ЖАНРЫ

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Ластоўскі Вацлаў

Шрифт:

— Якім павінен быць беларус у грамадзкім жыцьці?

— Беларускае грамадзкае жыцьцё твораць грамады, суполкі, таварыствы, установы, а таксама наш тэатр, канцэрты, забавы, часапісы, прамысловасьць, гандаль — усё гэта месцы публічнага грамадзкага жыцьця і лучнасьці.

Дык і трэба, каб усюды у грамадзкім жыцьці беларус выступаў з гонарам і развагай, а галоўнае справядліва і слушна. На сходах і нарадах — гаспадарскіх, купецкіх, духоўных, палітычных ці іншых — сьведамы беларус павінен меркаваць аб усім, выходзячы з патрэбаў і карысьці беларускага народу.

Выбіраючы людзей у урады і прадстаўніцтвы, трэба пілнавацца, каб ня выбіраць людзей чужых, ворагаў нашага народу і нашае справы. Наадварот, трэба заўсёды старацца ува усякія урады выбіраць добрых, сумленных і сьведамых беларусаў.

— Як рабіць, каб нашае становішча было ясным?

— Каб нашае становішча было ясным, мы павінны быць наскрозь беларусамі. Ня толькі ўсюды з усімі гаварыць пабеларуску, але і вымагаць, каб надпісы у крамах, дзе мы купляем тавары, былі пабеларуску, каб вуліцы называліся пабеларуску, каб усюды панавала у нас беларушчына. Мусім старацца, каб наша Бацькаўшчына наскрозь мела наш родны беларусі выгляд.

— Як захоўвацца ва ўстановах і ўрадах?

— Ва ўрадах, воласьці, судзе і ўсюды трэба нам гаварыць толькі па-беларуску і бараніць свайго на гэта нацыянальнага права.

X. БЕЛАРУС НА ЧУЖЬІНЕ

— Ці мае беларус аглядаць чужыну?

— Сьвет — гэта найлепшая школа жыцьця. Хто шмат бачыў, той шмат ведае. Кажны, хто толькі можа, няхай аглядае ня толькі свой родны край, але і замежжа.

— Як павінен трымацца беларус на чужыне?

— Беларус першым чынам павінен памятаваць, што чужынцы, углядаючыся на яго, будуць меркаваць аб усім народзе, таму на чужыне, трэба годна і паважна прадстаўляць сябе і сваю нацыю.

— Ці трэба вучыцца чужой мове?

— Трэба. Чым болей чалавек ведае, тым яму лепей, бо ён робіцца больш адукаваным. А толькі добра адукаваны чалавек можа шмат зрабіць для свае Бацькаўшчыны. Хто ведае чужую мову, той можа чытаць чужыя кніжкі і часапісы, можа даведацца з іх шмат для нас карыснага, што трэ' было-б, каб і ў нас было. Гаворачы з чужымі людзьмі, раскажа такі чалавек і аб нашым народзе і аб нашым жыцьці. Бо часам на чужыне ведаюць аб нас толькі тое, што напішуць аб нас нашыя ворагі. Але перш за ўсё, і на чужыне будучы, кажны беларус павінен добра знаць сваю мову, сваю геаграфію, гісторыю, мастацтва, літаратуру, словам — усё жыцьцё, каб будучы на чужыне, не рабіў сам сораму нам, але годна заступаў і абараняў наш народ, дзеля яго дабра працаваў, ды каб добра аб ім інфармаваў чужынцаў.

XI. НАШАЯ ГОРДАСЬЦЬ

Мы гордыя тым, што мы беларусы, крывічы, бо мы — народ здольны. 3 нашага народу выйшла багата славутых людзей, за якіх ніколі нявыплачаны доўг маюць перад намі і палякі (Касьцюшка, Міцкевіч, Сыракомля, Крашэўскі, Манюшка і шмат інш.), і маскалі (Дастаеўскі, Глінка і шмат інш.), і іншыя нашыя суседзі. Пра нашую здольнасьць сьведчаць таксама нашыя звычаі і абычаі, нашыя песьні і казкі, нашае будаўніцтва, усякія культурныя памятнікі і інш.

Мы гордыя з свае мовы, бо нашая мова мэлёдыйная, багатая і вельмі надаецца да песьні і паэзіі. А да таго-ж яна — адна з найчысьцейшых славянскіх моваў.

Мы гордыя з свае песьні. Беларусы маюць вельмі багата песьняў. Нота нашых песьняў вельмі багатая і адлюстроўвае у сабе душу нашага народу. Нашая народная песьня займаець адно з выдатнейшых месцаў між песьнямі ўсіх народаў сьвету. Ёю цікавяцца вучоныя людзі чужых народаў. Беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі і упляталі у свае творы гэткія славутыя кампазытары-музыкі, як Рымскі-Корсакаў, Глінка, Манюшка, Мусаргскі, Карловіч, Шыманскі, Грэчанінаў і інш.

Мы гордыя з свайго народу. Усякі іншы народ, жывучы ў такіх цяжкіх абставінах, якія выпалі на нашу долю, загінуў-бы, а наш народ выказаў нязвычайную жыцьцёвую сілу. Ен ператрываў усякія злыбяды, ліхалецьці і напасьці ды перахаваў у сабе сваю родную мову і любасьць да свае Бацькаўшчыны Беларусі. Наш народ любіць праўду і красу — ён спакойны і разважны, а пры гэтым станоўкі і цьвёрды.

Мы гордыя з свае гісторыі, бо нашая гісторыя — гэта нясупыннае змаганьне за волю, змаганьне за захаваньне свае нацыянальнае душы. Пры тым, мы ніколі ня галіліся на чужое. Нашая гісторыя — гэта Гольгота нашага народу, якая чыніць яму чэсьць і славу.

Мы гордыя за сваю родную зямлю. Нашая Бацькаўшчына — прыгожы край. Багата ў ей красы: харошая у нас вясна і лета, восень і зіма. Нашыя пушчы, лясы і абшары апавітыя паэзіяй, з якое праглядае нашая мінуўшчына.

Адным словам, мы гордыя, што мы беларусы.

І мы гордыя сваймі змагарамі-беларусамі, сваймі нацыянальнымі гэроямі, якія змагаліся за лепшую долю беларускага народу, якія на аўтар Бацькаўшчыне злажылі сваё жыцьцё, як Кастусь Каліноўскі, Ігнат Грынявіцкі, як Слуцкія Паўстанцы, як Усевалод Ігнатоўскі, Язэп Лёсік, і багата-багата іншых. Мы гордыя іхнай працай, мы усе будзем працаваць і змагацца для дабра свайго краю. Мы будзем адначасна так, як і яны, верыць у тое, што народ наш беларускі будзе шчасьлівым, радасным, што абмінець яго доля ліхая і будзе час, калі зажыве ён у дастатку, у дабрабыце, спакойна, сваім беларускім жыцьцём.

XII. СЫМБАЛЬ ВЕРЫ БЕЛАРУСА-НАЦЫЯНАЛІСТАГА

У імя Краю, Народу і Духу Крывічанскага, за ягоную славу, шчасьце і свабоду. Станься.

* * *

Веру у Бацькаўшчыну нашую Крывію-Беларусь і у Народ наш, сына яе адзінага, што на сьвет прыйшоў свабодным, радзіўся з Волі, нікім не паярэмленай. Замучаны быў маскалямі і палякамі, загнаны у прыгонную няволю, памёр, як дзяржаўны народ, і быў падзелены на часткі. Але зноў уваскрасае з мёртвых, узыйдзе на пасад свабоды і будзе, магутны, паводля заслугаў судзіць сваіх ворагаў і крыўдзіцеляў. Веру у творчасьць Духа народнага, у лучнасьць нашых сілаў грамадзкіх, у задзіночаньне усіх Беларускіх земляў у вадну свабодную дзяржаву і у шчаснасьць векавечную. Станься.

* * *

Вітай, Беларуская зямелька, потам і крывёю нашаю палітая, праўда з Табою. Багаслаўлена Ты паміж усімі краінамі сьвету і багаслаўлены плод лона Твайго, Крывіч. Сьвятая зямелька, Маці наша! Табе у вахвяру складаем мы усе сілы свае цяпер і у час сьмерці нашай.

* * *

Слава Беларускаму народу ува усіх ягоных гісторычных іменьнях, — Крывіі, Літвы, Беларусі,

XIII. ДЗЕСЯЦЬ ЗАГАДАЎ БЕЛАРУСА-НАЦЫЯНАЛІСТАГА

1. Любі народ і край свой родны Беларускі усім сэрцам, усёй душой, усімі мысьлямі, думамі і подумкамі сваймі.

2. Шануй мову сваю родную крывічанскую, ужывай яе усюды і заўсёды, не папускай на зьдзек нікому.

3. Памятай выслаўляць дзень сьвяты Сакавіковы.

4. Паважай тых, што змагаліся і змагаюцца за нашую лепшую будучыню.

5. Не забівай на славе тых, што працуюць для Бацькаўшчыны.

6. Ня злучай сябе зьвязкамі жанімства з чужынцамі.

7. Ня вер ні маскалём, ні паляком, ні жыдом.

Поделиться с друзьями: