Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Ён здаваўся здранцвелым ад шоку з падобнага вердыкта суда.

– Гэт’ мая віна. Усё мая гаркавасць. Яны сядзелі такія ў чорных мант’ях, а я забыўся што трэб’ казаць, пераблыт’ даты, якія мне дала ты, Герміёна. А пот’ падняўся Люц’юс Малфой, сказаў два словы і тыя зрабілі так, як ён з’гадаў...

– Падавай на апеляцыю!- апантана прамовіў Рон.- Нельга здавацца, мы ўжо працуем над гэтай справай!

Яны рушылі да замку з астатнімі вучнямі. Наперадзе яны бачылі Малфоя, які крочыў разам з Крэйбам і Гойлам і азіраючыся назад, пыхліва пасміхаўся.

Гэт’ дарма, Рон,- адказаў Хагрыд, калі яны ўжо набліжаліся да ганку.- Ты з кам’тэту, яны ў кішэні Люц’юса Малфоя. Адзіна што мне ‘стаецца, зрабіць так, каб апошні дні Бікі былі нашчасліўшымі за ўсё ’го жыццё. Я абавязан гэт’ зрабіць...

Хагрыд развярнуўся і паспяшаўся назад, уторкнуўшы твар у насоўку.

– Зірніце на гэту плачку!

Малфой, Крэйб і Гойл стаялі ў дзвярах замку, уважліва прыслухоўваючыся.

– Ці вы бачылі колісь большага нікчэму?- прамовіў Малфой.- і яго лічаць настаўнікам!

Гары з Ронам разлютавана кінуліся ў яго бок, але іх апярэдзіла Герміёна...

ПЛЯСЬ!

З усяе моцы, на якую яна толькі была здольна, яна закаціла Малфою аплявуху. Той захістаўся. Гары, Рон, Крэйб і Гойл ашаломлена стаялі на месцы. Герміёна зноўку падняла руку.

– Ня смей называць Хагрыда някчэмаю, ты гідкі... злосны...

– Герміёна!- квола сказаў Рон і спрабаваў схапіць яе за руку, калі яна адводзіла яе назад.

– Знікні, Рон!

Герміёна выцягнула палачку. Малфой адступіўся. Крэйб і Гойл ашалела глядзелі на яго чакаючы загадаў.

– Ходзьма!- прамармытаў Малфой і ўсе трое рушылі па калідоры ў сваё падзямелле.

– ГЕРМІЁНА!- зноўку паклікаў Рон, яго голас быў ашалела-уражаным.

– Гары, лепш пабей яго, падчас квідытчнага фіналу!- пранізліва сказала Герміёна.- Адбяры ў яго перамогу, бо калі выйграе Слізэрын, я не вытрымаю!

– Мы ўжо павінны быць на Замовах,- працягваючы таропіцца на Герміёну, прамовіў Рон.- Нам лепей ісці.

Па мармуровых сходах яны паспяшаліся ў напрамку кабінэта прафесара Флітвіка.

– Спазняецеся хлопцы!- з дакорам заўважыў Флітвік, калі Гары прыадчыніў дзверы яго класа.- Хуценька даставайце свае палачкі. Сёння мы эксперыментуем з Узбадзёрваючымі Замовамі. Мы ўжо падзяліліся на пары...

Гары з Ронам паспяшаліся да вольнага стала і раскрылі свае торбы. Тут Рон азірнуўся.

– А куды падзелася Герміёна?

Гары таксама паглядзеў навокал. Дзяўчынкі ў класе не было, хаця Гары дакладна ведаў, што яна стаяла разам з імі, калі ён адчыняў дзверы пакою.

– Дзіўна,- прамовіў звяртаючыся да Рона Гары.- Можа... можа яна адыйшла ў прыбіральню, ці кудысь яшчэ?

Але Герміёна так і не аб’явілася на ўроку.

– Ёй бы зусім не пашкодзіла пазаймацца Ўзбадзёрваючымі Замовамі.- прамовіў Рон, калі вучні пасля занятку гуртом рушылі на абед... пасля Замоваў усе яны былі ў звышвясёлым настроі.

На абедзе Герміёны не было таксама. Пасля таго, як хлопцы скончылі абедаць і перайшлі да яблычнага пірагу, дзеянне Ўзбадзёрваючых Замоў, пакрысе пачало адступаць і яны злёгку занепакоілісь.

– Не думаеш, што Малфой мог штось зрабіць з ёй?- устрывожана прамовіў Рон, калі яны разам спяшалі да Грыфіндорскай Вежы.

Яны прайшлі праз троляў-ахоўнікаў, сказалі Тлустай Пані пароль - “Пляткарка” і праз адтуліну за партрэтам завіталі ў гасцёўню.

Герміёна сядзела на сваім звычайным месцы за сталом і моцна спала, паклаўшы галаву на разгорнуты падручнік па Нумералогіі. Гары і Рон падыйшлі да яе і селі паабапал. Гары злёгку штурхнуў яе.

– А... што?- імгненна прачнуўшыся прамовіла Герміёна, дзіка пазіраючы навокал.- Ужо час ісці? Я-які зараз будзе урок?

– Вяшчунства, але да яго яшчэ дваццаць хвілінаў.- адказаў Гары.- Герміёна, чаму цябе не было на Замовах?

– Што? Божачкі, не!- віскнула дзяўчынка.- Я забылася, што трэба было ісці на Замовы!

– Але як ты магла забыцца?- спытаў Гары.- Ты ж была з намі, калі мы рушылі на ўрок!

– Ня веру!- ускрыкнула Герміёна.- Прафесар Філтвік пэўна страшэнна злаваўся. Гэта ўсё Малфой, я увесь час думала аб ім і зусім заблыталася!

– Ведаеш што, Герміёна?
– прамовіў Рон, пазіраючы на вялізарны падручнік па Нумералогіі, які тая выкарыстоўвала ў якасці падушкі.- Здаецца, што ты ўжо на пшык з’ехала. Ты спрабуеш зрабіць больш, чым магчыма.

– Не, зусім не!- адказала Герміёна, адштурхнуўшы лезучае на вочы валоссе і перапухана гледзячы на сваю торбу.- Я проста заблыталася і ўсё! Зараз пайду і папрашу прабачэння ў прафесара Флітвіка... Убачымся на Вяшчунстве!

Герміёна далучылася да іх ля падножжа кабінэта прафесаркі Трэлані праз дваццаць хвілін, яна выглядала незвычайна стомленай.

– Не магуць паверыць у тое, што прапусціла Ўзбадзёрваючыя Замовы! Я ўпэўнена, што яны будуць на іспытах. І прафесар Флітвік намякаў на гэта!

Разам яны падняліся па лесвіцы ў задушлівы і цмяны круглы кабінэт прафесаркі Трэлані. На кожным століку зіхацелі крыштальныя шары, поўныя жамчужна белай смугі. Тройца прысела разам за адзін з хісткіх столікаў.

– Я я лічыў, што мы не будзем займацца крышталёвымі шарамі да пачатку наступнага сэместра,- прамармытаў Рон, асцярожна пазіраючы навокал у пошуках прафесаркі Трэлані, на той выпадак, калі яна схавалася непадалёк.

– Не жалься, гэта ўсё таму, што мы нарэшце скончылі херамантыю, - прамармытаў у адказ Гары.- Я ўжо пачаў дрыжаць да ванітаў, кожны раз, калі яна мінаючы мяне, пазірала на мае рукі.

– Дабрыдзень усім!- прагучаў знаёмы цмяны голас і прафесарка Трэлані, як заўжды бліскуча выйшла аднекуль з ценяў. Парваці і Лавендру закалаціла ад узбуджэння, а іх тварыкі асвятляліся малочным святлом з крышталёвага шару.

– Я вырашыла распачаць выкладанне крышталёвых шароў крыху раней, чым планавала,- прамовіла Трэлані, прысядаючы на крэсла, спіною да каміна і пазіраючы навокал.- Фатум паведаміў мне, што шары будуць ўваходзіць ў вашыя чэрвеньскія іспыты і вырашыла даць вам дадаткова папрактыкавацца.

Поделиться с друзьями: