Прарок для Айчыны
Шрифт:
Б о н а. А гэта нешта ўжо зусім новае!.. Нечуванае!..
Я н ( перапалохана ). Пабойцеся Бога, доктар Скарына!
Г а ш т о л ь д. Бог не будзе ў крыўдзе, калі кароль і вялікі князь захаваюць у цэласнасці вольнасці княжат, панят, шляхціцаў і мяшчан.
С к а р ы н а. І калі мяшчане ўсіх гарадоў будуць адказныя перад судом за раны і забойствы сялян.
Г а ш т о л ь д. Калі закон забароніць няволю, залог і куплю-продаж хрысціян жыдам і татарам.
С к а р ы н а. І калі ваяводамі будуць адбірацца тайныя корчмы, ад якіх нараджаецца так многа зла на нашай зямлі.
Я н. Даўно пара!
Б о н а. Брава, біскуп! Доктару ўдалося закалыхаць не толькі караля і канцлера, але і вас. А можа, вы ўсе заадно разам з каралём?!.
Ж ы г і м о н т (іранічна ). Найяснейшая каралева! Ці ж не бачна, як мы аднадушны...
Б о н а. Неверагодна! І законы, і вольнасці, і суды - адны для ўсіх: ад князя да селяніна. Нас жа засмяе Еўропа!
С к а р ы н а. Можа і так стацца, найяснейшая каралева, што Еўропе ў нас давядзецца вучыцца. Тым больш што вы даўно дакляруеце стварыць шчаслівае каралеўства па Платонавым узоры...
Б о н а. Мне шкада вас, летуценнік!
С к а р ы н а. Так, летуценнік. І мой дэвіз - роўная свабода ўсім, агульнае багацце для ўсіх. І ён не прыдуманы некім злым. Ён паходзіць ад закона прыроджанага: тое чыніце іншым усім, што самому люба ад іншых усіх. І таго не чыніце іншым, чаго сам сабе не хочаш ад іх меці...
Б о н а. Вы, доктар Скарына, на здзіўленне лёгка нажываеце сабе не толькі супраціўнікаў, але і ворагаў.
С к а р ы н а. Вышэй за ўсё на свеце я цаню ісціну, яснавяльможная каралева.
Г а ш т о л ь д. Я падзяляю гэтую думку доктара, як і многія яго заўвагі да Статута, хоць мы з ім далёка не ў дружбе.
Я н. А я з доктарам у даўняй дружбе, але мне ўсё ж падалося, што ён сёння вольна ці не вольна наважыўся не столькі ўмацоўваць новымі законамі дзяржаву, колькі прапаведаваць рэфармацыю і роўнасць усіх перад законам. Перад Богам - згодзен, але ж не перад законамі... Ужо сам факт пастаноўкі вамі, доктар, на першае месца натуральнага ці, як вы кажаце, прыроджанага чалавечага права, раней Бібліі і кананічнага права, сведчыць аб шкодным і небяспечным
вальнадумстве.
Б о н а. Мы былі б далёка ад ісціны, калі б сказалі, што ў нас сяброўскія адносіны да біскупа Яна, але да яго ацэнкі вальнадумства доктара (глядзіць
на караля) мы далучаемся.
С к а р ы н а. Я дзіця сваёй эпохі, што носіць імя Адраджэнне, і быць вальнадумцам не толькі маё прызванне, але і мой абавязак перад Айчынай, мая
найяснейшая каралева.
Б о н а. Баста! Баста!
Ж ы г і м о н т. Вы добры і разумны чалавек, доктар Скарына, а таму не ўберагчы вам галавы...
С к а р ы н а(з усмешкай). Адсякаць такую галаву, як мая, ваша вялікасць, сабе ж на страту...
Г а ш т о л ь д. Асабліва калі ўлічыць, што з дапамогай доктара нам давядзецца надрукаваць Статут, хочам мы таго ці не...
Б о н а ( ускоквае з трона). Вам бы спачатку пра тое нас спытацца! Аўдыенцыя скончана! Баста! ( Выходзіць.)
Усе кланяюцца, адступаючы да дзвярэй.
Ж ы г і м о н т. А вы, канцлер, застаньцеся...
Скарына і Ян выходзяць.
Вы што, сапраўды наважваецеся надрукаваць Статут?
Г а ш т о л ьд. Я толькі сказаў, што нам з вамі давядзецца зрабіць гэта, хочам мы таго ці не...
Ж ы г і м о н т (незадаволена). Канцлер, вы бераце мяне за глотку. Нібы не бачыце... ( Ківае на дзверы, у якія выйшла Бона.)
Г а ш т о л ь д. Будзе горш, калі і мяне і вас з каралеваю за глотку возьме шляхта. І вы, яснавяльможны кароль, і наша слаўная каралева...
Ж ы г і м о н т (незадаволена ). Не чапайце, канцлер, каралеву, якой бы слаўнай яна ні была!.. Мне надакучыла вас мірыць...
Г а ш т о л ь д. Я толькі мару. каб каралева не чапала мяне...
Ж ы г і м о н т. Многа хоча каралеўскі канцлер...
Г а ш т о л ь д. Толькі з тае прычыны, што я яшчэ і канцлер Вялікага княства.
Ж ы г і м о н т (больш мякка). Мы яшчэ і сябры...
Г а ш т о л ь д. Я і прашу вас па-сяброўску: падтрымайце доктара Скарыну ў намеры надрукавадь Статут. Ён зробіць гэта і хутка, і належным чынам.
Кароль моўчкі скідае чаравікі, вешае "дзяржаву" на адзін старчак трона, а карону на другі. Падбірае ногі на трон, уладкоўваецца, нібы перад сном.
Ж ы г і м о н т (пазяхнуўшы). Статут яшчэ трэба правесці праз сейм...
Гаштольд выходзіць. Праз нейкі час з'яўляецца Бона.
Б о н а. А я спадзявалася перасварыць сёння назаўсёды караля, канцлера, епіскапа і доктара.
Ж ы г і м о н т ( не расплюшчваючы вачэй). Інтрыгі пры двары, ваша вялікасць, вельмі шкодзяць.
Б о н а. Санта Мадонна! А дзе ваша вялікасць бачыла двор без інтрыг?.. Ці, можа, я не бачу, як за маёй спінаю вы згаварваецеся з Гаштольдам? Як хітрыць ваш сынок епіскап Ян, прыгрэўшы на грудзях гэтага доктара. На словах ён нібы яму антаганіст, а на справе - у хаўрусе. Са слуцкімі князямі яны адкрылі ў Веснічах пад Гародняй не толькі касцёл, але і парафіяльную школу. Скарынаву школу. Ці, можа, не епіскап Ян заплюшчвае вочы на друкарскую дзейнасць доктара ў Вільні? Можа, ён не з ім разам вышуквае шляхецкіх і купецкіх сынкоў і пасылае ва універсітэты краіны, дзе правяць ненавісныя мне Габсбургі?.. А Гаштольд?! Ён хоча перашкодзіць мне вяртаць каралеўству гарады і маёнткі!..
Ж ы г і м о н т. Пабойцеся Бога! Вы ж толькі што авалодалі княствам Пінскім, ледзьве не ўсім Валынскім, захапілі Кобрын, Клецк, Абольцы пад Оршай, два староствы ад Гародні да Коўна, у вас пад рукою ўся Мазовія!..
Б о н а ( спакойна, з усмешкай). У Боны Сфорцы Арагонскай пад рукою яшчэ і каралеўства ў Італіі...
Ж ы г і м о н т. І ў Італіі... А вы пра інтрыгі... А я так думаю: інтрыгі інтрыгамі, а Статут Вялікага княства давядзецца рабіць такім, каб ён нарэшце