Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Так зразумела,- адказаў Рон. Агульна спачуваючы гарынай бядзе, ён і Герміёна нарэшце забыліся аб сваёй сварцы з-за Крукшанса.

– Не турбуйцеся пра мяне,- адказаў Гары, спадзяючыся, што яго голас выглядае абыякавым.- Я пабачу вас на банкеце. Жадаю добра правесці час.

Ён праводзіў іх да Вестыбюля, дзе ля дзвярэй стаяў Філч, наглядчык Хогвартса і ставіў галачкі насупраць прозвішчаў у спісе. Ён доўга і старанна ўзіраўся ў кожны падазроны твар, гледзячы, каб ніхто не праслізнуў ля яго ўпотай.

– Што застаешся тут, Потэр?- крыкнуў Малфой, стоячы ў чарзе разам з Крэйбам і Гойлам.- Баісся ісці міма дэментараў?

Гары праігнараваў яго, развярнуўся і пусціўся ў свой самотны шлях ўверх па мармуровых сходах і пустым калідоры назад у Грыфіндорскую Вежу.

– Пароль,- прамовіла Тлустая Пані, усхамянуўшыся ад сну.

– Фартуна Маёр,- апатычна адказаў хлопчык.

Партрэт адсунуўся і Гары пралез праз адтуліну ў агульны пакой. Ён быў забіты гамонячымі навучэнцамі першага і другога году, а таксама колькімі старэйшымі вучнямі, якія пэўна столькі раз наведвалі Хогсмід, што не адчувалі ад гэтага аніякага ўраджэння.

– Гары! Гары! Прывітанне, Гары!

Гэта быў вучань другагодка Колін Крыві, які быў у моцным захапленні ад хлопца і аніколі не выпускаў магчымасці пагаманіць з ім.

– Хіба ты не ідзеш у Хогсмід, Гары? Чаму? Гэй...- Колін нецярпліва азірнуўся на сваіх сяброў.- Калі жадаеш, можаш прысесці з намі, Гары!

– Эммм... не, дзякуй, Колін,- адказаў Гары. Яму не карцела сядзець сярод купы навучэнцаў, што прагна б азіралі яго шнар.- Мне... мне трэба завітаць ў бібліятэку, дарабіць сюю-тую працу.

Пасля гэтага, яму нічога не заставалася, каб развярнуцца і зноў рушыць скрозь адтуліну за партрэтам.

– Што за манэра ўвесь час мяне будзіць?- прабурчала Тлустая Пані, калі ён сыйшоў.

Гары маркотна пацягнуўся ў бок бібліятэкі, але на поўдарозе перадумаў працаваць. Ён развярнуўся і носам да носу сутэкнуўся з Філчам, які напэўна ўжо праводзіў апошніх наведвальнікаў у Хогсмід.

– Што ты тут робіш?- з падазронам гыркнуў Філч.

– Нічога,- адказаў праўду Гары.

– Нічога!- пырснуў слюною Філч, яго шчокі гідка дрыжэлі.- цікавая гісторыя! Крадзешся тут употай і чаму ты не ў Хогсмідзе. Чаму не купляеш там Смуродныя Кулі, Ванітавы парашок і Свісцячых чарвей, як астатніе твае малапрыемныя сябры?

Гары паціснуў плячыма.

– Тады вяртайся ў сваю гасцёўню і сядзі там, дзе табе трэба быць!- адрэзаў Філч і стаяў люта зыркаючы, пакуль хлопчык ня знік з вачэй.

Але Гары не збіраўся вяртацца ў грыфіндорскую гасцёўню. Ён падняўся па сходах магчыма вырашыўшы наведаць савятню і пабачыцца з Хэдвіг. Ён ўжо ўвайшоў у наступны калідор, калі голас з аднаго з пакояў паклікаў яго:

– Гары?

Хлопчык развярнуўся, каб ўбачыць размаўлялага і сстрэўся вачыма з прафесарам Люпіным, вяглядаючым з дзвярэй свайго кабінэта.

– Што ты тут робіш?- задаў ён тое ж што і Філч пытанне, але з іншай інтанацыяй.- А дзе Рон з Герміёнай?

– У Хогсмідзе,- адказаў Гары, фальшыва-абыякавым голасам.

– Аа,- прамовіў Люпін. Ён уважліва паглядзел на Гары імгненне-другое.- Ці не жадаеш зазірнуць? Я толькі што атрымаў дзеля нашага наступнага занятку грындзілоў.

Каго?- спытаўся Гары.

Ён увайшоў у кабінэт прафесара. У кутку стаяў вялізны акварыюм поўны вады ў якім сядзела , прыціснуўшы мысу да шкла і курчачы морды, хваравіта зялёнага колеру істота з маленечкімі рожкамі і гнуткімі, доўгімі, тонкімі пальцамі.

– Гэта вадзяны дэман,- прамовіў Люпін, уважліва назіраючы за грыдзілоў.- Мы не будзем мець з імі асаблівых цяжкасцяў, асабліва пасля капаў. Уся справа ў тым, што трэба ўсяго ткі разарваць яго захоп. Ці ты бачыш яго анамальна доўгія пальцы? Яны вельмі моцныя, але і вельмі далікатныя.

Грындзілоў ашчэрыў свае зялёныя зубы і схаваўся ў кутку акварыюму, сярод водарасцяў.

– Ці не жадаеш гарбаты?- спытаўся прафесар, зірнуўшы на свой імбрык,- я як раз збіраўся выпіць кубачак-другі.

– Добра,- няскладна адказаў Гары.

Прафесар пастукаў па імбрыку сваёй палачкай і з носіка раптоўна пачаў ісці пар.

– Сядай,- прамовіў Люпін, здымаючы накрыўку з запыленай банкі.- у мяне нажаль гарбата толькі ў пакеціках, але мяркую, што ліставой гарбаты з цябе пакуль што годзе.

Гары зірнуў на прафесара. Той падміргнуў яму.

– Як вы даведаліся пра гэта?- спытаўся хлопчык.

– Мне паведаміла прафесарка МакГонагал,- адказаў настаўнік, працягваючы Гары шчарбаты кубачак.- Табе нешта турбуе?

– Не,- адказаў Гары.

Хлопчык вагаўся, ці не распавесці прафесару аб сабаку, якога ён бачыў на Плошчы Магнолій, але вырашыў што ня трэба. Гары вельмі не жадаў, каб той палічыў яго баязліўцам, тым больш Люпін ужо аднойчы сумняваўся, ці зладзіць Гары з богартам.

Напэўна непакой Гары адлюстроўваўся на яго твары, таму прафесар спытаў:

– Усё-ткі тебе нешта турбуе, Гары?

– Ані.- схлусіў хлопчык. Ён зрабіў глыток і зірнуў у бок грындзілоў, які зараз казаў яму кулак.- Так,- зняназку прамовіў ён, паставіўшы кубак на стол.- Ці вы памятаеце той дзень, калі мы змагаліся з богартам?

– Так,- павольна адказаў прафесар.

– Чаму вы не дазволілі мне змагацца з ім?- раптоўна спытаўся хлопчык.

Люпін здзіўленна падняў брыві.

– Я лічыў што гэта відавочна, Гары,- здзіўлена прамовіў ён

Гары, які чакаў, што прафесар пачне адмаўляцца, што ў яго і ў думках анічога такога не было, разгубіўся.

– Ч-чаму?- ўрэшце вымавіў хлопчык.

– Ну,- з лёгку пахмурыўшы брыві адказаў прафесар,- я палічыў, што калі ты сстрэнешся з богартам, той прыме аблічча Лорда Вальдэморта.

Гары вытарапіў вочы. Акрамя таго, што гэта быў апошні адказ, які ён чакаў пачуць, Люпін уголас назваў імя Вальдэморта. Адзіным, акрамя яго самога, чалавекам, які не баяўся вымаўляць гэтае імя, быў толькі прафесар Дамблдор.

– Канечне, я зрабіў дрэнна,- працягваў Люпін, усё яшчэ хмурна пазіраючы на Гары,- але ўяві сабе, што было б, калі Вальдэморт матэрыялізаваўся ў цэнтры настаўніцкай. Адразу б пачалася моцная паніка.

– Я насамрэч і думаў з пачатку ад Вальдэморце,- шляхетна адказаў Гары,- але потым прыпомніў... гэтых дэментараў.

Поделиться с друзьями: