Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Тры пары дня — М. Конопніцкая

Прыдзе сьвітанне да маей хаткі I разбуджаць мяне стане: «Гэй! бяры коску; глянь! там на ўсходзе Сонейка скора прагляне». Дзе ты. сермяга? Пот яшчэ значэн: Ночкай ня высах Пятровай. Дзе мая коска? дзе баяўніца: Час нам на луг за дуброву. Прыдзе палудня да маей хаткі, Ка мне патсядзе на лаву, I так глядзіць там, як мае дзеткі Жывюцца поснаю стравай. I лусту хлеба чорнага ломе, Рукі чагосьці трасуцца, А што кусочэк возьме, аткусе— Сьлёзы цурком паліюцца. А прыдзе ночка да маей хаткі, Стане ў куток, падапрэцца I, ў думах-думках, стоючы гэтак, Песьняй глухой адазвецца. А ў грудзях сэрцэ птушкай заскачэ, Хадыром хатка заходзе, Як ноч аб долі цяжкай мужычай Нудна галосе, заводзе.

Доля — В. Сырокомля

Ные сэрцэ без патолі, Нудна льюцца сьлёзы… Выйду клікаць лепшай долі У даль, пад шум бярозаў. Дзе ты лепшая, дзе, доля? Прыбудзь, — хай пазнаем! Прымем хлебам, прымем солей, Шчыра прывітаем. Дарма плачу, прызываю I ў жалю малю я: Вецер словы адбівае,— Доля ані чуе… Ой ты, песенька, маўчы ты! Не нам вецер зьбіці: Хадзі с сэрцэйкам разьбітым Па долі тужыці.

Каралі — В. Сырокомля

Як ішоў я ў бой кіпячы, Як прашчаўся с хаткай, Тут Гануля мая с плачэм: «Пойдзеш гінуць, братка! Але буду я маліцца, Каб ця Бог ацаліў, Ты-ж прынось за то гасьцінца „Шнур даўгі каралеў“». З ласкай Божай паручыла Грамадзе радзімай: Палі ворагавы сілы, Горад здабылі мы. Як прыціхнулі гарматы, Як браму зламалі, Хто саетаў, хто дукатаў— Я шукаў каралеў. Хоць і ў шчасьці не радзіўся, А шукаю сьмела… Шнур каралеў замігціўся, Як-бы вішэнь сьпелых. Тут здабычыну схапіўшы, Не чэкаю далей, Чымўскарэй сьпяшу к наймільшай Даць ей шнур каралеў. Па гасьцінцы, па дарожцэ Кульгаю да дому… Загудзелі званы ў вёсцэ, Як па нежывому. Прыбліжаюся к хаціне, Аж тут людзі здаля: «Твая Ганна ў дамавіне,— Ня трэба каралеў!» Ой, заплакаў, ой, заенчыў Цяжэй цяжкай хмары, Перад цэркаўкай укленчыў, Дый сьпяшу к аўтару: Да Найсьвеншай да Марыі Збліжаюся ў жалі, I завесіў Ей на шыі Я тых шнур каралеў.

Груган — В. Сырокомля

Спанад лесаў, спанад хмараў Груган вылетае, Сеў пад вёскай на папары, Груганят склікае. На вялікай, знаць, быў згубе У далёкіх старонках: Рука правая у дзюбе З залатым пярсьцёнкам. — Эй, скажы, груган незнаны, Скуль ты прыбываеш? Скуль пярсьцёнак пазлачаны, I руку скуль маеш?— — За гарамі, ой, дзяўчына, Страшны бой вядзецца; Кроў ліецца ручаінай, Труп на труп кладзецца. Зарывае люд рабочы Ссечаны галовы, На малойцаў грудзі, вочы Сыплюць наспы новы. На курганах на бедачых Воўчы рык чуваці; Не адна галосіць, плачэ Сірата і маці. Сьлязьмі горка залілася Бедная дзяўчына: — Вось калі я дажылася Нешчаснай часіны! Ой, руку я ўжо пазнала! Той, чыя, — не ўстане: Гэты персьцень даравала Міламу ў разстанні.

Ў сьвет! [28]

Эй, зямелька, загон ты мой чорны! Рые плуг, барана твае кветкі; Ў табе сьпяць ураджайные зёрны, А мы ў сьвет, твае родные дзеткі. Сьвісьне коска ў тваей сенажаці, Бразьне серп на загоне пасьпелым, А прад намі прасьвіту не знаці, Непагодай спавіты сьвет цэлы. О вы, зёрны, о сноп умалотны, О ты, жніў залатая мінута! Жаль, нуда з намі ўсьлед плыве слотна, А прад намі— маркотнасьць, пакута. Жаль, нуда заляглі, як туманы Хмар над нашай зямелькаю-маткай, А загон яе ў скібы зараны, А ў самой яе дрэмлюць зернятка. Хто пасьмее зямельку вініці, Нарэкаць на цябе хто пасьмее, Што ў бадзянні нам страшна так жыці. Што ў жалобе мы гэткай марнеем. Жаль, нуда хай ідуці, перэд намі I маркотнасьць, і любасьць бязконца, А ты, маці, сваймі каласкамі Шумі, цешся і сьмейся да сонца. Эй, зямелька, загон ты мой чорны! І у нас ешчэ ўцеха загосьце; Ешчэ будзем зьбіраць твае зёрны, Ешчэ зложым свае ў табе косьці.

28

«С польскаго. Аўтора ня веда.». Я. К

Поделиться с друзьями: