Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

— Ну, што, Сіняя сьвіта налева пашыта, ці схаваўся ты ад мяне і другі раз? — сьмяецца цар.

Сіняя сьвіта перакінуўся ў чалавека і кажа:

— Дазволь, цар, схавацца яшчэ раз.

Цар дазволіў.

Сіняя сьвіта перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Як бегчы, так бегчы, забег у трыдзесятае царства, дзе расьце такі дуб, што карэньні ў зямлі, а вяршыня ў небе. Улез ён на дуб, перакінуўся іголкаю, зашыўся пад кару і сядзіць там. Прыляцела на дуб птушка Нагай, пачула нюхам, што пад карою чалавек сядзіць, ды пытаецца:

— Хто тут ёсьць?

— Я, — кажа Сіняя сьвіта.

— А чаго ты сюды залез?

— Дык вось, узяўся ад цара-чараўніка схавацца, а ніяк не ўдаецца.

— Хочаш, я цябе схаваю?

— Схавай, добрая птушка. Век буду табе дзякаваць.

Птушка Нагай перакінула яго пярынкаю, узяла пад крыло, занесла ў царскі палац і палажыла соннаму цару за пазуху.

Раніцай цар устаў, памыўся, паглядзеў у чараўнічую кнігу і кажа:

— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам, забег у трыдзесятае царства. Ёсьць у тым царстве дуб, што карэньні ў зямлі, а вяршыня ў небе. Забраўся ён за яго кару і сядзіць там, перакінуўшыся іголкаю.

Загадаў цар слугам сьпілаваць дуб, пакалоць на дровы і спаліць.

Слугі так і зрабілі, а Сіняй сьвіты не знайшлі. Прыходзяць і кажуць цару:

— Няма там Сіняй сьвіты.

— Як няма? — усхадзіўся цар. — Ня можа гэтага быць!

— Няма і ўсё, — кажуць слугі.

Выйшаў цар на ганак, пачаў клікаць:

— Сіняя сьвіта налева пашыта, пакажыся!

— Зьбяры, — адказвае Сіняя сьвіта, — сваіх генэралаў, тады пакажуся.

Цар чуе голас Сіняй сьвіты, а ня ведае, адкуль ідзе той голас.

Круціўся ён, круціўся, усюды заглядваў, а Сіняя сьвіта, як вадой разьліўся.

Ну, рабіць няма чаго, сабраў цар сваіх генэралаў. Выйшаў на ганак і зноў кліча:

— Сіняя сьвіта, пакажыся!

— Не, — чуе голас Сіняй сьвіты, — сьпярша пры генэралах адпішы мне палавіну царства, тады пакажуся. Бо ты падманіш — я цябе ведаю!

Як не хацелася цару, а прыйшлося адпісаць палавіну царства. Як толькі пры генэралах паставіў ён на ўказе сваю царскую пячатку, — з-за пазухі яго выпырхнула лёгкая пярынка і стала добрым малайцом.

— Вось і я! — кажа Сіняя сьвіта.

Схапіў ён той указ ды ў кішэню. Перастаў тады цар-чараўнік хованкамі займацца.

Алёнка

Жылі дзед і баба. І была ў іх дачка Алёнка. Ды ніхто з суседзяў не называў яе па імені, а ўсе звалі Крапіўніцай.

— Вунь, — кажуць, — Крапіўніца сваю Сіўку павяла пасьвіць.

— Вунь Крапіўніца з Лысуном у грыбы пайшла.

Толькі і чуе Алёнка — Крапіўніца ды Крапіўніца…

Прыйшла яна аднойчы дадому з вуліцы і скардзіцца матцы:

— Чаму гэта, мамка, ніхто мяне па імені не называе?

Маці ўздыхнула і кажа:

— Таму, дачушка, што ты ў нас адна: няма ў цябе ні братоў, ні сясьцёр. Расьцеш, як тая крапіва пры плоце.

— А дзе-ж мае браты і сёстры?

— Сясьцёр у цябе, — кажа маці, — няма, гэта праўда, а братоў было тры.

— Дзе-ж яны, мамка?

— Хто іх ведае. Як я цябе яшчэ ў калысцы калыхала, паехалі яны ў сьвет зь лютымі Зьмеямі-Цмокамі ваяваць, сабе і людзям шчасьце здабываць. З таго часу і не вярнуліся…

— Дык я пайду, мамка, шукаць іх — не хачу, каб мяне Крапіўніцай называлі!

І як бацька і маці ні адгаварвалі яе, — нічога зрабіць не маглі. Тады маці і кажа:

— Адну цябе я ня пушчу: малая ты яшчэ для такой дарогі. Запрагай Сіўку і едзь. Сіўка наша старая, разумная — яна завязе цябе да братоў. Ды глядзі, нікуды нанач не заяжджай: едзь як дзень, так ноч, пакуль братоў ня знойдзеш.

Запрэгла Алёнка Сіўку, узяла хлеба на дарогу і паехала. Выехала за вёску, бачыць — бяжыць за возам і стары іх сабака Лысун. Хацела Алёнка назад яго прагнаць, ды перадумала: няхай бяжыць — весялей будзе ў дарозе.

Ехала яна, ехала — прыехала да перакрыжаваньня дарог. Сіўка спынілася, назад паглядае. Алёнка пытаецца ў яе:

Заржы, заржы, кабыліца, Скажы, скажы мне, Сівіца: На якую дарогу цябе кіраваць, Дзе мне родных брацейкаў шукаць?

Тут Сіўка галаву ўзьняла, заржала, на левую дарогу паказала.

Алёнка пусьціла яе па левай дарозе.

Едзе яна чыстымі палямі, едзе цёмнымі барамі. Прыехала на сутоньні (зьмярканьні) ў вялікую пушчу. Бачыць — стаіць у пушчы пры дарозе хатка. Толькі Алёнка даехала да хаткі, як выбегла адтуль нейкая гарбатая кабеціна з доўгім носам. Спыніла Алёнку і кажа ёй:

— Куды ты, неразумная, едзеш супраць ночы? Цябе тут ваўкі зьядуць! Заставайся ў мяне — пераначуеш, а заўтра повідну паедзеш.

Пачуў гэта Лысун і зацяўкаў паціху:

Цяў, цяў! Не казала маці Ночак начаваці!.. Цяў, цяў! Не кабета гэта З табой размаўляе, — Ведзьма Бабарыха Злыя думкі мае…

Не паслухала Алёнка Лысуна, засталася начаваць у хатцы.

Распытала ведзьма Бабарыха ў Алёнкі, куды яна едзе. Алёнка ўсё расказала. Ведзьма ад радасьці аж падскочыла: браты Алёнчыны, думае яна, напэўна і ёсьць тыя асілкі, якія ўсю радню яе ізь сьвету зьвялі. Цяпер яна зь імі расправіцца…

Назаўтра ведзьма ўстала, прыбралася, як на кірмаш, а ўсё Алёнчына адзеньне схавала і будзіць яе:

— Уставай, паедзем братоў шукаць!

Устала Алёнка, глядзіць — няма адзеньня…

— Як-жа я паеду? — бядуе Алёнка.

Прынесла ёй ведзьма старыя жабрацкія рызманы.

— На, — кажа, — добра табе будзе і такое адзеньне.

Адзелася Алёнка, пайшла Сіўку запрагаць.

Узяла ведзьма нож і таўкач, села ў палукашак, як пані, а Алёнку за хурмана пасадзіла.

Едуць яны, а Лысун бяжыць збоку ды цяўкае:

Цяў, цяў! Не казала маці Ночак начаваці!.. Цяў, цяў! Ведзьма Бабарыха Паняю сядзіць, На цябе, Алёнка, Гадзінай глядзіць…

Пачула гэта ведзьма Бабарыха, схапіла таўкач і шпурнула ў Лысуна. Лысун заенчыў — перабіла яму ведзьма нагу. Алёнка заплакала:

— Бедны, бедны Лысун, як-жа ты цяпер без нагі будзеш бегчы!..

— Сьціхні, — пагразіла ёй ведзьма, — а то і табе так будзе!

Едуць яны далей, а Лысун не адстае, на трох нагах скача. Даехалі да новага перакрыжаваньня. Сіўка спынілася. Алёнка пытаецца ў яе:

Поделиться с друзьями: