ЖАНРЫ

Сьцяна (на белорусском языке)
Шрифт:

– За што?!

– За абняслаўленьне старшынi ўчынiлi-б яны табе наступны суд. Сьведкi ўжо падрыхтаваныя. I дакумэнтацыя.

– Дакумэнтацыя? Якая?

– А такая, на падставе якой было-б табе даказана, што ты публiчна ганьбiш добрае ймя кiраўнiка ўстановы, трэба дадаць, узорнай установы. Сьцямiў?

– Гм, - зьдзiвiўся Сьцяпан.

Кiра расшпiлiла станiк.

– Ёсьць пiсьмовыя паказаньнi наконт таго, як ты ляпаў языком розную ерась ды неверагоднiцу пра каапэратыў i яго старшыню, актывiстаў i кiраўнiчых работнiкаў, у рэшце рэшт, i пра асобы, выконваючыя ўладу... Яны, твая сябрына, на ўсе чатыры капыты каваныя, Сьцяпан, - яна апусцiла майткi й, голая, скамандвала: - Падай мне пiжаму, я памыюся...

– Хi...

"I як цяпер цалаваць яе, адбымаць, тулiцца? Гэта-ж будзе ашуканае каханьне! Падробленае яно, бы мёд ад пчолаў, якiх круглы год кормяць нечым штучным, цукрам, - боль пранiзваў Сьцяпана, быццам пазалетась, перад вясельлем, калi, пакутуючы ад запаленьня падкосьнiцы, апынуўся ён у iнстытуце зубной хiрургii, дзе з дапамогай доўгiх шпiлек праводзiлi яму блякаду нерваў скiвiцы. Халодны боль!
– А з кiм-жа яна? Божа, дай мне цярплiвасьцi! Стары гаварыў, што разводу ня будзе. Мо' й ня будзе?.. Прызналася яна аднаму мне? Я-ж кахаю яе, халеру!
– Сьцяпан заплакаў нема, па-мужчынску.
– Ну, Кiра фiзычна аддалася... Якая розьнiца - ва ўяўленьнi цi фiзычна? Або хiба раз я марыў пра тое, як гэта навалiцца-б на тую цi iншую прыгажуню! I, несумненна, сталася-б яно так, калi-б была на тое нагода. Так. Але з жанчынай, кажуць, iначай... У яе не бывае раздваеньня душы й цела, у ёй гэта - адзiнае. Яна, чаго добрага, гатовая спадабаць i гвалтаўнiка, калi ён праявiць невядомае ёй умельства. Гм, да чаго-ж можна дадумацца!
– ён выцерся насавой хустачкай, бруднай i прапацелай.
– Кiра хоча мяне, й гэта самае галоўнае. Ды чаму яна пайшла да якогасьцi мужчыны? Кажа: гэта я ратую цябе! Як? Даючы раскошу камусьцi, хто намераны спляжыць мяне? Каму, каму, каму, чорт вазьмi??!"

Кiра вярнулася з ваннага.

– Зачынi, Сьцяпан, акно. Я распараная, магу застудзiцца, - загаварыла яна, як бы ў нiчым не бывала.
– У нас працякае кран. Ты пазванi ў адмiнiстрацыю, каб далi новую пракладку. Не забудзь таго, Сьцяпан.

– Ага...

– А працу давядзецца табе зьмянiць, - Кiра вярнулася да недаказанага.
– I то зь першага. Заўтра пагаворым аб гэтым з татам. Хадзем ужо спаць. Позна, па iлбе й носе расшмароўвала яна сабе крэм.

"Вада супакойвае", - Сьцяпан нiчога не адказаў ёй.

Яна дадала:

– I я вазьму сабе працу.

– Ты, Кiра, ужо працуеш.

– Перастань, Сьцёпа!
– аблiла яго гнеўным позiркам.
– Не мая ў гэтым вiна, i трэба забыць...

– З кiм ты дабiлася таго?

– Я не казала табе?

– Не.

– Са старшынёю.

– З гэтым падлам?!

– А з кiм ты думаў?

– Гэта яго агарод там?
– дапытваўся ён. Адчуваў Сьцяпан, як у iм усё недзе апускаецца, як мярцьвеюць яму ступнi i дзеравянее патылiца, па-дзiцячаму дрыжыць барада.

– Яго.

– Я заб'ю цябе, Кiра.

– Але перад тым - пасьпi.

– Кiра-а!!.

Яна схапiлася.

– Мама!!
– крыкнула Кiра, упёршыся плячыма ў сьцяну.
– Не дурэй, Сьцяпан, ну!

У дзьвярох зьявiлася цешча. Яна шмат чула, й гэта было вiдаць па яе зусiм ня сонным твары.

– Чаго ты хочаш ад яе?
– старая грузна прасунулася дапераду.
– Ня муч ты нас! Адкуль i ўзяўся ён такi? Ах, Божа мой, Божа!..

– Хто каго тут мучыць?!
– выскалiўся Сьцяпан.

– Ты што хацеў ёй зрабiць?

– Даць, курве, па мордзе!

– Што ты сказаў?!
– загрымеў з глыбiнi спальнi цесьць.

Тата!
– вiскнула Кiра, й гэтага было ўжо дастаткова.

Сьцяпан ступiў да жонкi й замахнуўся на яе.

– Ста-ань!!!
– цесьць з ашаламляльнай лёгкасьцю падскочыў да Сьцяпана й схапiў яго за грудзi.
– Табе жыць абрыдла, га?!

– Пусьцеце-е!
– вытузваўся Сьцяпан.
– Я йду ад вас.

– Нiкуды ты ня пойдзеш, паганец!
– прасiпеў стары.

– Але. Змарнаваў дзяўчыну, й цяпер ён пойдзе сабе гуляць, - сакатала цешча.
– Хто яе зноў замуж возьме? Разумны якi знайшоўся!

– Я болей ня муж ёй.

Кiра закурыла. Яна выглядала на курку, якую выгналi з рассаднiка; ад крыўды забылася выкрычацца.

– Ну, гаўняк, абсядзь, кажу табе!
– цесьць цяжка адступiўся, як бы спадзеючыся разьюшанай бойкi.
– А ты дзе ўночы цягалася?!
– вызьверыўся ён на дачку. Сьцяпан здагадаўся, што стары карыстаецца прыёмам нiкому не прызнаваць рацыi; знакамiта суцiшыў ён авантуру.
– Куды ты бегала, цябе пытаю?!

Спрытная, Кiра вiнавата маўчала.

– Ну, Кiрачка...

– Выйдзi, Альбiна, - цесьць у гневе называў старую Альбiнай, пасьля чаго яна не адзывалася. З гэтым iмем зьвязаная, вiдаць, абразьлiвая ёй прыгода.

Наступiла цiшыня, у якой чулiся перабрэхi сабакаў у панадворках.

Калi засталiся ўдваiх, Кiра сказала:

– Сьцяпан, выслухай мяне да канца.

I гэта паўстрымала яго.

– Слухаю.

– Памятаеш, Сьцяпан, як старшыня гасьцяваў у нас у Каляду?

– Так.

– Ён быў тады адзiн.

– Так.

– Бяз жонкi.

– Каб прымерыцца да цябе, - упiкнуў яе Сьцяпан.

– Тут i ўся загадка, - Кiра не прыняла яго выклiку.

– Якая?

– Ён - iмпатэнт, - сказала яна грубую дурноту, але з крышынкай зьдзеклiвасьцi на вуснах.

– Гэты буйвал? Не хлусi, Кiра!
– ухапiўся ён за нешта нечуванае.

– Сьцяпан, - яе аблiчча пасуровела.
– Я не здрадзiла й ня здраджваю табе. Прашу: павер ты мне. I калi-б ня гэтая няшчасная выпадковасьць, нам лягчэй даўся-б той паварот жыцьця, на якiм абое мы апынулiся. Я ўчынiла табе, Сьцяпанка, гiдасьць не таму, што яна сапраўды адбылася, але таму, што ты наткнуўся на яе.

– Усё роўна, што на каровiн ляпняк, - ён зласьлiвiў ёй. Яго хiлiў сон, i гэта была добрая пазнака.

– Бачу, што няхутка мы зможам быць сардэчнымi сабе.

– Сардэчнымi?
– Сьцяпан усьмiхнуўся пад ногi.
– Столькi разоў мы сказалi сабе ўсё, што было галоўным кожнаму з нас паасобна... Суду, значыць, ня будзе?..

– Ня будзе, Сьцяпанка, мiлы мой!
– ажывiлася Кiра.
– Старшыня накiруе справу так, што страты ад падпалу яго машыны акажуцца невялiкiмi й цябе засудзяць толькi ўмоўна...

– Цудоўна!

– Сьмейся ты з суду, якi абыйдзецца без турмы! Дадуць табе, скажам, тых умоўных восем месяцаў, ну, год. От, скажаш суду, што незнарокам... Зрэшты, дакладна абмяркуем яшчэ...

– Са старшынёй?

– Ня будзе ўжо патрэбы гаварыць зь iм, Сьцёпа.

– Пазлавалi, пазлавалi, i пасьцелька пагадзiла iх - заўтра скажа пра нас твая мацi. Маладыя, зялёныя... Вырастуць, дык i скура пацьвярдзее iм. Да Кiрушкi маёй дабраўся сiвы дзед, ды што ён мог зрабiць ёй, дзеўцы як рэпа. А зяцёк, булава, як ня вырачыўся на яе, быццам сямёх яна на сабе вазiла! I было гэта за што, Альбiна, га? Свары, крыкi на цэлую вулiцу... Людзi падумалi пра лiхое, - крыўляў Сьцяпан.

Поделиться с друзьями: