Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Грыфіндор адразу ж рынуўся ў гульню. Алісія Спінэт з гэтай каманды завалодала Квафлам і цяпер нясецца ў бок слізэрынскіх кольцаў, добра выглядаеш Алісія! Ай, не... Квафл перахапіў Ворынгтан і нарэшце ў бой кінуўся Слізэрын... БАМ... добры Бладжэр пушчаны Джорджам Візлі і Ворынгтан губляе Квафл, які імгненна падхоплівае Джонсан. Грыфіндорцы зноў на гульне, давай Анджэліна... яна прыгожа аблятае вакол Мантэгю... нырай, Анджэліна, гэта Бладжэр! ... КІДОК ПА КОЛЬЦАХ! ГОЛ! ДЗЕСЯЦЬ – НУЛЬ НА КАРЫСЦЬ ГРЫФІНДОРА!

Анджэліна ўскінуўшы кулак ў паветра праляцела вакол поля, а ў нізе ўражана роў пунсовы натоўп...

УУУУУУ!

Анджэліна ледзь не звалілася з мятлы, калі ў яе на поўнай куткасці ўрэзаўся Флінт.

– Прабачце!- крыкнуў Флінт, калі ўнізе абурана засвісталі.- Я нажаль не ўбачыў яе!

У наступны момант, Бітак з грыфіндорскай каманды Фрэд Візлі стукнуў Флінта сваёй бітаю па патыліцы. Той дзюбнуўся носам ў ручку сваёй мятлы і ў яго адразу пацякла юшка.

– Парушэнне!- віскнула мадам Хуч, наблізіўшыся да іх.- За несправакаваны напад на слізэрынскага Пераследніка, Грыфіндору прызначаецца пенальці. Пенальці таксама прызначаецца Слізэрыну за пашкоджанне Пераследніка з грыфіндорскай каманды!

– Кінце, міс!- прастагнаў Фрэд, але мадам Хуч ужо дала сігнал сваім свістком і Алісія паляцела наперад, дзеля выканання пенальці.

– Давай, Алісія!- загаласіў Лі ў запанавалай сярод натоўпа цішыні.- ТАК! ЯНА АБХОДЗІЦЬ НАГЛЯДЧЫКА! ДВАЦЦАЦЬ – НУЛЬ НА КАРЫСЦЬ ГРЫФІНДОРА!

Гары развярнуў сваю Вогненную Стралу, каб паглядзець, як Маркус Флінт, які ўсё шчэ сцякаў крывёю, паляцеў наперад, каб прабіць пенальці на карысць Слізэрына. Перад грыфіндорскімі кольцамі, сціснуўшы сківіцы, насіўся Вуд.

– Зразумела ж, Вуд найдвыдатнейшы Наглядчык!- паведаміў Лі прысутным, пакуль Флінт, чакаў сігналу ад мадам Хуч.- Найраскошнейшы! Яго будзе вельмі цяжка абыйсці... вельмі цяжка... ТАК! Я НЕ ВЕРУ! ЁН ЗЛАВІЎ КВАФЛ!

Гары з палёгкаю адвярнуўся і зноўку прыняўся шукаць вачыма Сніч, адначасова ловячы кожнае слова Лі.Трэба было не толькі самому знайсці Сніч, але не даць тое ж самае зрабіць Малфою, пакуль Грыфіндор не павядзе ў ліку больш за пяцьдзесят ачкоў...

– Квафлам завалодаў Грыфіндор, не, Слізэрын... не! Квафл зноў вярнуўся да грыфіндорцаў, ён ў руках Кэці Бэл, яна маланкаю нясецца праз поле трымаючы квафл у руках... НАЎМЫСНЫ НАПАД!

Мантэгю – адзін са слізэрынскіх Пераследнікаў перарэзаў шлях Кэці, але замест таго, каб выхапіць ў яе квафл, ён папытаўся схапіць дзяўчыну за галаву. Кэці закруціла ў паветры, яна цудам ўсядзела на мятле, але згубіла квафл.

Мадам Хуч зноў засвісцела і з крыкам падляцела да Мантэгю. Хвіліну пазней Кэці прабіла пенальці міма слізэрынскага Наглядчыка.

– ТРЫЦЦАЦЬ – НУЛЬ! ВОСЬ ВАМ, ВЫ БРЫДКІЯ ШЭЛЬМЫ...

– Джорджан, калі ласка, каментуй неперадузята..!

– Я гэдак і раблю, мадам прафесар!

Гары адчуў моцны штуршок хвалявання. Ён убачыў Сніч... ён мігацеў ля падножжа адной са стоек грыфіндорскіх калец... але яму пакуль нельга было яго лавіць. А калі яго заўважыць Малфой...

Нацягнуўшы на твар выраз фальшывай сканцэнтраванасці, Гары развярнукў мятлу і памчаўся да слізэрынскіх кольцаў. Гэта спрацавала. Малфой кінуўся следам, вырашыўшы, што Гары ўбачыў там Сніч...

ШШШШШ.

Раптам міма правага вуха Гары прасвісцеў Бладжэр, пушчаны слізэрынскім Бітаком Дэрыкам. Праз дзелю секунды...

ШШШШШ.

Яшчэ адзін Бладжэр, пушчаны другім Бітаком слізэрынцаў Боўлам, праляцеў міма яго локця.

Гары крайком вока ўвачыў, як Боўл з Дэрыкам набліжаюцца да яго падняўшы біты...

У адошнюю секунду ён рэзкка накіраваў Вогненную Стралу ўгору і слізэрынскія бітакі з гідкім хрустам сутыкнуліся адно з адным.

– Бугагаааа!- залямантаваў Лі Джордан, калі слізэрынскія Бітакі хіляючыся адляцелі адно ад аднаго схапіўшыя за галовы.- Нажаль, хлопчыкі! Вам трэба было спачатку добра падумаць, перш чым спрабаваць падбіць гульца на Вогненнай Страле! А квафлам ізноў валодае Грыфіндор, ён у руках у Джонсан... да яе набліжаецца Флінт... торкні яму ў вока, Анджэліна!.. Гэта быў жарт, мадам Прафесар, толькі жарт... вой не... квафлам завалодал Флінт, ён ляціць да грыфіндорскіх колаў. Давай, Вуд, абараняй..!

Але Флінт забіў. На слізэрынскім баку адчуўся выбух радасці, а Лі настолькі смачна вылаяўся, што прафесарка МакГонагал зноўку паспрабавала адабраць ў яго чароўны мікрафон.

– Прабачце, мадам прафесар, прабачце! Больш не паўтарыцца! Вось, Грыфіндор лідыруе з лікам трыццаць на дзесяць і зноў атакуе...

Гэта была самая брудная гульня у якой толькі ўдзельнічаў Гары. Раз’юшчаныя тым, што грыфіндорцы з самога пачатку захапілі перавагу, слізэрынцы ўжо ня грэбалі аніякімі сродкамі, каб захапіць квафл. Боўл атакаваў Алісію сваёй бітай, потым апраўдываючыся, бы прыняў яе за Бладжэр. Джордж Візлі стукнуў яму ў адказ локцем у твар. Мадам Хуч зноўку прызначыла пенальці абедзвюм камандам, але Вуд ў чарговы раз уратаваў свае кольцы і разрыў у ліку павялічыўся да сарака на дзесяць на карысць Грыфіндору.

Сніч зноўку адляцеў. Малфой ўсё яшчэ працягваў туліцца да Гары, а той лятаў над полем, азіраючыся на Драко... трэба дачакацца разрыва больш пяцідзесяці ачкоў...

Кэці забіла гол. Пяцьдзесят – дзесяць. Фрэд і Джордж пачалі кружляць вакол яе падняўшы біты ўгору, на той выпадак, калі хтось са слізэрынцаў вырашыць адпомсціць. Боўл з Дэрыкам скарыстаўшыся іх адсутнасцю адзін за адным накіравалі Бладжэры ў жывот Вуду і той з перахопленным дыханнем колькі раз крутануўся на сваёй мятле, але ўтрымаўся.

Мадам Хуч мятала маланкі з вачэй.

– ВЫ НЕ ПАВІННЫ НАПАДАЦЬ НА НАГЛЯДЧЫКА, КАЛІ Ў ЯГО НЯМА КВАФЛА,- вішчала яна Боўлу і Дэрыку.- ГРЫФІНДОР Б’Е ПЕНАЛЬЦІ!

Анджэліна забіла квафл. Шэсцьдзесят на дзесяць. Праз імгненне-другое Фрэд Візлі шпульнуўшы Бладжэрам у Ворынгтана выбіў квафл з яго рук. Той перахапіла Алісія і адправіла ў слізэрынскія кольцы. Семдзесят на дзесяць.

Натоўп грыфіндорскіх прыхільнікаў ажно ахрып ад шалёнага равення... Грыфіндор вёў у матчы з перавагаю ў шэсцьдзесят ачкоў, калі зараз Гары зловіць Сніч, кубак у іх руках. Гары адчуваў на сябе погляды сотняў вачэй, калі на шалёнай вышыні ляцеў уздоўж поля. Малфой паскорыўшыся ляцеў за яго спіною.

І тут ён ўбачыў яго. Сніч блішчэў у якіхсці дваццаці футах над ім.

Гары імгненна набраў хуткасць, вецер засвістаў у яго вушах; ён ўжо працягнуў руку, каб схапіць мяч, але тут ўсведаміў, што запавольваецца...

З жахам на твары ён азірнуўся. Малфой, кінуўшыся наперад схапіў яго Вогненную Стралу за хвост і цягнуў яе назад.

– Ты...

Гары быў настолькі разлютаваны, што гатоў быў стукнуць Малфоя, але быў не ў стане да яго дацягнуцца. Драко задыхаўся ад напругі, але працягваў трымаць Вогненную Стралу, а яго вочы злосна зіхацелі. І ён дасягнуў мэты сваіх намаганняў... Сніч зноўку знік.

Поделиться с друзьями: