Учебник белорусского языка
Шрифт:
Талерка — тарелка; глыбокая (мелкая) талерка.
Сподак — блюдце; сподачак — блюдечко.
Патэльня — сковорода.
Лыжка — ложка; лыжачка — ложечка; лыжка дзёгцю у бочцы мёду.
Відэлец — вилка.
Шклянка — стакан; бура ў шклянцы вады.
Бутэлька — бутылка; бутэлька соку.
Сурвэтка — салфетка; абвязацца сурвэткай — повязать салфетку.
Салянка, сальніца — солонка.
Цукарніца — сахарница; шкляная цукарніца — стеклянная сахарница.
Кубак — чашка, кубачак — чашечка (вид посуды).
Куфель — пивная кружка.
Конаўка — кружка для питья.
ТЕКСТ
Пражыта, здаецца, мала, а ўжо так прыемна бывае вяртацца думкай да вытокаў нялёгка заробленай сталасці.
Быў час, калі ад хараства жыцця патрабавалася нямнога. Каб салодка размарыцца, вясковаму хлапчаняці дастаткова было прыціхнуць каля плоту, уталопіцца ў дзівосныя ўзоры сівога моху на штакеціне… Калі ж здараўся часам выпадак такой незвычайнай важнасці, што на траву, у сферу тваіх магчымасцей, звальваўся з гнязда толькі што апераны верабейчык, — шчасце не мела граніц!..
Навокал быў зусім невялікі свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць. Кожны новы прадмет, новы голас жывой істоты — проста жыццё, якому і за межамі майго далягляду, як адчуваў я падсвядома, не было ні канца ні краю Адтуль у кружок мае жыццёвай прасторы безупынна прыходзіла нешта новае, што з часам адкрывала сваё імя.
Разам з новай птушкай ці кветкай прыходзіла новая песня ці казка.
Сярод мноства прыгожых прыйшла неўпрыцям і такая, дзе мой вясковы аднагодак збіраўся першы раз у школу, а бацька наказваў яму быць старанным.
Не то казка, не то песня. Прыйшла — са слоў старэйшага брата — і адразу знайшла ў маім сэрцы ўтульнае месца.
А неўзабаве і я надзеў шарачковую торбачку з букваром і грыфельнай дошкай. Бацькі, які тым часам выплятаў бы на калодцы лапаць, ужо не было. Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей. Рэшту сказала казка:
А старанны будзеш Да навукі здатны — Я прадам кароўку І кажух астатні…(Я Брыль)
здавацца — казаться
прыемна — приятно
вяртацца — возвращаться
выток — исток
сталасць — зрелость, солидность
калі — когда
хараство — красота, краса, прелесть
плот — забор, изгородь
уталопіцца — упереться взглядом уставиться, чаще утаропіцца
дзівосны — дивный, изумительный, чудесный, причудливый
штакеціна, лит. штыкеціна — поперечная планка в садовой ограде
здарацца — случаться
выпадак — случай
незвычайны — необыкновенный, необычный, непривычный
магчымасць — возможность
зусім — совсем
істота — существо
рэч — вещь
далягляд — кругозор
адчуваць — чувствовать
падсвядома — подсознательно
безупынна — безостановочно, беспрерывно, непрерывно
мноства — множество
прыгожы — красивый, изящный
неўпрыцям — незаметно, неприметно
старанны—старательный, усердный, примерный
утульны — уютный, укромный
шарачковы — сермяжный
рэшта — остальное, остаток
здатны — способный, пригодный, подходящий
1. Выпишите из приведенного ниже текста слова, в которых согласные перед согласными должны произноситься мягко. Подчеркните эти согласные.
Пасвятлела… 3 кожнай хвілінай усё ясней і выразней пачалі выплываць або нечакана з'яўляцца ў полі зроку разбітая тэхніка на шашы, падсечаныя пад корань дрэвы, прыпушаныя снегам скрынкі ад снарадаў, варожыя каскі… Але гукі, што мяне ўстрывожылі, ішлі не ад гэтага ўбачанага — і яны не спыняліся, працягвалі прыгнятаць душу…
Выпадкова я зірнуў угару.І, увесь працяты агнёвымі дрыжыкамі, нібы абмёр… Вось адкуль ідуць незразумелыя, пяклівыя гукі…
(І. Мележ)
2. Ниже записан текст так, как в нем следует произносить мягкие согласные. Запишите его в соответствии с правилами орфографии.
У час касьбы, калі зацьвітаюць надрэчныя лугі, калі набліжаецца час сенакосу, гудзець пачынаюць і плечы, і рукі. У снах маіх конікі звоняць і косы. І нат электрычныя ўспышкі начамі і рознакалёрнай рэкламы праменьні здаюцца агеньчыкамі, сьветлячкамі ў гмахах-стагах нарачанскага сена. Напэўна, нашым песьням лёс падараваў вітальную сваю няўрымсьлівую сілу, настоеную на цяністым шуме траў, на водары малі н, крушын і жывасілу. Таму няма патрэбы ў звон набатны біць, калі пасьля грымот і навальніц прадвесьніх пабачыце ўзарваны брук ля камяніц жывымі, маладымі парасткамі песьні.
(М. Танк)
3. В басне Я. Купалы мягким знаком обозначено мягкое произношение согласных перед согласными. Запишите этот текст в соответствии с орфографическими правилами.
Асёл, убачыўшы ў вадзе У крынічнай свой асьліны цень, Зьдзівіўся, стаў, далей не йдзе. Глядзіць, ды думае, як пень. Які тут чорт намаляваў Мяне інакшым, як я ёсьць? Такія вушы падаваў, Так пакрывіў на сьпіне косьць! І, каб сябе не аглядаць Ды разагнаць сваю нуду, Ён капытом давай мяшаць 3 гразёю чыстую ваду.