Таямніцы полацкай гісторыі
Шрифт:
Таемнае таварыства працягвала дзейнічаць пад кіраўніцтвам вучня і паслядоўніка Лялевеля, выкладчыка гісторыі Андрэя Міхайловіча, што, як высветліла следства, патрабаваў ад студэнтаў захоўваць змест сваіх лекцый у сакрэце. Шэф жандараў Бенкендорф выдаў загад шукаць Міхайловіча і тых, хто слухаў курс яго крамольных лекцый, па ўсёй імперыі. Выпускнікоў полацкіх піяраў арыштоўваліў Віцебску, Вільні, Санкт-Пецярбургу…
Такі рассаднік вальнадумства быў каланізатарам як бяльмо на воку, і ў 1830-м піярскую вучэльню спасціг лёс акадэміі. Палачанін Каятан Касовіч мусіў ужо заканчваць Віцебскую гімназію. Ён здабудзе славу знанага ў свеце ўсходазнаўца, складзе першы «Санскрыта-расійскі слоўнік», будзе перакладаць «Махабхарату» і кнігі зараастрыйцаў (за што персідскі шах узнагародзіць яго ордэнам Льва і Сонца), а ў Брытанскім музеі аднойчы зверне ўвагу супрацоўнікаў на тое, што асірыйскія клінапісныя тэксты ў іх павешаныя дагары нагамі.
3 Полацкім піярскім ліцэем звязаныя яшчэ некалькі лёсаў што, засталіся ў аналах беларускай гісторыі.
У 1833 годзе генерал-губернатар Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў князь М. Хаванскі загадаў узяць пад варту навучэнца Віцебскай гімназіі Міхала Брама, а заадно і яго настаўніка, выхаванца Полацкай акадэміі Радзіслава Шапялевіча. Падставаю арышту паслужыў данос выключанага за п’янства з губернскай гімназіі «отпущенного на волю господского человека Грибачева», які сігналізаваў паліцыі, што ў Віцебску спяваюць і пашыраюць песні супроць «государя императора и России». «Дело о патриотической песне» пачало хутка разгаліноўвацца. У паперах Шапялевіча была знойдзеная «злонамеренная переписка» студэнта Маскоўскага універсітэта, ураджэнца Віцебшчыны Тадэвуша Лады-Заблоцкага са шляхцічам Зянонам Міхайлоўскім, службоўцам Віцебскага дваранскага сходу. Цяпер ужо справаю заняўся сам імперскі шэф жандараў і начальнік III аддзялення граф А. Бенкендорф. На допыце Міхайлоўскі прызнаўся, што «чувство противности к русским» выхаваў у ім у гады навучання ў Полацкім ліцэі ксёндз Міхайловіч, які выкладаў усеагульную гісторыю паводле твораў Лялевеля і «говорил всегда в отношении к России с дурной стороны, особенно поставлял неправильность забрания Белоруссии и Литвы».і
Няцяжка здагадацца, што наступным арыштантам стаў Лада-Заблоцкі. Апрача «возмутительного» ліставання яму інкрымінавалі і ўдзел у дзейнасці «Таемнага польскага літаратурнага-таварыства», куды разам з іншымі студэнтамі Маскоўскага універсітэта ўваходзіў і наш знаёмы, гадаванец полацкіх піяраў Каятан Касовіч. Следства высветліла, што наймалодшы з прыцягнутых да адказнасці, пятнаццацігадовы Міхал Брам спачатку таксама займаўся ў Полацкай вучэльні. Небяспеку для ўладаў несумненна ўяўляў і на год старэйшы віцебскі гімназіст Іван Шаняўскі, «сын довольно достаточного помещика Полоцкого уезда», які аднойчы зняважліва выказаўся пра гербавых арлоў і вензель імператара.
Адным з лістападаўскіх дзён таго ж 1833 года князь Хаванскі ўжо чытаў рапарт віцебскай «комиссии об открытии возмутительных сочинений и возмутителей». Паводле яе выраку, настаўніка Шапялевіча звольнілі з пасады з адпаведным запісам у паслужным спісе. Брам быў выключаны з гімназіі з забаронаю паступаць у будучым на дзяржаўную службу. Найсуровейшы прысуд напаткаў Івана Шаняўскага: аддаць у вайсковую службу і выслаць шараговым на Каўказ.
Працэс супроць Тадэвуша Лады-Заблоцкага цягнуўся з перапынкамі чатыры гады і завяршыўся жорсткім выракам, які адмераў двацдаціпяцігадоваму паэту 24 гады катаргі з адбыццём яе простым салдатам у каўказскім корпусе. Там таленавіты сын Прыдзвіння дзякуючы сваёй эрудыцыі і таварыскаму характару пазнаёміцца з выдатнымі прадстаўнікамі закаўказскай інтэлігенцыі Мірзой Фаталі Ахундавым, Георгам Эрыставі, Нікалозам Бараташвілі, якія высока ацанілі літаратурны талент беларуса. Знаёмства ў Тыфлісе з намеснікам Каўказа, бібліяфілам і мецэнатам князем Варанцовым дапамагло Ладзе-Заблоцкаму ўзняцца да афіцэрскага звання, аднак дазволу вярнуцца на Бацькаўшчыну ён так і не дабіўся. Адзіную суцеху душы давалі вершы і паэмы, што друкаваліся ў шматлікіх польскамоўных выданнях і прыйшлі да чытача ў двух зборніках, якія пабачылі свет у 1845 годзе ў Пецярбургу і Парыжы.
Праз два гады, так і не здзейсніўшы сваёй мары напіцца вады з прыдзвінскіх крыніцаў Лада-Заблоцкі памёр ад халеры… Засталіся поўныя тугі і болю строфы:
О срэбная Дзвіна! праз гай цячэш халодны. Як снег растопіць сонечны прамень лагодны, Вясна на берагах тваіх найлепш квітнее І ўся сваёй чароўнасцю вакол яснее… 0 Беларусь! Зноў ты ўспамінаў будзіш роі! Ах, дзе ж цяпер твae даўнейшыя героі, Што некалі вялі адважна ў бітву роты? І дзе твae вялікай славы вайдалоты, Што ўмелі здабываць на арфе тыя ноты, Якія гартавалі сэрцы патрыётаў? Ужо пра тых герояў аніхто не знае, А лютні бардаў час няўмольны пажырае… [23]23
Фрагмент з паэмы Т. Лады-Заблоцкага «Віцебскія ваколіцы». Пераклад з польскай мовы Пятра Бітэля.
Праз два гады царызм патушыў яшчэ адзін агмень навукі і імкнення да свабоды — Віленскі універсітэт. Новы міністр асветы Увараў і Мікалай I былі вартыя адзін аднаго. Першы казаў: «Чым меней людзі ведаюць, тым лягчэй імі кіраваць». Другі любіў паўтараць: «Мне не трэба разумных падданых, мне трэба верныя і паслухмяныя». Улады пераходзілі да мэтанакіраванай палітыкі канчатковага выключэння Беларусі з еўрапейскага цывілізацыйнага кантэксту.
Услед за выгнаннем піяраў уся колішняя маёмасць езуітаў перайшла ў казну. Музейныя зборы і лепшыя творы карціннай галерэі паехалі ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Паштовы рэестр зафіксаваў дзве велізарныя скрыні, на 160 перагародак кожная, з полацкімі калекцыямі, дзве скрыні з карцінамі і яшчэ тры з сонечным гадзіннікам, мазаікамі і антыкварыятам. Друкарню перавялі ў Кіеў.
Горад развітаўся з бясцэннай акадэмічнай бібліятэкай. Каланізатары пагрузілі на фурманкі 256 пудоў кніг. Публічная бібліятэка ў сталіцы прысабечыла «все редкие и роскошные издания, коих она не имеет и, следовательно, могущие служить ее украшением» — 177 кніг і 106 рукапісаў. Пецярбургскі універсітэт папоўніў свае зборы на 6274 тамы, Маскоўскі — на 454 (пераважна з медыцыны). Галоўнае імперскае ўпраўленне духоўных справаў «иностранных вероисповеданий» атрымала 3056. Дзве тысячы тамоў пакінулі для будучага кадэцкага корпуса. У сталіцу імперыі трапіў і згаданы вышэй сонечны гадзіннік, вакол якога нязменна стаяў натоўп пецярбуржцаў.
Ішла варварская дзяльба абсталявання навучальных кабінетаў. 3 фізічнага большую частку прыладаў адправілі ў сталіцу. Царская камісія знішчыла патайное памяшканне з сістэмаю правадоў, адкуль механікі кіравалі сваімі робатамі. Галаву, якая давала мудрыя парады «на всех употребительных языках», відаць, проста выкінулі на сметнік. Калі верыць Яну Баршчэўскаму, яна вандравала з дому ў дом, палохаючы гаспадароў, што імкнуліся як найхутчэй збыць яе суседзям. Падрабязней пра гэта можна даведацца з казачна-філасофскай аповесці «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта», якая ўвайшла ў кніжку Баршчэўскага «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
На ўсход царскія рабаўнікі павезлі і архіў акадэміі з манускрыптамі, дзе, магчыма, быў Полацкі летапіс ці яго копія. У Першую сусветную вайну частку архіва знайшоў у Сімбірску расійскі генерал А. Жыркевіч. Некаторыя рукапісы яму ўдалося выкупіць і перадаць мясцовым архіварыусам, астатняе інтэнданты адправілі з цэйхгаўза на рынак і прадалі на пуды як абгортачную паперу.
Трагічна склаўся лёс храма святога Стэфана. Новыя гаспадары похапкам пераабсталявалі яго і перахрысцілі ў Мікалаеўскі сабор. Перабудова, паводле праекта, «более приспособленного к стилю греческой архитектуры», каштавала болей за паўмільёна рублёў. Архімандрыт Богаяўленскага манастыра Паісій выправіўся ў Маскву з наказам «обозреть в столице православные храмы новой постройки и приобрести паникадило, подсвечники и лампады новейшего образца и величины соответственно всей массы Николаевского собора». Акадэмікі імператарскай Акадэміі мастацтваў Якаўлеў і Васільеў атрымалі выгодны заказ на 12 тысяч рублёў — маляваць «истинно православные» іконы.
Тым часам капітанам Елістратавым (храм спачатку належаў кадэцкаму корпусу) быў зроблены вопіс сабора: «Кафедра перенесена с правой стороны на левую, где у первого столба имеется резная фигура изображения Веры. В обеих половинках царских врат находятся образа с изображениями Девы Марии и Ангела, благовествующего о Рождестве Христовом, а в нижней части этих же врат образа с изображениями четырех евангелистов; местные образа Христа Спасителя и Девы Марии, царицы Александры и Николая Чудотворца; на северных и южных дверях помещены изображения архангела Гавриила и архистратига Михаила, на горнем месте главного алтаря — большой образ в резной раме, озолоченной червонным золотом, с изображением убиения святого архидиакона Стефана; над главным карнизом вверху — образ в такой же раме с изображением целования Марии и Елизаветы. Над куполами обеих колокольных башен утверждены кресты, как равно и над главным куполом, но последний с шаром; кресты выкованы из полосного железа и обтянуты листовою медью, а шар под крестом на главном куполе озолочен червонным золотом. Купола над колокольными башнями и над фонарем главного купола со шпилями у крестов покрыты листовой медью, остальные все части крыш покрыты листовым железом».
23 скрынкі з іконамі і царкоўнымі рэчамі, што засталіся ад езуітаў паручнік Вішнякоў у 1843 годзе завёз у Варшаву і здаў памочніку інтэнданта былога каралеўскага замка.
Разбіраць саборныя арганы камандзіравалі чамусьці не каго-небудзь, а кансерватара заалагічнага кабінета Віленскай медычна-хірургічнай акадэміі магістра Брунэра. (Міжволі згадваецца показка пра тое, як адзін з папулярных герояў савецкага фальклору марыў набудаваць паболей кансерваторый, каб у краіне не было праблемаў з кансервамі.) Здаецца, само неба не хацела разлучаць Полацк з яго гонарам: у час працы магістр памёр.