Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Ды што гэта — песня?

Я падняўся i сеў.

Нямецкая песня ўстае за гарой, куды пайшлі адгэтуль шэрагі аўсяных домікаў. Песню спяваюць дзяўчаты, якім памагае гармонік.

— Весела сцервам, — праз зубы гаворыць Мікола.

Ён таксама падняўся, сядзіць на снапах. I Калодка спыніўся жаваць. Мы не гаворым больш, думаем кожны сваё.

Гэтую песню мы чулі не раз. Вельмі часта ў ёй паўтараецца слова Эрыка — дзявочае імя. Больш у песні я разумею няшмат. Ды мне хапае таго, што ўжо ад музыкітолькі я ўспамінаю іншую Эрыку — нашу…

…Шкляны завод. Вялікі комін, чорны подых якога здаваўся мне подыхам нашых збалелых грудзей. Вялізныя, чорныя гурбы вуголля. Ад ранку да цямна мы адчуваем яго скрыгатанне пад нашымі лапатамі, чуем грукат яго аб жалеза пустых ваганетак.

A паблізу ад нас сядзіць дзяўчынка. Злажыўшы на каленях руку i ўспёршыся на ix дзіцячым вострым падбародкам, яна глядзіць на нас, не зводзячы вачэй. Так глядзела i ўчора, i пазаўчора… Па некалькі разоў на дзень з-за чорнай горбы вуголля, дзе домікі рабочага пасёлка, чуваць жаночы голас: «Эры-ка-а!» I калі гэты покліч паўторыцца некалькі разоў, дзяўчынка паволі, відаць, неахвотна ўстае i ідзе. Пасля прыходзіць зноў i зноў глядзіць. Нястомна, моўчкі…

Комін, вуголле, ваганеткі — усё засталося далёка на захадзе. Навокал іржышча, домікі бабак. Над намі — ціхі, азораны акіян. Я міжвольна — ад думак пра тую дзяўчынку — падцягваю стомленыя ногі і, паклаўшы на сагнутыя калені рукі, апускаю на ix галаву. A дзяўчынка стаіць у вачах як жывая, як тут. Столькі болю i столькі надзеі ў яе не па ўзросту сталых вачах. I я чытаю ў ix, як i тады, адно бязмоўнае пытанне: «Ці праўда гэта, што ты — мой найлепшы друг?..»

«Ты мой найлепшы друг!..» Гэтак казаў нам немец Карл, стары рабочы. Разам з ім мы, Мікола i я, разладоўвалі акумулятары без рукавіц i разам з ім апарылі кіслатою рукі. Абураны, Карл крычаў на ўвесь цэх, паказваючы рукі інжынеру. Яны былі знізу мазольныя, зверху — худыя, як рукі нашых бацькоў. А «гер інжэнір», верны слуга сваіх гаспадароў, усміхаўся. «Та-ак, — сказаў ён, — цяпер табе можна, бадай, i рукавіцы выдаць…» I горш за ўсё, што разам з інжынерам смяяліся тады i тры іншыя немцы, падлеткі, якім на гэты раз пашанцавала не апарьщь рук. Не смяяліся толькі Мікола i я. Пасля Мікола нават пачаў — больш жэстамі, чым нямецкаю мовай, — тлумачыць юнакам, што ўсё гэта зусім не смешна. А Карл — бязвусы, маўклівы стары ў сініх штоніках, палатаных да апошняй магчымасці, з лустачкай хлеба ў кішэні таксама палатанай курткі,— Карл падышоў да Міколы, падаў яму руку, сказаў: «Ты — мой найлепшы друг!»

У Карла мы i спыталіся потым, чаго так дзіўна глядзіць на нас каторы дзень малая Эрыка. Азірнуўшыся навокал, стары ледзь не шэптам пачаў: «Вам я скажу. Бацька яе, рабочы Віллі Кляйн, быў камуніст. Цэлая група камуністаў была на гэтым заводзе. Пасля ix забралі ў канцлагер, нешта перад вайной. У гэтым коміне быў замураваны архіў. Дзяўчынка ведае, што вы з Pacii, i яна… Але ціха! Давайце працаваць», — закончыў ён i зноў узяўся за лапату. Мы азірнуліся. Нікога не было, нават фашысцкага ценю, — чаго ён спалохаўся? Карл зразумеў наша здзіўленне, выпрастаўся ад вуголля i, успёршыся на цяжкую лапату, з добрай усмешкай сказаў: «Вораг чуе». Такія плакаты віселі навокал, i так ix вытлумачыў па-свойму чалавек, што ў нас убачыў сяброў…

— Шкада малое, — азваўся раптам Мікола задумана, ціха.

— Вядома, — сказаў я адразу, нібы пра Эрыку не толькі ўспамінаў, a гаварыў уголас. А потым, схамянуўшыся, спытаў: — Karo шкада?

— Kaгo ж?.. Вярнулася недзе з хлебам, хадзіла па лесе i кукавала. А можа, i плакала… Эх!..

Хвіліну мы маўчым.

I побач з чорнымі вачыма Эрыкі ўстаюць перада мной заплаканыя вочы Ядзі. Замучанае польскае дзіця, з кавалкам хлеба, украдзеным у гаспадара, ходзіць, можа, па лесе, углядаецца ў цемру i ціха кукуе. Цяпер ужо няма для нас сумнення ў тым, што гэта яшчэ ўсё Нямеччына. I дзяўчынку прывезлі сюды, як прывозяць усіх, у няволю. I яна недзе плача, бо родныя людзі, якіх яна не бачыла даўно, па якіх так збалела душа, ашукалі яе. Хацелася так многа ім сказаць, пра многае спытацца, а яны пайшлі… А можа, не ўдалося ёй украсці хлеба: заўважылі — ці скупая, крыклівая фрау, ці сам пануры, з вялікай, як чайнік, люлькай «гросбаўэр» — прускі кулак. I дзе яна цяпер, што думае, які цяжар нясе на сэрцы?..

— Мне здалося адразу, — сказаў я Міколе, — што ты не пра гэту…

— Усё як усё, — перапыніў мяне Калодка, — а хлеба, хлопцы, больш за ўсё шкада. А то нажэрліся мы гэтай бручкі, як каровы, i ўсё роўна што i не еў чалавек. Як той казаў — абедаў, а жывот не ведаў. А хлеб — усё ж такі хлеб. Каб прынесла…

— Жы-вё-лі-на, — павольна, ціха, але выразна прасіпеў Мікола.

— Ты пра каго? — здзівіўся Калодка.

— Пра цябе.

— Дык гэта я для цябе — жывёліна?

— Ты.

— Дык ты за гэта, кал i хочаш… ты…

Калодка ўстаў.

Наступіла трывожная паўза.

Мікола маўчыць.

I мне здаецца, што нехта нябачны выцягнуў з гранаты кальцо, вялікі палец той самай рукі паволі адпускае скабу, пасля чаго адстукае некалькі самых даўжэйшых секунд — i наступіць развязка…

Калодка гэта зразумеў.

— Хлопчыкі…— ціха сказаў ён. — Ды хлопчыкі, што вы?.. Дык я ж да самага Брэста цярпеціму! Што вы?.. Я проста жартаваў. Я разумею ўсё. У мяне ж ёсць таксама дачушка. Алеся…

У паўцемры, хоць блізка стаім, я невыразна бачу Міколаў твар. Ды ён жа, гэты твар, так добра мне вядомы. З-пад заўсёды прыхмураных чорных брывей цяпер глядзяць на Калодку Міколавы вочы, напэўна, ужо з іскрынкамі добрага смеху.

— Ну, вось бачыш, — гаворыць Мікола.

I я падхопліваю яго пачуццё.

— Ды што ты, Сцёпа, — кажу я, — няўжо ты падумаў: «пакінуць»?! Ты толькі гэтак не ный. I так ногі не служаць, а ты яшчэ павіс на ix…

— A ў цябе ж адны боты пудоў ca тры, — у тон мне гаворыць Мікола.

Мы смяёмся. Не толькі Мікола i я.

— Ды няхай бы вы, хлопцы, — рагоча Калодка, — былі здаровенькія, ну вас!..

I мы пайшлі.

На ўсход — на сваю Зараніцу.

1941–1951

МОЙ ЗЯМЛЯК

1

Вясной, як толькі сыходзілі крыгі, амаль кожны дзень можна было бачыць, як ён ідзе на раку ці вяртаецца з ракі дахаты. Вудачкі, вуды, начныя шнуры, венцер, восці, сачок — уся гэтая рыбацкая снасць пушчалася ў ход. Зрэбная торба была заўсёды мокрая і поўная. Калі часам не хапала рыбы — на спод торбы ішла трава, а дробнарыбіца зайздросна прыкрывалася зеленаватымі, лычастымі шчупакамі, паласатымі акунямі, язямі… І заўсёды наверх ганарыста тырчаў хвост найбольшай у той дзень «штукі». Да пояса мокры, цяжкай мядзведжай хадой ён чмакаў па залітым лузе, а следам за ім асцярожна хляпала хітранькая сучка.

— Вудзіць дык вудзіш, а вячэраць хрэн будзеш? — спатыкаў яго нехта з суседзяў.

— Сёння, браце, шчупачка ганяў па лузе, — спакойна адказваў ён. — Ніяк, ліха яму! Трэба будзе яшчэ заўтра падысці. Дваццаць чатыры фунты!

— Ха-ха-ха! — рагатаў сусед. — А ты, брат, і зважыў яго, не злавіўшы?

Верная сучка нездаволена вурчала, як сцянны гадзіннік перад боем, а потым злосна брахала — гаў! гаў!..

— Мушка, цыц! — суцішаў яе гаспадар. Мушка вінавата спушчала мутныя вочы і бахкала мокрым хвастом на яго таксама мокрай зрэбнай калашыне.

А ён зусім спакойна пачынаў пра другое.

Ён ніколі не стараўся ўпэўніць іншых у тым, што кажа праўду. Кожны, хто знаў Паўлюка, ведаў, што дзядзька гэты — манюка.

«Ах ты, Паўлюк, што ж ты маніш!» — сарамацілі ў нашай вёсцы лгуноў.

Аднак Паўлюкова мана была адменнай ад простай маны.

Ніхто не ўмеў так «марозіць». І тады, калі звычайнай балбатнёй пагарджалі, — Паўлюк за сваю бескарысную, мастацкую ману быў вядомы далёка. Былі выпадкі, калі яго ноччу, толькі па голасе, пазнавалі ў пятай — дзесятай вёсцы.

Поделиться с друзьями: