ЖАНРЫ

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Шрифт:

Настаўніца спыталася іх прозвішчы.

Тоўсты хлопчык адказаў:

— Гадзіла-Гадлеўскі.

А худы сказаў:

— Боршч.

«Значыць, сапраўды „яны“ не прыехалі, — падумала з палёгкай Таня і сказала самой сабе: — Добра, пакуль што забудзем гэта».

Затое смех, што зазвінеў у класе, не абяцаў нічога добрага настаўніцы.

І яна сказала:

— Пачнём заняткі. Спадзяюся, што за лета вы, дзеці, нічога не забылі.

Філька голасна ўздыхнуў.

Настаўніца секунду глядзела на яго. Але позірк яе не быў строгім. Яна вырашыла сёння быць паблажлівай да дзяцей. Усё-такі гэта іх свята, і хай ім здаецца, што сёння яна ў іх у гасцях.

— Што ты ўздыхаеш, Філька? — запытала яна.

Філька падняўся з-за парты.

— Я ўстаў сёння на світанку, каб напісаць свайму сябру ліст, але адклаў яго, бо забыўся, якія знакі трэба паставіць у такім сказе: «Куды ты раніцай так рана хадзіла, дружок?»

— Дрэнна, калі ты забыў, — сказала настаўніца і паглядзела на Таню.

Тая сядзела, апусціўшы вочы.

І, зразумеўшы гэта, як жаданне не адказваць зусім, Аляксандра Іванаўна сказала:

— А Таня Сабанеева, ты не забылася, якія знакі прыпынку трэба паставіць у гэтым сказе? Скажы нам правіла.

«Што гэта? — падумала Таня. — Гэта ж ён пра мяне. Няўжо ўсе яны, пават Філька, такія бязлітасныя, што ні на хвіліну не даюць забыць мне пра тое, што ўсімі сіламі я стараюся не помніць».

І, падумаўшы так, яна адказала:

— У сказе, дзе ёсць зваротак, патрэбна коска або клічнік, або пытальнік.

— Вось бачыш, — звярнулася да Фількі настаўніца, — Таня добра помніць правіла. Ідзі ж да дошкі, напішы які-небудзь прыклад, дзе быў бы зваротак.

Філька, падышоўшы да дошкі, узяў крэйду ў рукі.

Таня сядзела па-ранейшаму, апусціўшы вочы, закрыўшыся рукой. І твар яе здаўся хлопчыку такім няшчасным, што ён быў гатовы праваліцца на месцы, калі яго жарт выклікаў у яе незадаволенасць.

«Што з ёй?» — падумаў ён.

І падняўшы руку, крэйдай напісаў на дошцы:

«Эй, товарищь, больше жизни!»

Настаўніца пляснула рукамі.

— Філька, Філька, — сказала яна з дакорам, — ты ўсё перазабыў! Чаму ты слова «товарищ» пішаш з мяккім знакам?

— Гэта дзеяслоў другой асобы, — адказаў, не сумеўшыся, Філька.

— Які дзеяслоў, чаму дзеяслоў? — усклікнула настаўніца.

— Вядома, дзеяслоў другой асобы, — упарта паўтарыў Філька. — «Таварыш! Ты, таварыш, што робіш?» Адказвае на пытанне: «што робіш?».

Рогат прайшоўся па класе, прымусіўшы Таню ўзняць галаву. І калі Філька зноў зірнуў на яе, яна ўжо смяялася сваім мілым смехам мацней за ўсіх.

Філька, усміхнуўшыся, страсянуў с пальцаў мел.

Філька быў задаволены.

А настаўніца, нічога не разумеючы, сачыла за ім, прыхінуўшыся да сцяны.

Як гэты хлопчык, якога яна цаніла за спрытны розум і знаходлівасць, мог быць задаволены грубай памылкай? Не, тут крыецца нешта іншае. Дзеці падманваюць яе. А яна думала, што добра ведае дзіцячае сэрца!

VI

Тыя рэдкія хвіліны, калі пасля працы маці выходзіла ў двор адпачыць на траве каля градак, былі самыя ўцешныя для Тані. Няхай сабе кволая асенняя трава дрэнна ўсцілае зямлю, а градкі пустыя, а ўсё-такі добра! Таня лажылася побач з маці і клала сваю галаву ёй на калені. І адразу мякчэла трава, удвая святлей станавілася неба. Яны абедзве падоўгу і моўчкі глядзелі ўгору, дзе ў недасяжнай вышыні над ракой, цікуючы рыбу ў лімане, пастаянна луналі арлы. Яны стаялі нерухома, пакуль самалёт, што пралятаў у небе, не прымушаў іх крыху пасунуцца ўбок. І пошум матора, прыглушаны лясамі, даносіўся да двара ледзь чутным гулам. А калі ён раптоўна сціхаў ці знікаў над дваром дзіўным воблакам, абедзве маўчалі.

Але сёння, прыслухоўваючыся да гэтага гуку, маці сказала:

— Які вялікі шлях паміж намі! Значыцца, яны не прыехалі.

Таня маўчала.

Маці выцягнула руку да градкі, дзе ўжо не было нічога, апроч пустых сцяблінак, сказала:

— Касачы — куды ж падзеліся яны? А як тут было прыгожа, на тваёй маленькай клумбе! Няўжо гэта пражорлівая качка склявала ўсе кветкі?

— Я сама прагнала яе раніцай, — сказала Таня і засталася ляжаць нерухома.

— Саранкі, — паўтарыла маці, — яны ж не растуць пад Масквой. Бацька вельмі любіў нашы кветкі, і мне так хацелася, каб ты падарыла іх яму!

Таня нічога не адказала, і маці дадала:

— Ён добры, цудоўны чалавек.

Таня хутка паднялася, села і зноў нахілілася да зямлі, прылегла ля маці.

— Ты нешта хацела сказаць мне? — спытала маці.

— Калі ён добры чалавек, — сказала Таня, — дык навошта ён пакінуў нас?

Маці варухнулася на траве, пасунулася, нібы мулкі камень трапіў ёй выпадкова пад локаць. А Таня, імгненна адчуўшы жорсткасць сваіх слоў, стала на калені, цалуючы сукенку маці, цалуючы яе твар і рукі.

Як было добра і спакойна абедзвюм, калі яны маўчалі, лежачы на гэтай кволай траве, у гэтым цесным дворыку, над якім няма нічога, апроч неба! І адно толькі слова «бацька» забрала іх жаданы спакой. Як жа ёй любіць яго?

— Мама, — гаварыла Таня, — я болей не буду. Не трэба. Як добра, што яны не прыехалі! Як гэта добра! Хіба нам блага ўдзвюх? І што кветкі? Я пасаджу другія. Я назбіраю насення — я ведаю ў лесе балота, я ўсё зраблю, і ў нас у двары будзе зноў прыгожа, прыгажэй, чым было.

Так мармытала яна, не ведаючы, што гаворыць, не пачуўшы, як бразнула клямка на брамцы, ні голасу маці, якая ўжо некалькі разоў паўтарала ёй:

— Адчыні, Таня! Нехта не можа адчыніць. Мусіць, з бальніцы прыслалі.

Нарэшце Таня паднялася на ногі, пачула крокі ля варот і падышла да брамкі. Ей зусім не хацелася нікому адчыняць, нават хворым.

Яна сярдзіта спытала:

— Вам каго трэба? Да ўрача? Вы хворы?

Але перад ёю стаяў здаровы чалавек, высокі і вясёлы. Ён быў апрануты ў боты, шынель палкоўніка і нічога не пытаўся, а толькі глядзеў на яе, усміхаючыся. Як гэта было дзіўна!

І тут за сабой пачула яна слабы крык маці. Таня прыжмурыла вочы і прыціснулася да варот.

«Бацька!» Яна зразумела гэта адразу.

Ён ступіў праз дошку, што ляжала на зямлі, рушыў трошкі наперад, нібы схіліўся над маці, нібы хацеў яе пацалаваць. Яна адступіла назад і падала толькі руку. Ён пакорліва прыняў яе і патрымаў у сваіх далонях. Другой рукой маці паказала на Таню. Ён павярнуўся так хутка, што рыпнулі рамяні яго партупеі. Ён і ёй працягнуў свае вялікія адкрытыя далоні. Таня падышла да яго. Яна была бледная і глядзела на яго спалохана. Ён пацалаваў яе ў лоб, прытуліўшы галаву да сябе. Ад яго пахла сукном і рамянямі. Потым ён сказаў:

Поделиться с друзьями: