Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Вісельнік

Зоркі ня ўбачыш, імгла непрыхільная Сьвет спавіла непрагляднаю сеткай; Вецер ня мрэ і, як зданьне магільнае, Носіцца грозна па пушчах, палетках. Лес расхадзіўся, па шумы сусьветныя Б'юць у тахт віхравы кожнай галінай, Стогнуць дубы і бярозы сталетнія, Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Злыбедаў стогны і цьмы неспажытыя Жудаснай дзікасьці поўны бязь меры. Як жа салодзіце думкі разьбітыя, Сэрца з разьбітай надзеяй і верай! Годзе, душа маладая, пакутаваць, Шляхам заломным снаваць бескарысна, — Страшна загадкі усябыту расплутываць, Выхад з туманаў знаходзіць разблысны: К сонцу і зорам жыцьцё тваё рвалася, Віхры і ночы на бой выклікала… Згасла ўсё лепшае, загасла, зламалася, — Далей змагацца сілы ня стала. Будзь жа збаўленьнем, пятля канапляная! Вырыхтуй сук свой, асіна-ласуха: Хутка збагацісься ў плоднасьць нязнаную, Слаўнаю станеш — толькі паслухай! Ты не марудзь там, пакутнік аплучаны: Жыва вяроўку — раз, два і гатова! Сьмела сунь шыю!.. Ну, вось і разлучаны З гэтай зямлёю, з пуцінай цярнёвай. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Вырылі яму жалезнай лапатаю, Вырылі паміж крыжовых дарогаў, Кінулі цела — эй, цела праклятае — Без пасьвячэньня, бяз модлаў, з трывогай. Зводна пайшлі толькі ўздохі пустынныя; Быў чалавек — і няма чалавека: Згінуў ня то ўжо зусім каб скацінаю — Так сабе ўрэзаў трацініну века. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Сотні раз хмарамі неба ўзгамоніцца, Сотні раз ніву спалошча, абсуша, — Памяць аб вісельным век не затопіцца, Будзе пужаці трусьлівыя душы. З году да году у сьвята дзядовае Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны. Песьню вятрыска пяе паграбовую… Вісельнік блудзіць паўночнай часінай…

Курган

I

Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай Дрэмле памятка дзен, што ў нябыт [2] уцяклі, — Ўдзірванелы [3] курган векавечны. Дуб галлё распусціў каранасты над ім. Сухазелле у грудзі ўпілося; Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, — Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе. На купалле там птушка садзіцца, пяе, У піліпаўку [4] воўк нема вые; Сонца днём распускае там косы свае, Ночкай зоры глядзяць залатыя. Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз, Перуны білі з краю да краю, — Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ… Толькі гутарка ходзіць такая.

2

У нябыт — у забыццё.

3

Удзірванелы — пакрыты дзірваном, густа зарослы травою.

4

Піліпаўка — час зімою, калі пачынаюцца моцныя маразы, завеі.

II

На гары на крутой, на абвітай ракой, Лет назад таму сотня ці болей, Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной Грозна, думна [5] глядзеў на прыволле. У нагах у яго рассцілаўся абшар [6] Хвоек гонкіх і пахані чорнай, Сонных вёсак шары [7] , хат амшалых [8] , як мар, Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам; Хто хацеў, не хацеў — біў наклоны яму, Спуску, ласкі не знаў непакорам. Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй; Стражы князевы — ў полі і дома, Толькі модлы [9] раслі небу ў сэрцах людзей, І пракляцце расло пакрыёма [10] .

5

Думна — горда.

6

Абшар — прастор.

7

Сонных вёсак шары — нерухомыя цені нібы паснуўшых вёсак.

8

Амшалых — пакрытых мохам.

9

Модлы — малітвы.

10

Пакрыёма — употай.

III

Раз бяседа [11] вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі [12] : За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госці знатных зусюль, за паўсвету, Гэткай гучнай бяседы не номніў народ, Гэткіх скарбаў, брыльянтаў [13] , саетаў [14] !.. Дзень, другі ўжо грымела у князя гульня, І музыкі, і чаркі звінелі; Выдумлялі забаў новых кожнага дня; Што хацелі — ўсяго госці мелі. Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадаў ён пазваць гусляра [15] – старыну, Гусляра з яго ведамай славай.

11

Бяседа — застолле.

12

Садзіць на пасад — выдаваць замуж.

13

Брыльянт — каштоўны камень.

14

Саета — багатае адзенне з атласу і шоўку.

15

Гусляр — чалавек, які іграе на гуслях, музычным інструменце.

IV

Акалічны народ гуслі знаў гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзіўных злажылась нямала. Кажуць, толькі як выйдзе і ўдарыць як ён Па струнах з неадступнаю песняй, — Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн, Не шумяць ясакары [16] , чарэсні; Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка ў той час сціхае; Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць, Паплаўкі рыба-плотка хавае. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня [17] вечнага «піць» не заводзіць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.

16

Ясакар — таполя.

17

Каня — балотная чайка, крык якой нагадвае гукі піць-піць-піць.

V

Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты: Пасадзіла на ганку, між клёнаў і ліп, На цагляным парозе магната [18] . Невыдумная світка [19] — убор на плячах, Барада, як снег белы — такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Водзіць пальцам худым па сталёвых струнах, К песні-музыцы ладзіцца, строе; Водклік б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Заміраючы ў сховах пакояў. Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу, І сядзіць гэты сумны, як лунь [20] , белы дзед, І чакае ад князя прыказу.

18

Магнат — памешчык, буйны землеўладальнік.

19

Світка — вопратка, пашытая з даматканага сукна.

20

Лунь — ястраб-мышалоў, у якога белае (светла-шэрае) апярэнне.

VI

— Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай, Славай хат маіх подданых слаўны?! Нам сягоння зайграй, нам сваіх песень дай, — Князь умее плаціць незвычайна! Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — Поўны гуслі насыплю дукатаў [21] ; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам — Канапляную возьмеш заплату; Знаеш славу маю, знаеш сілу маю… — Многа знаю і чуў аб табе я, — І я сам, як і ты, так табе запяю… — Ну, пара пачынаць, дабрадзею! — Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр, Заіскрыліся вочы сівыя, Патануў у скляпеннях адзін, другі ўдар, І заплакалі струны жывыя.

21

Дукат — старажытная манета, сярэбраная, пазней залатая.

VII

«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет, Не такую задумаў ты думу, — Не дае гуслярам сказу золата цвет, Белых хорамаў п'яныя шумы. Скурганіў [22] бы душу чырванцом тваім я; Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькі роўна. Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, — Ім пакорны я толькі з гуслямі, Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, — Не скуеш толькі дум ланцугамі. Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог, Б'е ад сцен-цэгел лёдам зімовым; Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, І душу — як скляпоў гэтых сховы».

22

Скурганіў — загубіў, умярцвіў.

VIII

«Глянь ты, слаўны ўладар, па палеткі свае: Сарачні [23] там сох бачыш, як блудзе; А ці чуў ты, аб чым там араты пяе, Дзе і як жывуць гэтыя людзі? Глянь у лёхі [24] свае, ў падзямеллі глянь, князь, Што настроіў пад хорамам гэтым: Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь, Чэрві точаць жывых іх, раздзетых. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць… Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк — Гэта цертая сталь ад кайданаў, Гэта вісельні петляў развіты шнурок, Гэта, княжа, твае саматканы».

23

Сарачні сох — сорак саракоў — вельмі многа.

24

Лёхі — склепы, падземныя памяшканні, сховішчы.

IX

«Стол ты ўставіў ядой, косцей шмат пад сталом, — Гэта косці бядноты рабочай; Пацяшаешся белым, чырвоным віном, — Гэта слезы нядолі сірочай. Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл, Адшліфованы цэгла і камень, — Гэта — памяткі-пліты з няўчасных магіл, Гэта — сэрцаў скамененых пламень. Люба чуці табе скочнай музыкі звон: Ты, дружына п'яце асалоду, — А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн, Стогн пракляцця табе, твайму роду?! Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар! Госці хмурны, а дворня знямела… Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар! Выбачай, калі спеў мо няўмела».

X

Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў, ні смехаў… Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лескатам выбегла рэха. — Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў На вяселле цябе сваей княжны!.. Ты шалёны, стары! хто цябе дзе хаваў? Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай [25] . Ты адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя трэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў, Я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю! Ты не хочаш дукатаў — не трэба!.. Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!

25

Цемра сярмяжная — зняважлівая клічка бедных, непісьменных сялян, якія насілі даматканыя сярмягі (світкі).

Поделиться с друзьями: