Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

Недасек засмяяўся.

— А чаму т-ты д-думаеш, ён цябе не пазнаў бы? Н-начальніцкае вока зоркае, — зноў падміргнуў ён на Сцяпанавіча. — Яно, б-брат, б-бачыць, як рэнтген.

Унурыўшыся над травой, Сцяпанавіч жаваў сухую сцяблінку і маўчаў.

— Мой начальнік, — сказаў Санька, — каго, брат, бачыць не хацеў, таго ніколі і не бачыў.

Са збітай на патыліцу кепачкай, падпёршы далонню поўную, румяную шчаку з рыжавата-залацістай шчэццю, Недасек глядзеў на Сцяпанавіча, зморшчаны не то ад сонца, не то яшчэ і ад бяскрыўднай хітрасці, і ўсё, здаецца, падміргваў.

— Вось т-там, Сцяпанавіч, н-начальнік! — сказаў ён. — П-паслухай, б-брат, д-ды п-павучыся, як к-ка-мандаваць. А то т-ты ў нас Фамут, д-ды н-не зусім яшчэ Фамут.

Сцяпанавіч паглядзеў на заіку, пасля на траву, і твар яго пачаў налівацца крывёй.

— Па кумпале хочаш? — спытаўся, падняўшы вочы.

— Х-хто — я?

— А хто ж — я?

— Б-бясплатна?

Васіль глядзеў на яго, усё таксама падпёршы рукой шчаку, весела зморшчаны, нібы ад сонца.

— Плявузгаць можна, ды толькі ў меру, — сказаў Сцяпанавіч. — Другі табе паказаў бы за хамута…

Санька падняўся і сеў.

— Ды не хамут, Сцяпанавіч, — Фамут! — сказаў ён, нібы просячы.

— А што за розніца: усё роўна хам. Мы разбіраемся, не вельмі заступайся.

— Ну, гэта ты, Сцяпанавіч, хапіў, брат, цераз край. Дык ён жа табе пра Фамута, пра майго начальніка ўспомніў.

Сцяпанавіч паглядзеў на Саньку, на траву, зноў на Сапьку, і на твары яго, яшчэ ўсё чырвоным, паказалася ледзь прыкметная ўсмешка давер'я.

— Бачыш, — усцешыўся Санька, злавіўшы гэтую ўсмешку. — А ты — адразу па кумпале.

Хлопец не вытрымаў — зарагатаў, зірнуўшы на румянатвары, смешна прыкрыты кепачкай Недасекаў «кумпал».

— Ану вас! Ха, ха, ха!..

Васіль усё глядзеў, як і раней, успёршыся на руку непаголенай шчакой.

— Т-ты, раскажы яму, Б-будай. Нях-хай паслухае пра Фамута. Н-начальнікам к-карысна.

— Што, Сцяпанавіч, расказаць?

— Ну, чорт з вамі, расказвай.

— А мо нецікава?

— Расказвай, — яшчэ раз дазволіў Сцяпанавіч. — Усё роўна няма чаго рабіць.

Санька лёг на жывот і, па-свойму, раней шмат-абяцаюча, усміхнуўся.

— Ну што ж, — пачаў ён, — начальнік мой быў — не звычайны начальнік. Кажуць, што ў разумных — вялікі лоб. У яго быў лоб найбольшы, можна сказаць — суцэльны: ад брывей да патыліцы. А розуму… Ды што!.. Пустое нібы слова — Фамут, можа, не вельмі хто і чуў, каб ён так хамут выгаворваў, а вось, брат, як надзелі неяк на гэтую галаву імя Фамут, дык і здымаць нікому не хочацца. У міністэрстве быў — Фамут, і скінулі — Фамут, і зноў пасадзілі — Фамут…

I вось сядзіць ён за сталом — ніколі нават не міргне, як нейкі бог. Адзін толькі раз за дзевяць месяцаў трапіў я ў ягоны кабінет, дый то праз Клавіну памылку. Спыніўся я, вядома, на парозе. «Клікалі, Барыс Барысавіч?» Маўчыць. ГІотым бачу — і ён глядзіць на мяне, і губы варушацца, а нічога не чую… Зразумеў я — далёка. Крануўся да стала. Ішоў, ішоў, дабраўся да палавіны дывановай дарожкі, чую: «Па-клічце да мяне сакратара!» Ну, пайшоў я без адпа-чынку назад. Толькі і заўважыў, што стол ягоны, а на стале — чарнільны прыбор. Стол — ну, цэлы, браток Сцяпанавіч, участак, хоць будуйся. А чарнільны прыбор — дзве сіласныя вежы, ды яшчэ на падстаўцы. Драбіны трэба. Узлез, абмачыў, злез, падпісаў паперку, зноў палез… Ну, выйшаў я назад у прыёмную, кажу да Клавы: «Што за камедыя? Кліча. Ідзі». А яно маладзенькае, толькі што працаваць пачало. Пайшла, выходзіць з кабінета — чырвоненькая!.. «Выбачайце, таварыш Будай, гэта я намылілася: паслала вас, а яны мне сказалі толькі перадаць вам, што па Лёньку сёння не ў пяць, а ў без пятнаццаці пяць трэба ехаць». А Лёнька вучыцца ў музыч-най школе. Не ведаю, які там з яго выйдзе Ойстрах, а нехатой ужо і ён не хоча хадзіць. У першым класе. Ну, яшчэ Алачка ў шостым, Жора ў інстытуце, сама… Словам — было каго падвозіць ды вазіць: на рынак, на футбол, да дзевачкі, да хлопчыка, у лечкамісію, да манікюршы, да краўчыхі… Пашану Фамут даваў вялікую — і сабе, і жане, і дзіцёнку па лапцёнку.

— А што т-ты ўсё, — перапыніў Саньку Васіль, — н-нібы п-памінаеш яго: жыў Фамут ды б-быў Фамут? Ён жа ёсць і цяпер.

— Ну, для мяне ён быў,— усміхнуўся Санька. — I больш ён для мяне не будзе. I дзіўна мне, чаго з ім носяцца з месца на месца, нібы гэта нешта такое, што і зносу яму і ніякай замены няма. У адным месцы заваліць работу — яго на другое, там ён рукі пагрэе — яго на трэцяе… Як быццам у начальства толысі і клопату з Фамутом, каб ён не пахудзеў, каб яму без машыпы не жыць… А што гэта ты, Сцяпанавіч, нібыта на мурашніку лёг? Дагоняць хлопцы, нікуды не дзенуцца.

Сцяпанавіч выплюнуў зжаваную сцяблінку і па-свойму важна сказаў:

— Хаця б аварыі не было. Ён памаўчаў, нібы падумаў:

— Ды, зрэшты, я там пакінуў Бусліка замыкаючым. Гэты не падвядзе.

Сцяпанавіч узяў з травы другую сухую сцяблінку і заклапочана пачаў жаваць яе з канца.

— Раб-бота ў д-добрага г-гаспадара заўсёды знойдзецца, — падміргнуў на яго Недасек. — Як у твайго, Б-будай, Фамута. Г-гавары, б-брат, далей.

— Ды тут і гаварыць нямнога, — усміхнуўся Санька. — Калі я, скажам, вазіў начальніка і ўсю яго сям'ю, куды каму ўздумаецца, дык гэта ж я не першы і не апошні на гэтай пасадзе. Мы, як гаворыцца, людзі маленькія, а бензін — ён казённы. I машьгаа таксама казённая, і шафёр на казённай заршіаце. Казну спрадвеку даілі, дык вось і ён, Фамут, прысмактаўся… А на сходах, з трыбуны, глядзі, і сам крычыць аб перажытках капіталізму. Толькі і новага ў яго, што гэты… ну. маскіровачны крык. Зрэшты, я крыку гэтага не чуў: са мною Фамут маўчаў. Сядзе ў кабіну, дык толькі збоку, у профіль яго бачыш. А то ў люстэрка загляну — сядзіць. I хоць ты тысячу з ім кіламетраў праедзеш — адно. Так, здаецца, і крыкнуў бы: «Хто ж з нас каго, таварыш началыіік, ну, хто каго на суд вязе?!»

— А што ты хочаш? — сказаў Сцяпанавіч. — Ашто, калі чалавек не гаваркі? Не ўсім жа балбатаць.

— Пакінь, Сцяпанавіч! Чаму ж ён не маўчыць, калі з другім начальнікам едзе. Асабліва калі той за яго крыху большы. Мне твае гутаркі многа не трэба, — я сваё месца шафёрскае ведаю, — ды толькі ж добрыя людзі з сабакам і то вітаюцца, а то ў машыну ўлазіць — маўчыць, з машыны лезе — маўчыць. Гэта ўжо, брат Сцяпанавіч, не перажыткі капіталізму, — тут мой Фамут бадай што і самога феадалізму чарпануў. Ды, каогул, якія могуць тут быць перажыткі? То ж ні ён, ні бацька ягоны ніколі тым капіталістам і не быў — з парабка выйшаў у людзі. Словам, мы з ім, як у той песні,— ён маўчыць, і я маўчу. Спачатку я. як і належыцца, уранні яму — добры дзень, на развітанні — бывайце здаровы. I што ж, — галавы нават не паверне ў той бок, а недзе зверху, высока прамармыча нешта ў адказ або, вылазячы з машыны, нібы задам адкажа. Спрабаваў я спачатку і гутарку пачынаць. «Надвор'е якое, Барыс Барысавіч». А ён памаўчыць, узважьгць становішча, праверыць яго з усіх бакоў і тады ўжо адкажа: «Так». Нібы мне зарплату выплаціць: ні капеечкі больш. «Дарожка якая, Барыс Барысавіч!» Скажаш вось так дый думаеш: будзе адказ ці не? Адказ сяды-тады бываў. Аднойчы ён нават расшчодрыўся: «Так, дарога добрая», — адмераў мне зарплату з прэміяльнымі. Ну і ўсяго ад быка малака. I маўчым. Добра, калі з кватэры ці на кватэру з работы вязеш — метраў трыста, — а як на дачу едзеш ці ў камандзіроўку?.. Заспяваў бы, здаецца, а то чалавека якога падвёз бы, дык не! — збоку Фамут сядзіць… Ну, і маўчым. Два ідалы ў адной машыне.

— І ўся сям'я маўчыць? — спытаў Сцяпанавіч.

— Яшчэ чаго не хапала. Дзеці — яны як дзеці. Былі б яны, значыцца, як дзеці, каб іх у людскіх руках патрымаў, а то ж, як мая маці кажа, на пупе скуры не чуюць. Пяць мінут яму хады да гэтай самай музычнай школы, а падавай машыну. Сем гадоў смаркачу, а ўжо таксама перажыткі капіталізму. Я ўжо для яго не дзядзя, не Аляксандр Антонавіч, а ты. Ды што хацець! — і мама кажа ты, і Жора — ты… Насядзе з ім поўная машына жорыкаў, і ўсе, як па статуту: «ты», «табе», «цябе не пытаюцца»… Сямейка! Алачка ў шостым класе, пра хлопцаў ужо, ды пры мне, у машыне гаворыць з сяброўкамі, а косы яшчэ ўсё Маня, работніца, заплятае. Ну, а Жорка, дык гэта, брат Сцяпанавіч, наогул элемент. Стары Фамут з начальства ніяк не вырвецца, а малады — з інстытута: жалезабетонны студэнт! Морда — во, кудлы да самых плячэй, і вечна нібыта ён сонны, нібыта не бачыць нікога. Так і чакае, здаецца, пакуль не пачнуць з ім вітацца, шапкі скідаць: «Як здароўечка, Георгі Барысавіч, што загадаеце?» Ляжыць на канапе, чытае і курыць. Пальцы культурныя, а папяроса — яна, вядома, цяжкая, — бах і звалілася на паркет. І што ж ты думаеш, — будзе ляжаць і дзерціся на ўсю кватэру: «Ма-ня! Ма-н-ня!!» — пакуль тая пліту не пакіне ды не прыйдзе падаць. А Мані гэтай — гадоў за пяцьдзесят, і згорбілася ўжо, і псіхіка ў яе такая, што якраз для Фамута, — маўчыць ды тупае круглыя суткі. Накорміць усіх, закалыша, тады ўжо бярэ на раменьчык Букеціка — белы сабачка такі для пацехі — і тупае з ім па двары. Праходачка! Усім, як мая маці кажа, трэба правільны пішчаварэнік.

— Ан-ну цяб-бе! — зарагатаў Недасек. Ён павярнуўся з бока на жывот і праз момант смяяўся, трасучы плячыма і нібы клюючы сваім востранькім носам траву, а потым зірнуў на Саньку, на Сцяпана-віча і падміргнуў: — Т-таб-б-бе б, начальнік, т-такую жытуху, га?

Сцяпанавіч, таксама трохі разлагодзіўшы твар, не адказаў, а толькі, гледзячы на Саньку, хмыкнуў:

— Гм!..

— Вось табс і «гм», — усміхнуўся Санька. — Уздумаў, брат Сцяпанавіч, гэты самы мой Жорка вадзіць машыну. Прыстане, як гразь, — даеш. Ну, раз даў баранку, другі… Справа, як бачыш, не хітрая — круціць. Абы дарога была шырокая ды пустая. А раз на дачу вёз яго, вясной, пасля экзаменаў. Ну, сеў ён за руль, вядзе, пакурвае, — увесь такі факстроцісты. А спераду, бачу, стаяць тры самазвалы. «Спыніцеся, Георгі Барысавіч, станьце калоне ў хвост». Бо спераду, насустрач нам, яшчэ адзін МАЗ ідзе. «Праскочу, — кажа, — не вучы». Ужо і баранку ў яго не возь-меш… Ірвануў ён уздоўж калоны, а пасля — управа. Ад сустрэчнай уцяклі, але капот усё ж такі аб крайні МАЗ прыцёр на павароце. Вылез я, вылез нават і ён. Ужо не гаварыць — па мордзе пляснуць хочацца. Умяціна — во! «Ну, што, — кажу, — га? А што, каб я ўзяў цяпер ды вам па радыятары?» I паказваю яму — вось так! — пяцярню. Маўчыць. Што ты будзеш з паршыўцам рабіць, — астыў я трохі, падкляпаў капот — паехалі.

— А сам на дачы таксама? — спытаў Сцяпанавіч.

— Сам на службе: зарплату адседжвае. А мне тым часам думай, як апраўдвацца будзеш. Еду ў горад і ўжо на ўсё гатоў. Ідзіце вы, думаю, туды, куды па розум не ходзяць, што мне — свет завязаны вамі? Добра дык добра, а не, дык бывайце здаровы. Ніякай хітрасці, Сцяпанавіч, не прыдумаў дый не прыдумваў. Еду.

А ён, Фамут мой, звычайна, як толькі сваё да мінутачкі адсядзіць за сталом, выйдзе на сходкі пад'езда, стане і пазірае цераз вуліцу, на ўзроўні магазіннай шыльды. Ну, а мая задача — пад'ехаць у самы час, як заўсёды, машыну Фамуту да ног і дзверцы раз! — калі ласка. Яму толькі б вочы ўніз ці ўбок павярнуць, і заўтра мне — па ўласнаму, значыцца, жаданню, згодна паданай заяве… Сеў ён, а я нібы тэрмометр яму пад паху: «Пагодка якая, Барыс Бары-савіч, га?» Памаўчаў ён, як належыцца, а потым адказвае: «Так». Ну, думаю, трыццаць шэсць і чатыры дзесятых — нармальна.

Поделиться с друзьями: