ЖАНРЫ

Сьцяна (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я, пане загадчык, павiнна перадаць вам лiст. Дазвольце зайсьцi.

– Калi ласка.

I толькi пасьля падумаў Сьцяпан, што яму трэба было адцягнуць яе прыход настолькi, каб мець час выйсьцi ў горад пагалiцца (цырульнi ля Варшаўскай адчыняюцца ад дзесяцi), набыць туалетны камплект; прыпарадкавацца.

Яна ўвайшла, хуткая й на модных абцасах, зусiм ня гледзячы на Сьцяпана.

– Дзякую, - сказала, калi ён неадкладна расьпiсаўся на копii атрыманага iм лiсту, i гэтак-жа энэргiчна выйшла.

Пакiнула яму благi дакумант. Ня трэба было быць псыхалёгам, каб адчуць тое па гэтай жанчыне. Больш таго: Сумленевiч быў у стане прыблiзна сказаць, чаго, менавiта, датычыла аштампаваная паперка з выкрутастымi подпiсамi, характэрнымi тым, хто хварэе на малазначнасьць.

Пакратаўшы ўказальным пальцам чарнiлiцу з пэгасаўскiм пер'ем, чортведама кiм i адкуль прыдбаную сюды, Сьцяпан, ня могучы ўседзець проста, круцiўся ў крэсьле, машынальна выцiскаючы прышчыкi на носе. "От, заразы!" - ён суцiшыўся на хвiлю, вывучаючы спачатку тыя подпiсы (карацюткi тэкст). Так, гэта была пастанова ўправы каапэратыву аб пераводзе Сумленевiча з пасады загадчыка аддзелу на рэфэрэнта. Пераўтварылi яго ў маленечкага, ад сёньня заўсёды трусьлiвага, чалавечыка, як сказаў-бы пра становiшча Сумленевiча адзiн зь яго сэзонных сяброў (зь нятоенай, вядома, задаволенасьцю).

Зрэшты, хтосьцi зь iх - канкрэтна не запамяталася гэта Сьцяпану - адведаў яго, бадай, у той-жа дзень. Паводзячы сябе бы наведнiк заапарку, ён з жартаўлiвай, але досыць праўдзiвай, асьцярогай падаў Сумленевiчу руку.

– Ну й зарос ты, Сьцяпан, быццам воўк у клетцы!

Так: у той дзень.

– Воўк?!
– зьдзiвiўся Сьцяпан.
– Ваўку, хiба, трэба абрастаць?

– Гэ, бадай, не, - ён усьмiхнуўся па-бабску, з пляткарскай сымпатыяй.
– Ты нiкуды не паказваесься, таму й падумалася мне пра зьвера...
– гаварыў Сьцяпану шмат i ахвотна.

Ён не прыйшоў дамаўляцца зь iм на выпiўку; здаецца, што - ад некаторага часу - i ня пiў (зноў пачаў прысядаць ён да чаркi, як потым сказалi Сьцяпану, у пэрыяд рэарганiзацыi, якую, усё-такi, правялi).

– Сьцяпан, - загаварыў ён з аглядкаю.
– Сьцяпан, кiдай ты пад халеру каапэратыў i бяжы адсюль, куды цябе вочы панясуць!

– У чым справа?..
– запытаў яго Сьцяпан. Гаварылi яны да сябе па iменi; у яго было рэдкае ймя - Анастас?

– Гэ, муж нявернай жонкi даведваецца аб усiм апошнiм...
– i ён расказаў Сьцяпану пра вельмi важнае.

Але Сьцяпан ня чуў яго, задумаўшыся над сьпiсаным алоўкам. Таму ён i перапытаў размоўцу, перш папрасiўшы ў яго папяросу (забыўся купiць пачак "спортаў"):

– Ага, прабач... Як ты сказаў?

– Ня верыцца табе, га?

– Чаму? Цiкава...

– Цiкава, кажаш? Браток, тут табе ўцякаць трэба! Бегчы, няхай сабе й зь дзьвярыма на плячох - пазбудзесься дошкi з клямкай на вулiцы, калi прыпынiсься, каб пераканацца, цi не даганяюць цябе, гэ... На, закуры яшчэ, ён падаў Сьцяпану дзiвосна тоўсьценькую папяроску, даўкую.
– Сам я чуў усё наконт цябе, яны ня тояцца з гэтым. Больш скажу: спэцыяльна гавораць яны пра тое ўголас, каб падрыхтаваць настрой сярод так званага калектыву. Нябось, недурныя госьцi, гэ... Што? Думаеш - я махлюю?

– Ты, калi ласка, паўтары мне...

– З табою, Сьцяпан, размаўляць горш, чымсьцi з бабуляю, - гаварыў ён зь бестактоўнай весялосьцю.
– Слухай: яны ўчыняць над табою грамадзкi вэрхал, iначай - агульны сход працаўнiкоў установы закляймiць цябе, як небясьпечнага хулiгана й вырадня! Сьцямiў? Гэта называецца пазытыўна паўплываць на незалежны ў сьвеце суд, на якi, несумненна, аддасьць Сумленевiча гэтая хэўра. Сьведкаў падрыхтавалi. Ты ня сьпi ў шапку, пагалiся, браток, i, плюнуўшы на дурны штат, салiдна акопвайся са сваёй бандай - чыя акажацца яна большай, таго й праўда будзе, - ён змоўк у чаканьнi ўражаньня.

– Ты, мабыць, добра кажаш.

– Як самому сабе, браток, га.

– Будзеш маiм сьведкам?

– Я?

– Ну.

– Я аб нiчым ня ведаю, дарагi.

– Раскажаш ты, от, пра мяне, як пра чалавека, суду i людзям, - у далонi Сьцяпану зламаўся аловак i выступiла кроў; пакалечанае прыткнуў ён да вуснаў.

– Я не магу табе нiчога пэўнага абяцаць, - ён адказаў яму сiпеючым голасам.
– Я, бачыш, выкупiў пуцёўку ў вадпачынак, гэ...

Ад нязначнай ранкi на руцэ пашыраўся боль. Ад гаючай пякучасьцi сьлiны.

– Сьведка можа апраўдаць сваю непрысутнасьць перад судзьдзёю толькi цяжкай хваробай, - сказаў Сьцяпан.

– Ты ня зробiш мне такога, - устаў цэлы Анастас (ён - Сьцяпан не памыляўся - меў мянушку Глянцпаперчык).

– Не паратуеш, дружа, мяне?

– Як, браток?
– загарачыўся ён i ляпнуў: - Цябе я не абараню, а сам прападу. Зразумей, яны, - ён панiзiў голас, - так прыцiснуць цябе, што ўсе мы з табою насамi ў зямлю зарыем. Нешта не даводзiлася мне сустрэцца з фактам, калi начальства прайграла справу ў судзе...

– Разумею. I не крыўдую я на цябе.

– Ну, браток, бывай.

– Да пабачэньня.

Глянцпаперчык разьвiтаўся са Сьцяпанам без намеру калi-небудзь пабачыцца зь iм. У першую хвiлiну жадалася Сьцяпану ўстаць i выйсьцi разам зь iм, нават сказаўшы: "Пачакай, i я йду". Ад млоснасьцi, аднак, яму адбiрала ногi, а ў горле брыняў камяк, якi меў смак радыскi.

Баючыся званiтавацца, Сьцяпан прымусiў сябе ўявiць рэчку й поле, купаньне на чыстых глыбiнях са жвiрыстым дном. Прохаладзь! Сьпеў матчыны: "Ой, рэчанька, рэчанька..."

– Да пабачэньня...

Дзьверы, незачыненыя за iм, паскрыпвалi ад скразьняку.

28

Сумленевiч пагалiўся ў цырульнiка, што адчынiў сваю майстэрню ў надта дарэчным месцы - у парт'ернi гарадзкой лазьнi. Ад нядбайна востранай брытвы пякла яму скура й хацелася пiць. I памыцца - вылежацца ў ваньне, ва ўсьпененай вадзе дакладна адкарэць, абмыцца й нацерцi цела шурпатым ручнiком; смачна пакурыць потым у чакальнай залi.

Прабыў ён у ванным пакоi мо' з гадзiну. Апранаючыся, зь недаверам зноўку прагледзеў тую паперку. "Вось табе й развод", - успомнiлася яму гутарка зь цесьцем. Ён скамечыў дакумант i шпурнуў яго ў сьмятнiчку, а неўзабаве - падняў адтуль, выгладзiў ды паклаў у партфэлiк з грашыма.

У каапэратыў вяртаўся ён цiхай Старабаярскай (тут чуваць было гудкi паравозаў на Фабрычным вакзале).

У галоўным сакратарыяце, калi Сьцяпан прачынiў туды дзьверы, было незвычайна спакойна.

– Шэф - на месцы?
– запытаў ён у сакратаркi, аж тая зьдзiвiлася гэтым.

– Старшыня зараз заняты, - адказала яму.
– Я пазваню вам, пане Сумленевiч...

Дзяўчына пужлiва ўздыхнула.

– Дзякую вам. Ня трэба - я сам, - кiўнуў ён галавою, як бы перадаючы загадзьдзя дамоўлены сыгнал.

Поделиться с друзьями: