Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
I таму я, ужо выпісаны, ідучыдахаты, з асаблівым, шмат маладзейшым за мяне хваляваннем пастукаў у дзверы яе кабінета.
Ганя была адна, і я захваляваўся яшчэ больш… Здавалася — тут і скажу ёй штосьці сапраўднае, штосьці ад тых маіх думак…
— Вось бачыце, Павел Міхайлавіч, як ўсё добра? Як я рада за вас! — гаварыла яна, падаючы мне сваю вузкую моцную руку. I звычайныя словы яе былі, як заўсёды, сагрэты шчырасцю чорных, вялікіх вачэй і шырокай усмешкі.
Я ўжо гатовы быў пачаць… Ну, з самых простых слоў, як і яна, ды тут пачуўся стук у дзверы.
— Прашу!
Яны адчыніліся. Іх адчьгаіла цётка Лена, пажы лая нянька; па-свойму ціха і спрытна прапусціла на-перад каляску, сама адступіўшы за дзверы, на калідор.
На калясцы — адна, левай рукою калываючы рычажок — у кабінет уехала тая румяпая зноў, зноў рагатушка… без ног і правай рукі.
У бальніцу мяне прывезлі месяцы два ці больш пасля яе. Тады ўжо — бо і нашы і іхнія дзверы былі адчьгаены на калідор — мы часта чулі яе вясёлы, звонкі голас і сакавіты, здаецца, нават румяны смех. Гэтыя голас і смех прымалі самы звычайны, па-маладому бесклапотны ўдзел у дзявочых, не вельмі глыбокіх размовах. I гэта яшчэ больш, да немай і глыбокай жудасці падкрэслівала ўсю яе трагедыю.
— Ганна Пятроўна, добры вам дзянёк! — звонка прывіталася дляўчына. — Я на хвіліначку да вас. Каб толькі развітацца… і сказаць…
Левай рукою, яшчэ ўсё не вельмі спрытна, яна схапіла і сціснула правую Ганіну далонь — вузкую, моцную і бязлітасна добрую руку хірурга, вышэй, пад беллю халата памечаную пяцізначным лагерным ну-марам. I ў той жа момант, і для самой сябе, відаць, нечакана прыпала да рукі губамі і слязьмі…
Тут была цэлая бездань маладога, няўцешнага гора; тут было шмат, адразу вельмі шмат пачуццяў — тых, з якімі адгэтуль выходзілі многія…
Усё — не так!.. Тут было тое, што я ўбачыў на вяку сваім унершышо… У нашым свеце так цалуюць толькі рукі маці.
Уражаная Ганя — наша высокая, строгая Ганна Пятроўна — прысела, прыкленчыла побач з каляскай і парывіста абняла рагатушку.
У гэты момант я якраз адварочваўся да акна.
— Галубка… любая… Доктар!.. Вы мне вярнулі жыццё… Каб не вы…
— Ну, не трэба… Ну, ціха… Ну, вось і не трэба… Потым зашамацелі шыны каляскі. Гэта — амаль нячутна. Затое ў дзвярах каляска стукнула залінгае моцна. Зачыніліся, нібы ўздыхнуўшы, дзверы. Ганя лёгка зайшла за свой стол і прысела на крэсле.
А я не мог адразу адарвацца ад акна. Хоць за ім была проста восень, трохі дрэваў з апошнім лісцём і нізенькі зялёны плот, за якім — проста вуліца…
1961
ПАД ГОМАН ВОГНІШЧА
ЗВАНОЧКІ
Спачатку бывае разлука, сяды-тады намёкі ў пісьмах, асабліва бліжэй да вясны, ну, а потым нарэшце сустрэча. Вельмі грунтоўны, урачысты прагляд і ўсебаковае абмеркаванне блёснаў, жылак, кручкоў; нарыхтоўка прадуктаў і неабходных для юшкі спецыяў; перааблачэнне ў вопратку, што зробіць нас значна бліжэйшымі да прыроды… I вось — выходзім. З цэлымі калчанамі рознакаліберных, складных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вельмі сур'ёзныя, нават важныя і заўсёды, вядома, з салодкай, амаль дзіцячай надзеяй у сэрцы…
Было ў маёй вёсцы калісьці такое, што самы, здаецца, неадпаведны для гэтай справы чалавек, падсухі і злосны бацька вялікай, беднай і працавітай сям'і, зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі. Хоць бы ўжо, на добры лад, шчупацкімі, а то возьме, як блазен, два дубцы, баначку чарвякоў, некалькі вараных бульбін ці лусту нячэрствага хлеба і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Рыбы тае, вядома, мала хто бачыў, а вось як ён, дзядзька Ры-гор, апраўдваўся — старэйшыя памятаюць і сёння. Нават не толькі старэйшыя, але і ўсе рыбакі нашай вёскі гадоў ужо з трыццаць пацяшаюцца пры няўдачы:
— Не інцярэсна, як злапаеш, інцярэсна, як бяроцца!..
Так пацяшаюць сябе, зразумела, у канцы рыбалкі. Ну, а спачатку…
Ды, зрэшты, бліжэй да справы.
Пагодлівым чэрвеньскім адвячоркам, на старым рэйсавым кацеры «Партызан», прайшлі мы кіламетраў з трыццаць па Бярозе, уверх ад Бабруйска, і ка пітаны высадзілі нас на дзікім беразе — па нашай просьбе.
Тут яно, як казаў у дарозе Андрэй, і пачнецца.
Аднак сцямнела нам і напуста і вельмі хутка. Не толькі не злавіўшы нічога, але і не наляпаўшыся ў ахвоту блясной, мы ўспомнілі пра начлег. Усё — наперадзе!.. Пайшлі па росным лузе ў недалёкі лес. Неўзабаве весела гарэў сушняк, сквірчала і капала на ражончыках сала, была чарка і добрая гутарка, на ўзводзе той мужчынскай шчырасці, што бывае нячаста, хутчэй за ўсё — пад натхненнем… Потым Андрэй мой захроп, а я пачаў дзяжурыць.
Над лесам — поўны, таямнічы месяц. Смейцеся, калі смешна, а мне заўсёды хочацца спяваць, калі гляджу на месяц у самоце — я і ён… Цяпер я нават сігналю яму агнём. I вогнішча маё трашчыць жывым сасновым трэскам. Падкінеш галіну, другую, полымя нападзе на ігліцу, і шум ягонай прагнасці адразу нагадвае грукат далёкага грому. За цэнтрам свету — за вогнішчам — чуваць навокал іншыя гукі жыцця. На дальніх подступах бездапаможна ныюць камары — амаль што не чутно. Аднастайна, па-графаманску назойліва торгае драч. Самаздаволена, перакормлена крэкчуць жабы. Звечара за ракою даволі доўга чуваць было натужлівае, з перапынкамі, рохканне аўтамабільнага матора: грузавік змагаўся недзе з гразкаю лагчынай. Пасля, апоўначы, па рацэ прайшоў апошні параход, нястомна, мерна працуючы пліцамі, над самым берагам ведучы вясёлы пункцір аконных агеньчыкаў, якім таксама не спіцца…
Не спалася мне, прызнацца, трохі і ад таго, што я неяк дзіўна, бескантрольна пабойваўся, што і лес, чаго добрага, можа загарэцца, калі пакінуць вогнішча адно, што і надысці хто-небудзь можа на сонных ды насмяяцца… А больш дык не спаў я таму, што думаў.
Не глыбока. Я і наогул не ведаю, калі гэта іменна думкі бываюць глыбокія. Проста ўспаміналася тое самае не ўпершыню. Як гэта некаторыя кажуць: «Давай пагуляем у карты або хоць да Алеся сходзім, пабалакаем — усё час пройдзе хутчэй…» Ая вось канчаю чацвёрты дзесятак і ўсё адчуваю, што час ідзе, што ён бяжыць бязлітасна хутка. I страшнавата ўжо бывас, і шкада, што ўбачана і зроблена так мала!.. I хочацца спяваць пад ціхім, чыстым небам, у самоце. Хутчэй за ўсё — тую простую і глыбокую, як і само жыццё, песню пра адзіноту на крамяністым шляху…
На Бярозу пайшлі мы, вядома, да сонца.
Над лесам — той самы месяц, толькі збялелы, Па роснай траве, ад лесу — цёмная сцежка нашага следу. Барвяны вялізны круг сонца за дрэвамі. Прыгожая, ласкавая — і верыцца, што пе скупая, — рэчка…
Ды тут, як кажуць, жьшдё ўнесла папраўку ў наш паэтычны, амаль малітоўны настрой. Дзікую, вар варскую папраўку! Чортведама адкуль узяўшыся, спачатку пачулася тахканне матора, а потым глухія падводныя выбухі. Які там спінінг цяпер і які там настрой!.. Калі яны, гады, — шэсць чалавек на службовым кацеры з цынічнай тут назвай «Прагрэс», — параўняліся з намі, мы пачалі гаворку… Ды што ж, у нас было адно толькі снравядлівае грамадзянскае абурэнне, а ў браканьераў — грубая сіла, сучасная тэхніка і поўная, вызваленая ад усякіх там маральных тонкасцей, недасягальнасць на шырокай, глыбокай вадзе. Гыркануўшы нам напаследак штосьці накшталт «вось стаіце, дык стойце!», яны тут жа, за паваротам, вухнулі новы зарад. I далей… I зноў… Хочаш цяпер — ідзі ўгору, хочаш — уніз па плыні: шчасце будзе адно.
Так мы і прахадзілі да паўдня, злавіўшы на двух адну рыбіну.
Юшка, аднак, была. Гарэла сапраўднае вогнішча, на гаку, ствараючы ўражанне ўдачы, пахла смажанай цыбуляй, гарачым салам і, калі добра прынюхацца, нават і рыбай. У салдацкім Андрэевым кацялку, адзін на прасторы, то ныраў, то ўсплываў у кіпені, разам з кавалкамі бульбы, бяльмасты акунёк. У адчаі і смутку мы дапілі сваю «Белавежскую горкую», павесялеўшы, — пакупаліся, і я заснуў. Пад дубам, на густой, халаднаватай і духмянай аўчыне мурагу.