Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Л я тут думаю больш за ўсё пра адно: як гэта цяжка — дыхаць супраць вялікай, бруднай вады, як гэта страшна — быць самотным у чорнай ночы вялікага, ледзь не агульнага азвярэння. Пра што ён думаў, той юнак, упёрты лбом у сасну?..

У Людэндорфа яшчэ і такое: «за ўхіленне ад работ» прывязвалі да дрэў, ці так сабе, ці ўніз галавою.

…Кайзер Вільгельм і цар Мікалай называлі адзін аднаго братам, зусім па-сямейнаму падпісваліся ў пісьмах «Віллі» і «Нікі». Якімі ж нікчэмнасцямі аказаліся гэтыя «браты», калі іх турнулі з вышак!.. Тарле, грунтуючыся на сведчаннях відавочцаў і дакументах, расказвае пра смярдзюча-баязлівыя ўцёкі ў Галандыю надзьмутага жэстыкулятара «Віллі», які пасля апраўдваўся кнігаю мемуараў — «непатрэбнай і нуднай, ілжывай ад першага да апошняга радка». А пра «Нікі» дастаткова пераканальна сведчыць ён сам, у сваім екацерынбургскім штодзённіку: «Адстаяў абедню… калоў дровы… у Петраградзе яшчэ ўсё непарадкі…»

Як гэта смачна — пасмяяцца з таго, хто ўчора быў богам, а сёння значыцца звычайнай шэрасцю ці нават поганню! І як гэта дрэнна, шкодна, што людзі смяюцца з гэтага потым і так, як быццам яны, хто смяецца, тут ні пры чым, што для іх усё роўна, — што было і што ёсць, і што будзе!..

…Дарэчы, — заўвага праз шэсць гадоў,— кнігу Людэндорфа (вялікафарматны таміна выдання дваццатых гадоў) прыслаў мне, «толькі прачытаць», Павел Нілін, з якім мы нямала пахадзілі ў гутарках па летнім юрмальскім узбярэжжы. Я адаслаў яе, з цікавасцю і карысцю прачытаўшы на подступах да аповесці «Золак, убачаны здалёк». А потым, калі ўжо Ніліна не стала, яго блізкія прыслалі мне гэтую кнігу на добры ўспамін пра Паўла Піліпавіча, выдатнага пісьменніка і душэўнага рускага чалавека.

У дакументальным тэлефільме «Формула гуманізму» Нілін выступіў публічна ці не апошні раз у жыцці, ужо безнадзейна хворы. Па-свойму проста, з усмешкай болю і мудрасці гаварыў ён пра тое, што і адыходзіць у нябыт не хочацца, і вельмі цяжка думаць пра тое, што не вядома, ці будзе пасля цябе «младая жизнь играть у гробового входа», ці дадуць ёй арганізатары новай вайны… Дэманстраваўся тэлефільм напрадвесні восемдзесят трэцяга, запісвалі Паўла Піліпавіча амаль на два гады раней. І ціхі голас яго, і жывая, мілая ўсмешка прыйшлі да нас, хто яго ведаў і ведае, ужо здалёк — з нейкім журботна-ўзвышаным дакрананнем да вечнасці…

1977; 1983

ДЫРЭКТАРКА

У кожнай вёсцы, у кожным куточку нашай зямлі, дзе ты быў ці не быў, возьме ды зноў, яшчэ i яшчэ раз вырасце падобнае да іншых i да нікога не падобнае дзяўчо.

Ірынка вырасла ў сваім Доўгім Сяле, там i школу закончыла, i не паехала адтуль нікуды. Старшыня калгаса ўгаварыў яе стаць дырэістаркай іхняга дома адпачынку, пабудаванага на раздольным узлессі над ПІчарай.

Смяяліся ca старшыні яго калегі, што фантазёр ён з гэтай сваёй «Шчарынкай», i нерэнтабельнай, i непатрэбнай, а ён спакойна, з прыязнай усмешкай адказваў, што кожны з яго калгаснікаў, які там заслужана адпачыў два тыдні, можа спакойна назначацца хоць нампалітам палка. I растлумачваў: «Па садыяльнай i палітычнай свядомасці». Сам ён з вайны вярнуўся капітанам з двума ордэнамі i трыма раненнямі, з роднай Віцебшчыны быў пасланы сюды, у адзін з заходніх раёнаў, на партыйную работу. На старшыню калгаса прыйшоў з райкома, дзе працаваў другім сакратаром. Знячэўку гэта атрымалася. Кал гас быў слабенькі, i, калі ён, сакратар, прывёз сюды выбіраць чарговага старшыню, людзі пажартавалі: «Нам каб, таварыш, такога, як вы!» — «А што вы думаеце — i пайду!» Яго адпусцілі, бо гэта было ў той час, калі на дапамогу сельскай гаспадарцы ішлі «трыццацітысячнікі». Пакуль да той «Шчарынкі», папрацаваць давялося многа, i людзі ад жарту «нам каб такога» дайшлі спакваля да пашаны, якое гэты, яшчэ раз новы, старшыня, та л ковы ў працы i прыемны ў абыходжанні, аказаўся вартым. Была яму пашана i ад кіраўніцтва. Сам сакратар абкома параіў мне паехаць з сям'ёй у «Шчарынку», назнаёміцца з тым калгасам i «са станоўчым, — як ён сказаў,— героем нашай сучаснасці».

«Шчарынка» нам спадабалася, на другое лета мы сагітавалі туды дзве пары сваіх сяброў, якіх на трэцяе лета агітаваць ужо не трэба было.

Улетку калгаснікам не да адпачынку, i туды прыязджалі бліжэйшыя i далейшыя гараджане. Інтэлігенцыя не ўся i не заўсёды бывае інтэлігентнай. Капрызы, гонар, неахайнасць, хамства, — калі не сам інтэлігент, дык жонка, дзеці, а то i ўсёю сям'ёй.

Дзяўчо-дырэктарка неяк прызналася мне:

— Калі ўжо што зусім-зусім не так, не вытрываць, дык я пайду сабе ў лес, там паплачу-паплачу, а потым зноў…

Я расказаў пра гэта старшыні, i ён сабраў адпачываючых на «невялічкі агульны сход». Спакойна, тактоўна, з гаспадарскай годнасцю ён папрасіў нас захоўваць парадак, паважаць персанал i дырэктара дома або, калі каму не даспадобы тут, «дык мы не будзем настойваць на тым, каб нам рабілі вялікую ласку…».

Пасля сходу, — а было гэта на першым годзе майго там з сям'ёй адпачынку, — Ірынка, здаецца, больш не хадзіла ў лес супакойвацца.

Пасмялела яна спакваля, пасталела.

Тады ж, на першым годзе, адзін з інтэлігентаў, з выгляду чалавек прыстойны, як аказалася, патаемна ўсё думаў пра хуткую пенсію. Не так сабе, a ў сувязі са «Шчарынкай». «От дзе каб стаць дырэктарам! Паветра, рыбка, грыбы, малачко… Перавесці б толькі дом на прафсаюзны, зняць гэтае дзяўчо!» Ажыццяўленне задумы пачаў ён з таго, што кожны дзень запісваў пра ўсе непаладкі ды непаладачкі, а потым, на развітанне, сшытак свой даў старшыні.

— Паглядзіце, падумайце, ці такі вам патрэбен дырэктар.

Старшыня пагартаў той сшытак, прачытаў дватры запісы, i як заўсёды стрымана, сказаў:

— Дзякую вам за пільнасць. У нас праўленне ёсць. Мы абмяркуем.

А сшытак потым паказаў Ірынцы.

Паісолькі першы спосаб «не спрацаваў», на другое лета пільны таварыш, яшчэ на год паразумнеўшы, пачаў капацца пад самога старшыню.

— Ты камсамолка? — неяк сам-насам спытаўся ён у Ірынкі.

— Ну, камсамолка.

— Дык давай пагаворым пра недахопы вашага старшыні.

— А вы што, ужо i на яго сшытачак завялі?

Бачу яе маладзенькі, усмешлівы твар. Бачу разгублена-злосную губу таго барацьбіта… Ірынка расказала мне пра тую ix размову.

Даўно гэта было, пятнаццаць год таму назад. Шаноўны Павел Фёдаравіч, старшыня, памёр. Пасля яго там ужо другі ці, можа, i трэці прыйшоў. Калі ў мяне летась узнікла пільная патрэба зноў звярнуцца ў «Шчарынку», я не падумаў, што дырэктарка там тая самая. Пазваніў як незнаемы, пачаў прадстаўляцца, тлумачыцца, паку ль у міжгароднім хрыпе ды трэску не распазнаў па-даўняму вясёлы гол ас. Яна адразу пазнала мяне, адразу назвалася тым даўнім, звычным імем, потым зрабіла ўсё, пра што я папрасіў, аднак, здаецца, найбольш прыемна было проста пачуць яе, нібы ўбачыць — праз столькі гадоў тую самую.

Днямі, яшчэ праз год, перабіраючы старыя запісы, я, ледзь не як штосьці чужое, перачытаў чарнавыя накіды да напісанага ў «Шчарынцы» апавядання-эсэ «Дажджлівы, сонечны жнівень». Я гавару там пра старшыню безымянна, а гэта быў ён, Павел Фёдаравіч. Ён прыехаў па мяне пахмурным ранкам і, моўчкі павітаўшыся, рука ў руку, ціха з усмешкай захаплення расказаў ажно пра трох ласёў, што запынілі яно на лясной дарозе.

— Яны стаяць, i я стаю. Проста цуд!..

А для мяне гэта, у тую раніцу, цуд быў не першы, а другі. Так i запісана было, што першы цуд — Ірынка.

Устаў я вельмі рана, выйшаў на двор, у хмарную, ледзь ледзь не зноў шапатліва мокрую ціхасць асцярожна, бо вокны на першым i другім паверхах былі яшчэ зусім сонна прыадчынены. Нідзе нікога, ні каля дома, ні трохі далей. I раптам з-за шаляванага вугла выйшла яна, гаспадыня. Павіталася, як заўсёды, з непрытворна прыязнай усмешкай.

— Толю да рэчкі правяла, — сказала прыцішана. — Можа, што-небудзь i возьме. Гароху наварыла вечарам. Такі ўжо рыбак, — усміхнулася, як пра малога, роднага. — Сёння ж во свята ў яго з учарашняга вечара: дождж.

У самое таксама ж свята. Толя прыехаў увечары на матацыкле i заначаваў. Яны пажаніліся гэтай вясной, да іхняй вёскі дзевяць кіламетраў, а ён жа механізатар — часамі па тыдню i болей не бачацца.

— А вам пісьмо, — успомніла яна. — Прабачце ўжо, што вечарам не аддала. Забылася. Я вынесу.

Я пайшоў следам за ёю, у пакойчык на другім паверсе, i спыніўся там на парозе.

На стале ў дырэктаркі — кветкі ў збанку, а на чысценькім, ужо засланым ложку стаіць вялікая лялька. Не вясельны галыш з аўтамабільнага капота, а светлая беларусачка ў народным, што i летась яшчэ стаяла каля падбітай, пухкай падушкі. Тады, калі ў гаспадыні пакоя была, відаць, толькі мара, надзея, загадка: хто ж сюды прыйдзе гаспадаром?..

Поделиться с друзьями: