Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Ані,- адказаў Гары,- Вярба разкалаціла яе ўшчэнт.

Люпін уздыхнуў.

– Лупчуючую Вярбу пасадзілі ў тым жа годзе, у якім я паступіў у Хогвартс. Дзеці выдумалі гульню, па ўмовах якой, трэба было падбегчы як мага бліжэй і дакрануцца да ствала. У рэшце рэшт, хлопчык якога клікалі Дэйві Гаджэн ледзь не залішыўся аднаго вока і нам забаранілі набліжацца да яе. Так што ў мятлы небыло аніякага шанца.

– Пра дэментараў вы таксама чулі?- з цяжкасцю вымавіў Гары.

Люпін хутка зірнуў на яго.

– Так, зразумела. І мяркую мала хто не заўважыў як раззлаваўся прафесар Дамблдор. Занепакоенасць дэментараў расце... яны лютуюць з-за таго, што ім забаронен уваход на тэрыторыю школы... Часам не з-за ніх ты трапіў у аварыю?

– Так.- адказаў Гары і перш чым ён паспеў спыніць сябе ў хлопчыка вырвалася.- Але чаму? Чаму толькі на мяне яны гэдак ўплываюць? Чаму я...?

– Гэта ня мае нічога агульнага са слабасцю.- перарваў яго прафесар Люпін, быццам прачытаўшы яго думкі.- Дэментары маюць на цябе большы ўплыў таму, што ты ў сваім жыцці перажыў тое, чаго не здаралася з іншымі вучнямі – сапраўдны Жах.

Праменчык зімовага сонца ўварваўся у кабінет Люпіна, асвятліўшы яго сівые валасы і зрабіўшы палоскі на яго маладым твары.

– Дэментары – адны з самых гнюсных істот, якія толькі ходзяць па зямлі. Яны жывуць у цёмных і брудных месцах, яны шануюць толькі занядбанне і адчай. Дэментары спустошваюць супакой, надзею і шчасце вакол сябе. Нават маглы, якія ня ў стане іх бачыць, адчуваюць прысутнасць гэтых істот. Калі ты апынешся паблізу ад дэментара, ён высмактае з цябе ўсе добрыя пачуцці, усе шчаслівыя ўспаміны. Калі ў яго будзе магчымасць сілкавацца тваімі пачуццямі дастаткова доўга, ён ператварыць цябе на нешта падобнае самому сябе – бяздушную і злую істоту. Унутры цябе застануцца толькі пустата і самыя найгоршыя ўспаміны. Таго, што здарылася з табой ў маленстве дастаткова, каб каго заўгодна скінуць з мятлы. Так што цябе няма чаго сароміцца.

– Калі яны побач са мною...- прамовіў Гары, утаропіўшыся ў прафесарскі стол, у яго перахапіла горла,- я чую, як Вальдэморт забівае маю маці.

Люпін зрабіў рукою жэст, як быццам пажадаў схапіць хлопчыка за плячо, але перадумаў. Некаторы час ў пакоі панавала цішыня, але яе скасаваў Гары...

– Чаму яны аб’явіліся на матчы?- пакутліва спытаўся Гары.

– Яны вельмі згаладаліся,- халодна адказаў Люпін зачыняючы свой партфель.- Дамблдор не дае ім ўваходзіць ў школу і іх запасы чалавечых эмоцыяў вычарпаліся... Думаю, яны не выстаялі перад такой спакусай, як матч па квідытчу. Усе гэтыя хваляванні... эмоцыі... для іх гэта найфантастычнае свята.

– Азкабан, пэўна найжахлівейшае месца,- прамармытаў Гары. Люпін змрочна кіўнуў у адказ.

– Крэпасць знаходзіцца на маленькай выспе, з усіх бакоў аточанай вадою. Але насамрэч яна ня мае патрэбы ані ў сценах, ані ў вадзе, бо зняволеныя знаходзяцца ў пастцы, якая месціцца ў іх ўласнай галаве, ня здольныя ані на адну шчаслівую думку. Большасць іх вар’яцее праз колькі тыдняў.

– Але у Сірыюса Блэка гэта атрымалася,- павольна прамовіў Гары.- Ён збег адтуль...

Партфель Люпіна выслізнуў з яго рук і ён быў вымушаны нахіліца, каб падхапіць яго.

– Так,- адказаў ён, выпрастоўваючыся.- магчыма ён знайшоў нейкі спосаб змагацца з імі. Бо з майго пункту гледжання гэта наўрадці магчыма... Лічыцца, што дэментары высмактоўваюць з чараўніка, усю яго моц, калі той застаецца з імі працяглы час...

– Але ж вы нейяк прымусілі дэментара адступіць, там ў цягніку,- раптам прамовіў Гары.

– Існуюць сякія-такія метады абароны,- сказаў Люпін.- Але ў цягніку быў адзін дэментар. Калі іх больш змагацца нашмат цяжэй.

– А што за метад?- імгненна спытаўся Гары.- Ці вы не навучыце мяне яму?

– Ну, Гары не такі ўжо я і майстар у змаганні з дэментарамі... хутчэй наадварот...

– Але я павінен мець магчымасць змагацца з імі, калі яны аб’явяцца на чарговым матчы...

– Ну...- Люпін зірнуў на рашучы твар Гары і крыху павагаўшыся прамовіў,- добра. Я паспрабую табе дапамагчы. Але баюсь, што прыйдзецца пачакаць да наступнага семестра. Я павінен зрабіць столькі ўсяго пакуль не пачнуцца вакацыі. Я абраў самы незручны час, каб захварэць.

***

Чакаючы абяцаных антыдэменторскіх урокаў ад прафесара Люпіна, Гары спадзяваўся ніколі больш ня чуць перадсмяротных енкаў сваёй маці, а разгром Хафлпафа камандай Рэйвенкло напрыканцы лістапада канчаткова палепшыў яго настрой. Грыфіндор атрымаў шанец выйграць, але ж цяпер яны не маглі прайграць аніводнага матчу. Да Вуда вярнулася яго маніякальная энэргія і каманда ўпарта працавала, ня гледцячы на халодныя дробныя дажджы, якія захаваліся і ў снежні. Гары ня бачыў на зямле нават намёкаў на дэментараў. Здавалася, гнеў Дамблдора моцна стрымліваў іх на сваіх месцах ля ўваходу.

За два тыдні да канца семестра, неба афарбавалася ў апалава-белы колер, а брудная зямля з ранку пакрылася шацью. У замку ўсё гудзела ў прадчуванні Калядаў. Прафесар Флітвік, настаўнік чараўніцтва нават ўпрыгожыў свой кабінет зіготкімі агенчыкамі, якія насамрэч былі маленечкімі пархаючымі феямі. Навучэнцы радасна абмяркоўвалі свае планы на вакацыі. Рон з Герміёнаю вырашылі застаца ў Хогвартсе. І ня гледзячы на завярэнні Рона аб тым, што ён папросту жадае правесці два тыдні без Персі і паведамленне Герміёны пра то, што ёй неабходна шмат папрацаваць ў бібліятэцы, Гары ведаў, сябры на самой справе вырашылі саставіць яму кампанію і быў вельмі ўдзячны ім за гэта.

Да ўсеагульнага задавальнення аб’явілі, што ў апошнія выходныя перад вакацыямі адбудзеца чарговы паход у Хогсмід, куды адправяцца ўсе, за выключэннем Гары.

– Набудзем нашы калядныя падарункі там!- прапанавала Герміёна.- Мама з татам папросту закахаюцца ў мятную зубную ніць ад Мядовага Герцага!

Змірыўшыся з тым, што яму зноў прыйдзецца, як і заўжды бавіць час адному, Гары запазычыў у Вуда каталог “Мётлы на Любы густ” і вырашыў правесці гэты дзень у прагляданні разнастайных марак. Цяпер ён трэніяваўся на старажытным Метэоры, але ён быў занадта павольны ды дрыготкі, таму хлопцу дакладна была патрэбна новая мятла.

Суботнім ранкам Гары праводзіў накіраваўшыхся ў Хогсмід і апранутых у плашчы ды шалікі Рона з Герміёнай, да дзвярэй замку, а сам ціхінька вярнуўся па мармуровай лесвіцы ў Грыфіндорскую Вежу. За вакноў пачаў падаць снег, у замку было ціха і спакойна.

– Тссссс – Гары!

Хлопчык развярнуўся на палове дарогі да калідоры на чацьвёртым паверсе і ўбачыў Фрэда з Джорджам, якія выглядалі з-за статуі аднавокай гарбатай вядзьмаркі.

– Што вы тут робіце,- зацікавіўся Гары,- няўжо не збіраецеся ісці ў Хогсмід?

– Мы тут, каб падзяліцца з табою крышачкай святочнага настрою, перш чым ісці туды.- таямніча падміргнуўшы прамовіў Фрэд.- Ходзь сюды...

Ён штурхнуў галавою ў бок пустой класы, ля якой стаяла аднавокая статуя. Гары паследаваў у пакой разам з блізнятамі. Джордж зачыніў дзверы, павярнуўся і пасміхаючыся паглядзеў на Гары.

– Табе перадкалядны падарунак, Гары,- прамовіў ён.

Фрэд рухава выцягнуў нешта з пад сваёй мантыі і паклаў на адным са сталоў. Гэта быў квадратны і вельмі стары скрутак пергаменту на якім небыло анічога напісана. Гары, вырашыў, што гэта чарговы жарт блізнятаў тым ня меньш уважліва паглядзеў на скрутак.

Поделиться с друзьями: