Што трэба ведаць кожнаму беларусу
Шрифт:
Гэтым гэрбам адзначаліся даўней усе беларускія землі, падзеленыя на ваяводзтвы. Гэтым гэрбам адзначалася Вялікае Княства Літоўскае, гуртуючы каля сябе ня толькі беларусаў, але украінцаў і ліцьвінаў. І таму і на сёньняшні дзень «Пагоню» ужываюць за свой гэрб і Ліцьвіны.
— Як выглядае беларускі нацыянальны сьцяг?
— Беларускі нацыянальны бела-чырвана-белы сьцяг выглядае у форме простакутнага даўгога палотнішча, зложанага з трох палосак удаўжкі: белай, чырвонай і зноў белай.
— Якая гісторыя беларускага нацыянальнага сьцягу?
— Вось-жа беларусы даўней зваліся крывічамі, ад слова «кроў». Крывіч — значыцца блізкі з крыві, сваяк. Крывічы жылі у цеснай сувязі між собку, тварылі як-бы адну вялікую радзіму-сям'ю. Відавочным знакам гэтай кроўнай сувязі быў чырвоны колер крыві. Дзеля гэтага аж дагэтуль чырвоны колер зьяўляецца улюблёным і пераважным колерам ува усім беларускім народным мастацтве. Няма, здаецца, аніводнай беларускай мастацкай рэчы народнага паходжаньня, дзе-б ня было чырвонага колеру. Вышываныя кашулі, паясы, ручнікі, сьвіткі — усюды пануе злучэньне белага і чырвонага колераў, часамі уплятаецца яшчэ колер зялёны, чорны.
Асноўным-жа колерам беларускім зьяўляецца колер белы. Яшчэ у пачатках гісторыі нашыя прашчуры навучыліся сеяць і вырабляць лён, ткаць з яго белае палатно, з якога шылі сабе адзежу. Таксама і сукно, тканае з воўны белых авечак, беларусы насілі у прыродным, нехварбаваным выглядзе. І суконныя і лянныя белыя вопраткі беларусы заўсёды прыбіралі чырвонымі узорамі або чырвонымі паясамі. Гэткія вопраткі можна і цяперака бачыць у некаторых мясьцінах Беларусі. Белыя нагавіцы, белая кашуля, белая сьвітка, падперазаная чырвоным паясом — вось сыльвэтка беларуса. Зразумела, што і нацыянальны сьцяг беларусаў бел-чырвона-белы. Ен прыгадвае нам нашую белую сьвітку з чырвоным паясом.
Беларускі нацыянальны сьцяг і беларускі гэрб «Пагоня» — гэта вялікі нацыянальны скарб для усіх Беларусау.
— Ці можна і ці трэба насіць свае нацыянальныя беларускія адзнакі?
— Пры бальшавіцкай і польскай уладзе насіць або вывешваць беларускія нацыянальныя адзнакі было забаронена. Кажны беларус павінен свой гэрб «Пагоню», свой бел-чырвона-белы сьцяг шанаваць. Гэтыя адзнакі павінны красавацца у нашых хатах, школах, урадах, фабрыках і іншых установах. Адзнакі гэтыя мы павінны насіць і ганарыцца імі.
VIII. ПРА ПАТРЫЯТЫЧНЫЯ ПАВІННАСЬЦІ
— Што такое патрыятызм?
— Патрыятызм — гэта шчырая любасьць да свайго роднага народу і да свайго роднага краю. А патрыёт — гэта той чалавек, які стараецца дапамагчы свайму народу і працуе у гэтым кірунку як мага.
— Чаго мы хочам для свае Бацькаўшчыны?
— Кажны з нас любіць Беларусь і хацеў-бы бачыць яе шчасьлівай. А гэта стасцца тады, як усе беларусы будуць сьведамымі сынамі свайго народу і калі самі беларусы будуць добра гаспадарыць на сваёй зямлі. Дзеля гэтага ня толькі самым трэба любіць Бацькаўшчыну і працаваць для ейнага дабра, але трэба яшчэ навучаць і прыхіляць да гэтага усіх беларусаў, з якімі спатыкаешся, будзіць у іх гэтыя высокія добрыя пачуцьці.
— Якая патрыятычная павіннасьць кажнага беларуса?
— Сьвятая павіннасьць кажнага беларуса заўсёды і усюды прызнавацца да свайго народу, дбаць аб гонар свае нацыі ды пільна выконваць усё, што прычыняецца да узмацаваныія і адукацыі нашага народу.
Дбайма-ж аб родны край, пільнуймася-ж сваіх павіннасьцяў перад ім. Стараймася, каб імя Беларус заўсёды, ува усіх народаў сустракалася з пашанай.
— Якім спосабам беларус можа дбаць аб умацаваньне і адукацыю свайго народу?
— Кажны чалавек павінен свой народ любіць, ім ганарыцца, для ягонага дабра і славы жыць і працаваць; як мага дбаць аб уздым славы і гонару яго. Кажны патрыёт-беларус болей, чымся хто іншы, няхай стараецца выконваць свае патрыятычныя павіннасьці, бо у нас болей, чымся у іншых, працы, бо мы асталіся ад іншых. Беларускі патрыёт можа дбаць аб узмацаваньне і красаваньне свайго народу праз сям'ю і школу і праз грамадзкую працу.
IX. ПРА БЕЛАРУСКУЮ СЯМ'Ю
— Якія павіннасьці беларуса у сям'і?
— Першая павіннасьць, каб у сям'і беларускай гаварылі і маліліся пабеларуску і каб захоўваліся звычаі і абычаі беларускія; каб па будове ды па рэчах і па усім, што ёсьць у гасподзе, выяўляўся беларускі характар: усялякія узоры, малюнкі, вышыўкі павінны быць у беларускім гусьце. У кажнай беларускай сям'і павінны быць кніжкі беларускія і часопісы, бо благі той беларус, што чытае у сваёй сям'і не сваю беларускую, а чужую, у чужой мове газэту.
Як-бы далейшым працягам сям'і для моладзі зьяўляецца школа. Беларуская сям'я павінна старацца, каб дзеці яе вучыліся у беларускай школе. Чужая школа дагэтуль навучала беларускіх дзяцей любіць чужое і зьневажаць сваё роднае і свой народ, сваю мову і звычаі. Чужая школа гадавала з нашых дзяцей людзей чужых для нашага народу. Дзеля гэтага, кажны патрыёт павінен дакладаць усіх сіл, каб усюды, дзе жывуць беларусы, былі беларускія пачаткавыя, сярэднія і вышэйшыя школы. Сям'я — гэта аснова, фундамант нацыі, а школа — будучыня яе. Беларускі патрыёт павінен дбаць яшчэ і аб тое, каб у беларускіх сем'ях сьпяваліся беларускія песьні і каб у школах навучалі сьпяваць патрыятычныя беларускія песьні.
Беларус павінен жаніцца толькі з беларускай, а беларуска павінна выходзіць замуж толькі за беларуса. Гэтак павінны мы рабіць ня толькі дзеля таго, каб захаваць чысьціню свае расы, але і дзеля таго, каб у нашых сем'ях панавала згода. Тымчасам у сямейным жыцьці няма нічога горшага, як мешанае рознанацыянальнае жанімства. Гэткая мяшаная сям'я пераважна заўсёды сварыцца. Часта бывае так, што жонка беларуса — полька, расейка, ці літоўка — паўстрымвае свайго мужа у ягоных беларускіх нацыянальных імкненьнях, у беларускай нацыянальнай працы і змаганьні, не карысных для жончынае нацыі. Мала таго, пераважна у такіх сем'ях як маці, так і бацька, кажны хоча узгадоўваць сваіх дзяцей пасвойму. Дзеці такім парадкам знаходзяцца на раздарожжы, а гэтага ня можа быць у нас.
Беларуская сям'я павінна узгадоўваць беларускіх дзяцей у беларускім нацыянальным духу, прышчапляючы ім любоў і пашану да свайго краю, да свайго народу, да сваіх народных песьняў, казак, да свае беларускае мовы. У нашых беларускіх сем'ях ня можа быць раздваеньня і хістаньня, а павінна панаваць гармонія і сужыцьцё. Пры тым бацькі павінны старацца сваіх дзяцей адзяваць у беларускія народныя вопраткі: вышываныя кашулі, блюзачкі, спадніцы, сукенкі. Ды наагул усім беларусам ня трэба цурацца сваіх нацыянальных беларускіх убораў, вопраткі, асабліва у сьвяты, трэба іх дэманстрацыйна насіць. Трэба насіць вышываныя ільняныя кашулі (сарочкі), беларускія нацыянальныя гальштукі (краваткі), робленыя з беларускіх паясоў, касьцюмы і паліто з саматканаў і г. д. Асабліва-ж стройна выглядаюць жаноцкія сукенкі з кужалю з беларускімі народнымі вышыванкамі. Пагоня за тандэтнай крамнінай павінна скончыцца, бо нашыя саматканыя вырабы далёка лепшыя і прыгажэйшыя за крамніну. Чужынцы нашымі тканінамі, паясамі, нашымі уборамі даўно ужо захапляюцца, ахвоча іх купляюць, носяць і хваляцца імі, тымчасам усё гэта ня мае свае належнае цаны і пашаны у нас беларусаў. Вось-жа час найвышэйшы, каб мы свае нацыянальныя багацьці таксама належна шанавалі і цанілі.