ЖАНРЫ

Дамавiкамерон (на белорусском языке)
Шрифт:

Чаго толькi няма ў тым садзе. Даўгапёрыя грывы пампаснай травы паселi ўздоўж цэнтральнай алеi. А з другога боку прысады, зараснiкi гонкага шапаткога бамбуку, якi адгароджвае сад ад пляжа i марскога ветру. А ў самым цёмным кутку саду, каля сметнiка, сядзiць алейна-зялёны куст - Юдава дрэва, дый навявае нядобрыя думкi. Але тое цёмны кут, а ў самым светлым - ружы, iх шмат, яны розныя: i барвовыя, i крэмавыя, i колеру сырадою. Разы два цi тры на тыдзень Садоўнiк складае з тых ружаў букет, але пра букет крышачку пазней. Над разарыем узвышаюцца магутналiстыя фiнiкавыя пальмы. Калi Садоўнiк акуратна падразае магутныя лiсты, дык пальмавы ствол робiцца падобны да вялiкага ананаса. Можна бясконца захапляцца напалову рукатворным шэдэўрам Садоўнiка, але... Але надыходзiць час, i на сад апускаецца ноч. Садоўнiк iдзе да мора. Ён агаляецца i доўга плавае - змывае стому. Потым ён вяртаецца ў свой дашчаны садовы будан, дзе ўскладае хрумсткую ад крухмалу кашулю, бярэ букет ружаў i крадком падыходзiць да гатэля. Садоўнiк грукае ў шыбу медпункта. Акно адчыняецца, i Садоўнiк падае букет медсястры. На падаконне ён уздымаецца зусiм нячутна. Медсястра зачыняе акно i апускае жалюзi, а толькi тады запальвае святло. Яна ладная ў белым халаце. У яе такiя цёмныя смочкi, што нават праз халат i станiк свецяцца дзве павабныя плямiнкi. Медсястра кладзе букет на стол. Садоўнiк здымае з сябе кашулю i кiдае на падлогу, i ў гэтым руху ўся ягоная страсць. Ён жа для гэтага руху i прасуе кашулю i носiць яе на плечыках аж два кiламетры. Медсястра скiдае халат i здымае станiк. Чорныя смочкi клiчуць Садоўнiка. Ён ужо распрануўся i дапамагае жанчыне выслiзнуць з вузкай спаднiцы. Аголеную медсястру Садоўнiк кладзе на белую вузкую канапу. Жаночыя ногi ўздымаюцца высока ўгору, калi мужчына накрывае грудзьмi тугiя смочкi. Садоўнiк не любiць ноч, таму ў медпункце гарыць святло. Жаночыя рукi кладуцца на клубы Садоўнiка. Непастаўленыя ў ваду ружы напаўняюць пакой садовым водарам. Медсястра ўстае з канапы i ўскладае станiк. Як i большасць жанчын, яна ўскладае спачатку станiк, а потым майткi. Як i ў большасцi жанчын, у яе ёсць муж i дзецi, але толькi ў яе адной ёсць Садоўнiк, якi ўжо апрануўся i трымае пад пахаю пакамечаную кашулю. Медсястра гасiць святло. Садоўнiк нiколi не забывае забраць букет. Сцежкаю, што абсаджана вастраiклаю апунцыяй, ён iдзе да Юдавага дрэва, паўз яго на сметнiк, дзе выкiдае букет. Садоўнiк не любiць ноч, бо ягоны любiмы сад запоўнены адпачывальнiкамi, што ў цукерачным водары алеандры п'юць са слоiкаў кiслае вiно i кiдаюць цыгарэтныя недапалкi ў разарый. Яны абрываюць лаўравiшню, абломваюць галiнкi найстаражытнага дрэўца гiнка, набiваюць пакеты эўкалiптавым лiсцем, а ў паштовыя канверты запiхваюць ружова-жоўтыя пэндзлiкi-мяцёлачкi альбiцыi - яны нiшчаць сад. I ўсё робiцца ўначы, калi Садоўнiк iдзе дадому, трымаючы пад пахаю пакамечаную кашулю i дзеравяныя плечыкi.

А на золку ён будзе вяртацца, i кашуля вiсецьме на плечыках i махацьме рукамi. А кабеты з сталовай знойдуць букет i па адной кветцы паставяць у вазы на сталы адпачывальнiкаў. А той, каму не хопiць ружы, яшчэ i пазайздросцiць астатнiм.

XХV. ЦIКАЎНIК

– Займацца ананiзмам шкодна?

– Затое прыемна.

– Дык шкодна цi не?

– Усё прыемнае - шкодна.

– Жанчына лепш за ананiзм?

– Вядома лепш.

– А займацца з жанчынаю шкодна?

– Небяспечна.

– Гэта iншае.

– Не шкодна.

– А з жанчынаю прыемна?

– Прыемна.

– Вы казалi, што ўсё прыемнае - шкодна. Як быць?

– З жанчынаю небяспечна, а значыць i шкодна.

– Тады i ананiзм такi ж шкодны, як i занятак з жанчынаю?

– Напэўна.

– А як лепш, з жанчынаю цi з мужчынам?

– Як каму.

– А вы спрабавалi з мужчынам?

– Спрабаваў. Не спадабалася.

– А мне варта паспрабаваць?

– Калi дзеля цiкаўнасцi, дык не варта.

– А з жывёлаю прыемна?

– Не спрабаваў.

– Але ёсць такiя, што займаюцца з жывёламi. Вы iх не сустракалi?

– Сустракаў жанчыну, што займалася з сабакам.

– I ёй было прыемна?

– Напэўна, калi яна гэтым займалася.

– А з жывёламi шкодна?

– Небяспечна.

– А вы змаглi б паспрабаваць з жывёлаю?

– Напэўна, не змог бы.

– А чаму?

– Мне нават ад такой думкi робiцца непрыемна.

– Вы натурал?

– Так. I, дарэчы, табе не здаецца, што нашая гутарка чымсьцi нагадвае ананiзм?

– Затое цiкава, прыемна i нiякай шкоды.

XXVI. ГОСЦЬ

Госць увалiўся ў кватэру а дванаццатай ночы, дый не адзiн, а з сябрам i сяброўкаю. Гаспадар пашкадаваў, што пусцiў п'яную кампанiю, бо сам быў з каханкаю. Тая засталася ў ложку, а гаспадар правёў начных наведнiкаў на кухню. Госць запатрабаваў вiна, закусак i цыгарэт. Гаспадар сабраў на стол. Госць схапiў бутэльку, разлiў яе па шклянках адразу ўсю, выпiў сваю чвэрць, запалiў цыгарэту i папрасiў гаспадара выйсцi "на два словы".

У вiтальнi Госць зашаптаў на вуха гаспадару:

– Гэта мае сябры. Ён - мент, але класны мужык, i баба яго класная. Хай яны застануцца ў цябе да ранiцы...

– Не магу я iх пакiнуць. У мяне адзiн пакой, ложак ужо заняты, каханка ў мяне.

– А калi мы iх на кухнi пакладзём? Ёсць у цябе якi-небудзь стары матрац?
– напiраў п'яны Госць.

– Няма ў мяне матраца, нi старога, нi новага.

– А коўдра ватная ёсць?

– Здаецца, ёсць...

– Чакай тут, зараз у iх спытаюся, - Госць хiтнуўся ў бок кухнi i ледзь устояў на нагах.
– А зрэшты, што ў iх пытацца? Коўдра дык коўдра, на кухнi дык й-ййк.. Iкаўка напала. Пайшлi дап'ём.

На кухнi Госць выпiў з гаспадаровай шклянкi, паклаў у кiшэню пачак цыгарэт, развiтаўся i сышоў.

Гаспадар прынёс з кладоўкi коўдру i падушку з прасцiнамi, сябры нечаканага Госця пачалi ўладкоўвацца на ноч, а ён вярнуўся да каханкi. Тая прахапiлася ад сну, села на ложку i запыталася:

– Сышлi?

– Цiшэй ты! Леглi на кухнi.

– Утраiх?

– Удваiх, адзiн сышоў.

– А гэтых няўжо ты не мог выгнаць?

– Ды цiшэй гавары, - асцярог гаспадар.
– Не мог я iх выгнаць.

– Тады будзем спаць, - каханка павярнулася тварам да сцяны.

Мужчына паклаў руку на жаночыя грудзi. Яму хацелася цеплынi i пяшчоты. Жанчына адкiнула мужчынскую руку ад сваiх грудзей.

– Ты не хочаш?

– Будзем спаць.

– А чаму ты не хочаш? Ну, перапынiлi нас, з кiм не бывае...

– Непрыемна, калi побач чужыя людзi...

– Ну, хочаш, я пайду зараз i праганю iх.

– Не трэба, давай спаць.

Мужчына зноў паклаў руку на жаночыя грудзi. Яму нясцерпна хацелася пяшчоты. Жанчына ўзяла мужчынскую руку i павольна перасунула яе з грудзей сабе на жывот, потым нiжэй у самае гарачае месца.

Ранiцай каханка пабудзiла гаспадара. Яна паспела апрануцца i стаяла каля ложка ў куртцы i ботах.

– Ты сыходзiш?
– гаспадар соладка пазяхнуў.

– Мяне чакаюць на працы, - каханка нахiлiлася i пацалавала гаспадара ў няголеную шчаку.

Той iзноў пазяхнуў, павярнуўся тварам да сцяны i апынуўся ў недагледжаным сне. Прачнуўся ён з-за таго, што моцна грукнулi ўваходныя дзверы.

"Сышлi. Нарэшце. Божа, якi кайф! Можна i ўстаць".

Гаспадар пайшоў на кухню, каб паставiць iмбрык. Там на разасланай коўдры ляжала сяброўка начнога Госця i з неапiсальным здзiўленнем пазiрала на аголенага засмучонага гаспадара, якi спачатку засмуцiўся, а толькi потым скемiў, чым так уразiў жанчыну.

– Прабач, - нарэшце сказаў ён i прыкрыў рукой сваё самае мужчынскае месца.
– Я ж думаў, усе сышлi, i хацеў толькi iмбрык на плiту паставiць.

– Нiчога страшнага, я зараз устану i пастаўлю...

Гаспадар вярнуўся ў пакой i, калi пачаў апранацца, дык адчуў, што яму iзноў захацелася жаночае пяшчоты. Пакуль мужчына апранаўся, дык жанчына паспела прыбраць на кухнi i паставiць iмбрык.

– А я ложак не паспеў заслаць, - сказаў гаспадар, як пабачыў прыбраную кухню.

– Ты зараз iдзеш на працу?
– спыталася жанчына.

– Не пайду, затэлефаную i вазьму бiблiятэчны дзень.

– А ў мяне самы звычайны адгул.

"Загул, - падумаў гаспадар, - самы звычайны загул. I трэба, каб ён працягнуўся". Ён разлiў кiпень па кубках.

– Ты, напэўна, не выспалася на падлозе?

– А чаму ты пытаешся?

– Гэта праўда, што твой сябра з мiнiстэрства ўнутраных спраў?

– А якое гэта мае значэнне?

– Калi ў цябе выхадны, дык можаш легчы на мой ложак i паспаць.

– У тваёй прапанове эратычны падтэкст?

Поделиться с друзьями: