Заходнікі
Шрифт:
Скурай адчуваючы Сцяпанаву сілу ды яшчэ нема-лую моц старога — двух дужцоў, той заблюзнерыў, лісліва і ў той жа час каварна заўсміхаўся, абыходзячы іх з усіх бакоў ды зыркаючы на свайго старшага: якую той дасць каманду. Але і той не палез на ражон. Франці-шак павёў пляменніка на свой ніжні палок, пасадзіў побач.
— Толькі Курашчуп запраторыў нас сюды, — яшчэ раз паўтарыў. — Мяне — за адну не надта паважную гутарку з ім, а цябе… Сам ведаеш, за што коса пазірае на цябе… Сволач дык сволач, каб яго зямля не насіла!
Сцяпану не было што сказаць, толькі цяжка ўздыхнуў.
— Ну што там, у вёсцы? — як бывалы ўжо вязень, запытаў Францішак.
— Школу накрылі дранкай, шчыты забілі. Авёс пасеялі.
— I Стась пасеяў.
— I Стась.
— Ну, а што пра мяне кажуць?
— Кураглядаў і Мішка распусцілі плёткі: вы тут, у горадзе, напіліся і лаялі Саветы, нейкага важнага начальніка хацелі набіць.
— Не браў я ў рот ні кроплі, языку волі не даваў і не распускаў рукі. Подла заманілі і гвалтам увапхнулі ў падвал.
— Мамуся ліст прыслала, — расказваў іншыя навіны Сцяпан. — Піша: той дом, што выдзелілі мне, яшчэ вольны.
— Дагэтуль я не ведаў, што табе пра гэта сказаць, — прамовіў стары. — А цяпер маю сказаць пэўна: выскачыш адгэтуль — імчы туды і не думай нават. Пакуль яшчэ сапраўдныя дакументы. У Польшчы, можа, такога няма… Нідзе, можа, такога няма, каб за адно неасцярожнае слова чалавека душылі…
— Прыставаў сёння лейтэнант: «Ты чаго ў Польшчу не паехаў?» Адказваю: «А чаго мне туды ехаць, калі мая бацькаўшчына тут?» Дык аж падскочыў той з кулакамі: «Дудкі, нас вакол пальца не абвядзеш! Ты застаўся тут, каб выконваць інструкцыі, што прывезла табе маці з Захаду!» — «Якія інструкцыі! Ды ад маці! — кажу. — Яна ж амаль не ўмее чытаць!» Ён — зноў у лямант: «А чаго партызанам памагаў, хоць не любіш Савецкую ўладу? Каб уцерціся ў давер! Мы вывядзем цябе не чыстую ваду! Ад нас не ўтоіш свае варожыя помыслы!»
— Прашу прабачыць, — скінуў з блізкага ніжняга палка ногі, сеў чалавек у акулярах і белым шаліку. Бліснуў шкельцамі, павёў тонкім носам і нервовымі вуснамі. — Як я зразумеў, вы сваякі?
— Сваякі, — адказаў стары Грыгарцэвіч.
— Вы, — той навёў акуляры на Сцяпана, — маглі спакойна, з дакументамі выехаць за мяжу, але засталіся тут з-за сваіх моцных патрыятычных пачуццяў?
— Мог выбрацца, але застаўся, — сказаў Францішак, бачачы, што родзіч не ведае, як адносіцца да чужога чалавека.
— Мякка кажучы, дзівак! — той падняўся і захадзіў па праходзе. — Аж неверагодна: ёсць яшчэ прастакі на свеце!
— Лапух! — пазлараднічаў нізкарослік.
— Як сказаць, — адказаў ім стары, здагадваючыся, пра што ўздыхаюць злодзеі. — За мяжою таксама на вярбе булкі не растуць…
Прафесар крутнуўся, сеў насупраць і заклаў рукі пад пахі.
— Я вам, Франц Адамавіч, ужо тое-сёе расказаў пра норавы ўлады, пад якую вы трапілі, — прамовіў натхнёна. Гэтае натхненне, што цяпер зноў прарывалася, значыла, што яму хочацца камусьці ўважліваму выплюхнуць тое, што набрадзіла ў душы, што надумаў, лежачы на нарах. — Цяпер, Франц Адамавіч, магу бясплатна прачытаць вам свае «Нататкі палітыка, сацыёлага і эка-наміста», каб пашырыць ваш кругагляд.
Сцяпан з цікаўнасцю пазіраў на яго: што за мудрэц? Той жа, пад'юшчваючыся ад гэтага захопленага позірку, падхапіўся, заклаў рукі за спіну і зноў захадзіў па праходзе.
— Калі я гойсаў у грамадзянскую вайну ў скураной куртцы і з рэвальверам, тварыў «суд рэвалюцыйнай свядомасці», я мала задумваўся, — павёў сваю споведзь. — Па-першае, тады быў яшчэ зялёны, а па-другое, ап'яніўся ад падзей, ад сваёй нечаканай улады над важнымі людзьмі і ад чужога дабра, што само паплыло ў мае, яшчэ нядаўна жабрацкія рукі. Але калі адгрымела ды адпалала вайна з царскімі генераламі і Полынчай, пачаў паступова разумець, што здарылася. Я адчуў: замест былых уладных, маёмасных умацаваліся новыя. Яны мала што сваімі прыгожымі лозунгамі спакусілі, усыпілі стомлены люд, яны сцялі яму галаву і да яго цела прыляпілі сваю. Яны сталі такімі ўладарамі, якіх яшчэ, можа, і свет не бачыў. Яны клікалі люд: «Да плуга! Да станка! Да рыдлёўкі!», але самі закасваць рукавы не спяшаліся, пахапалі сабе былыя панскія палацы, сваіх дзетак, родзічаў, знаёмых-аднадумцаў паслалі вучыцца на вучоных, інжынераў, урачоў, музыкантаў, зачы-няючы дзверы перад носам Маням і Ваням як «прадстаўнікам былой пануючай нацыі». Праўда, калі, быва-ла, я загаворваў пра гэта і іншае, дык мяне тыя ж адурманеныя і фанатычныя Мані ды Вані дубасілі за «перажыткі» і розныя «ўхілы». Я пачаў таіцца, думаць, аналізаваць усё моўчкі і зразумеў: ідзе прадуманы разгром краіны, а Мані і Вані ператвараюцца толькі ў рабсілу. Што да мяне альбо такіх, як я, пра гэта гутарка асобная. Нас, Чалкашоў, перабралі: каго, хто вельмі абпляміўся, — у расход, каго — прэч далей ад сябе, каго прытрымалі на ніжэйшых ролях… За грамадзянскую вайну я сабраў сто залатых гадзіннікаў, тысячу пярсцёнкаў ды ланцужкоў, жмені ўсякіх караляў… Бывала, адзін раз бах якому пану альбо гнілому інтэлігенту ў лоб — гадзіннік, бах пані — завушні-цы, пярсцёнкі, брошкі розныя… Вышэйшыя мае чыны мелі, канечне, больш — мільёны ў швейцарскіх банках. Думаю, наш «жалезны рыцар рэвалюцыі» — таксама…
Чуючы такое, Сцяпан ужо не з захапленнем, а з насцярогаю пазіраў на гэтага незвычайнага чалавека.
— Ясна, я ўсяго не мог зразумець і цяпер усяго не разумею, — не супыняўся гаварун. — Да слова, не разбяруся, чаму пасля перамогі пайшлі адны з аднымі ў рожкі правадьфы? Ці была ў іх барацьба за самую вялікую ўладу, ці вялася нейкая гульня — чорт іх ведае… Я не знаю, што гаварылі ў вас, у буржуазнай Польшчы, пра нашу індустрыялізацыю, калектывізацыю, але я спярша думаў, што ва ўсім гэтым ёсць вялікі сэнс, вялікае дабро. Але паволі пачаў бачыць, што ёсць і вялікае зло. Да слова, у калектывізацыю дарэшты прыбралі прыватную маёмасць, аддалі яе дзяржаве, новай эліце, а народ запрыгонілі. Адбіўшы яго ад рэлігіі, сапраўдных культуры і мастацтва, зглумілі ў ім веру, дух, падсунулі свае ўяўныя каштоўнасці — свой дагматычны каран, сваіх ідалаў…
«Вольны», «роўны» просты чалавек трапіў у жалез-ныя лапы: каб застацца жывым, атрымаць кавалак хле-ба, жытло, пенсію, мусіў слепа верыць «самай перадавой навуцы», маліцца Марксу і Леніну, ні на хвіліну не спазняцца на работу, укалваць, ліслівіць і дрыжэць перад начальствам, зайздросціць, ненавідзець разумных і сумленвых, даносіць, памагаць распраўляцца з кожным, на каго пакажуць пальцам… I бясконца чуць высокую ману, падаваць яе за найвялікшую праўду ды справядлі-васць, хлусіць, крывадушнічаць самому ў «імя вышэйшай мэты…». Краіна ўвесь час падзеленая: адны — «героі», другія — «шкоднікі», «кулакі», «шпіёны», трэція — у запасе… Здавалася, калі ўрэшце, перад вайною, палі кіты, самыя небяспечныя «ворагі народа», ка-лі адзін на трон усеўся «самы верны ленінскі вучань і саратнік», павінны былі б запыніцца антычалавечыя жорны. Не. Усё роўна ў рай гоняць дубінай…
Прафесар узбуджана хадзіў туды-сюды, і лівень яго-ных слоў не заціхаў:
— Але чорт з ёй, палітыкай! Калі мяне паперлі з органаў (а паперлі пасля таго, калі я, п'яны, паказаў свайму цверазейшаму калегу сваё золата), я цалкам пераключыўся на эканоміку. Зразумеўшы, што ў калектывізацыю, паўтараю, маёмасцю цалкам завалодала дзяржава, я пачаў рэгуляваць да яе свае адносіны як да ўласніка. А якія адносіны да грабежніка? Самі ж новыя ўладары, як толькі захапілі ўладу, кінулі кліч: «Рабуй нарабаванае!» Дык чаму я, падумаў, не маю права ў новых умовах ажыццяўляць гэты рэвалюцыйны тэзіс?! Мне сказалі: «Не, дарагі, цяпер нам такое не трэба, з ім ты паразіт, замахваешся на народнае дабро. Адпаведна, мы цябе іза-люем». Вось так, былыя сябры сталі ворагамі. Усім нельга быць паразітамі. Можна — толькі ім, уладным. Цяпер, пасля вайны, таксама так: адны — у зямлянках, на крапіве, іншыя — у асабняках, на дачах ды пры ежы, ад якой ломіцца стол. А каб мы не ўбачылі іхні камунізм, яны адгарадзіліся платамі, аховай. Да сябе яны дапускаюць толькі лічаных. Найперш тых, каго бяруць сабе на службу, купляюць мясной косткай за халуйства. Чым болей адданы, паслушны эліце і жорсткі да вялікага чалавечага статка — тым вышэйшую атрымаеш пасаду і смачнейшую костку. Праўда, калі недзе схібіш, то мо-жаш і паплаціцца галавою…
Прамоўца запыніўся, усміхнуўся:
— Зразумелі, што такое дыктатура? Ад імя рабочых і сялян над рабочымі і сялянамі?
Яны, Грыгарцэвічы і іншыя мужчыны, не адказалі. Ніхто, канечне, не мог нічога сказаць пэўнага, адроз-ніць, дзе тут праўда, а дзе балбатня.
— Можа, вы не верыце мне?
— Хто яго ведае… — заасцярожнічаў стары Грыгарцэвіч. — Вы многачаго бачылі, амы — мала…
— Ясна, пра гэта вы ніколі не прачытаеце ў нашых кнігах альбо газетах, пра гэта ў нас зусім іншая думка: у нас белае — чорнае, а чорнае — белае…
«Не баіцца, во як смела гаворыць… — падумаў Фран-цішак. — Хоць чаго баяцца? Ведае, што мы, вясковыя, усяго не запомнім, не перакажам. Ды і не будзем удаваць».
— Я многае ведаю… — неяк урачыста ўздыхнуў той. — Знутры, так сказаць… Вусаты ўтаптаў дык утаптаў усё! На вякі! Сам памрэ, але ўсё яго застанецца! Непарушнае! Бо яно выгаднае тым, хто выбіўся, падняўся ўверх па чалавечых касцях! Вось так, Франц Адамавіч. Невыпадкова вы са сваім пляменнікам тут… Вы паўтараеце лёс моцных гаспадароў перад калектывізацыяй у нас там. Так ужо заведзена з семнаццатага: ёсць разумны, талковы чалавек — ёсць праблема, няма яго — няма праблемы. Без вас будзе значна лягчэй усталёўваць новы лад.