Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Ані,- адказаў Гары, імкнучыся зрабіць гэта нявінна-абыякава.

– Твая галава, Потэр. Якая лятала ў паветры.

На доўгі час у кабінэце запанавала цішыня.

– Можа яму лепей падыйсці да мадам Помфры,- адказаў Гары,- калі ён бачыць нешта, накшталт...

– Што твая галава рабіла ў Хогсмідзе, Потэр?- ціха спытаўся Снэйп.- Ёй забаронена там знаходзіцца. Аніводная частка твайго цела не павінна быць ў вёсцы.

– Ведаю,- адказаў Гары намагаючыся, каб на яго твары не адбіўся выраз жаху ці віны.- Гучыць так, бы ў Малфоя была галюцы...

– У яго не было галюцынацыі,- гыкнуў Снэйп, ён нахіліўся, паставіўшы рукі на падлакотнікі гарынага крэсла, так, што між іх тварамі была адлеглысць ня больш за фут.- Калі твая галава была ў Хогсмідзе, там было і астатнее.

– Я быў у Грыфіндорскай Вежы,- адказаў Гары, як вы мне і загадалі...

– Гэта можа хтось пацвердзіць?

Гары не адказаў. Тонкі рот Снэйпа скруціла жахлівая ўсмешка.

– Дык вось,- зноўку выпрастаўшыся працягваў ён.- Усе, пачынаючы ад міністра па справах магіі і ніжэй, робяць ўсё магчымае, каб захаваць знакамітага Гары Потэра ад небяспекі ў асобе Сірыюса Блэка. Але знакаміты Гары Потэр сам сабе закон. Хай аб яго бяспецы думаюць абывацелі! Знакаміты Гары Потэр будзе хадзіць там, дзе яму заўгодна не думаючы аб наступствах.

Гары маўчаў. Снэйп спрабаваў падбухторыць яго сказаць праўду. Але Гары не збіраўся гэтага рабіць. Бо ў Снэйпа не было аніякіх доказаў... пакуль.

– Ты неверагодна падобны на свайго бацьку, Потэр,- раптоўна прамовіў Снэйп і яго вочы пачалі зіхацець,- ён таксама быў занадта саманадзейным. Невялічкія поспехі на квідытчнам поле, прымусілі яго лічыць, што ён вышэй за ўсіх астатніх. Ён хадзіў тут як тая цаца, разам са сваімі сябрамі і прыхільнікамі... Паміж вамі небяспечнае падабенства.

– Мой бацька ня быў пыхліўцам,- перш чым паспеў спыніць сябе прамовіў Гары,- і я таксама.

– Твой бацька не прызнаваў аніякіх правілаў,- працягваў Снэйп, націскаючы на Гары сваёй перавагай, а яго хударлявы твар напоўніўся злосцю.- Правілы былі створаны для абывацеляў, а не дзеля пераможцаў Кубку Хогвартса. Яго пыха была...

– ЗАТЫКНІЦЕСЯ!

Гары выпрастаўся. Яго апанавала лютасць, якую апошні раз ён адчуваў толькі ў той вечар на Прайвет Драйв. Ён не звяртаў увагу на тое, што твар Снэйпа знерухоміў, а чорныя вочы небяспечна заміргалі.

– Што ты сказаў, Потэр?

– Я сказаў, каб вы не неслі лухты аб маім бацьку!- уз’енчыў Гары.- Я ўсё ведаю! Ён уратаваў вам жыццё! Дамблдор распавёў мне аб гэтым! Вас наогул не было бы тут, калі б не мой бацька!

Снейпава скура замест жоўтай стала колеру кіслага малака.

– А ці распавёў табе дырэктар пра тыя абставіны падчас якіх твой бацька выратавал маё жыццё?- прашаптаў ён.- Ці вырашыў, што падрабязнасці занепрыемныя для далікатных вушак каштоўнага Потэра?

Гары закусіў губу. Ён не ведаў аб тым, што тады здарылася і не жадаў у гэтым прызнавацца... але Снэйп сам здагадаўся аб гэтым.

– Не жадаў бы, каб ў цябе засталося ілжывае ўяўленне аб асобе твайго бацькі, Потэр,- прамовіў Снэйп і яго твар жахліва ашчэрыўся.- Пэўна вырашыў, што гэта было нейкае хвалебнае геройства? Тады дазволь паправіць цябе... твой цнатлівы бацька і яго сябры вельмі пацешным чынам разыгралі мяне і гэта скончылася маёй смерцю, калі б твой бацька не здрэйфіў у апошні момант. У гэтым не было аніякай адвагі. Твой бацька перш за ўсё ратаваў сваю скуру, а не мяне. Бо, калі б іх жарт здейсніўся, яго б выключылі з Хогвартсу.

Снэйп агаліў свае няроўныя жаўтлявыя зубы.

– Выверні кішэні, Потэр!- нечакана выпаліў ён.

Гары не варушыўся. У яго вушах грукатала.

– Выверні кішэні, Потэр, ці мы адразу пойдзем да дырэктара! Варушыся!

Халадзеючы ад жаху, Гары выцягнуў з кішэняў мяшок з зонкаўскімі жартамі і мапу паскуднікаў.

Снэйп зірнуў на зонкаўскую торбу.

– Мне іх прынёс Рон,- сказаў Гары, употай молячыся, што ў яго атрымаецца папярэдзіць аб гэтым Рона, пакуль яго не сстрэне Снэйп.- Ён прынес іх, калі быў у Хогсмідзе мінулы раз...

– Няўжо? І ты дагэтуль не скарыстаўся імі? Як люба... а што гэта?

Снэйп ўзяў ў рукі мапу. Гары з усяе моцы намагаўся захаваць твар абыякавым.

– Пергамент на празапас,- паціснуў Гары плячыма.

Снэйп круціў мапу ў руках, пазіраючы на хлопца.

– Нашто табе спатрэбіўся гэткі стары кавалак пергаменту?- спытаў ён.- Можа выкінуць яго?

Снэйп працягнуў сваю руку да каміну.

– Не!- хутка прамовіў Гары.

– Што!- пагрозліва сказаў Снэйп, яго ноздры трымцелі.- Яшчэ адзін каштоўны падарунак ад містэра Візлі? Не... штось выбітнейшае? Можа ліст, напісаны нябачнымі чарніламі? А можа... інструкцыя, як трапіць у Хогсмід, не трапіўшы на дэментараў?

Гары залыпаў. Вочы Снэйпа замігацелі.

– Так, так, дай падумаць...- замармытаў ён, дастаючы чароўную палачку і разгладжваючы пергамент на стале.- РАСКРЫЙ МНЕ СВАЮ ТАЯМНІЦУ!- прамармытаў Снэйп і крануў мапу палачкай.

Нічога не адбылося. Гары сціснуў рукі, каб перапыніць іх дрыгаценне.

– ПАКАЖЫ СЯБЕ!- зноўку прамовіў ён і рэзка стукнуў па пергаменце.

Той заставаўся пустым. Гары глыбока заспакаяльна ўздыхнуў.

– ПРАФЕСАР СЕВЕРУС СНЭЙП, МАГІСТР ГЭТАЙ ШКОЛЫ, ЗАГАДВАЕ ТАБЕ, РАСКРЫЙ ЗВЕСТКІ ЯКІЯ ТЫ ХАВАЕШ!- Снэйп зноўку стукнуў мапу сваёй палачкай.

На паверхні пергамента з’явіліся словы, якія быццам бы пісала нябачная рука.

“Містэр Лунацік, сведчыць аб сваёй пашане прафесару Снэйпу і просіць яго не саваць свой анамальна вялізный нос не ў свае справы.”

Снэйп знерухоміў. Гары знямела вытарапіўся на паведамленне. Але мапа на гэтым не супакоілася. Пад першым паведамленне аб’явілася другое, напісанае іншым почыркам.

“Містэр Рагач далучаецца да містэра Лунаціка і жадае дадаць, што прафесар Снэйп гідкі вырадак.”

Гэта было б вельмі смешна, калі б не было гэдак сур’ёзна, а мапа працягвала...

“Містэр Мягкалап наогул здзіўляецца, што падобнага ёлупа нехта зрабіў Прафесарам.”

Гары ад жаху заплюшчыў вочы, калі ён адважыўся зноўку іх раскрыць мапа вывозіла:

“Містэр Галахвост шчыра развітваецца з прафесарам Снэйпам і раіць яму нарэшце памыць сваю мярзотную фрэзуру.

Гары з жахам чакаў, што будзе далей.

– Эгэ...- ціха прамовіў Снэйп,- Зараз мы даведаеся, што гэта...

Ён крочыў да свайго каміна, схапіў жменю бліскучага парашка з прыадчыненай скрыначцы, што стаяла на паліцы і кінуў яе ў агонь.

Поделиться с друзьями: