956, № 22.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Упершыню пад назвай «Патрулі» — часоп. «Маладосць», 1957, № 5.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960, дзе апавяданне апублікавана пад назвай «Уначы». Там жа пазначаны год напісання — 1956.
У 1957 г. апавяданне было прэміравана; В. Быкаў прыгадваў: «Адно апавяданьне паслаў на фестывальны конкурс (рыхтаваўся Сусьветны фестываль моладзі), надрукавала „Маладосць“. Пасьля мне за тое апавяданьне прысудзілі нейкі прыз. Дарэчы, разам з другім пачаткоўцам — Ул. Караткевічам. Мне тады споўнілася 33 гады. Яшчэ быў малады».
Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання В. Быкаў унёс у апавяданне некаторыя праўкі:
Стар. 70. — Дык што табе, па мордзе заехаць? — У ранейшай рэдакцыі: «Дык што табе, па песнях заехаць?» Стар. 74. — Ну ідзі, гад… калі… жыць абрыдла! — У ранейшай рэдакцыі: «Ну ідзі, гад… калі… жыць надаела!» Стар. 74. …не хапіла смеласці? — У першай рэдакцыі далей ішло: «Не, тут была сіла, мацнейшая за страх, за пачуццё самазахавання — сіла таварыскага абавязку. З усіх людзей Савецкага Саюза Алесь Вострыкаў меў зараз самыя найбольшыя магчымасці злавіць злачынцу, і ён не меў права не выкарыстаць іх».
Стар. 64. У… фэзээнаўскай форме... — ФЗН (фабрычназаводская вучэльня).
Упершыню — часоп. «Вожык», 1957, № 1.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка», № 4).
Год напісання — гіпатэтычна 1956.
РТС — раённая тэхнічная станцыя.
У кніжным выданні друкуецца ўпершыню паводле машынапісу, які захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 377, арк. 38–44. Машынапіс з нязначнымі аўтарскімі праўкамі і подпісам ад рукі напрыканцы: «Васіль Быкаў („Гродзенская праўда“)». Апроч таго, на апошняй старонцы значыцца рэзалюцыя рэдакцыі часоп. «Беларусь»: «Апавяданне само па сабе не арыгінальнае, але напісана гладка. 7/VI—56».