Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вясна ўвосень

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокры, касы дождж, нізкія чорныя

хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму нехта ідзе да яго па раллі. Прыглядзеўся - ага, стары знаeмы, чорт.

Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад злевай. На кожным капыце па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што Янка яго пашкадаваў:

– Ты куды гэта?

– А так, сказаў чорт.
У свет.

Памаўчалі. Пасля чорт пытае:

– А скажы ты мне, ці ўсe яшчэ ў цябе тая кошка?

Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ведаў, пра якую кошку

размова:

– Анягож, кажа.
– Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцера кацянят прынесла.

– І ўсе ў матку?

– Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.

– З лапамі, з лапамі, сказаў чорт.
– Даліся мне тыя лапы.

– Дальбог, аж шасцера!

– Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду, уздыхнуў чорт.
– А трэба было б. Дужа трэба.

– Гэта чаму?

– Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. І трэба было б выкапаць, але як тваю кошку ўспомню - бр-р-р!
– ну яго. Хай прападае.

– Ты, як зусім змерзнеш, прыходзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.

– Н-не. Кошкі баюся. А рэпы гэтай я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.

Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны небарака.

А Янка даараў клін i пайшоў дахаты. I толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла, i чорт пра нейкі скарб казаў.

Пачалі капаць ў падпеччы і - на табе - выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце.

Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца

пачалі.

Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў камору выкідаць. Капусту Янку варыў і дзяцей калыхаў. З таго часу і пайшла прыказка, што "шчасліваму і чорт дзяцей калыша".

А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе i ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзiў, млын паставіў.

Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў. І ўсе хаты як звон. І ў кожнай хаце на акне, на сонейку, кошык. А ў кожным кошыку кошка. І ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!

І таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што камянём, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога нічым не кідай і нікога не дражні.

Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі, што ляжыць крышку бліжэй Сонца i крышку далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе i ўсім іншым дзецям салодкія ступы...

...Тупу-тупу-тупу.

Кацёл з каменьчыкамі

Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. А калі ты здаровы і ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаныя бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна - той і проста на падлозе.

І ўявім мы, што памчалі мы на нашым дыване-самалёце ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу з табой даўніну.

Ці бачылі вы паўночныя нашы ўзгоркі? Яны не дужа высокія, але ўсё ж верас на іх на некалькі дзён раней робіцца сівы. Ад падмарозкаў.

І сівыя робяцца старадаўнія валуны, камяніскі, камні, каменьчыкі. А пасля пачынаюць пакрывацца шкляным, ружовым на ўсходзе лядком - заберагам, шматлікія нашы з табой азёры. А выкапаную бульбу даўно ўжо звезлі ў хаты і свірны, звалілі ў капцы.

Дык вось было гэта даўно, вельмі даўно, так даўно, што ў нашай з табой краіне яшчэ не было тады бульбы.

Стаялі тады на беразе маленькага чыстага возера - існае вочка зямлі - дзве хаты. У адной, багатай ды ганарлівай, жыў мужык Ігнат. Нядобры ён быў чалавек, жонку замарыў работай, дзеці ад хатняга рабства ў свет пайшлі. А гаспадар усё не ўтаймоўваецца, усё пад сябе грабе. Усё наваколле прыдушыў, глытай.

– Забыўся, што ў труны кішэняў няма, - горка пажартавала добрая Мар’я, бліжэйшая суседка. Бо яе хата бліжэй за ўсіх стаяла. Хата яшчэ з дзядоў, моцная, але зусім недагледжаная. Бо гаспадара ўзялі на вайну і засталася жанчына адна з маленькімі дзецьмі. Аж пяцёра, і кожнае на пстрычку ніжэй за другое. І кожнае ўвесь час галоднае.

Пакуль бацька быў, сяк-так перабіваліся, а тут...

Словам, запанаваў на нашай зямлі самы страшны, самы подлы грэх, імя якому Несправядлівасць. Гэта калі адзін не можа заснуць, бо аб’еўся, а другі - бо галодны. А дзеці - дык тыя нават плачуць з голаду. Кепска. Ніколі не дапамагай Несправядлівасці. За іншае, можа, і даруюць. За гэтае - не.

...Позняя, халодная была вясна. Такое самае лета. А восень яшчэ горай. Завылі вятры, уздзьмуліся рэкі, пашалелі азёры. Сатлелі травы на паплавах. Ад бацькі чуткі няма. Прыйшла чарга Мар’і ісці па дапамогу да суседа. А той сядзіць, далоні пад азадак паклаў ды пыхкае, як вожык. Нажэрся свіння свіннёю.

– Ну што?

– Пазыч мне, суседзе, меру ячменю ды меру фасолі. Я табе за гэта вясной

адраблю.

– Адро-обе. Вясно-ою. Вясной усё наваколле адрабляць прыйдзе. А ты да таго часу ледзь ногі цягаць будзеш, а шчанюкі твае, можа, і не пацягнуць зусім. А можа, ты і ўдава цяпер. То й ён не адробіць. Не дам.

Рабіць няма чаго. Прыйшла бедная жанчына ў сваю халупу і, не запаліўшы нават лучынкі, упала на ўслон.

Цёмна. Цёмна за акном. Цёмна. Нізкія чорныя хмары і выхаду няма.

Да іншых суседзяў бегчы? Памаглі б, але і там тое самае. А дзецям што? Дзеці не ведаюць, як дарослым хлеб дастаецца. Цяжкай працай, часам -прыніжэннем. Калі зразумеюць - пашкадуюць. А тут плачуць толькі на розныя галасы: “Сільна і слёзна”, як у старых кнігах пісалі:

– Матухна!

– Зязюленька!

– Пакармі нас!

– Хлебца дай!

– Аклаец !

Што рабіць беднай Мар’і. Вырашыла яна дзяцей падмануць.

– Вы ляжыце зараз. Засніце. А я пайду бабоў назбіраю. Навару ды буду вас

Поделиться с друзьями: