Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Зразумела,- у задумленасці адказаў прафесар.- Ну, добра... я ўраджаны.- ён злёгку пасміхнуўся здзіўленаму твару хлопца.- Адзіная рэч, якой ты насамрэч баішся – гэта баяцца. Гэта вельмі мудра.
Гары нават ня ведаў што адказаць, таму зноў пачаў піць гарбату.
– А ты напэўна вырашыў, што я сумняваюся, ці здольны ты зладзіць з богартам?- пранікліва спытаў Люпін.
– Ну... так,- адказаў хлопчык. Ён раптоўна адчуў сябе значна шчаслівей.- Прафесар Люпін, а гэтыя дэментары...
Гары не паспеў скончыць, бо ў дзверы нехта пастукаў.
– Заходзце!- адказаў настаўнік.
Дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў Снэйп. У руках ён нёс кубак, які ледзь бачна курэў. Убачыўшы Гары, Снэйп спыніўся і сашчурыў свае чорныя вочы..
– А, Северус,- усміхнушся Люпін.- Вялікі дзякуй. Ці не мог бы ты пакінуць кубак тут, на маім стале?
Снэйп паставіў курэўшы кубак на стол, зыркаючы вачыма то на хлопца, то на Люпіна..
– А я тут дэманструю Гары, свайго грындзілоў,- прыязна прамовіў гаспадар пакою.
– Выдатна,- адказаў Северус ня гледзячы на яго.- Ты павінен выпіць гэта неадкладна, Люпін.
– Так, так, я ведаю,- адказаў той.
– Я зрабіў поўны кацёл,- працягвал Снэйп,- калі цябе яшчэ спатрэбіцца.
– Верагодна, заўтра яшчэ крыху спатрэбіцца. Вялікі дзякуй, Северус.
– Няма за што,- адказаў Снэйп, але нешта ў яго позірку Гары вельмі не спадабалася. Той выйшаў не усміхаючыся і насцярожана.
Гары з зацікаўленасцю паглядзел на кубак. Прафесар Люпін ўсміхаўся.
– Прафесар Снэйп ласкава прыгатаваў для мяне зелле,- прамовіў ён.- Я ніколі ня быў майстрам у зеллеварстве, а гэтае яшчэ і асабліва складанае.- ён падняў кубак і панюхаў.- Шкада што цукар робіць яго бескарысным.- дадаў ён, зрабіў маленькі глыток і уздрыгануўся.
– А чаму...?- пачаў Гары, але адзін погляд на прафесара прымусіў яго супыніцца.
– Я адчуваю сябе крыху нездаровым,- прамовіў той,- адзінае, што мне дапамагае, гэтае зелле. Мне вельмі пашанцавала працаваць разам з прафесарам Снэйпам; ня шмат чараўнікоў здольныя прыгатаваць яго.
Прафесар зрабіў яшчэ адзін глыток, у галаве хлопчыка аб’явілася думка тэрмінова выбіць кубак з яго рук.
– Прафесар Снэйп вельмі цікавіцца Цёмнымі Мастацтвамі,- ляпнуў Гары.
– Няўжо?- спытаўся Люпін, выглядаючы толькі крыху зацікаўленным і зрабіў чарговы глыток.
– Сёй-той лічыць...- Гары крыху павагаўся, а потым выпаліў як той кулямёт.- некаторыя лічаць, што ён зробіць, што заўгодна за месца настаўніка па Абароне ад Цёмных Мастацтваў.
Прафесар дапіў зелле і паморшчыўся.
– Брыдота,- прамовіў ён.- Добра, Гары, мне трэба вяртацца да працы. Пабачымся крыху пазней, падчас банкету.
– Добра,- адказаў хлопчык, кладучы на стол пусты кубак.
Той па ранейшаму працягваў курэць.
– А вось і мы,- прамовіў Рон.- Вось, прынеслі столькі, колькі атрымалася.
Залева яскравых ласункаў палілася на калені Гары. Надыходзілі прыцемкі. Рон з Герміёнаю толькі што вярнуліся ў гасцёўню. Іх тварыкі расчырванеліся ад халоднага паветра, а самі яны выглядалі так, бы бавілі лепшы час ў сваім жыцці.
– Дзяк,- сказаў Гары, адчыняючы пакунак з маленькімі чорнымі Перачнымі Шатанятамі.- Ну, ці спадабаўся вам Хогсмід? Дзе былі?
Але хутчэй за ўсё – паўсюль. І ў Чараўніцкіх інструментах і матэрыялах Дэрвіша і Бэнша, і ў Жартоўнай Краме Зонкі, і ў Трох Мётлах, каб выпіць па куфліку гарачага пеністага вяршковага піва і шмат яшчэ дзе.
– Уяві мясцовае поштовае аддзяленне, Гары! На паліцах сядзяць каля двухсот соваў, кожная мае свой асабісты каляровы код, у залежнасці ад таго, як далёка і як хутка табе трэба адправіць паштоўку!
– А ў Мядовага Герцага новая фішка, яны пачалі выдаваць бясплатныя ўзоры сваёй прадукцыі, мы ўзялі крышку, зірні...
– А яшчэ, мы па-мойму бачылі огра, наогул у “Трох Мётлах “ такая збіраецца публіка...
– Шкада, што немагчыма было прынесці табе вяршковага піва, яно б цябе сагрэла...
– А ты чым займаўся?- турбочыся спыталася Герміёна.- Мо урокамі?
– Не,- адказаў Гары,- піў гарбату ў кабінеце Люпіна, а потым з’явіўся Снэйп з...
Ён распавёў ім пра кубачак. Рон стаяў адкрыўшы рот.
– І Люпін піў гэта?- ледзь дышучы ад здзіўлення спытаўся Рон.- Ён зшалеў?
Герміёна пазірнула на гадзіннік.
– Нам лепей спускацца, банкет пачнецца праз пяць хвілін...- яны паспяшаліся скрозь адтуліну за партрэтам і далучыліся да натоўпу вучняў, працягваючы разважаць аб Снэйпе.
– А калі раптам ён... ну...- сцішыўшы голас і нервова абярнуўшыся па баках прамовіла Герміёна,- калі раптам ён жадаў... атруціць Люпіна... наўрацці ён зрабіў бы гэта пры Гары.
– Мабыць так,- адказаў Гары. Яны дасягулі Вестыбюлю, а праз яго трапілі ў Галоўную Залу. Яна была ўпрыгожана сотнямі гарбузоў са свечкамі ўсярэдзіне, а вакол лёталі купы жывых кажаноў і мноства палаючых слупоў паўночнага ззяння, што гультаявата ляталі пад столяй, як бліскучыя вадзяныя змеі.
Стравы былі настолькі смачнымі, што нават Рон з Герміёнай, якія падчас наведвання Хогсміда дабра падсілкаваліся ласункамі з Мядовага Герцага, паспрабавалі ўсяго што было на стале. Гары зірнуў на стол настаўнікаў. Прафесар Люпін выглядаў бадзёрым, як ніколі, ён жыва размаўляў аб нечым з маленечкім прафесарам Флітвікам, настаўнікам чараўніцтва. Гары перавёў вочы на тое месца дзе сядзеў Снэйп. Гары быў ня ўпэўнены, але здавалася што той часцей касіў вочы ў бок прафесара Люпіна, чым гэта было звычайна.
Свята скончылася паказам ў выканнані мясцовых прывідаў. Яны скочылі са сцен ды сталоў і згрудзіўшыся ў неверагодныя фігуры круціліся ў паветры; а Амаль Безгаловы Нік - прывід Грыфіндору, меў шалёны поспех, рэканстуюючы сваё няўдалае катаванне.
Вечар настолькі ўдаўся, што гарын настрой ня змог згубіць нават Малфой, які крыкнуў яму праз натоўп, калі яны выйшлі з Залы:
– Дэментары дасылаюць табе сардэчнае прывітанне, Потэр!
Гары, Рон і Герміёна рушылі разам з астатнімі грыфіндорцамі звычайшым шляхам да сваёй Вежы. Але калі яны дасягнулі калідора, што скончваўся партрэтам Тлустай Пані, яны заўважылі, што весь ён быў забіты навучэнцамі.