Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Ix было трое. Валодзя, найменшы сынок бравага дзядзькі Рамана, асірацелы яшчэ тады, калі ён гэтага не разумеў. Маму яму сяк-так замяняла сястра, гультаяватая Люба, i ён, як збоку здавалася, быў недагледжаны, з нямытай, нястрыжанай галавой, нейкі заўсёды галаднаваты, спадцішка вясёлы, разумны пяцігадовы хлапчук. Другая была Валя, таксама сірата, ужо без бацькі. Чатыры гады i худзенькая, але гэта ўжо не ад нядогляду, а па такой прыродзе. Светлыя валасы i вялікія сінія вочы. Добра запамінала ўсё i, па маме сваёй, была галасістая. Папросіш, i яна пачне спяваць. З усёй дзіцячай шчырасцю ды сур'ёзнасдю, i голасна, як птушка, якой гэта трэба, як быццам i не звяртаючы ўвагі на тое, слухаюць яе ці не. Песні былі дарослыя, маміны, i гэта неяк расчульвала сваёй неадпаведнасцю, заўчаснасцю для такога благоцця. A трэці быў Толя, першы, шчаслівы сынок Пронь'кавай Зосі, нашай маладой суседкі. Шчаслівы не проста таму, што ў яго былі i мама, i тата, i бабуля, але таму, што мама такая, як у нікога іншага…

Ды гэта ўжо думкі не ягоныя — мае.

Толю было два з нечым гады, у тройцы маіх сяброў ды памочнікаў ён быў малым i для Валодзі з Валяй, i так мы ўсе глядзелі на яго, на нашага найменшага, вясёленькага, шустрага, чарнавокага пестуна. 1 Валодзя, i Валя, як ім зусім сур'ёзна думалася, былі ўжо далека ад таго, чым быў мілы наш найменшы, i яны разам са мной, a часамі i з Васілём, i з мамай паблажліва i прыемна смяяліся з яго ўсё новай ды новай пацешнасці. То ён ката возьме аберуч за вушы, i смачна раз i два, а то i тры разы, калі паспее, цмокне ў самую сонна-муркатлівую, нездаволеную гэтай ласкай пысачку. То ён, абедаючы ў кампаніі са мною, Валодзем i Валяй, з адной місы дружна чэрпаючы бульбяны забелены «булён», раптам кідае лыжку на стол i — тыц у місу зноў жа аберуч. Бо там мільгануў, перавярнуўся i знік, у белым — чырвоны, салодкі скрылік морквы, i нельга ж не схапіць яго самым надзейным спосабам, хоць скрылік той i не адзін. A колькі пытанняў у яго, бясконцых i мілых, дакучлівых i зноў пацешных: «А хэта што, ха? А чаму хэта, ха?» I свая, непаўторная словатворчасць. «Толя, чаму ж ты болей не ясі?» Ён тады зноў за лыжку i радасна: «Я ясю!» На цвік казаў ён ціка, а на мала ток — цюка, што так дасціпна, дакладна ііпло ад цюкання тым малатком. Замест люблю — любум, замест не магу — мугугу. I зноў якое-небудзь: «Міся, ха? Ты зловіш мне верабея?..»

Я ўжо быў на шаснаддатым годзе, аднак любаваўся жыццём разам з гэтаю тройкай, многае бачачы нібы іхнімі вачыма, а каб выказаць радасць, карыстаўся i тым, што ўжо даўно адчута i прыдумана, што мне вядома было з кніг i ад людзей, карыстаўся i тым таксама, што хацелася зрабіць самому. Дзе не хапала да вершаў мелодыі, «падбіраў» сам. I сам складаў для малых, а потым для сябе запісваў, вершыкі пра кумавераб'я, пра шпака на бярозе, яшчэ пра нейкую радасць. Няхай сабе тыя «творы» мае i непрыгодаыя, каб тут ix паўтараць, але тады яны i слухачам, i аўтару падабаліся. Дзеці запаміналі ix, лепш Валя, горш Валодзя, i гэтай славы ці проста радасці мне хапала. Дзецям гульні — таксама. Як хапае кіёчка замест каня — i таму, хго так едзе i хто гэтым любуецца.

Толя да нашай самадзейнасці яшчэ не дарос, яму заўсёды было цікава ды весела i з гэтым, i без гэтага. А я, зверху любуючыся ім ці беручы яго на рукі, часта лавіў сябе на тым, што любуюся не проста мілым хлапчуком, але сынам яе, нават цераз яго — ёю самой…

Тым больш i люба, i пакутліва, i сорамна, i зноў — найбольш! — хвалююча гэта бывала для мяне пасля аднаго здарэння. Нават i не ca мной здарэння, а з Васілём.

Ён ужо быў дзецюком, кавалерам, хадзіў да дзяўчыны ў суседнюю вёску. Ca мной, па нашай даўняй прывычцы, ён дзяліўся ўсім патаемным, якое, зрэшты, дайшло ў яго тады толькі яшчэ да пацалункаў. I ён не разумеў, відаць, што гэтымі расказамі не выводзіў мяне ў сталасць, a дадаваў маёй адзіноце трывогі, пакуты, зайздрасці, спякотна-тужлівага чакання. Я не ведаў, як у яго, a ў мяне, у маім патаемным, было i такое, Што заставалася толькі маім, i падзяліцца гэтым нават з ім, не проста братам, але i другам з маленства, было нялёгка. Скажам, пасля той леташняй збянтэжанасці ў князевай канцылярыі я расказаў Васілю пра паненачку i мае хваляванне, аднак не ўсё расказаў. Без таго, што за ёю, чарнявай ды паўнагрудай, у тым складаным, i чыстым, i брыдкім хваляван7 ні стаяла для мяне другая, непараўнана мілейшая — мая яна, суседка Зося, што потым яна яшчэ больш ярка i шчасліва мучыла мае ўяўленне… I такога не скажаш, нават яму, Васілю, што мне часамі, узяўшы маленькага, шчабятлівага Толю на рукі, хацелася пацалаваць… Ну, не проста яго, не так, як цалуюць малых, як я, дарэчы, ніколі не цалаваў ні Валодзю, ні Валю, а праз яго, Толіка, — яе, зноў жа яе, яго маму.

Яна прыйшла за Проньку з далёкай вёскі. Тады маладзенькая, сарамлівая, цяпер i памажнелая i пасмялелая ў хаце i з людзьмі. Пасля Толі пагодкам нарадзілася дзяўчынка, а Зося зноў была прыгожай, маладой, як i раней, i ў новай сталасці ca сваёй, назаўсёды дадзенай, мілай, як быццам дзіцячай усмешкай, якую ўзяў ад яе, i так хацелася, каб назаўсёды захаваў яе Толік.

У панядзелак, пасля чарговага паходу да свае Зіны, Васіль не пра яе расказаў мне яшчэ што-небудзь, a расказаў… пра маю… пра Зосю… Не думаючы, што вось ён яшчэ раз залез у мае патаемнае.

Васіль ішоў Раманавым дваром, потым па агароднай дарозе, а тады, штосьці заўважыўшы, спыніўся пад вішняй.

Што ж ён заўважыў? Ды нічога незвычайнага. Быў ранні пагодлівы адвячорак, нядзеля, прыемная пара, пярэдых паміж сенаваннем, якое закончылася, i жнівом, якое вось-вось пачнецца. Стараваты, як мне здавалася, Пронька па-свойму спакойна i важна ішоў ca свайго двара ў прыгуменную адрыну. Не бачачы Васіля, адчыніў палавіну дзвярэй, увайшоў туды, знік, а дзверы засталіся прыадчыненыя.

Сюды ж, аказваецца, ішла i Зося. Нібы чагосьці там, у хаце, не закончыўшы, а то i знарок не надта спяшаючыся («Вытрывае, вельмі ўжо загарэлася», — як за яе падумаўшы, сказаў мне Васіль), яна ішла за мужам зводдаль. На свежае сена, у вольную волю, бо дзе ж там — у люднай хаце ды ў белы дзень…

Адрынку з сярэдзіны зачыніла яна. А пакуль зачыніць, пакуль зусім не звузілася шчыліна паміж дзвюма палавінкамі шырокіх, шэрых дзвярэй, Зося ўсміхнулася. Заўважыла пад вішняй Васіля i ўсміхнулася. Ужо як сталаму, які ведае, што да чаго, аднак i маладзейшаму не толькі за Проньку, але i за самую яе: хоць ты ўжо i дзяцюк, ды шчасце такое, як наша, звычайнае, спакойнае, табе яшчэ недаступна…

«На трэцяе былі, відаць, закладзіны», — закончыў свой расказ Васіль. I гэта не здалося мне, калі пасённяшняму ўспамінаю, грубаватым, але вельмі змястоўным — было. Зайздросным, раўніва пакутлівым — таксама.

I вось тады, у тыя дні са мною адбылося страшнае, дзеля чаго я наогул усё гэта ўспамінаю.

3

Ад рання я быў у полі, даворваў папар пад жыта, на восень, вярнуўся ў самы пачатак спёкі, выпрагаў з плуга (на санках) Каштанку, а мой найменшы сябрук круціўся каля мяне адзін, без Валодзі i Валі. Прыбег, бо быў якраз на вуліцы. Толя не «памагаў» у чымнебудзь, са сваімі бясконцымі «што хэта, ха?», а вельмі ж нешта раздурэўся. Спачатку ён, смеючыся, бегаў вакол жарабяці, якое таксама стамілася на ворыве, то гойсаючы там, то поўзаючы побач з маткай за плугам, i было вялаватае, нават i потнае. Потым Толя забегаў вакол Каштанкі i мяне. Я быў штосьці задуманы i не заўважыў, як ён, збочыўшы з круга, скокнуў кабыле пад жывот і, выскачыўшы на другі бок, радасна, пераможна крыкнуў:

— Міся, глядзі!

Я вінаваты быў, што не спыніў, не паўшчуваў яго, i ён, нібыта разгуляўшыся паміж ножкамі стала, шмыгануў пад Каштанку зноў. I ўжо не проста пад жывот, а з-пад жывата паміж задніх ног. Стомленая, злосная ад мух кабыліца капрызна трэпнула нагой, i Толя паляцеў ад яе — збоку ад плуга. Я рвануўся да яго, а Каштанка, з яшчэ нязнятым хамутом, — ад нас. Як быццам са страху: чаго нарабіла!.. Малы — на зямлі, пад нагамі — зайшоўся ад плачу, заліўся крывёю… На мой страшэнны крык прыбег сам Пронька, бо дома ў нас нікога не было. Ён моўчкі схапіў Толіка з маіх рук i подбегам панёс дамоў.

А я, ужо не памятаючы не толькі пра кабылу з жарэбем ды пра плуг сярод двара, — нічога не памятаючы, пайшоў чамусьці да гумна.

У пустым, падрыхтаваным для новых снапоў прыстаранку, ад мышэй засланым церпка-духмяным палыном, я вяла лёг вачыма ў той палын і, нічога не бачачы, не чуючы, паўтараў:

— Я за-біў ча-ла-ве-ка… Я за-біў ча-ла-ве-ка…

Паўтараў i трымаўся за гэтыя бездапаможныя доўгія словы, як быццам нацягнутыя вяровачкай, сям-там перацёртай, нацягнутыя назаўсёды над чорнай ужо прорвай, паўтараў i нібы ў ix, у слоў гэтых, прасіў паратунку.

Павінна была прыйсці Толева бабуля, жміндлівая «мая каманда», i праклясці мяне самым апошнім праклёнам. I я нават не варухнуўся б у сваім палыне.

Павінен быў прыйсці важны Пронька i, як бацька, забіць мяне тут. I я не падумаў бы абараняцца або крычаць.

Павінна была прыйсці сама яна, Зося, i ў мяне не знайшлося б ні духу, ні сілы, каб устаць i зноў упасці — да ног яе, ногі ёй цалаваць…

Ніхто не ішоў.

Хоць бы ўжо маці наша прыйшла напаследак, але ж яна яшчэ там усё недзе, у цёткі Агаты, сваёй сястры, што захварэла цяжка ў сваіх Несутычах.

Поделиться с друзьями: