ЖАНРЫ

Сьцяна (на белорусском языке)
Шрифт:

– То-ж але, пане iнспэктар! Панапрыймаюць гэта на работу невядома каго, дык, потым, о колькi бяды!
– заключыла жанчына, якую можна падазраваць, бадай, не болей як у дурноце.

Сьцяпан ступiў дапераду й прамовiў:

– Людзi! Трэба даць паратунак нашай супрацоўнiцы, - ён паказаў на дзяўчыну, якая, скромна стулiўшы каленi, валялася на халоднай падлозе, адкiнуўшы галаву аж пад пiсуар. Яна не магла даўмецца, як ёй быць далей. Дапамажэце мне занесьцi пацярпелую ў нейкае памяшканьне, каб...

– ...згвалцiць!
– ускочыў Сьцяпану ў слова бамбiза з выглядам мядзьведзя, якi, у недасьледаваных навукай абставiнах, ачалавечыўся.

– Гэ, гэ, гэ...
– яго падтрымалi рогатам.

– Як вы сябе адчуваеце?
– запытаў Сьцяпан у дзяўчыны. Яна называлася Зiна.
– Цi вам рэжа ў галаве?

– Ёй не ў галаве рэжа, гэ, гэ, гэ...

– Гэ-гэ-гэ-гэ-гэ-га-га...

– Як вам ня сорамна, людзi?!
– гнеўна рэплiкаваў Сьцяпан.
– Як вы так можаце?!

– Тое, што ты мог, гэ-гэ-гэ, дык i я, гэ, гэ, ма-а-агу-уу, га-га-га-га!.. Не, Зiна? Лiчы - на тваё вясельле мы зьбеглiся, га-га-га...

Яна, налiўшыся крывёю ад абурэньня, зграбна ўстала й, не пасаромеўшыся адкрытых грудзей, падыйшла да гэтага Локiса (так празывалi яго мядзьведзепадобенца).

– Я табе, Локiс, морду наб'ю, - i яна ляснула далоняй па яго надзьмутай шчацэ. Удар атрымаўся гулкi; тлум загудзеў у знак прызнаньня.
– Ты лепей сабе нагавiцы падперажы, бо на кульшы апусьцiлiся яны...

– Брава!
– начны стораж лёгка выклiкаў авацыю.
– Брава, бра-ава-а-аа!..

Зiначка паўтарыла ўдар.

– Мiлiцыя!
– крыкнулi дзесьцi, вiдавочна, на ўсходах.

Учынiлася гвалтоўная звалка, калi ўсе кiнулiся да сваiх пакояў.

– О Божа, ногi!
– рыкнуў барытон.

– Рука! Руку мне паломiце!..
– пiшчаў галасок.

– Пусьцi маю спаднiцу, асталопень!
– прабубнiла баба.

– Зубы! Растопчаце зубы, быдла!
– круцiўся стары й разьлезлы.

– Ах, зноў абцас адвалiўся.

Няхутка зьявiлася двух пад службовымi шапкамi i ў сiнiх плашчох, перацiснутых ганаровымi пасамi з капыламi кабураў. За iх плячыма радасна буркаў кадравiк.

– Гэта ён - вас?
– зьвярнуўся старшы сяржант да Зiны, кiўнуўшы галавою ў бок Сумленевiча.

– Што - ён мяне?
– насьцярожылася яна.

– Яшчэ пытаеце?!
– паморшчыўся старшы сяржант.

– Ён! Ён!
– пацьвердзiў кадравiк.
– Так, ён.

– Ну, дык як?
– карпянеў службовец.

– Усё гэта няпраўда!
– плаклiва прастагнаў Сьцяпан. Ён даходзiў да сябе.

– Вы, дазвольце ведаць, што маеце на ўвазе?
– ступiла да старшага сяржанта Зiна, няўклюдна засланяючы ахлапiнкамi матэрыi цалкам кругленькi станiк.

Малодшы сяржант аслупянела чмхнуў, аж заскрыпелi ад таго рамянi на iм.

– Вы ня бойцеся яго, - сурова заявiў старшы, блiснуўшы вокам на Сумленевiча.
– Колька, стань каля гэтага тыпа!
– загадаў ён малодшаму, якi, неяк скрадлiва, наблiзiўся да падазронага.
– Пойдзем, грамадзянка. Усё высьветлiм у камiсарыяце. Колька, выклiкай па радыётэлефоне крымiнальнага тэхнiка, каб склаў сытуацыйны плян здарэньня.

– Адну хвiлiначку, пане сяржант, - пратэставала Зiна з зайздроснай энэргiчнасьцю.
– Чаму гэта ганьба й людзкi сьмех павiнны на мяне адну асесьцi?! Узважце, сяржант, што ў гэтай скандальнай бойцы ўдзельнiчалi шматлiкiя асобы. Досыць кiнуць вокам на запарожжа, каб здагадацца, што я не выдумляю таго, - яна накiравала зрок мiлiцыянтаў на страшэнны натрус: скалiўся зубны пратэз, гiбеў адарваны абцас, скруцiлася вужакай панчошная гумка, дзьмуўся чайнiк, якi намачыў пад сябе, i iншая драбяза.
– Во, колькi дабра...

– Яна жартуе, пане старшы сяржант, - кадравiк пасунуўся зьбiраць пагубленае.
– У яе грудзi парваныя... Яна... яна...

– Не чапайце!
– супынiў кадравiка старшы.
– Няхай усенька ляжыць, як ляжыць.

– Аж гэтулькi насыпалася з вас...
– зьдзiўляўся малодшы сяржант.

– Ён абражае мяне, пане старшы!
– яна тыцнула пальцам у мiлiцыянта.
– Мне дваццаць гадоў, калi хочаце ведаць...

– Добра, добра, - старшы сяржант вытрашчыўся.
– Што вы тут рабiлi ў мужчынскiм туалеце ды хто распаласаваў вам блюзку, га! I чаго з вамi тут гэты грамадзянiн?
– ён паглядаў: то на Зiну, то на Сьцяпана.
– Адказвайце!

– Я ўцякла сюды! Каб мяне не забiлi!
– яна павярнулася да Сумленевiча: - I гэты недарэка, вiдаць, забiўся ў туалет, замест хвастаць па пераносiцах...

– Ён дабiраўся да цябе!
– расхваляваўся, бы певень, кадравiк.
– Пра якую гэта бойку ты гародзiш пану?

– Я не магу таго слухаць, пане старшы сяржант! Каму я што дрэннае ўчынiла, каб плёткамi мне сьвет завязваць?
– абараняла сваю рэпутацыю дзяўчына.
– Самi, пане мiлiцыянт, паглядзеце, што счаўплося...

Старшы сяржант прыгледзеўся да кадравiка.

– Не, гэта сон, - балбатаў кадравiк.
– Нечуванае махлярства...

Малодшы сяржант зайшоў кадравiка ззаду й стаў за iм, раскiрачыўшыся.

– Гаварэце, што тут здарылася? Хто з кiм бiўся?

– А чорт iх ведае, пане сяржант! Блюзку, во, змарнавалi...

– Нiякай бойкi, пане, не было... Зьбеглiся, каб...

– Зьбеглiся? Колька, выклiкай крымiнальнага тэхнiка! Званi: групавы пабой, - i да дзяўчыны: - Хто вас пакрыўдзiў?

– У замяшаньнi хiба ўгледзiш, хто, каго й за што?

Цiкава, цiкава...
– сяржант падыйшоў да Сумленевiча.

– Я, пане сяржант, iшоў зубы пачысьцiць...

– Каму?
– не ўтрываў перад Сьцяпанам малодшы сяржант. Ён па-хлапечаму расьсмяяўся й, прысеўшы на крэсла, узяўся выклiкаць па радыётэлефоне камэндатуру.

Тым часам Сьцяпан тлумачыў, выймаючы з кiшэнi пiнжака шчотачку й зубную пасту, як гэта ён намерваўся адбыць у прыбiральнi ранiшнi туалет.

– Вы, дык што: дома не начавалi?

– Не.

– Ага...

– Яго судзiць будуць за разбой!
– паскудзiў Сьцяпану кадравiк.
– Ён, пане сяржант, легкавую машыну спалiў, шэфа апаганiў, жонку сваю адлупцаваў, бунт у нас падыймаў, людзей добрых бухторыў!..

– Я ня вас пытаю, - суцiшыў крыкуна старшы сяржант.
– Лепш скажэце мне, грамадзянiн, дзе тая згвалтаваная жанчына?

– Я...

Мiлiцыянты нiчога не ўстанавiлi. Яны забралi з сабою Зiну й Сьцяпана. Допыт у камiсарыяце таксама ня даў вынiкаў; пад вечар дзяўчыну выпусьцiлi. "А вы - пасядзеце", - сказалi Сумленевiчу. I ён цiхмана прайшоў у арыштанцкi пакой. Уночы разбудзiлi яго й завялi да сьледчага, якi ўжо шмат ведаў пра ўсё.

Поделиться с друзьями: