ЖАНРЫ

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Ластоўскі Вацлаў

Шрифт:

8. Ня траць веры у народную справу крывічанскую.

9. Не перасаджай ні маскальскае, ні польскае культуры на грунт свой народны.

10. Ні мовы чужой, ні паэзіі, ні грамадзкіх формаў, ні звычаяў, ні абычаяў, нічога, што ня вырасла з народнага духу.

 МАЛІТВА БЕЛАРУСА—НАЦЫЯНАЛІСТАГА[1]

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй ціхой і ветлай Рассып праменьне Свае хвалы. Дай спор у працы штодзённай, шэрай, На лусту хлеба, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры У нашу праўду, у прышласьць — дай! Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, Учынкам нашым — пашлі ўмалот. Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай Краіну нашу, і наш народ! Над гонар і славу, Народную справу Над чары каханьня І перакананьне, Што розум дыктуе, Заўсёды я волю, Ня здраджу ніколі. Хай хмара навісьне Над соннай зямлёю, Хай гора прыцісьне Зялезнай рукою, — Я роднае мовы, Ня кіну ў нядолі, Ня здраджу ніколі. Бушуе хай бура, Віхор хай злуецца. Хай вецер панура Завые на рэчцы, — Я роднага краю, Што рвецца да волі, Ня здраджу ніколі. Хай гром з пярунамі. Грыміць і страляе, Маланка агнямі Хай бліскае, зьзяе, — Свайго я народу — Бяз хлеба і волі — Ня здраджу ніколі. Хай срэбра, дукаты Мне сыплюць пад ногі І скажуць: «Багаты Будзь! Кінь род убогі!». Я плюну з пагардай, Народу-ж і волі Ня здраджу ніколі. Да самага скону Усякім прымусам І сіле прыгону Скажу: «Беларусам Па век застануся». Свае ўласнай волі Ня здраджу ніколі!

2

«Ніколі» — верш А. Зязюлі.

XVI. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІМН

Мы выйдзем шчыльнымі радамі на вольны родны свой прастор, — хай воля вечца будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор! Няхай жыве магутны, сьмелы наш беларускі родны дух, штандар наш бел-чырвона-белы, пакрый сабой народны рух. На бой, за шчасьце і за волю народу слаўнага свайго, браты, цярпелі мы даволі, — на бой усе да аднаго. Імя і сілу беларуса няхай пачуе й бачыць той, хто сьмее нам нясьці прымусы і першы выкліча ла бой. Браты, да шчасьця мы падходзім, хай гром грыміць яшчэ мацней, — ў крывавых муках мы народзім жыцьцё Бацькоўшчыны сваей.

XVII. ПЕСЬНЯ КАЛІНОЎЦАЎ [3]

Палыном і быльлём парасьлі, нашы нівы, Як ня б'емся, ня гнёмся над імі у крук. Плён зьбіраюць папы з маскалямі, ня дзіва, Што канае народ твой і ты, Бсларусь! Але годзе! Мы устанем! Ціхім раньнем, на Усходзе Ссыплем, згорнем у шапкі залатую зару I ў сталёвым ад кос і ад песьняў паходзе Возьмем волю сабе і табе, Беларусь! Каліноўскі нас кліча і агніста й зацята На змаганьне за сьвята для мазолістых рук, За зямлю для аратых, і за сонца ў хатах, За ўвесь твой народ, за цябе, Беларусь! Дык ударам, як гром, дык лінём навальніцай, Дык праб'ёмся-ж крыціцай з-пад зямлі угару, Каб мядзянай пшаніцай мог зіхцець-каласіцца Наш загон і бязьмежжы твае, Беларусь! Гэй сьмялей, гэй далей! Не лякаймася, сьмерці! Пашы целы і славу сыны падбяруць. Хоць і зложым на пожнях гарачыя сэрцы, Але ты будзеш жыць і расьці, Беларусь!

3

Верш Натальлі Арсеньневай.

Поделиться с друзьями: