Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
I такая яшчэ неразгадана абаяльная краса i сіла прастаты, жыццёвасці, ужо ў Нікіціна — ужо не ноч зімовая, з яе таямнічай, урачыста бязмежнай беллю i цішынёй, a росквіт летняй раніцы, з яе сакавіташматфарбным, сонечным рознагалоссем i стрыманай, па-маладому прытоенай цішынёй:
…Дремлет чуткий камыш. Тишь — безлюдье вокруг. Чуть приметна тропинка росистая. Куст заденешь плечом, — на лицо тебе вдруг С листьев брызнет роса серебристая…Як хвалявала такое, як глыбока расчульвала i ўздымала ў той час, калі ты ўваходзіў у жыццё, калі ты чыстым позіркам бачыў так многа i так ясна ў звычайным, што цябе акружала!..
Зрэшты, чаму «хвалявала», «уздымала», «было»? Было i засталося. Скажам, ніколі я не мог i сёння не магу спакойна прачытаць уголас такое простае, скупое, стрыманае ў Пушкіна:
…Сейчас отдать я рада Всю эту ветошь маскарада, Весь этот блеск, и шум, и чад За стопку книг, за дикий сад, За наше бедное жилище, За те места, где в первый раз, Онегин, видела я вас…Тут — заўсёды глыбокая, хай сабе мімалётная паўза, каб толькі глыток паветра прыняць, каб дачытаць спакойна да канца:
…Да за смиренное кладбище, Где нынче крест и тень ветвей Над бедной нянею моей…На два апошнія, зноў жа мною падкрэсленыя, радкі спакою таго ніколі не хапала.
На старонках галахаўскай «христоматии» — у вершы Жукоўскага — я нечакана сустрэўся i з тым, у чым, як падлетак, а потым i юнак, толькі прадчуваў найглыбейшую глыбіню, непазбежную мудрасць, якія цяпер, пасля многіх неадхільных удараў i незваротных страт разумею інакш. Настолькі інакш, што да горкага, незагойнага вопыту, да столькіх ужо варыян таў яго нават i дакранацца памяццю балюча. Пакуль не пройдзе на гэты раз, пакуль зноў не супакоішся на галоўным.
Вось ён, той верш, увесь у чатырох радках, пад назвай «Воспоминание»:
О милых спутниках, которые наш свет Своим сопутствием для нас животворили, Не говори с тоской: их нет, Но с благодарностию: были.Цяпер разумеет, тады прадчуваў… I добра, што прадчуваў. А можа, i ўбачыў, адчуў тады, чаго добрага, наймацней, каб потым вяртацца да тое глыбіні, да таго пранікнення, удзячна асвяжаць душу, з гадамi ды нягодамі ў нечым прытомленую, a ў нечым i апашлелую ад грузу ды мітусні ўсялякай абыдзёншчыны.
Адчуўшы нешта падобнае яшчэ раз, у іншым «Воспоминании», у вершы, якому, здаецца, няма параўнання па глыбіні, да сцішнаты i ўрачыстай, i горкай, i гаю чай, я ўспомніў адзін свой запіс паўвекавой даўнасці, з лістапада 1933 года, калі мне было шаснаццаць, калі здавалася, што ты ўжо грунтоўна сталы, бо за табою столькі ўжо ды такога ўсяго перажытага… Дома, вярнуўшыся з бібліятэкі, я знайшоў той юнацкі сшытак i вось цытую самога сябе, i нібы не самога сябе, бо ўжо такога далёкага, цытую трохі з няёмкасцю, больш са стрыманым хваляваннем, ці што:
«Як я люблю адлучацца ад дому! Неяк адпачнеш, асвяжышся. Сёння ездзілі з Мішам у Стоўбцы. Выехалі ноччу. Прыгожая была раніца. Пустыя, узараныя палі, скошаныя i збітыя жывёлай лугі, стог сена i ціхая рэчка. Над лесам займаецца зара. А мне ўсё ўспамінаюцца цудоўныя, задушэўныя i журботныя словы Пушкіна:
И, с отвращением читая жизнь мою, Я трепещу и проклинаю, И горько жалуюсь, и горько слезы лью, Но строк печальных не смываю».У запісе, зробленым для самога сябе, позна ўвечары, калі мы з братам вярнуліся з незвычайнага на той час падарожжа (у павятовы гарадок, на возе, дваццаць восем туды i столькі ж назад), стаіць толькі першы радок заключнай страфы геніяльнага верша. Тры далейшыя радкі я дапісаў цяпер для цэльнасці ўражання. А ёсць жа i чарнавы працяг «Воспоминания», які я не толькі ведаў, але ж i часта, для душы, на адзіноце, паўтараў уголас. Асабліва ўражвалі дзве апошнія страфы:
И нет отрады мне — и тихо предо мной Встают два призрака младые, Две тени милые, — два данные судьбой Мне ангела во дни былые. Но оба с крыльями, и с пламенным мечом, И стерегут, — и мстят мне оба. И оба говорят мне мертвым языком О тайнах счастия и гроба.Цытуючы гэта, я спачатку праверыў сябе на кнізе. А памяць — i трохі здзіўлена, збянтэжана, i яшчэ ўсё ўпарта — трымаецца за іншае слова ў апошнім радку: не счастия, а вечности — «о тайнах вечности и гроба». Можа, так мне здаўна здавалася больш адпаведным, а можа, я яго, той чарнавы працяг, — што вельмі мала верагодна, — так i чытаў калісьці ў старых, дарэвалюцыйных выданнях? Чытаў жа я ў Пушкіна i іншае ў «папраўленым» выглядзе: «что прелестью живой стихов я был полезен» — замест «что в мой жестокий век восславил я свободу». Не папраўляць жа я такога аўтара асмельваўся, хоць пры юначай дзёрзкасці i такое часамі бывае. Ад глыбіннага зместу «Воспоминания», я, прынамсі, так мне здавалася, не адхіляўся, a ў чароўнай яго красе быў заўсёды на ўсю душу.
Промахі памяці. Большыя, меншыя. Яны мне, бывала, дарагавата каштавалі. I асмяяным бываў, паспрачаўшыся, i заклады прайграваў. Часамі, праўда, перамагаў i я. Справа не ў гэтым. У нядаўна прачытанай кнізе сяброўскіх успамінаў пра аднаго з нашых значнейшых літаратурных сучаснікаў прыемна было i раз, i два разы сустрэць расказ пра знаёмую i мне прывычку таго таварыша, якога ўжо даўнавата з намі няма. Паэт не быў яшчэ i кампазітарам — ён проста сам складаў мелодыі да ўласных вершаў, любіў ix так спяваць, нават i не самому сабе, а з сябрамі, пры ix дапамозе. Было такое i ca мной, з той розніцай, што вершы я мармытаў не толькі свае, а перш за ўсё чужыя, любімыя, i толькі на адзіноце, бо ўжо, калі пры некім ці ў кампаніі, дык толькі ў душы. Памылкі ў словах, промахі нават i маладое памяці былі, але ж было i іншае — шчырая закаханасць.
Адной з такіх, найбольш любімых, песняў было якраз «Воспоминание» — «Когда для смертного умолкнет шумный день…».
На сённяшні вопыт, дык якія ўжо там, у падлетка, маглі быць асабліва «печальные строки» ды «тайны гроба», якія пакуты самааналізу, якое бездапаможнае шкадаванне? Хутчэй проста краса i сіла слова, пачуцця i думкі захаплялі так — з пранікненнем наперад, у тое, што яшчэ будзе перажывацца. Аднак былі, былі яны, пакуты, ужо i тады… Калі памылкі меншыя, дык успрыманне, магчыма, вастрэйшае.
Штосьці такое ж можна сказаць i пра «милых спутников», якіх, на жаль, няма.
Тады, калі я ўпершыню прачытаў гэта ў Жукоўскага, з маіх найбліжэйшых не было ўжо толькі бацькі. Смерць яго была яшчэ зусім свежым успамінам — я назіраў яе зблізку. I як ён нас, трох сваіх найменшых, бласлаўляў апошнім знакам крыжа, які рука яго, цяжка, вяла ўзняўшыся, неяк змагла над намі намахнуць; як галасіла мама, кідаючыся па хаце, пакуль што пустой, у дзве жмені, раз-пораз тузаючы на сабе валасы; як тату мылі, ужо бездапаможна страшнага…
Адыходы іншых блізкіх i найбліжэйшых прыйшлі, адзін за адным, пазней, кожны ў свой час, заўсёды нечакана i балюча, а «тайна гроба» i вечнасці, у маім успрыняцці, як пачаліся тады, так дагэтуль i застаюцца. I з безвыходным «их нет», i з удзячным «были»…
I застаецца таксама здзіўленне перад красой i ciлай слова, загадка — таксама на ўсё жыццё.
…Мне было добра над старымі, хрусткімі старойкамі вялікай хрэстаматыі, я светла помню i буду помніць тыя гадзіны ціхай самотнасці за бібліятэчным, а потым яшчэ i за хатнім сталом. Няхай сабе легенда майго малалецтва i раскрылася не зусім так, як чакалася. I ў такім — больш спакойным, калі не сказаць, амаль празаічным — раскрыцці яе я адчуў так нямала мінулых радасцей сустрэч з сапраўднай паэзіяй.