Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Што?- пахмурліва адрэагаваў Вуд на іх несур’ёзныя паводзіны.

– Гэта такі прыгожы і высокі?- спыталася Анджэліна.

– Такі магутны і маўклівы,- дадала Кэці і яны зноў пачалі гігікаць.

– Ён маўклівы таму, што настолькі тупы, што не ў стане звязаць і дзвюх слоў,- маментальна сказаў Фрэд.- Ня ведаю чаму ты турбуешся, Олівер.Мы злёку іх пераможам. Памятаеш, як вы гулялі з імі ў мінулы раз? Гары злавіў сніч праз пяць хвілінаў, апасля пачатку гульні.

– Мы гралі ў іншых умовах!- крычаў Вуд, злёкку вытарапіўшы вочы.- Дзігары склаў даволі моцную каманду! І ён выдатны Паляўнічы! Мы не павінны расслабляцца! Наадварот, нам трэба засяродзіць сваю ўвагу! Слізэрын спрабуе заспець нас знянацку! Таму мы павінны перамагчы!

– Олівер, супакойся!- выглядаючы злёгку ўстрывожаным прамовіў Фрэд.- Мы сур’ёзна аднясемся да гульні з Хафлпафам. СУР’ЁЗНА.

***

За дзень да гульні вецер дасягнуў свайго максімума, а залева была мацней чым калі-небудзь. У класах і калідорах было настолькі цёмна, што па загадзе Дамблдора запалілі дадатковыя паходні. Слізэрынская каманда выглядала вельмі задаволенай, а мацней за ўсіх Малфой.

– Ах, калі б мая рука была ў крыху лепшым становішчы!- уздыхаў ён, гледзячы на шторм за вокнамі.

Гары ня ў стане быў думаць не аб чым, акрамя надыходзячага матчу. Олівер лавіў яго ў калідорах і даваў разнастайныя парады. Калі гэта здарылася ў трэцці раз, Вуд размаўляў настолькі доўга, што Гары раптоўна зразумеў, што ўжо хвілін на дзесяць спазняецца на Абарону ад Цёмных Мастацтваў. Ён шпарка пабег па калідоры, а Олівер крычаў яму ўслед:

– Дзігары вельмі хутка адхіляецца, так што, Гары, паспрабуй кружляць вакол яго...

Гары ледзь не прасклізнуў міма кабінета па Абароне, ён шпарка адчыніў дзверы і кінуўся ў сярэдзіну.

– Прабачце за спазненне, прафесар Люпін, я...

Але замест Люпіна, за сталом настаўніка сядзеў Снэйп.

– Заняткі пачаліся дзесяць хвілінаў таму, Потэр, таму думаю трэба будзе пазбавіць Грыфіндор дзесяці балаў. Сядай.

Але Гары не рухаўся.

– Дзе прафесар Люпін?- спытаўся ён.

– Ён паведаміў, што адчувае сябе захворым, каб выкладаць сёння.- з крывой усмешкай прамовіў Снэйп.- Я мяркую, што табе трэба сесці.

Але Гары працягваў стаяць.

– Што з ім?

Чорныя вочы Снэйпа люта бліснулі.

– Яго жыццю анічога не пагражае,- зірнуўшы на хлопца так, бы жадаў сцерці яго з зямлёй, прамовіў Снэйп.- Яшчэ пяць балаў з Грыфіндора і калі я яшчэ раз папрашу цябе сесці, пазбаўлю пяцідзесяці балаў.

Гары павольна рушыў да свайго месца. Снэйп азірнуў вучняў.

– Як я ўжо паведамляў вам, пакуль не ўварваўся Потэр, прафесар Люпін не пакінуў аніякіх запісаў наконт тэмаў, якія ён з вамі праходзіў...

– Калі ласка, сэр. Мы ўжо прайшлі богартаў, крывавакалпачнікаў, капаў і грындзілоў,-хутка прамовіла Герміёна,- і павінны былі пачаць...

– Замаўчыце,- халодна сказаў Снэйп.- я не прасіў вас паведамляць аб мінулых тэмах. Я толькі меў на ўвазе, што прафесар Люпін занеарганізаваны.

– Ён лепшы настаўнік па Абароне ад Цёмных Мастацтваў з тых, што ў нас былі,- смела заявіў Дын Томас і астатні клас згаджаючыся загудзеў. Снэйп пазіраў пагрозлівей чым калі-небудзь.

– Вас вельмі лёгка задаволіць. Пэўна Люпін не надта часта пытаецца аб вашых ведах... З майго пункту гледжання вам яшчэ год трэба пачакаць перш чым вывучаць крывавакалпачнікаў і грындзілоў. А тэмай сённяшнега ўроку будуць...

Гары пазіраў за тым, як той перагартаў падручнік да самага апошняга раздзелу, які яны вядома ж не праходзілі.

– ... ваўкалакі,- скончыў Снэйп.

– Але, сэр,- не ў сілах стрымаць сябе, прамовіла Герміёна,- мы павінны былі вывучаць не ваўкалакаў, а блукаючыя агеньчыкі...

– Міс Грэйнджэр,- знішчальна спакойным голасам паведаміў Снэйп,- пакуль што заняткі тут вяду я, а не вы. Я папрашу ўсіх знайсці старонку нумар трыста дзевяноста чатыры.- ён яшчэ раз азірнуў клас.- Усе гатовы! Пачынаем!

З горач’ю кідаючы на яго касыя погляды і мармучучы сабе пад нос, вучні раскрылі падручнікі.

Хто можа паведаміць, якім чынам можна адрозніць сапраўднага волка ад ваўкалака?- спытаўся прафесар.

Усе маўкліва сядзелі, акрамя Герміёны, чыя рука, як і заўсёды узнялася ў гору.

– Аніхто?- прамовіў Снэйп, цалкам ігнаруючы Герміёну і на яго твар вярнулася крывая ўсмешка.- Гэта кажа мне аб тым, што прафесар Люпін нават не вучыў вас прынцыповай розьніцы паміж імі...

– Мы ўжо казалі вам, што не дайшлі да ваўкалакаў,- раптоўна прамовіла Парваці,- але ж мы...

– МАЎЧАЦЬ!- агрызнуўся Снэйп.- Так, так, так, ніколі не думаў, што сстрэну трэцягодак, якія не ў стане распазнаць ваўкалака. Я абавязкова паведамлю прафесару Дамблдора, як добра вас...

– Сэр, можна мне,- сказала Герміёна, усё яшчэ працягваючы трымаць руку ў паветры.-Ваўкалак адрозніваецца ад сапраўднага воўка колькімі дробнымі дэталямі. Яго пашча...

– Вы ўжо другі раз кажыце без дазволу, міс Грэйнджэр,- халодна прамовіў Снэйп.- З Грыфіндора знята яшчэ пяць балаў з-за нашай невыноснай усяведы.

Герміёна густа счырванела, апусціла руку і ўтаропілася ў падлогу вачыма поўнымі слёз. Гэта вызвала сярод вучняў хвалю моцнай нянавісці да Снэйпа, ня гледзячы на тое, што кожны з іх хаця б аднойчы называў Герміёну падобным чынам. Нават Рон, які называў сяброўку ўсяведай не радзей двух разоў на тыдзень ускрыкнуў:

– Вы задалі пытанне, на якое яна ведае адказ! Навошта пытацца, калі вы не жадаеце, каб вам адказалі?’

Вучні імгненна зразумелі наколькі далёка зайшоў хлопец. Снэйп падняўся і павольна рушыў да Рона. Увесь клас сядзеў ня дыхаючы.

– Пакаранне, Візлі,- лісліва прамовіў Снэйп усутыч прыхіліўшы свой твар да ронавага.- А калі ты яшчэ дазволіш сабе, крытыкаваць маё выкладанне, сапраўды пашкадуеш.

Ніхто нават не піскнуў на працягу ўсяго астатняга часу. Усе моўчкі сядзелі і перапісвалі з падручніка раздзел аб ваўкалаках, а прафесар хадзіў паміж радамі і правяраў тое, што яны вывучалі з Люпіным.

– Вельмі дрэннае вытлумачэнне... да таго ж ня вернае, капы часцей сустракаюцца ў Манголіі... прафесар Люпін паставіў вам дзесяць балаў? Я б за гэта і трох не даў...

Поделиться с друзьями: