Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– У мяне ёсць ідэя, Гары!- прамовіла яна.- Дай ка мне свае акуляры, хуценька!
Хлопчык аддаў акуляры Герміёне, астатняя каманда здзіўлена назірала за тым што будзе. Тая кранулася акуляраў сваёй чароўнай палачкай і прамовіла: “Імпэрвюс!”
– Трымай!- прамовіла Герміёна, вяртаючы акуляры Гары.- Цяпер яны будуць адштурхоўваць воду!
Вуд выглядаў так, бы гатоў быў расцалаваць яе.
– Шыкоўна!- хрыпла крыкнуў ён, пасля таго, як Герміёна знікла ў натоўпе.- Добра, Грыфіндор! Наперад!
Замова Герміёны зрабіла сваю справу. Гары па ранейшаму пакутваў ад холаду і вымак так, як ніколі ў жыцці, але ён мог бачыць. Поўны адноўленнай рашучасці ён вёў сваю мятлу праз турбулентныя патокі, шукаючы вачыма сніч, пазбягаючы бладжэраў і паднырваючы праз Дзігары, які нёсся ў супрацьлеглым кірунку...
Адчуўся новы выбух грому і адразу пасля гэтага зямлю працяла маланка. Далейшая гульня станавілася небяспечнай. Гары вінен быў як мага хутчэй знайсці сніч...
Ён развярнуўся, маючы намер зноўку ляцець ў сярэдзіну поля, калі чарговы сполах маланкі асвятліў трыбуны. І тут хлопчык убачыў нешта, што цалкам авалодала яго ўвагай. На фоне неба быў выразна бачны сілуэт вялізарнага чорнага сабакі, які стаяў на самым верхнім, пустым радку сядзенняў.
Гарыны знямелыя рукі саслізнулі па мятле і яго Німбус адразу снізіўся на колькі футаў. Гары хістнуў галавою, каб прыбраць прамоклы чубок з вачэй і зноўку зірнуў на трыбуны. Сабака знік.
– Гары!- адчуўся пакутлівы крык Вуда ад самога месца Наглядчыка.- Гары, за спіной!
Гары дзіка азірнуўся. Сэдрык Дзігары рэзка рынуўся ўгору, а прамкі паміж ім і Гары, у стуменях дажджу мігцела нешта залатое...
Гары моцна сціснуў ручку мятлы і панічна адштурхнуўшыся ад паветра, кінуўся на сніч.
– Давай!- гыркнуў ён свайму Німбусу, а дождж сек яго па твары.- Хутчэй!
Але раптам пачало адбывацца нешта дзіўнае. Панад усім стадыёне запанавала жудасная цішыня. Нават вецер, якім моцным ня быў, нібыта забыўся равець. Быццам нехта выключыў гук, ці быццам Гары аглох... што здарылася?
А потым ўнутры яго пракацілася жудасна знаёмая хваля холаду, калі ён адчуў як нехта рухаецца ўнізе па полі...
Перш, чым Гары паспеў нешта вырашыць, вочы самі перавяліся са Сніча на тых хто рухаўся ўнізе.
Там стаяла ня меньш за сотню дэментараў і іх схаваныя пад пад каптурамі твары глядзелі на яго. Як быццам ільдзяная вада працяла яго грудзі і рвала вантробы. І ён, як некалі ў цягніку... адчуў нечый крык, крык ў сваёй галаве... крык жанчыны...
“Не, толькі не ён, не Гары, калі ласка не Гары!”
“Прэч дурная дзеўка... адыйдзі, зараз жа...”
“Не Гары, калі ласка, не, забяры мяне, забі мяне, але не...”
Дранцвеючая, бурлюючая смуга напаўняла мозг Гары... Што яму рабіць? Куды ляцець? Ён павінен дапамагчы ёй... альбо яна хутка памрэ... будзе забіта...
Ён пачаў падаць, падаць праз ільдзяную смугу.
“Не Гары, Калі ласка... змілуйся... змілуйся над ім...
Пранізлівы голас смяяўся, жанчына крычала і больш нічога Гары ня змог зразумець.
– На шчасце, зямля была мягкая.
– Я нават вырашыў, што ён памёр.
– Але ў яго нават акуляры не зламаліся.
Гары чуў шэпт галасоў, але іх размова ня мела для яго сэнсу. Ён ня меў анінайменьшага разумення дзе знаходзіцца, як сюды трапіў і што рабіў да таго як сюды трапіць. Ён ведаў толькі тое, што кожная цаля яго цела моцна балела, як быццам ён быў жорстка пабіты.
– Гэта было самае жудаснае, што я бачыў у сваім жыцці.
Жах... жахлівыя фігуры... постаці ў чорных каптурах... крык...
Гары рэзка расплюшчыл вочы. Ён ляжаў у шпітальным крыле. Вакол яго згрудзілася ўся грыфіндорская каманда з галавы да ног запэцканая брудам. Тутай жа сядзелі Рон з Герміёнай, выглядаючыя так, быццам толькі што вылезлі з басейна.
– Гары!- спытаўся Фрэд, нават праз слой бруду было бачна, як збляднеў яго твар.- Як ты сябе адчуваеш?
Быццам яго памяць пачала перамотвацца назад. Усполах маланкі... Грым... сніч... дэментары...
– Што здарылася?- спытаўся ён, падняўшыся настолькі нечакана, што ўсе спужаліся.
– Ты ўпаў,- адказаў Фрэд.- Магчыма... недзе... з пяцідзесяці футаў.
– Мы вырашылі, што ты памёр?- прамовіла Алісія, якую ўсю калаціла.
Герміёна выдала ціхі рыпучы гук. Яе вочы былі мочна счырванелымі.
– А што з матчам,- спытаўся Гары,- як справы? Перагульване будзе?
Ніхто не адказаў. Жудасная праўда апусцілася на грудзі хлопца, нібы камень.
– Няўжо мы... прайгралі?
– Дзігары злавіў сніч,- адказаў Джордж.- Але ён зрабіў гэта пасля таго, як ты зваліўся на зямлю. Ён нават не зразумеў, што здарылася. А калі злавіў сніч і ўбачыў цябе на зямлі паспрабаваў адмяніць рэзультат. Патрабаваў перагульвання. Але яны выйгралі сумленна і справядліва... нават Вуд гэта прызнаў.
– А дзе Олівер?- спытаўся Гары, раптоўна ўсядоміўшы што яго няма сярод прысутных.
– Яшчэ ў душы,- адказаў Фрэд.- Мы вырашылі, што ён спабуе ўтапіцца.
Гары паклаў свой твар на калені, схапіўшыся рукамі за валасы. Фрэд схапіў яго за плячо і груба патрос.
– Ды ладна табе, Гары, ты ж аніколі раней не ўпускаў сніч.
– Трэба ж хоць раз на жыццё, не зрабіць гэтага,- дадаў Джордж.
– Яшчэ ня ўсё скончана, мы адстаем толькі на сто ачкоў, ці не так?- сказаў Фрэд.- Калі Хафлпаф прайграе Рэйвенкло, а мы паб’ем Рэйвенкло са Слізэрынам...
– Хафлпафу трэба толькі прайграць з розніцай ў дзвесці ачкоў,- працягнуў Джордж.
– А што будзе, калі яны паб’юць Рэйвенкло...
– Рэйвенкло занадта моцныя, іх цяшка абыграць. А вось, калі Хафлпафу прайграе Слізэрын...
– Усё залежыць ад балаў... сотня сюды, сотня туды...
Гары ляжаў не кажучы ані слова. Яны прайгралі... упершыню на яго памяці яны прайгралі ў матчы.
Хвілін праз дзясяць, ці каля таго ў пакой ўвайшла мадам Помфры і загадала камандзе, пакінуць Гары ў спакоі.
– Мы прыйдзем да цябе яшчэ раз, пазней,- сказаў яму Фрэд.- У любым выпадку, ты лепшы Паляўніцы з тых, каго мы колісь мелі, Гары.
Каманда строем выйшла з пакою, пакідаючы за сабою брудныя сляды. Мадам Помфры зачыніла за імі дзверы, асуджальна гледзячы ім ўслед. Ля яго ложку засталіся толькі Рон з Герміёнай.
– Дамблдор моцна раззлаваўся,- прамовіла Герміёна з дрожжу ў голасе,- я ніколі раней ня бачыла яго такім. Калі ты пачаў падаць ён шпарка выбег на поле, узмахнуў палачкай і ты быццам запаволіўся, перш чым зваліцца на зямлю. Потым ён развярнуўся да дэментараў. Прафесар ўзмахнуў сваёй палачкай і з яе выляцела нешта срэбранае. Яны адразу ж зніклі з поля... Ён быў ўшчэнт на іх злютаваны, мы чулі як ён...