Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
За гэтым — у цеснай сувязі — другі ўспамін, другі вобраз. Друг мой прыехаў рэдкім i чаканым госцем ажно з Урала. Ён хадзіў ca мной па ўсіх тэатрах i музеях, аглядаў новы горад, быў задаволены, шчыра здзіўляўся. А потым гэты не літаратар, a інжынер, закаханы ў сваю энергетыку рабацяга, сказаў:
«Давай, брат, сёння нікуды не пойдзем, а сядзем ды пачытаем Чэхава».
I мы чыталі, удвух, пры настольнай лямпе, у вельмі ж нейкім утульным паўзмроку пустога пакоя. Узялі з паліцы першы, які трапіў пад руку, том, зачапіліся за першае апавяданне… I як жа нам было добра! Як ён пахарашэў, раскрыўся для мяне яшчэ адным кутком свае душы, мой малады далёкі друг!..
Чэхава нельга начытацца.
Я, напрыклад, чытаю-перачытваю яго вось ужо хутка траццаць год. Тэрмін, здаецца, зусім дастатковы для самай грунтоўнай праверкі пачуццяў.
Спачатку, у давераснёўскіх умовах, пошукі ягоных кніг часта нагадвалі нялёгкі хлеб следапыта. Тройчы ўздымалася хваля вялікай удачы: у трыццаць другім годзе, на пачагку знаёмства, у трыццаць восьмым, пра што я ўжо таксама гаварыў, i трэці раз, у дні вайны, калі я ўпершыню сустрэўся з цудоўнымі пісьмамі Чэхава — брату Сашу i Горкаму.
Старажылы Мінска, сябры кнігі, памятаюць, як увосені сорак чацвёртага года на жудасных руінах вызваленага горада-партызана з'явіўся першы вішнёвы томік гюўнага падпіснога Збору твораў Чэхава — яшчэ адно прыгожае сведчанне нашай непераможнасці.
Вось тады я наіўна падумаў, што прачытаю нарэшце Антона Паўлавіча ўсяго…
На працягу васьмі наступных гадоў былі прачытаны, па часу ix выхаду, усе дваццаць тамоў. А яшчэ праз два гады я меў гонар рыхтаваць да выдання «Выбраныя творы» Чэхава на беларускай мове.
Дзве рэчы ўразілі мяне тады, здаецда, з новай сілай.
Аповесдь «У яры» — велічная карціна жыцця рускай вёскі ў эпоху станаўлення капіталізму, рэдкаснай сілы згустак, за рад высокай паэзіі,— аповесць гэтая, калі я пераклаў i перапісаў яе на машынцы, заняла… толькі 49 старонак!..
I другое: рэдагуючы пераклады сяброў i двойчы на працягу паўгода чытаючы карэктуру, я канчаткова пераканаўся, што Чэхава начытацца — нельга. Ён вечна новы i новы, не разгаданы да канца.
Нельга тяксама i сказаць пра яго адразу ўсё, што хацеў бы i мог бы сказаць.
Гэтым разам мне радасна было расказачь пра пачатак мае закаханасці — з першага позірку i назаўсёды.
1959
НА ЎСІХ МОВАХ
Ляцім над акіянам. Дзесяць тысяч метраў.
Уверсе — блакіт, унізе — цьмяна-попельныя хмары. ІІаміж блакітам i хмарамі — ззаду за намі — вячэрняя зара. Чорнае крыло самалёта. Успамінаецца Рэрых.
Ноч. Непраглядная бездань за акном. Толькі нашы адлюстраванні на шыбе.
Пасля — звястунка раніцы — адзінокая зорачка. Зноў рэрыхаўская зара, ужо з усходу. Зноў чорны меч — крыло. Унізе — зноў шэры насціл хмар, пад якімі яшчэ ўсё акіян. Меч, бліжэй ад акна, спакваля пачынае пабліскваць. Зару замурзваюць воблакі.
Светла-попельны колер хмар пад намі нагадвае то густы шарош на вадзе, то нядаўна астрыжаную аўчыну.
Зара разгараецца.
Стала ўтварацца вялізная ракавіна — з неба ўверсе i мармуровых хмар пад намі.
Сонца!
У падвясной калысцы прачнуўся чарнавокі французік і, з валасатай галоўкай на маміным плячы, паплыў па праходзе над галовамі пасажыраў. Чорныя вочкі ўсміхаюцца…
I хочацца на ўсіх мовах адразу сказаць яму:
— Добрай раніцы!
1960
НЕ ЗНІКАЙ
Яны не могуць нацешыцца адна адной — дачка i маці.
Не бачыліся тры гады… Не — больш за тысячу дзён i начэй. Роўна столькі, колькі ix горад быў пад ворагам. Ваенны год на службе лічыцца за тры. Салдату. Дзецям i маці, якія ў той час былі разлучаны, трэба лічыць, прынамсі, яшчэ раз утрая. Час чакання, тугі, невядомасці…
І вось яны разам. Яшчэ ўсё худыя Зініны ручкі — на маміных плячах, a носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую мамину шчаку.
Можа, залішне гэтых пястотаў, можа, маці дарэмна штодня адзявае малую сама? Бо Зіна ж вырасла за гэты час на першакласніцу.
— Ой, успомніла я, успомніла, мама!..
— Што? Ды не вісні ты, стой сабе хораша. Што ж ты ўспомніла?
— Яшчэ калі цябе не было, калі ты была ў э-ва-ку-а-цы-і… Бачыш, я ўжо гэтае слова адразу кажу! Кал i мы толькі з бабуляй жылі. Кал i яшчэ ў Мінску былі фашысты… Мама! Ну, мама!..
— Што? Што, золатка мае?
— А гэта ва ўсіх мам i ўсіх дачок вочы такія самыя?
— Ну, не заўсёды.
— Дык чаму ж у нас з табой такія самыя сінія?
— Гавары ты, дачушка, адно. Ісці ўжо трэба, а ты… І я цябе люблю. Ну добра, хопіць. Дык што ж ты сніла, калі мяне не было?
— Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа! Але адзін раз так: здаецца, я цябе бачу… Здалёк, не блізка бачу. Але ведаю, што гэта — ты. Як толькі ты ідзеш — i я іду. Як толькі я пабягу да цябе — i ты бяжыш. А потым я крыкну: «Ма-ма!..» І ты адразу знікаеш… Ой, а слёзы твае так казычуцца, — я зараз чыхну… А можа, я не адзін раз так сніла, а многа?.. Ну, мама!..
Яны не бачыліся многа-многа год.
1960
ЗОРКА НА СПРАЖЦЫ
Двор абгароджаны высачэзнымі сценамі трох дамоў. Для дарослых яны — нроста пяціпавярховыя. А паспрабуйце зірнуць на іх знізу, ад саменькай зямлі!..
Для дарослых адкрыта дарога і ў той пад'езд, праз які выходзяць на адну вуліцу, і ў тыя вароты, праз якія сюды заходзяць з другой вуліцы машыны. А малым — ну, тым малым, што гуляюць ужо без бабулі ці мамы — адным на вуліцу з двара выходзіць забаронена.
Праўда, і тут, на іхнім двары, вельмі многа цікавага. I гаражы, і дрэвы, і гурбы пяску каля плота, і два сабакі: Лайка з чырвонага дома і Шарык — таго Алёшкі, што Гарыкаў старэйшы брат і называецца Другагоднік.
Ды што ж, калі час цяпер такі, што ўжо не лета, і ўжо не восень, і яшчэ не зіма. I ў пяску ўжо не пагуляеш, і лістоў, нават жоўтых, на дрэвах няма, і снег ніяк не ідзе.
А самае найгоршае… Не, гэта самае найлепшае!.. Словам — гэта музыка, што чуецца адтуль, дзе за высачэзнымі сценамі трох дамоў ёсць плошча і помнік, а на плошчы стаяць або ходзяць салдаты. Гэта — ваенны аркестр, і ён рыхтуецца да кастрычніцкага нарада.